• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Ёсць падставы меркаваць, што ў лютым 1910 г. Сяргей Палуян зноў быў у Вільні. Пра гэта сведчаць яго разгорнутыя рэпартажы ў «Нашай Ніве» пра «Першую беларускую вечарынку», што адбылася 12 лютага, і пра «Этнаграфічны вечар у Вільні», зладжаны 22 лютага. Толькі чалавек, які прысутнічаў на гэтых акцыях, мог заўважыць і апісаць, як была апранута і на якой мове гаманіла публіка, у якіх строях выйшаў на сцэну беларускі хор і колькі асоб ён налічваў, як «сі{эна грымела адліхога топату іў вачах зіхаг/ела, як ішлілявоніху, мяцеліцу», або як «10 пекна прыбраных пар завіваліся доўгім хваспіом у “вераб’і”»... Тады ж Палуян па свежых слядах у допісе «Віленскія газеты аб беларускай вечарынцы» прасачыў рэакцыю на беларускія вечарыны рускіх, польскіх і літоўскіх мясцовых выданняў як прагрэсіўнага, так і рэакцыйнага, шавіністычнага напрамку. Скажам, «Внленскнй Вестннк», як з іроніяй піша С. Палуян, «скрыўдзіўся, што на беларускай вечарынцы апраткі танцораў і пяўцоў былі беларускія, а не маскоўскія. аў магілёўскіх мужыцкіх світках дагледзіў нават польскія кунтушы!» Што датычыць прапольскай газеты «Goniec Wilenski», «катораямаеўжо такі звычай, што лае беларусоў за ўсё чыста, гэтым разам ад лаянкіўстры.малася. Затоеяна зрабіла вельмі важнае адкрыііцё: выходзіць, што беларускага народу дак і саўсім няма на свеце, а на зямлі беларускай жывуць адны толькі палякі, капюрыя тым толькі розняцца ад варшавякаў, што гавораць між сабой “по-простэму ”, або, як нядаўна пачалі называць, "по-бялоруску ”»...
    Пасля свайго ад’езду з Вільні Сяргей Палуян у тагачасную беларускую культурную сталіцу так ужо і не вярнуўся. Цішка Гартны
    расшукваў «дарагога, каханага» сябра-аднадумца праз лісты, але не атрымліваў ад яго адказу. «Паштовая скрынка» «Нашай Нівы» 18 сакавіка 1910 г. змяшчае наступнае кароценькае паведамленне: «Магілёў. Нашаму прыяцелю Цішцы. “Адзін ” ізноўу Кіеве.......
    Адзін, адзінокі... Рэфлексіі чалавека, што трапіў у пастку адзіноты, перададзены ў вершы, змешчаным у «Нашай Ніве» (1909. № 22). Кім напісаны гэты высокага ўзроўню мастацкі твор, Палуянам, ці не, — устанавіць цяжка, бо многае ішло ў друк пад несапраўднымі прозвішчамі. Аднак працытаваць верш « Адзінокі» лічым дарэчным, бо ён арганічна ўпісваецца ў біяграфію Палуяна.
    Адзінокі
    Чаму так маркотна на сэрг/ы?
    Чаму так штось грудзі гняг(е?
    Ажгэтак, здаецца, іўмерці He страшна было б для .мяне?
    Вясна за вясною праходзе, Нямілых не зводзе часін.
    Нуда адну песню заводзе: Нямамне вясны —я адзін! Эй, дзе вы, дзе, братнія душы? Эй, дзе ты, дзяўчынка мая?
    Хто жаль мне, хпю гора асуша, Рука прыгалубе чыя?
    Прышліце, падайце мне слоўг/а 3 далёкіх ці блізкіх краін, Каб я, пакуль лягу ў дамоўцы, Быў пэўны, што я не адзін.
    У ноч з 7 на 8 красавіка 1910 г. (па ст. ст.; 20 красавіка 1910 г. па н. ст.) у Кіеве ў невялікім цёмным пакойчыку ў доме па Гогалеўскай, 37, у страшэннай беднасці і адзіноце, Сяргей Палуян пакончыў жыццё самагубствам.
    «Я так люблю жыііцё, светласць і красу, ды не на маю долю выпалагэта», — напісаў ён у перадсмяротным лісце свайму ўкраінскаму прыяцелю Мікіту Шапавалу.
    Горкім смуткам адазвалася смерць Сяргея Палуяна ў сэрцах тых, хто яго блізка ведаў. Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, Цішка Гартны, Алесь Гурло, Ядвігін III. і інш. адгукнуліся на смерць тво-
    рамі-прысвячэннямі. Янка Купала ўзвёў над магілай свайго друга паэтычны «Курган» — прысвяціў яму адну са сваіх лепшых паэм. А ў вершы «Памяці С. Палуяна» прароча напісаў:
    Сышоў ваяк за долю, волю і народ, Пяском засыпалі жвіровым.
    Спі, мой таварыш, спі! Надойдзе новы ўсход, / брат заплаце добрым словам.
    Шырыня дыяпазону падзвіжніцкай працы Сяргея Палуяна. Жыццёвы лёс Сяргея Палуяна пазначаны толькі двума дзясяткамі гадоў. Аднак усё напісанае Сяргеем Палуянам, што пакінуў ён сваім нашчадкам-беларусам, вытрымлівае выпрабаванне часам. I праз тыя сто з гакам гадоў, што аддзяляюць пісьменніка ад нашага часу, не сцёрся, не заімшэў след яго душы, яго натхнёнай працы. Яго творы — творы падзвіжніка-неафіта!
    Многае са спадчыны С. Палуяна яшчэ не адшукана, а магчыма, страчана для нас назаўсёды. Дзе яго вершы, дзе яго драматургія? Невядома, ці захаваўся яго артыкул «Беларуская справа і ўкраінскае грамадзянства». Асобныя задумы яго засталіся неажыццёўленымі. У прыватнасці, С. Палуян не паспеў скончыць нарыс новай беларускай літаратуры «Беларуская літаратура ў яе тыповых прадстаўніках». Гэты аглядна-аналітычны матэрыял пісьменнік збіраўся выдаць асобнай кніжкай на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, каб пазнаёміць народы-суседзі з літаратурай роднага краю. Аднак і тое, што паспеў надрукаваць Сяргей Палуян, раскрывае выразны вобраз таленавітага пісьменніка, рэвалюцыйнага дэмакрата, аднаго з пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры.
    Першая друкаваная праца Сяргея Палуяна — гэта яго артыкул «Пра нацыянальную школу ў Беларусі», змешчаны ў часопісе «Украі'нська Хата» (1909. № 5). 3 гэтага артыкула, як з пачатковага пункта, разыходзяцца тры вызначальныя жанравыя вектары яго творчасці — публіцыстыка, гісторыя літаратуры і крытыка. Артыкул гэты — водгук на першы нумар культурна-асветнага часопіса «Белорусскнй учнтель», які выйшаў у Пецярбургу ў 1909 г. Але па сутнасці гэта — палкае публіцыстычнае выступленне ў абарону нацыянальнай школы, роднай мовы, напісанае з выпадку выхаду ў свет названага часопіса.
    У справе народнай асветы, дэмакратызацыі школы, развіцця нацыянальнай свядомасці асноўнае месцаС. Палуян адводзіў настаў-
    ніку. Ён бачыў, у якое цяжкае становішча пастаўлены пры царызме настаўнік, які «павінен пайіыраць у народзе асвету пад “неукоснйтельным наблюденйем"кожнага “властьнмеюіцего”, пачынаючы адсоцкага, школьнага старасты іканчаючы інспектарам—гэтым царам і богам, валадаром жыііця і смерці настаўніка». У «недержавных» народаў сацыяльны прыгнёт накладваецца на нацыянальны, «сотня вачэй пільна сочыць за кожным яго рухам, за кожным адхіленнем у бок “сепаратызму”». Аднак, нягледзячы на ўсё гэта, піша С. Палуян, беларускае настаўніцтва «не схавалася ў казённы футляр», яно разам з народам ідзе цярністым іпляхам да лепшай будучыні, першым падхоплівае ідэі народнага вызвалення. Яно вяло вялікую палітычную работу ў час рэвалюцыі 1905-1907 гг., арганізоўвалася ў грамады, саюзы, збіралася на з’езды. Цяпер жа асноўная задача настаўніцтва, лічыць С. Палуян, — садзейнічанне нацыяналізацыі школьнай справы, бо толькі «аднагэтанацыяналізацыя можа рассекчы гордзіеў вузел беларускай блытаніны, яна аднаможа вывесці беларускі народ з таго тупіка, у які завялі яго нашы ўласныя вышэіішыя слаі сваёіі антынароднаю палітыкаю, і паставіць яго на шлях агульначалавечага развіірія». Нацыяналізацыю школы С. Палуян разумеў шырока — і як пэўнае «раздзяржаўленне» яе, набліжэнне да патрэб народа, і як дэмакратызацыю, і як увядзенне ў школе выкладання на роднай мове.
    У гэтым выказванні С. Палуяна, як і ў некаторых іншых, заўважаецца выразнае падкрэсленне нацыянальнага моманту ў справе «агульначалавечагаразвіцця» роднага народа. Вядома, толькі змена сацыяльна-палітычнага ладу, ліквідацыя самадзяржаўя, таталітарызму, заваёва дэмакратычных свабод і прынцыпаў кіравання краінай маглі прывесці да росквіту духоўных сіл беларускага народа, яго культуры, навукі, асветы, да ўзнікнення сапраўды народнай школы на сваёй роднай мове. Нельга сказаць, што С. Палуян, які сам удзельнічаў у рэвалюцыйным руху, гэтага зусім не разумеў. Але адкрыта і прама выказаць свае сацыяльна-класавыя і нацыянал-дэмакратычныя погляды ў другой палове 1909 — пачатку 1910 г., г. зн. у перыяд найбольшага разгулу контррэвалюцыйнай рэакйыі, ды яшчэ ў падцэнзурным друку, ён не мог (хоць гэтыя погляды так ці інакш праглядваюць у многіх яго публікацыях). Неабходна, аднак, улічваць і «другі бок медаля»: у той час (зрэшты, як і нашмат пазней) абарона бацькаўшчыны, беларускай культуры і мовы была адначасова і абаронай дэмакратыі, з’яўлялася адной
    з важнейшых задач сацыяльна-класавага змагання. Нават асобныя бальшавікі разумелі гэта. У дадзеным выпадку слушнасць меў іх лідар У. I. Ленін, які, ацэньваючы тагачасную грамадска-палітычную сітуацыю, падкрэсліваў: «Для ўкраінцаў і беларусаў напрыклад, толькі чалавек, які ў марах жыве на Марсе, мог бы ад.маўляць, што тут няма яшчэ завяршэння нагіыянальнага руху, што прабуджэннемас даўладанняроднай.мовай і яе літаратурай— (а гэта неабходная ў.мова і спадарожнік поўнага развіііця капіталізму, поўнага пранікнення абмену да апошняй сялянскай сям ’і) — тут яшчэ адбываецца. “Бацькаўшчына” тут яшчэ не адспявала ўсёй сваёй гістарычнай песні. “Абарона бацькаўшчыны ” я ш ч э .можа быць тут абаронай дэмакратыі, роднаймовы, палітычнай свабоды супраць прыгнятаючых нацый, супраць сярэдневякоўя...».
    Пашырэнне грамадзянскага статусу роднай мовы — адна з найгалоўнейшых тэм палуянаўскай публіцыстыкі, якая знайшла ўвасабленне ў многіх публікацыях, і перш за ўсё ў цыкле артыкулаў «3 нашага жыцця». Родную мову С. Палуян называе «народнай», бо галоўны яезахавальнік — працоўныя народныя масы. У той час як вышэйшыя слаі грамадства здрадзілі народу, вельмі хутка перанялі пануючую культуру, апалячыліся ці абруселі, народ, «забіты беднасцю і непамернай працай... усё ж такі глыбока захаваў у сваіх брудных вёсках бацькоўскую мову». Мова, як неаднойчы падкрэсліваў С. Палуян, — галоўны фактар духоўнага жыцця нацыі. Таму «беларускі нацыянальны рух, як вялікая жыццёвая гістарычная сіла, можа жыць толькі тады, калі пад яго будзе падведзены такі фундамент, як гібка абробленая мова, дый літараптура і навука ў гэтай мове».
    I вось тут С. Палуян прыходзіць да акрэслення дзвюх праблем надзвычайнай важнасці. Першая — гэта пытанне пра крыніцы ўзбагачэння беларускай літаратурнай мовы, пра тыя «кузні, у каторых можна было б з мовы вясковага ўжытку, з мовы цёмных сялян выкаваць мову кулыпурнай нацыі: без такой кулыпурнаймовы нельга шырыць і самае культуры». Другая праблема датычыцца форм і сродкаў пашырэння роднага слова ў дэнацыяналізаваным беларускім грамадстве.
    Узбагачэнне мовы можа адбывацца рознымі шляхамі: праз запазычанне, шляхам актывізацыі ўласных моўных рэсурсаў і г. д. Сяргей Палуян не быў пурыстам, ён сам не раз ужываў у сваіх артыкулах іншамоўныя запазычанні, у прыватнасці рускія і ўкраін-