След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Аднак Сяргей трапіў, як кажуць, з агню ды ў полымя. Пачынаюцца рэвалюцыйныя рухі 1905 г. Рабочыя Мітавы ўзводзяць барыкады. Бастуюць гімназісты, студэнты. Сяргей рвецца ўдзельнічаць у мітынгах, дэманстрацыях. Яго папярэджвае гімназійнае начальства. Але нават «вельмае строгае» папярэджанне не змагло астудзіць запал пятнаццацігадовага юнака. Дырэкцыя ідзе на крайнія меры: збіраецца выключаць «нядобранадзейнага» гімназіста. Дзядзькі Сяргея папярэджваюць аб гэтым Епіфана Іванавіча. Бацька, не чакаючы, калі яго сыну дадуць «воўчы білет», забірае сына дадому.
Дома — скандал. Як жа, бацька штосілы выбіваецца «ў людзі», з мужыкоў зрабіўся «панам», а тут — сын-рэвалюцыянер!
Начальства, прыстаў пачынаюць пазіраць скоса... Усё, хопіць! Ніякай больш табе, Сяргей, навукі! Будзеш сядзець дома, дапамагаць гаспадарыць, ва ўсякім разе — пакуль аціхне гэтая палітычная завіруха.
Але не такі быў ён, Сяргей Палуян, каб, ходзячы нават за плугам, апускаць вочы долу, нічога больш не бачыць навокал. Ён не мог абысціся без зорак! Позірк яго сягаў за небакрай, туды, дзе займалася зара новага жыцця.
А зара займалася!
Цар, напалоханы выступленнямі рабочых і бяднейшага сялянства, выдае 17 кастрычніка 1905 г. маніфест, у якім «даруе» народу свабоду слова, сходаў, дэманстрацый. I хоць неўзабаве, калі контррэвалюцыя перайшла ў наступ, большасць з «дараваных» свабод засталіся толькі на паперы, усё ж асобныя рэвалюцыйныя заваёвы адчуліся. У прыватнасці, у выніку рэвалюцыі нараджаецца легальны беларускі друк, пачынаюць выходзіць першыя беларускія газеты — «Наша Доля» (1906), а затым, пасля яе закрыцця, — «Наша Ніва» (1906-1915), арганізуюцца нацыянальныя кнігавыдавецкія суполкі. Першыя ластаўкі беларускага друку з Вільні і Пецярбурга далятаюць і да Гомельшчыны і, разам з рэвалюцыйнай літаратурай, трапляюць у рукі Сяргея Палуяна. Светапогляд яго акрэсліваецца не толькі сацыяльна, але і нацыянальна. Ён канчаткова вырашае ўсімі сіламі служыць абяздоленаму народу, запрыгоненаму «забранаму краю».
Сяргей вядзе рэвалюцыйную прапаганду сярод навакольных сялян, ходзіць на вечарынкі ў Прудок, Шарэйкі, Глінішчы, Юравічы, у перапынках паміж танцамі заводзіць «Марсельезу», «Варшавянку», «Смело, товаряіцн, в ногу». Гэтым песням навучае ён і сваіх сясцёр. Выводзіць іх у сад пагуляць, а там пасадзіць радком і давай дырыжыраваць сваім «рэвалюцыйным хорам».
Да Епіфана Іванавіча Палуяна прыязджае прыстаў з Юравіч: «Пане Палуян, толькі паважаючы вас я да гэтага часу не арыштаваў вашага сына Сяргея. Ён па-ранейшаму падбухторвае юравіцкую моладзь. Але маё цярпенне лопаецца...» Адбываеццановая сварка бацькі з сынам. Hi ўгаворам, ні бацькавым пагрозам сын не паддаецца. Бацька ў запале спрэчкі замахваецца на Сяргея...
У той дзень васямнаццацігадовы Сяргей пакінуў Крышычы, бацькоў. Пакінуў назаўсёды.
Ён едзе ў Кіеў. Гэта самы блізкі ад Крышыч вялікі горад, культурны і палітычны цэнтр, дабрацца да якога прасцей за ўсё: ад Юравіч — параходам, спачатку па Прыпяці, а пасля па Дняпры. Там жыве мацін брат Акім, стрыечны брат Іван, які вучыцца ў політэхнічным інстытуце...
У Кіеве Сяргей Палуян пасяляецца спачатку ў дзядзькі, а пасля наймае невялікі пакойчык. Збіраецца здаць экстэрнам экзамены за поўны курс гімназіі, каб пасля паступіць ва ўніверсітэт. Жыве на выпадковыя заробкі: то падзаробіць крыху ва Упраўленні ПаўднёваЗаходняй чыгункі, дзе працуе яго дзядзька, то сачыненне гультаюгімназісту напіша, за якое той самую высокую адзнаку атрымае, то вычытае чарговую карэктуру ў «Кневскнх вестях»... Праз брата Івана звязваецца з мясцовымі сацыял-дэмакратамі, удзельнічае ў кіеўскім падполлі (потым Цішку Гартнаму ў Вільні па сакрэту будзе расказваць, што «належыць да ўкраінскіх сацыял-дэмакратаў»), Нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, Сяргей Палуян — высокі, русавалосы, чырванашчокі юнак — увесь поўны энергіі, аптымізму. Восенню 1908 і вясной 1909 гг. яго неаднойчы бачацьу кіеўскай кнігарні, дзе створаны (ці не па парадзе Сяргея?) і беларускі аддзел. Пры ім нязменна— нумары «Нашай Нівы», «Жалейка» Янкі Купалы, іншыя першыя беларускія выданні. Тады ж спрабуе свае сілы ў літаратуры. I адразу, мінуючы стадыю пачаткоўства, дасягае значнага творчага плёну.
1 мая 1909 г. у аддзеле «Паштовая скрынка» газета «Наша Ніва» (пэўна, рукою Янкі Купалы, які ў той час вёў перапіску з чытачамі) паведаміла: «Кіеў — Палуяну Вашу стаццю “Беларуская справа і ўкраінскае грамадзянства ”, надта цікава і добра напісаную, збіраемся выдаць нумарам-кніжкай». А ўкраінскі часопіс «Украінська Хата» ў майскім сваім нумары друкуе артыкул С. Палуяна «Пра нацыянальную школу на Беларусі» з наступнай рэдакцыйнай прыпіскай: «3 прыемнасцю змяшчаем артыкул таварыша-беларуса і будзем і далей сістэматычна адкрываць старонкі нашага часопіса для абмеркавання спраў беларускага адраджэння, зважаючы на тое, што: 1) адраджэнне братняга народу гркавае і павучальнае ўкраінцам, і 2) жадаючы сваім часопісам канкрэтна дапамагаць у абмеркаванні чарговых спраў і задач беларускай свядамай інтэлігенцыі, якая не .мае пакуль што свайго органа, прызначанага для гэтай ролі».
Здавалася, для Сяргея Палуяна ўсё складваецца найлепшым чынам.
Аднак на самай справе наперадзе было шмат выпрабаванняў.
Пасля разгрому рэвалюцыі 1905-1907 гг. насунулася самая змрочная ў Расіі паласа рэакцыі. Сяргея Палуяна гняло тое, што многія ўра-рэвалюцыянеры, рэвалюцыйныя «аратары», у асноўным з буржуазнага асяроддзя, не толькі вельмі хутка здрадзілі рэвалюцыйным ідэалам, але і сталі аплёўваць рэвалюцыю. Самыя стойкія змагары за народнае шчасце апынуліся ў Сібіры або пайшлі ў глыбокае падполле, пачалі эміграваць у краіны Заходняй Еўропы ці навату Амерыку. У асяроддзі нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі пачаўся разлад. Вакол Сяргея ўтваралася атмасфера духоўнай адзіноты. Гэтую адзіноту ніяк не маглі развеяць ні дзядзька Акім, які ўсё ўгаворваў памірыцца з бацькам, папрасіць у яго прабачэння (за што?), ні стрыечны брат Іван, які не быў звязаны з літаратурай, ні супрацоўнікі «Украі’нськоі Хатн»...
Да гэтага, ад матэрыяльнай нястачы (часта не было чаго есці), каласальнай напружанай працы па самаадукацыі, узбагачэнні ведаў у розных галінах гуманітарных навук, пашырэнні эрудыцыі, надзвычай актыўнай журналісцкай дзейнасці пачало здаваць здароўе. Відавочна, дала сябе адчуць і спадчынная хвароба па мацярынскай лініі — сухоты, ад якой у раннім узросце памерлі дзед Змітро, дзядзька Хведар, пазней памрэ маці... Колькі засталося таго жыцця? Дык хутчэй у Вільню — туды, дзе выдаецца беларуская газета, якая ўхваліла яго артыкул і збіраецца выпусціць нават асобным нумарам-кніжкай, дзе жыве найбольшы беларускі пясняр Янка Купала!
У Вільню Сяргей Палуян прыехаў у сярэдзіне лета 1909 г. Пра супрацоўніцтва С. Палуяна з «Нашай Нівай», звычайна ж, найперш можна скласці ўяўленне на падставе тых яго публікацый, што ўдалося знайсці на старонках беларускай газеты. Некаторыя з іх маюць паметку «Кіеў», месца напісання матэрыялаў у іншых выпадках не пазначана. Звычайна, паводле аформленасці тэкстаў, напісаных пісьменнікам, можна вызначыць асобныя факты біяграфіі творцы: час, месца знаходжання і г. д. У выпадку з Сяргеем Палуянам зварот да гэтага правіла не зусім карэктны. Яго допісы, як паказала жыццё, не заўсёды знаходзілі падтрымку ў «верхняга начальства», маглі з’яўляцца ў газеце са спазненнем ці ўвогуле быць адхіленыя ад друку. Магчыма, тое, што ўбачыла свету Вільні, — пашчасціла
яго адстаяць! — было напісана, даслана ці прывезена з Украіны значна раней...
Дык як жа складвалася жыццё Сяргея Палуяна ў «нашаніўскі перыяд»?
У Кіеве малады Палуян убачыў зблізку, у якіх умовах і якімі рукамі пачынае тварыцца, як тады казалі, украінскае свядомае нацыянальнае жыццё. Да высокіх ідэалаў нярэдка дакраналіся нячыстыя рукі рознага роду дзялкоў, ператвараючы вялікі храм Апалона ў прадажную біржу. Барацьба за праўду, прыгажосць і ісціну пераходзіла частаў змаганне заўплывы, самарэкламу, выгадныя здзелкі. Ідэальная душа юнака не магла такога вынесці. У адрозненне ад украінскага беларускі нацыянальны рух яму маляваўся ў ружовых фарбах, здаваўся аднародна-дэмакратычным, цалкам станоўчым, a людзі, якія ўдзельнічалі ў гэтым руху, — высакароднымі рыцарамі духу. Варункі віленскага жыцця выявіліся болыіі складанымі, чым уяўляў іх сабе Сяргей Палуян...
У Вільні Сяргей Палуян адразу сышоўся і пасябраваў з Янкам Купалам, які ў той час працаваў у «Нашай Ніве», і стаў яму самым блізкім сябрам. Увосень 1909 г., з надзеяй атрымаць працу ў «Нашай Ніве», у Вільню прыязджае Цішка Гартны. Сяргей Палуян і Цішка Гартны знаёмяцца, абменьваюцца думкамі па многіх пытаннях грамадскага жыцця, супастаўляюць свае сацыялістычныя ідэалы — таксама становяцца сябрамі.
Але ў рэдакцыі «Нашай Нівы» ў 1909 г. далёка не ўсе былі TaKia, як Янка Купала і Цішка Гартны. Па трапнай характарыстыцы самога Сяргея Палуяна, рэдакцыя тады складалася з дзвюх «палат» — верхняй і ніжняй. «Верхняя палата» (а сюды ўваходзілі рэдактар Аляксандр Уласаў, Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Язэп Манькоўскі, Альгерд Бульба) імкнулася вяршыць«высокія палітычныя матэрыі»: у ёй «ішла буйная ігра са значнымі стаўкамі з боку ўніяцкай ерархіі і некаторых другіх, сільныхутыя часы, палітычных краёвых чыннікаў» (В. Ластоўскі), змаганне за фінансавыя падачкі, уплывы, рэкламу, як гэта было і ва Украіне... «Ніжняя палата» — гэта Янка Купала, Вайлаў Ластоўскі, Сяргей Палуян, Ядвігін Ш., мастак Язэп Драздовіч. Менавіта яны рабілі ўсю штодзённую работу рэдакцыі: пісалі большасць матэрыялаў, апрацоўвалі розныя допісы ў газету, падтрымлівалі сувязь з чытачамі і падпісчыкамі газеты і г. д. Прычым, каб трымаць манаполію прадстаўніцтва нацыянальнагаруху ў сваіх руках, члены «верхняй палаты», па сведчанні
В. Ластоўскага, узялі за правіла не раскрываць прозвішчаў сваіх супрацоўнікаў і падавалі газетныя публікацыі пераважна пад псеўданімамі, або ананімна, або нават пад несапраўднымі імёнамі. Так, подпіс С. Полуян з’явіўся на старонках «Нашай Нівы» толькі чатыры разы — пад «Лістамі з Украіны» і два разы — пад допісамі «3 нашага жыцця». Такія важкія артыкулы, як «Нацыянальнае адраджэнне чувашоў», «Якуцкі нацыянальны рух», «Беларуская літаратура ў 1909 гаду», былі падпісаны псеўданімам С. Ясеновіч. Частка публікацый ішла пад крыптанімамі С. П.\П.-, П. Ян (X «Ліст з Украіны», асобныя інфармацыйныя допісы ў «Нашу Ніву» і інш.) ці не мела пазначанага аўтарства («Украінскія часопісы» і інш.) Без подпісу — як рэдакцыйныя — дру каваліся наступныя салідныя аглядныя матэрыялы С. Палуяна: «Аб беларускім нацыянальным адраджэнні», «Культурнае значэнне малых нацый». Артыкул «Беларускія вечарыны» вядомы як публікацыя кіеўскай газеты «Рада», тэкст яго суправаджаўся наступнай заўвагай: «Гэты артыкул нябожчык Палуян прыслаў у рэдакцыю нашай газеты за некалькі дзён да сваёй смерці». Паказальна, што «Беларускія вечарыны» ўспрымаюцца як абагульняльныя інфармацыйна-аналітычныя развагі Палуяна пра стан беларускага тэатра, з якімі чытачы з Беларусі знаёміліся праз публікацыі «Першая беларуская вечарынка», «Віленскія газеты аб беларускай вечарынцы», «Этнаграфічны вечар у Вільні». У «Нашай Ніве» яны ішлі без пазначкі іх аўтарства. Трэба прызнаць, што часам падобнага роду «манеўры з аўтарствам» былі выкліканы і меркаваннямі прафесійнай этыкі. Здаралася, што суседнія нумары «Нашай Нівы» трымаліся пераважна на палуянаўскіх матэрыялах. У такіх выпадках Палуян прыхоўваў сваё аўтарства свядома, таму і з’явіліся побач з С. Полуян неспадзяваныя подпісы Вінцук Цітовіч. А. Б.,Я. Г., якія пазней у «Нашай Ніве» ніколі не паўтараліся. Што ж датычыць украінскай прэсы, то тут Сяргей Палуян пераважна друкаваўся пад сапраўдным прозвішчам С. Полуян...