След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Анатоль Шалін
1. Радаслоўная Палуянаў (с. 212)
2. Крышычы* (с. 215)
Шалін Анатоль Мікалаевіч (1906-1974) — пляменнік С. Палуяна, сынягороднай сястры Ганны Епіфанаўны (1886-1963). Нарадзіўся ў Мітаве. Скончыў Ламаносаўскую гімназію (Рыга) і юрыдычны факультэт Рыжскага ўніверсітэта. Працаваў у Рызе юрыстам.
У канцы свайго жыцця працягваў пісаць «сямейную хроніку», распачатуюяшчэягобацькам Мікалаем Іванавічам Шаліным (18831942), таксама юрыстам. Аднак цяжкая хвароба, а затым смерць не далі магчымасці закончыць і дапрацаваць гэтыя запісы, якія для нашчадкаў захавала яго жонка Аляксандра Кірылаўна Шаліна.
1 Тыфлапедагог — настаўнік, які навучае сляпых грамаце. Сурдапедагог — настаўнік, які навучае нямых мове жэстаў.
2 Сяргей Палуян Мітаўскай гімназіі не скончыў (гл. успаміны яго сясцёр Зінаіды і Людмілы, с. 204-209).
3 Недакладнасць: вуліцы Сяргея Палуяна ў час, калі пісаліся гэтыя нататкі, у Мінску не было. Відавочна, недакладныя звесткі і пра палітычную дэманстрацыю ў Кіеве ў дзень пахавання С. Палуяна.
4 Каленкавічы — мясцовая назва Калінкавіч, цяперашняга раённага цэнтра Гомельскай вобласці. На тэрыторыі гэтага раёна знаходзяцца Крышычы.
Кастусь Езавітау
Сяргей Палуян і яго пара (с. 219)
Езавітау Кастусь Барысавіч (1893-1946) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, педагог, пісьменнік. Нарадзіўся ў Дзвінску (г. Даўгаўпілс, Латвія), у сям’і кадравага афіцэра. Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Палтаўскае ваеннае вучылішча. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, абвяшчэння 25 сакавіка 1918 г. Беларускай народнай рэспублікі, член яе Рады, займаў пасаду народнага сакратара па ваенных справах. У 1921-1944 гг. жыў у Латвіі (Рызе), быў намеснікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына», рэдагаваў газету «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальна-беларускую справу неаднаразова арыштоўваўся латышскімі ўладамі. У часе Другой сусветнай вайны арганізоўваў у Латвіі беларускія сярэднія навучальныя ўстановы і перыядычныя выданні. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады. У 1945 г. затрыманы савецкай контрразведкай. Праз год памёр у Мінску ў турэмнай бальніцы падчас следства.
Артыкул К. Езавітава друкуецца паводле берлінскага беларускамоўнага перыядычнага выдання «Раніца», 1942 год, 5ліпеня (№25), 12ліпеня (№26), 19ліпеня (№27), 26ліпеня (№28). Асобныя звесткі, пададзеныя ў артыкуле К. Езавітава, удакладнены ў адпаведнасці з публікацыяй Т. Вабішчэвіч «Гістарыяграфічнае значэнне і пошукавы матэрыял артыкула “Сяргей Палуян і яго пара ” Кастуся Езавітава» (Роднае слова. 2015. № 10; 2016. № 2, 5).
1 Шалін Мікалай Іванавіч (1883-1942) — мужГанныЕпіфанаўны Палуян (1886-1963), бацька Анатоля Мікалаевіча Шаліна (1906— 1974; гл. яго ўспаміны на с. 212). У свой час вядомы ў Рызе юрыст, грамадскі дзеяч. Пры ўстанаўленні ў Латвіі савецкай улады ў 1940 г. быў разам з жонкай рэпрэсіраваны, памёр у высылцы ў г. Салікамску.
2 Бахонка Сцяпан Дзмітрыевіч (1861-1928), Бахонка Вікенцій Дзмітрыевіч (1863-1916) — дзядзькі Сяргея Палуяна, родныя браты яго маці Аляксандры. Пра іх гл. у каментары да ўспамінаў Зінаіды Каракінай (с. 321) і Людмілы Палуян (с. 322).
3 Прозвішча/уяшан, відаць, недакладнае. Паўсёй верагоднасці, гэтым рэпетытарам быў Хаім Гухман, вучань старэйшых класаў той жа Мазырскай шасцікласнай прагімназіі, у якую ў 1900 г. быў залічаны С. Палуян.
4 Беньяміны, Антон (1860-1939) іЭмілія (1881-1941), сям’я буйных прадпрымальнікаў, латышскіх «каралёў прэсы», выдаўцоў, у прыватнасці, часопіса«Адпачынак» і штодзённай газеты «Апошнія навіны», надзвычай папулярных у даваеннай Латвіі.
5 Аніськовіч Аляксандр Адамавіч (1878-?) — настаўнік Аляксандраўскага гарадскога вучылішча Мітавы, дзе інспектарам працаваў дзядзька Сяргея Палуяна Вікенцій Бахонка. Ён скочыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю і Віленскі настаўніцкі інстытут.
6 Дзённік С. Палуяна пакуль што не адшуканы.
7 Багдановіч Васіль Станіслававіч — калежскі асэсар, уладальнік пансіёна для гімназістаў у Мітаве, выпускнік Віленскага настаўніцкага інстытута.
8 Звесткі гэтыя архіўнымі матэрыяламі не пацверджаны.
9 Памылка. Сапраўднае імя Шапавала — Мікіта.
10 Памылка. Допіс пра прыезд прафесара Пагодзіна ў Кіеў, сустрэчу яго з кіеўскай моладдзю, на якой, як сведчыць К. Езавітаў, выступіў ад імя беларусаў Сяргей Палуян, надрукаваны ў «Нашай Ніве» не ў № 20, а ў № 25, 16 мая / 1 чэрвеня, у шостым «Лісце з Украіны», падпісаным: Kiee. А. Б.
11 На гэтым артыкул К. Езавітава ў часопісе «Раніца» (1942. № 28. 26 ліп.) і «Беларускай газэце» (1942. № 60. 16 жн.) чамусьці абрываецца, хоць у канцы яго публікацыі пазначана: «Працяг будзе».
Якаў Анапрэенка
Усё пачалося з Брагіна (с. 231)
Анапрэенка Якаў Рыгоравіч (нар. у 1952) — педагог, псіхолаг, філосаф, краязнавец. Нарадзіўся недалёка ад Брагіна, у вёсцы Грушнае Брагінскага раёна. Свой родны кут любіць і дасканала ведае, як і насельнікаў сённяшняга Брагіна.
Я. Анапрэенка разам з некаторымі жыхарамі раённага цэнтра робіць намаганні, каб адной з вуліц Брагіна надаць імя Сяргея Палуяна. Нельга не згадзіцца, што найлепшым вырашэннем пытання было б перайменаванне вуліцы Кірава (або часткі яе) у вуліцу Сяргея Палуяна, паколькі на ёй калісьці стаяў дом, дзе нарадзіўся будучы пісьменнік, а «Кірау, як сцвярджаюць краязнауцы, не толькі ніколі не ступау па брагінскай зямлі, ён нават ні разу не быўу Беларусі».
Даследаванне «радаслоўнага дрэва» Палуянаў напісана на падставе дэталёвага вывучэння Я. Анапрэенкам архіўных і бібліятэчных крыніц, і не толькі ў Беларусі, але і ў замежных краінах (Расія, Украіна, Аргенціна). Разам з тым даследчык звярнуўся праз інтэрнэт і да электронных сродкаў інфармацыі, што дало яму магчымасць, у прыватнасці, выявіць жыццёвы лёс Рыгора Епіфанавіча Палуяна — роднага брата пісьменніка. У некалькі змененым выглядзе гэты артыкул змешчаны ў выданні: Анапрэенка Якау. Здаецца мне... Эсэ пра Палуяна. Мінск: ЦЛЦ, 2015.
Зінаіда Дзярабіна
Памяці дзядзькі Сяргея* (с. 245)
Дзярабіна (Каракіна) Зінаіда Уладзімірауна (нар. 31.08.1926) — дачка Зінаіды Епіфанаўны Каракінай (Палуян), родная пляменніца Сяргея Палуяна. Разам з маці перажыла ленінградскую блакаду. Захавала ў сабе такія рысы характару свайго дзядзькі, як сумленнасць, мэтаскіраванасць, вернасць сваім перакананням.
3 мужам Сяргеем Мікалаевічам неаднойчы былаў Беларусі, наведвала і родныя мясціны С. Палуяна(Брагін, Крышычы). У 1885 г. прыязджала ў Мінск, дзе 13 снежня выступіла ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы на вечарыне, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння і 75-годдзю з дня смерці Сяргея Палуяна.
Матэрыял пра родзічаў С. Палуяна напісаны спецыяльна для гэтага выдання.
ЗАМЕСТ ПАСЛЯСЛОЎЯ
lean Шамякін
Плата добрым словам (с. 252)
Шамякін Іван Пятровіч (1921-2004) — народны пісьменнік Беларусі, грамадска-палітычны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР. Актыўна падтрымліваў вяртанне ў сучасны літаратурны працэс творчасці і асобы Сяргея Палуяна.
Артыкул I. Шамякіна «Плата добрым словам» упершыню надрукаваны ў якасці прадмовы да кн.: Сяргей Палуян. Лісты ў будучыню (Мінск, 1986. С. 3-5).
Уладзімір Конан
Талент светлы і трагічны (урывак) (с. 255)
Конан Уладзімір Міхайлавіч (1934-2011) — доктар філасофскіх навук, літаратурны крытык, член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1982 г.). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за цыкл даследаванняў па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі.
Водгук на кнігу С. Палуяна «Лісты ў будучыню» надрукаваны ў газеце «Літаратура імастаіітва» (1986. 24 кастр.).
Мікола Ер.маловіч
Сустрэча назаужды (с. 257)
Ермаловіч Мікола Іванавіч (1921-2000) — гісторык, літаратуразнавец, член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1989 г.). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992). Аўтар шырокавядомых даследаванняў па гісторыі старажытнай Беларусі (Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды, 1990; Па слядах аднаго міфа, 1991 і інш.), літаратуразнаўчых публікацый.
Водгук на кнігу С. Палуяна «Лісты ў будучыню» змешчаны ў часопісе «Полымя» (1987. № 1. С. 212-215).
Міхась Мушынскі
«Светлы след будзе вечна жывым» (урывак) (с. 260)
Мушынскі Міхась Іосіфавіч (1931-2018)— гісторык літаратуры, крытык, тэкстолаг. Член Саюзабеларускіх пісьменнікаў (з 1973 г.). Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН
Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980). Аўтар шэрагу грунтоўных прац па гісторыі беларускай мастацкай літаратуры, крытыкі, тэорыі і практыцы тэксталогіі.
Водгук на кнігу С. Палуяна «Лісты ў будучыню» змешчаны ў часопісе «Нёман» (1987. № 8. С. 165-167).
Раман Іванычук
Жыццё— нібы знічка* (с. 262)
Іванычук Раман Іванавіч (1929-2016) — украінскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Т. Шаўчэнкі (1985). Герой Украіны (2009). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Таварыства ўкраінскай мовы імя Т. Шаўчэнкі, Народнага Руху Украіны. Дэпутат Вярхоўная Рады Украіны 1-га склікання (1990— 1994). Майстар гістарычнай прозы (раманы «Жураўліны крык», «Мальвы», «Вада з каменю» і інш.). Падтрымліваў сяброўскія адносіны з У. Караткевічам, іншымі беларускімі пісьменнікамі.
Водгук на кнігу С. Палуяна «Лісты ў будучыню» надрукаваны ў газеце «Літературна Укра'іна» (1987. 19 ліст.).
Таццяна Кабржыцкая, Вячаслаў Рагойша
Пра тое, што не змясцілі «Лісты ў будучыню» (с. 264)
Пра аўтараў гл. у каментары на с. 278.
Варыянт гэтага артыкула пад назвай «Што не ўвайшло ў кніжку» ўпершыню надрукаваны ў кн.: Кабржыцкая Таццяна, Рагойша Вячаслаў. Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна. Мінск, 1990. С. 6679.
ЗМЕСТ
Таццяна Кабржыцкая, Вячаслаў Рагойша 5
Неафіт Адраджэння 5
НЕШТОДЗЁННЫ ПАГЛЯД
Мастацкія творы Хрыстос Уваскрос! 38
Вёска (3 цыклу «Забраны край») 40
Публіцыстыка
Пра нацыянальную школу ў Беларусі (3 нагоды выхаду зборніка «Белорусскнй учнтель» у Пецярбургу) 43
3 нашага жыцця 47
Першая беларуская вечарынка 54
Этнаграфічны вечар у Вільні 56
Віленскія газеты аб беларускай вечарынцы 57
Нацыянальнае адраджэнне чувашоў 59
Якуцкі нацыянальны рух 61
Аб беларускім нацыянальным адраджэнні 62