ДЗЕМЕТРА (ЦЭРЭРА) сястра ЗЕЎСА, ГЕРЫ, ПАСЕЙДОНА, АІДА вялікая багіня ўрадлівасці, расліннасці, земляробства. Багіня вельмі старажытная і надзвычай важная: ёй прысвячаліся самыя вядомыя ў Грэцыі Элеўсінскія містэрыі. у якіх было шмат таямнічага. Яе дачка ад ЗЕЎСА ГІЕРСЕФОНА, жонка АІДА, яна знаходзіцца паміж небам і зя.млёю, і таму іх узаемна ўзбагачае; увасабляе змену пор года ў выглядзе зерня, расліны. Яна ж сімвалізуе натуральныя, але загадкавыя сілы душы, якія трапілі ў палон цёмнага царства АІДА, у палон патрэбаў цела. ГЕСЦІЯ (ВЕСТА) таксама сястра ЗЕЎСА, ГЕРЫ і інш. Праслаўленая тым, што адзіная з алімпійскіх багіняў ні разу не ваявала і ні з кім не спрачалася выключна міралюбівая, мяккая, добрая. Акрамя таго, як АФІНА і АРТЭМІДА, яна ніколі не адказвала на заляцанні багоў, заставалася цнатлівая. Урэшце яна саступіла сваё месца на Алімпе богу ДЫЯЕПСУ, а сама спусцілася на зямлю. У міфах згадваецца рэдка, але ў імперскім Рыме стала самай важнай багіняй. Яе жрыцы-весталкі прымалі значны ўдзел у палітычным жыцці краіны, неаднаразова згадваюцца ў антычных гісторыкаў. Багіня была гарантам стабільнасці грамадства. АПАЛОН (ФЕБ) і АРТЭМІДА (ДЫЯНА) дзсці ЗЕЎСА ад паўночнай багіні ЛЕТА (ЛАТОНЫ). ГЕРА пракляла яе і наслала змея ПІФОНА. АПАЛОН, нарадзіўшыся, забіў ГПФОНА, закапаў яго і заснаваў на гэтым месцы Д э л ь ф і й с к і х р а м, які надзвычай часта згадваецца ў творах антычнай літаратуры. АПАЛОН — бог розуму, гармоніі, парадку, сацыяльных зносін. Ён жа бог СОНЦА і ў гэтай сваёй функцыі замяніў сабою архаічнага ГЕЛІЯСА. У Грэцьіі эпохі элінізму стаў увогуле галоўным богам, адцясніўшы на другі план нават свайго бацьку ЗЕЎСА. Ён жа адказваў за мастацтва, кіраваў сваімі сёстрамі МУЗАМІ, з якімі вадзіў карагоды (карагод прысвечаны Сонцу) на гары Парнас. АПАЛОН сімвал перамогі над сабою, аб’яднання рацыянальнага і ірацыянальнага, свяшчэннага і звычайнага. Гэта агонь духоўнасці, сімвал гармоніі, цэласнасці. АРТЭМІДА (ДЫЯНА) нарадзілася за некалькі хвілін да нараджэння брата і дапамагала маці падчас родаў. Яна і надалей дапамагала парадзіхам, апекавала ўсіх дзяцей і млекакормячых жывёл, хоць сама заставалася цнатлівая і нашчадкаў не мела. Яна ж апекавала ўсе татэмныя кланы, што гаворыць пра яе выключную архаічнасць. Любіла паляваць. АРТЭМІДА кіруе развіццём у чалавеку здольнасці знішчаць у сабе ўсё коснае, аджыўшае, інстынктыўнае. Кожны яе вучань паляўнічы, што палюе на ўласныя недахопы. ДЫЯНІС (ВАКХ) бог, які даволі позна быў уключаны ў кола алімпійскіх багоў. Як я гаварыла раней, ДЫЯНІС двойчынароджаны, ён паміраў і адраджаўся. Падобна да яго, кожны чалавек здольны ўваскрэснуць і ўзняцца на Алімп, але толькі пасля сыходжання ў падземны свет, інакш кажучы, дасягнуць Раю пасля пакут. Міф пра ДЫЯНІСА распавядае пра таямнічую сувязь паміж смяротным і несмяротным пачаткамі ў чалавеку. Усяго алімпійскіх багоў было 12 — лічба зусім невыпадковая, сакральная. Безумоўна, існавалі і іншыя багі (з іх, напрыклад, вельмі паііулярны ў народзе быў бог ПАН), духі і божышчы, але алімпійскія найбольш важныя і найчасцей згадваюцца ў творах мастацкай літаратуры. Міфалогія кельтаў Амаль уся Заходняя Еўропа была захоплена кельтамі ў II тыс. да н. э. Свет кельтаў у многім таямнічы для вучоных, хоць пра іх пісалі шмат якія антычныя аўтары. Прарадзіма кельтаў хутчэй за ўсё поўдзень Урала, Цэнтральная Азія. Як бачым, яны прайшлі амаль праз усю Еўразію. Усюды, дзе з’яўляліся кельты, яны ўзводзілі паселішчы і ўмацаваныя сядзібы арыстакратыі, якія называліся вікамі, а на ўзвышшах будавалі капішчы. Шырокай бьіла сетка дарог, іпто аб’ядноўвала правінцыі. На перакрыжаваннях сухапутных і рачпых дарог рынкі. Кельты праслаўленыя як цудоўныя металургі. Пазней рымляне і германцы ў многім выкарысталі дасягненні кельтаў. Спачатку кельты былі ваярамі, а пасля, асеўшы на зямлі, сталі надзвычай клапаціцца пра свой дабрабыт і пазбягалі боек з агрэсіўнымі суседзямі. У выніку рымляне і германцы выцяснілі іх. Кельты перамясціліся ў Ірпандыю, Уэльс, Шатландыю і на паўвостраў Брэтань на захадзе Францыі. Выключнае значэнне мелі ў кельтаў жрацы друіды. Духоўны набытак кельтаў убірае некалькі пластоў, як і кожная міфалагічная сістэма. Асабліва добра захаваліся паданні кельтаў Брытанскага архіпелага лічба песен-саг (фактычна міфаў) даходзіць да 161. Некаторыя даследчыкі называюць і больш. Яны былі запісаны ў Х-ХІ стст. і таму захаваліся. Галоўнае ў міфалогіі кельтаў анімізм, абагаўленне Прыроды, вера, што Прырода можа гаварыць з чалавекам. Вобраз жывой Прыроды паўтараецца ва ўсіх творах фальклору. Самі кельты гутарылі з Прыродай мовай магіі. Свяшчэнныя істоты ў кельтаў бык, вяпрук, сокал, рыба ласось. Мадэль свету кельтаў такая ж, як у іншых індаеўрапейцаў: у цэнтры Касмічнае Дрэва пад назвай Да Дэрга (корань “дэр-дрэ”). Каля яго Крыніца Божай Мудрасці. Тут плавае мудры ласось. На захадзе, пасярод акІяна, што акружае зямлю, знаходзяцца Астравы Блажэнных. Там спыніўся час і пануе вечная маладосць. Кіруе раем бог ТРЭН. Кельты лічылі ваду першаасновай і вытокам усяг о існага. Большасць рэчак Заходняй Еўропы маюць у аснове імёны кельцкіх багіняў, што звязаны з урадлівасцю. Ёсць паданні пра сутыкненне свету багоў і людзей са светам падземных дэманаў, якое адбываецца на памежжы старога і новага года. Дэманы разбураюць божаскую гармонію свету. У агні багі і свет гінуць. Але кожны раз адраджаюцца наноў. Новы год адзначаўся ў апошні дзень кастрычніка адсюль еўрапейскае свята Хэлоўэн, якое прыйшло і да нас. Асноўная ірупа кельцкіх багоў называлася — ПЛЯМЕНЬІ БАГІНІ ДАІІУ. Яны ж выступаюць як чацвёртая хваля заваявання Ірландыі. Пятая хваля СЫНЫ МІЛЯ, якія перамаглі багоў ДАНУ. Апошнія пасяліліся пад курганамі Ірландыі. ДАНУ (ДОН) Маці багоў, ВЯЛТКАЯ БАГІНЯ ЗЯМЛЯ. Муж яе бог БЕЛ, падобны да беларуска-польскага БЕЛАБОГА. Яго свята 1 мая. Валійцы свае найбольш вядомыя дынастыі ўзводзяць да багіні ДОН і да яе дзяцей. 3 іх найбольш папулярны ДАГДА (ДАЖБОГ) бог Сонца і ведаў. Іншыя багі, дзеці ДАНУ, наступныя: ЕЗУС больш за іншых звязаны з Сусветным Дрэвам. Усе ахвяры, што яму прыносяць, вешаюць на дрэве (і сёння можна бачыць такія ўпрыгожаныя свяшчэнныя дрэвы). У адной руцэ бог трымае сякеру ці серп, у другой дрэва. Належыў яму бык як жывёла, найбольш звязаная з Небам. ТАРАНІС кельцкі бог-грымотнік, падобны да ПЕРУНА. У адной руцэ трымаў калясо, у другой палку, што ўвасабляла маланку і нябесны агонь. Захаваліся калоны ў Брэтані, наверсе якіх ТАРАНІС працінае кап’ём змеепадобную істоту, значыць, ён змеяборца. Слова “таран” у валійцаў і брэтонцаў і сёння азначае “гром”. ЛУГ бог святла, блізкі да Сонца або да СВЕНТАВІТА. Увасабляўся ў выглядзе прыгожага маладога ваяра. Падобны да ЯРЫЛЫ. Нямала паселішчаў уключаюць яго імя: назвы гарадоў Ліён, Лан, Лэйден, Лугана азначаюць “крэпасць Луга”. Можа быць, нават Лондан абавязаны ЛУГУ. Бога ўшаноўвалі штогод 1 жніўня. Сагі распавядаюць, што зброяй ЛУГА з’яўляецца магічнае кап’ё племені багіні ДАНУ. Большасць сагаў прысвечаны сыну ЛУГA эпічнаму гсрою КУХУЛІНУ. Прайшоўшы праз стагоддзі, ЛУГ ператварыўся ў маленькага гнома, што хавас ў зямлю скарбы. ЭПОНА багіня-апякупка коней. Яна часта паказана верхам на кані. Рымскія коннікі былі зачараваны абаяннем кельцкай багіні, і ў іх асяродку шырока распаўсюдзіліся выявы ЭГІОНЫ. ІІа мелавай паверхні адной з раўнінаў у Англіі агромністая выява каня: можа быць, гэта адлюстраванне Э1ІОНЫ. Яна ж разумелася як багіня ўрадлівасці. БРЫПТА, дачка бога СОНЦА ДАГДЫ, маці медыцыны, дапамаі ала падчас родаў. Уяўлялі яе птушкай з чалавечай галавой. Гэта вельмі старажытная і аўтарытэтная багіня, якая ў хрысціянстве часткова перадала свае функцыі Святой Брыгіце. Свята яе 1 лютага. У эпоху рымскага панавання яе пачалі набліжаць да АФІНЫ-МІНЕЎРЫ. МАНАВІДАН бог мора і ўладар іншасвету, які называўся ў кельтаў Яблычным Востравам Авалонам (як і грэчаскі сад ГЕСПЕРЫД). Жонка МАНАВІДАНА пакахала КУХУЛІНА, але ўрэпіце засталася з мужам. КУХУЛІН адзін з продкаў легендарнага КАРАЛЯ АРТУРА. У раннім Сярэднявеччы ператварыўся ў КАРАЛЯ МАРКА, аднаго з герояў эпасу пра Трыстана і Ізоту. МАРГАНА уладарка Авалона, багіня зімы, смерці, цемрьі. Менавіта яна як зводная сястра караля АРТУРА пераносіць яго смяротна параненае цела на гэты востраў. Цыкл міфаў пра АРТУРА найболып вядомы кельцкі эпас, які надзвычай іпьтрока эксплуатуецца сёння ў літаратуры фэнтэзі і ў кіно. Міфалогія германцаў Вытокі паэтычнай філасофіі германцаў варта іпукаць на раўніне цэнтра Еўразіі ад Карпат да Алтая, пры гэтым неабходна ўлічваць гарадскую цывілізацьпо поўдня Сярэдняй Азіі, Пярэдняй і Малой Азіі V—II тыс. да н. э. На мяжы III—II тыс. да н. э. сфарміравалася археалагічная культура “шнуровай керамікі”, якая мела дачыненне да складвання не толькі германскага, але і прабалцкага, і пракельцкага, і праславянскага светаў, гэта адзіная культура. Месца крышталізацыі прагерманскага свсту, магчыма, Скандынавія, і менавіта яе натуральная ізаляванасць ад еўрапейскага кантынента аказалася падставай для яркай своеасаблівасці германскай міфалогіі, у цэлым культуры, усяго ладу матэрыяльнага і духоўнага быцця. У сярэдзіне II тыс. да н.э. прагерманцы пачалі адваротны рух з поўначы на поўдзень і ўсход, адціскаючы кельтаў, славян, а пазней і лацінян-рымлян. У XIII ст. паўночна-германскія сагі сабраў Сноры Стурлусан. У іх гаворыцца пра свет, утвораны са спалучэння вады, агню і холаду. Хаос ператварыўся ў арганізаваны Космас. Раней за багоў узніклі веліканы. Адзін з іх ІМІР быў народжаны ў выніку астывання падземнай вады. Ад велікана БУРЫ нарадзіліся багі, якія з вады паднялі зямлю і з дрэва зрабілі людзей, удыхнуўшы ў іх жыццё. Падняты востраў у акіяне называецца М і д г а р т (у нас Буян). Пасярод яго расце свяшчэннае дрэва Ігдрасіль. Брат і сястра СОЛЬ і МАНІ (СОНЦА і ПОЎНЯ) пачалі днём і ноччу асвятляць свет. Старэйшы з сыноў БУРЫ БОР (магчыма, ад яго паўночная краіна ў грэкаў называлася Гіпербарэяй, а паўночны вецер БАРЭЕМ). Большасць багоў сыны БОРА. 3 іх найбольш вядомы я яго неаднаразова згадвала ОДЗІН. Ён мае мноства імёнаў або эпітэтаў да імені: ІГ, ХАР, ВАТАН. ОДЗІНУ належаць вораны і ваўкі, а таксама конь СЛЕПНІР з васьмю нагамі. Яму служаць і ваяўнічыя дзяўчыны ВАЛЬКІРЫІ. Жанаты ён з багіняй ФРЫГ.