След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Л ітаратурную крытыку С. Палуян разумеў як «рухомую эстэтыку» (В. Бялінскі), як пасярэдніцу паміж пісьменнікам і чытачом. Ён выступаў за літаратуру баявітую, высокаідэйную і высокамастацкую, якая б выхоўвала ў чытачоў дэмакратычныя погляды, высмейваў тых, хто лічыў, што «народ можна карміць толькі салодзенькаю юшкаю з навару народна-сентыментальнай пісаніны» («Выдавецтва “Mac”»). С. Палуян быў затэндэнцыйнуюлітаратуру. Аднак у сапраўдным творы тэндэнцыя, справядліва лічыў ён, «не вылазіг/ь наверх, як шыла з мяшка, а ляжыць у самой сутнасці паэтычнага таленту аўтара», пэўныя ідэі «прышчэпліваюііца... не гучнымі словамі, а паэтычны.мі вобразамі» («Якуб Колас. Другое чытанне для дзяцей беларусаў»). Мастак павінен не прапаведаваць голыя ісціны, а «тварыць і паказваць». Толькі ў такім выпадку літаратура можа мець выхаваўчае значэнне.
Гэтыя палажэнні знайшлі сваё ўвасабленне ў рэцэнзіях Сяргея Палуяна на кнігі Якуба Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» і Ядвігіна Ш. «Дзед Завала», на ананімную паэму «Тарас на Парнасе», а таксама на «Першы беларускі каляндар “Нашае Нівы”
на 1910 год». Часам, аднак, рэцэнзент, ацэньваючы творы па самым высокім рахунку, адступаў ад прынцыпу гістарызму, і тады заўважаецца недаацэнка некаторых твораў беларускай літаратуры, пераважна ранніх, такіх як «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе». Недаацаніў С. Палуян і агульнакультурнага значэння выданняў «Беларускі лемантар» Каруся Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі і інш. Здаралася гэта ў тых выпадках, калі крытык факты літаратурнага жыцця вычляняў з канкрэтна-гістарычных умоў іх узнікнення і развіцця і, без агаворак, уводзіў іх у кантэкст сучаснага яму агульнаеўрапейскага літаратурнага працэсу. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што бывала такое не часта.
Сяргею Палуяну належыць першы ў беларускай крытыцы гадавы агляд літаратуры. Артыкулам «Беларуская літаратура ў 1909 гаду» ён распачаў літаратурна-крытычны жанр, які затым плённа працягваў і развіваў М. Багдановіч. У артыкуле, зыходзячы са сваіх метадалагічных установак, С. Палуян коратка ахарактарызаваў творчасць беларускіх літаратараў за адзін год. Найбольшую ўвагу, зразумела, ён удзяліў Янку Купалу, ад якога «Беларусь можа чакацьмнога», перад якім «вялікая будучыня, калітолькіён несойдзе з выбранага гасцінца». У сярэдзіне 1909 г. С. Палуян заўважае «паварот» у творчасці Янкі Купалы: «Новыя творы яго акуратна абдуманыя, тэм розных многа, форма лёгкая, усюды артыстычна апрацаваная. Калі / бачым дзе-якія няхваты, дык відаць іўнутраная сур 'ёзная работа, праўдзівае разуменне задач літаратуры». 3 іншых літаратараў, творчасць якіх заслугоўвае ўвагі, крытык вылучае Цётку, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Ядвігіна Ш., Канстанцыю Буйло і Альберта Паўловіча. Прычым, гаворачы пра Якуба Коласа, ён падкрэслівае «ненармальныя ўмовы яго жыцця», якія «не даюць яму можнасць акуратнаразвівацца». Якуб Колас у той час сядзеў у мінскім астрозе. На гэтую акалічнасць якраз і намякаў С. Палуян.
Дакладнасць і аб’ектыўнасць ацэнак Палуяна-крытыка, дадзеных ім у артыкуле «Беларуская літаратура ў 1909 гаду», знайшлі пацвярджэнне ў пазнейшым крытычным аглядзе М. Багдановіча «За тры гады» (1913). Па сутнасці, ацэнкі гэтыя супалі.
Сяргей Палуян стаў і адным з першых гісторыкаў беларускай літаратуры. Яго даследаванне «Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках. I. Народная славеснасць і першыя спробы штучнай паэзіі» — гэта першая ў беларускім літаратуразнаўстве спроба
стварыць сістэматычны курс гісторыі новай беларускай літаратуры. Вызначальнай для С. Палуяна з’яўляецца думка, што «адраджэнне любога народа пачынаеіріа з нараджэнняўяго сваёйуласнайлітаратуры». У адпаведнасці з гэтым «зачаткі» новай літаратуры ён адносіць да канца XVIII —■ пачатку XIX ст. — так, як гэта прынята і ў сягонняшнім літаратуразнаўстве. Даследчык бачыць грамадскапалітычныя і культурныя чыннікі, якія прывялі да зараджэння беларускай літаратуры. Сярод іх ён вылучае палітычнае банкруцтва Рэчы Паспалітай і ўваходжанне Беларусі ў склад Расійскай дзяржавы, «ifiKaeacifb даўсёй беларушчыны» з боку рускіх і польскіх вучоных (этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў), а таксама росквіт рамантызму, які «прымушаў заглядагіь глыбей у народ, у яго духоўны свет, уягомінулае, прымушаў піварыі/ь красу з гістарычных мясцовых перажыткаў». На развіццё беларускай літаратуры непасрэдны ўплыў аказвалі палітычныя падзеі, што адбываліся на беларускай зямлі (паўстанні 1830-1831 гг. і 1863-1864 гг. у Беларусі і Літве). С. Палуян паказвае, як мясцовы патрыятызм, што «нарадзіўся і вырас... з шчырага пачуцця сувязі з народам і абавязку перад ім», прыводзіць урэшце да першых спроб беларускамоўнай творчасці — «наіўнагадзіцяці наіўнагарамантызму». Гэта «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», вершаваныя творы А. Рыпінскага, Яна Чачота і Яна Баршчэўскага. С. Палуян лічыў (і тут ён не меў рацыі), што «ні адзін твор гэтага часу не застанеццаў гісторыі літаратуры». Сапраўдным жа «першым беларускім пісьменнікам, першым літаратурным імем на безлітаратурнай Беларусі» ён называў В. Дуніна-Марцінкевіча, які «набыў сабе бяссмерг/e сярод свядамых беларусаў». На жаль, смерць не дазволіла С. Палуяну давесці сваё даследаванне да канца. А наступнай жа павінна была быць якраз публікацыя пра В. Дуніна-Марцінкевіча.
Жывучы ў Кіеве, «у эміграцыі», як гаварыў С. Палуян, ён сачыў уважліва за развіццём украінскай літаратуры. Сярод шырокай плыні літаратурнай прадукцыі беларускі крытык здолеў вылучыць і належна ацаніць творчасць Івана Франко, Міхайлы Кацюбінскага, Васіля Стафаніка, Уладзіміра Віннічэнкі. Так, характарызуючы дзейнасць найбольш папулярнага тады выдавецтва «Час», С. Палуян, выступаючы з пазіцый крытыка-дэмакрата, адзначае, што як перакладныя, так і арыгінальныя творы, выпушчаныя выдавецтвам, часта «ўражваюць тэндэнцыйным падборам сюжэтаў і іх апрацоўкі». Сюжэты трагічныя, а апрацоўка саладжавая, сентыментальная.
«А дзе ж Віннічэнка, Кагробінскі, Стафанік (асабліва Стафанік), Франко і іншыя?» — з абурэннем пытаецца крытык. 3 той жа вымогай улічваць патрэбы чытача з народа, асабліва чытача-селяніна, С. Палуян рэцэнзуе «Народны каляндар “Село” на 1910 год», супастаўляючы яго з іншымі ўкраінскімі і рускімі календарамі.
Цікавіўся С. Палуян і развіццём украінскай драматургіі. Так, яго ўвагу прыцягнула драма Г. Вашчанкі «Сляпы». 1 хоць мала што з творчасці гэтага пісьменніка вытрымала выпрабаванне часам, аднак да гэтага твора даследчыкі ўкраінскай драматургіі звяртаюцца часта, паколькі ён цікавы сваімі новымі жанравымі адзнакамі. Гэта п’еса па форме нагадвае сучасны сцэнарый.
Публіцыстыкай, гісторыяй літаратуры, кампаратывістыкай, тэатразнаўствам і крытыкай (літаратурнай, тэатральнай) творчасць Сяргея Палуяна не абмяжоўвалася. Ён быў пісьменнікам у самым шырокім і глыбокім сэнсе гэтага слова, а не толькі публіцыстам і літаратуразнаўцам. Паводле сведчання сучаснікаў, ён пісаў «вершы з багатым зместам, апавяданні на сучасны лад», п’есы для тэатра, складаў «зборнік цудоўных маіюнкаў-сімвалаў» для дзяцей, хрэстаматыю па гісторыі Беларусі, навукова-папулярныя кніжкі для народа. На жаль, з усяго пералічанага захаваліся толькі апавяданне «Вёска» і версэт «Хрыстос Уваскрос!», апублікаваныя ў «Нашай Ніве». У «Вёсцы» ў алегарычнай форме паказваецца разарэнне, гібель старой беларускай вёскі, асуджанай на смерць варожаю ёй сілаю. Сіла ж гэта (хоць яе Палуян прама не называе, але яна лёгка ўгадваецца) — жорсткі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт. Супрацьлеглы «Вёсцы» па пафасе твор — версэт «Хрыстос Уваскрос!». У ім пісьменнік, пераасэнсоўваючы біблейскі міф уваскрэсення Хрыста, гаворыць пра непазбежнасць духоўнага адраджэння Беларусі, называе свята Вялікадня «святам адвечнага ажыўлення», выказвае цвёрдую ўпэўненасць, што родны край уваскрэсне, скіне «з шыі яр.мо адвечнага гора і нуды». Рэлігійны міф, як бачым, напаўняецца новым алегарычна-сімвалічным зместам.
Пісьменніцкія здольнасці С. Палуяна рэалізаваліся не толькі ў гэтых двух вядомых нам творах, але ва ўсіх тэкстах, якія ён нам пакінуў — публіцыстычных, крытычных, навуковых (гісторыя літаратуры, тэатра). Гэтыя тэксты напісаны жывой, вобразнай мовай, у іх выразна выявілася асоба аўтара, яго тэмперамент, арыгінальнасць вобразнага мыслення, добрае валоданне мовай, гэтым «матэрыялам і інструментам» кожнага пісьменніка. Лексікон яго,
ідэолага нацыянальнага і сацыяльнагаўваскрэсення роднага народа, увабраў паняцці і тэрміны выразна класавага словаўжывання: народныямасы, класавы анпіаганізм, нацыянальны антаганізм, ход прагрэсу, свядамы нацыянальны патрыятызм, правінцыялізм і г. д. Логіка і вобразнасць яго выказванняў былі зразумелыя і даступныя чытачам: «Пакуль што трэба раскідацьусё новае і новае насенне. Мо і кепская доля спаткае яго, мо і зніштожыцца яно нягодай ды сгродзёным сіверам, — але не сяўііам думаць аб гэтым! У іх адна мэта — болей зёрнаў кінуцьу сагрэтую сонцам раллю».
Зрэшты, праз крытычныя выступленні С. Палуяна можна прасачыць яго разуменне праблем тэорыі літаратуры, у прыватнасці, тэорыі драмы. У першым нумары за 1909 год «Украі’нська Хата» абвяшчала сябе як выданне «нацыянальна-прагрэсіўна-дэмакратычнае», абавязкі яе — «несці дапамогу і святло ў цёмную ўкраінскую хату», г. зн. найперш у вёску, у народ. Далей жа «хацяне» ўсяляк — на тэарэтычным і мастацка-практычным узроўнях — заклікалі нацыянальную ідэю, ідэю самаўсведамлення рэалізавацьу мастацкіх творах праз дыскурс мадэрнізму. Мадэрнізацыя і радыкалізацыя палітычнай думкі спалучаліся ва «Украіінській Хаті» з патрабаваннямі мадэрнізацыі эстэтычнай думкі. У прыватнасці, «хацяне» моцна крытыкавалі сваю класічную драматургію: стары рэалізм нацыянальнага тэатра павінен быў саступіць месца новым мастацкім стылям.
Існуюць звесткі, што Палуян узяўся за стварэнне драматургіі. Як культуролаг ён цудоўна разумеў, што старая ўкраінская п’еса з яе народніцкімі ідэямі яшчэ вельмі актуальная для беларускага духоўнага жыцця. Як пісьменнік ён мусіў адчуць імкненні сучаснай яму творчай эліты да стварэння новай драматургіі і менавіта ў гэтым кірунку спрабаваць свае ўласныя магчымасці. Шляхі будучага развіцця ўкраінскай драматургіі на пачатку XX ст. акрэсліла Леся Украінка ў вялікім артыкуле «Навейшая еўрапейская драма». Ці ведаў гэтую працу С. Палуян, невядома. Аднак у яго публікацыях — і «Лістах з Украіны», і рэцэнзіях — месцяцца ацэначныя спасылкі на аўтарытэты вядучых драматургаў, такіх як Гогаль, Чэхаў, Андрэеў, Гаўптман, Ібсен.