• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    СЯРГЕН ПАЛУЯН
    СЛЕД, ВЕЧНАЖЫВЫ
    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    КНІГАЖЛ
    ПКІМЕННІКА
    КНІГАРНЯ ПІСЬМЕННІКА
    КНІГАРНЯ ПІСЬМЕННІКА
    ВЫПУСК 114
    Сяргей Палуян
    Ш. 8ЕЧНЯ НІЫВЫ
    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Мінск, «Кнігазбор», 2018
    УДК 821.161.1-3
    ББК 84(4Бен)-44
    П14
    Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменткаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 114. Заснаваная ў 2009 годзе.
    Укладанне, падрыхтоўка тэксту, аглядныя аналітычныя артыкулы, каментар Таццяны Кабржыцкай і Вячаслава Рагойшы
    ISBN 978-985-7207-51-0
    © Палуян С., 2018
    © Кабржыцкая Т, Рагойша В., уклад., падрых.
    тэксту, агляд. аналіт. арт., камент., 2018
    © ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2018
    © Афармлснне. ПУП «Кнігазбор», 2018
    Таццяна Кабржыцкая, Вячаслаў Рагойша
    НЕАФІТ АДРАДЖЭННЯ
    Слядамі неафіта. Сяргей Епіфанавіч Палуян (1890-1910), паплечнік і сябра Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, доўгі час заставаўся светлай легендай нашай літаратуры. Быццам знічка, ярка ўспыхнуў ён у небе беларускага прыгожага пісьменства і тут жа, у няпоўныя дваццаць гадоў, згас, пакінуўшы пасля сябе светлы след, надзею ў прыход яснага дня духоўнага адраджэння роднага народа, у хуткае абуджэнне яго ад працяглага летаргічнага сну.
    Жыццё і смерць Сяргея Палуяна выклікалі жывы водгук бадай ва ўсіх лепшых тагачасных беларускіх пісьменнікаў — Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Вацлава Ластоўскага, Цішкі Гартнага, Ядвігіна ILL, Алеся Гурло... I больш як палову XX стагоддзя беларусазнаўчыя навукі вымушаны былі пры вызначэнні ролі Сяргея Палуяна ў развіцці нацыянальнай літаратуры абапірацца менавіта на выказванні яго аўтарытэтных сучаснікаў. Парадаксальная з’ява: Палуян увайшоў у гісторыю літаратуры, будучы пісьменнікам без кнігі! Творы Сяргея Палуяна заставаліся недаступнымі і для спецыялістаў, і для чытацкай аўдыторыі па прычынах як суб’ектыўнага, так і аб’ектыўнага характару, на тлумачэнні якіх спынімся ў выданні асобна ў эсэ «Цяжкасці і радасці эўрыстычных пошукаў на шляху да Сяргея Палуяна». Тут жа згадаем толькі, што частка напісанага Палуянам знаходзілася ваўкраінскім дарэвалюцыйным друку 1910-х гадоў, частка — у знакамітай «калысцы беларускага прыгожага пісьменства» — «Нашай Ніве». Аднак нават прыблізнай бібліяграфіі твораў Сяргей Палуяна не існавала. Як не існавала і біяграфічных звестак пра пісьменніка...
    У 1968 г. прафесар М. Р. Ларчанка на Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю ўтварэння БССР, што адбывалася на філалагічным факультэце БДУ, даведаўшыся, што мы ўсур’ёз заняліся даследаваннем беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей, узяў з нас урачыстае абяцанне «расшыфраваць код
    Палуяна». Карыфей беларускага літаратуразнаўства М. Р. Ларчанка разумеў, наколькі гэта была няпростая задача ва ўсіх адносінах, бо меў мужнасць адным з першых пачаць яшчэ ў першыя пасляваенныя гады справу рэабілітацыі «Нашай Нівы», знімаючы з яе несправядлівыя гвалтоўныя абвінавачанні ў нібыта «нацыяналістычна-варожай, ідэалагічна небяспечнай» дзейнасці. Прафесар у сувязі са сваёй пазіцыяй меў шмат непрыемнасцей ад вышэйшых кіраўнічых органаў. Аднак у 1960-я гг. грамадска-палітычная атмасфера была некалькі «ўлагоджанай» імпульсамі так званай «хрушчоўскай адлігі». Даследчыцкі энтузіязм вывучэння гісторыі нацыянальнага пытання спрабаваў выходзіць на новы ўзровень. Нашы доўгатрывалыя, скрупулёзныя пошукі публікацый пісьменніка, што былі раскіданымі на старонках украінскай і беларускай перыёдыкі, урэшце прынеслі плён. Знойдзеныя матэрыялы былі апрацаваны намі ў сумеснай нашай манаграфіі «Карані дружбы. Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (Мінск, 1976).
    Зразумела, напісанае знакамітым «нашаніўцам» прасілася ў асобнае выданне. Аднак як жа афармляць такую кнігу без біяграфіі яе творцы? Пошукі «поўнага Палуяна» трывалі... Нарэшце нам пашчасціла адшукаць трох родных сясцёр Сяргея Палуяна, сустрэцца з імі. Дзякуючы Зінаідзе Епіфанаўне, Людміле Епіфанаўне, Ангеліне Епіфанаўне беларуская культура ўзбагацілася рэальным вобразам пісьменніка, былі запоўнены лакуны ў яго жыццяпісе. З’явіліся ўсе падставы для нараджэння персанальнай кнігі беларускага адраджэнца.
    Першае выданне твораў Сяргея Палуяна ўбачыла свет у 1986 г. пад назвай «Лісты ў будучыню». У адпаведнасці з нашай канцэпцыяй яно атрымалася сінтэтычным па сваёй жанравай структуры. Гэта выданне змяшчала і творы пісьменніка, і ўспаміны пра Сяргея Палуяна асобных украінскіх і беларускіх літаратараў, некаторыя мастацкія тэксты-прысвячэнні Палуяну, водгукі на яго смерць. У выданне ўвайшлі цікавыя ўспаміны сясцёр Сяргея Палуяна, біяграфічныя нататкі Анатоля Шаліна — аднаго з яго пляменнікаў.
    Кніга «Лісты ў будучыню» стала адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі. Расшыфроўка «коду Палуяна» мела сенсацыйныя наступствы. Распачаўся працэс усеагульнага прызнання пісьменніка. З’явіліся аглядныя артыкулы, прысвечаныя Палуяну, у выданнях па гісторыі беларускай літаратуры. Творчасць Сяргея
    Палуянаўвайшлаў праграмы філалагічных навук вышэйшай і сярэдняй школы. У выніку нашай даследчыцкай працы быў знойдзены і палуянаўскі іконаграфічны матэрыял. Яго каштоўнасць вызначаецца ўжо тым, што гісторыя беларускай літаратуры не мела ніводнага здымка ні самога пісьменніка, ні яго родных. Мастак Міхась Будавей, адчуўшы ў пісьменніку характар беларускага інтэлігентаадраджэнца, стварыў яго выдатны партрэт. Пісьменніцкі і жыццёвы лёс Сяргея Палуяна ўсхваляваў і кампазітараў. У 1987 г., пад уражаннем ад знаёмства з кнігай «Лісты ў будучыню», кампазітар Валеры Жывалеўскі напісаў музычны твор для гітары «Элегія памяці Сяргея Палуяна». Сёння гэты твор, які мастацтвазнаўцамі характарызуецца як шэдэўр кампазітара, уваходзіць у музычныя хрэстаматыі, у рэпертуар выканаўцаў...
    3 цягам часу палуяназнаўства пачынае прыцягваць новыя даследчыцкія сілы. Цікавыя назіранні і меркаванні з’яўляюцца ў публікацыях Я. Анапрэенкі, А. Баркоўскага, Т. Вабішчэвіч, А. Петрушкевіч, Ц. Чарнякевіча... Асоба С. Палуяна выклікае ўвагу і сучаснай украінскай культурнай супольнасці. Праўда, не абыходзіцца тут і без шкоднага для навукі скажэння фактаў, павярхоўнасці і прыблізнасці (В. Дружбінскі) ці журналісцкай прагнасці да нечага «свежанькага» і «прыперчанага». Трэба прызнаць, што чыста легендарнага ў дачыненні да Сяргея Палуяна становіцца ўсё меней. Дакладней, высокая легендарнасць застаецца, але яна ўсё больш і больш абапіраецца на рэальнасць, на канкрэтныя, зямныя факты...
    Прапанаванае чытачам другое выданне твораў Сяргея Палуяна, выкананае з улікам першай кнігі пісьменніка «Лісты ў будучыню», выходзіць пад назвай «След, вечна жывы. Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні». Радок з верша Максіма Багдановіча «Светлы ж след будзе вечна жывы» стаўся ёмістай паэтычнай метафарай, датычнай лёсу Сяргея Палуяна. Агляд жыццёвага і творчага шляху знакамітага беларускага адраджэнца ў гэтым выданні значна пашыраецца дзякуючы новым пошукам, літаратуразнаўчым матэрыялам, даследчыцкім гіпотэзам, асобным архіўным знаходкам. Па нашай просьбе для новага выдання твораў С. Палуяна сабрала шырокія разгалінаваныя звесткі пра блізкіх родзічаў Сяргея Палуяна пляменніца пісьменніка Зінаіда Уладзіміраўна Дзярабіна, за што выказваем ёй спецыяльную падзяку.
    Жыццяпіс Сяргея Палуяна (паводле апошніх рэканструкцый). Нарадзіўся Сяргей Палуян 20 (8 па ст. ст.) кастрычніка 1890 г. у Брагіне, быў трэцім дзіцем у шматдзетнай сям’і (пяць дачок і тры сыны). Дзед Сяргея Іван Рыгоравіч Палуян, былы прыгонны селянін, калісьці працаваў у воласці, за ўзорную службу атрымаў ад урада кавалак зямлі і саслоўнае званне мешчаніна горада Рэчыцы. Займаўся агародніцтвам і садоўніцтвам, што ў тых мясцінах давала неблагі прыбытак. Бацька будучага пісьменніка Епіфан Іванавіч браў у арэнду зямлю, а пасля, дзякуючы спадчыне, такім-сякім запасам, а таксама жончынаму пасагу (Аляксандра Дзмітрыеўна, народжаная Бахонка, паходзіла з маёмасных брагінскіх сялян), змог набыць зямлю, купіў у 1897 г. па адносна таннай цане частку закладзенага ў Віленскім зямельным банку маёнтка Крышычы Юравіцкай воласці (цяпер Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці). Здавалася, мара Епіфана Іванавіча ажыццявілася: з дробных арандатараў ён нарэшце выбіўся ў самастойныя землеўласнікі. Аднак цешыцца не прыйшлося. На пакупніка перайшоў вялікі банкаўскі доўг (звыш 8 тысяч руб.), які трэба было неадкладна выплачваць. Неабходна было аддаваць родзічам і суседзям пазычаныя пад куплю маёнтка грошы, утрымліваць вялікую сям’ю, вучыць дзяцей. Урэшце аказалася, што ранейшы ўладальнік маёнтка ашукаў Епіфана Іванавіча: большая частка зямлі не належала поўнасцю прадаўцу, а ўваходзіла «ў склад сервітутнай прасторы сялян вёскі Крышычы», што ў хуткім часе і даказалі сяляне праз суд. Епіфан Іванавіч, каб разлічыцца з даўгамі, пачынае паступова распрадаваць зямлю (а ворнай было няшмат), потым збывае і куплены разам з зямлёю дом...
    Сяргей свядомае маленства правёў у Крышычах, што зусім недалёка ад вёскі Глінішчы, дзе нарадзіўся Іван Мележ, сярод цудоўнай прыроды. Хата стаяла не ў вёсцы, а наводшыбе, каля лесу. Каля хаты — сад, у якім любілі гуляць дзеці, далей — поплаў, сажалка. У садзе Сяргей, забаўляючы меншых сясцёр і братоў, наладжваў цэлы лялечны тэатр: «хлопчыкаў» — маленькіх чалавечкаў — рабілі з палачак і анучак, «жывёлу» — з агародніны. У кожнага быў свой «дом» і свая «гаспадарка», і гаспадарыць стараліся, як у сапраўдным жыцці... Несумненна, у гэтым «тэатры» пераймаліся як жыццёвыя клопаты дарослых, так і тагачасныя народныя відовішчы з батлейкай, якія ладзіла на каляды вясковая моладзь.
    3 маленства пасялілася ў Сяргеевым сэрцы любоў да родных мясцін, бацькоўскай мовы, працоўных людзей. Роздум прачалавечы
    лёс, пра тое, што адны жывуць багата, а другія, як ні працуюць, галеюць безхлеба, прыйдзе потым,разам з пасталеннем. Цяпер жаён проста здзіўляў бацькоў неспадзяванымі пытаннямі: «Чаму ў нас больш зямлі, чым у крышыцкіх мужыкоў?», «Ці праўда, што мужык такі самы чалавек, як і пан?», «Чаму дома паміж сабой мы гаворым па-нашаму, а як прыедуць госці — па-руску ці па-польску?»
    He знайшоўшы ў бацькоў на гэтыя пытанні яснага адказу, Сяргей шукаў яго ў не такім далёкім ад Крышыч Мазыры, куды бацька ў 1900 г. адвёз яго вучыцца ў шасцікласную прагімназію. У прагімназіі вучылася тады 146 дзяцей, плата была параўнальна невялікая — 40 рублёў у год. Але не ў настаўнікаў прагімназіі, а ў мазырскіх рабочых і рамеснікаў пачаў Сяргей нарэшце знаходзіць жаданы адказ на свае пытанні. Пасябраваўшы з сынам аднаго рабочага, падлетак пачаў хадзіць на маёўкі, слухаць гарачыя прамовы ў абарону працоўных, разносіць пракламацыі. Пачутае і вычытанае пераказваў сваім аднакласнікам. Пра гэта стала вядома дырэктару прагімназіі. Над Сяргеем навісла пагроза выключэння. А тут яшчэ, прыязджаючы на пабыўку дадому, ён прыхоплівае з сабою рэвалюцыйныя брашуры, вядзе рэвалюцыйную агітацыю сярод моладзі ў суседніх Юравічах, не на жарт палохаючы тым самым мясцовае начальства. Бацька тэрмінова ў 1904 г. з Мазыра перавозіць Сяргея ў Прыбалтыку, у Мітаву (цяпер Елгава, Латвія). Там працуюць гімназічнымі выкладчыкамі два родныя дзядзькі Сяргея па маці — Сцяпан Дзмітрыевіч і Вікенцій Дзмітрыевіч Бахонкі. Дзякуючы ім у Мітаўскай гімназіі вучацца Сяргеевы сёстры. Хоць далёка, затое надзейна: дзеці пад добрым наглядам, ды льготы ў вучобе значныя маюць як родзічы настаўнікаў.