• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Несумненна, рознагалоссі з «нашаніўскімі» кіраўнікамі на чулую душу юнака клалі цяжкі адбітак. Ён, як і Янка Купала, не мог зразумець, як гэта ў імя нейкай грашовай падачкі можна паступацца чысцінёй ідэалаў — рэкламаваць ідэйна чужыя выданні, «новейшне парнжскне нзделня» і г. д. Чыстую справу не зробіш бруднымі рукамі! He разумеў С. Палуян і таго, для чаго трэба камуфляваць аўтарства матэрыялаў: не называць прозвішча аўтара або, у лепшым выпадку, замяняць яго псеўданімам. Адкрыты, смелы, ён, не раз
    гаварыў «верхнепалатнікам» тое, што думаў пра іх. Тыя, зразумела, не заставаліся ў даўгу. Яго артыкул «Беларуская справа і ўкраінскае грамадзянства» не толькі не выдалі, як абяцалі, асобнай кніжкай, a наогул недзе згубілі сярод рэдакцыйных папер...
    Янка Купала, які вельмі добра ведаў узаемаадносіны ў рэдакцыі, у тым ліку адносіны некаторых прадстаўнікоў «верхняй палаты» да Сяргея Палуяна, у вершы «Памяці С. Палуяна» востра, але справядліва выказаўся пра тых, хто таксама прыскорыў смерць маладога пісьменніка:
    Для беларускіх грамадзян байцам, слугой Так шчырым быў, а граліадзяне — Эх! ніткаю к пятлі плацілі не адной, Хоць колькіўздоху ў часрасстання...
    О, стыд і ганьба вам, сляпні, што сілам малады.м К жыццю гародзіце запоры!
    Пагардай вам патомак плюнеў вочы ўсім, Пракляццем памяць абгавора.
    Асабліва невыносна стала, калі з Вільні з’ехаў Цішка Гартны. He ўяўляў сабе Вільні С. Палуян і без Янкі Купалы, які неўзабаве меўся выехаць у Пецярбург на вучобу ў вячэрнім універсітэце Чарняева. Яшчэ два чалавекі, якім мог бы Сяргей Палуян адкрыць сваю душу — Якуб Колас і М. Багдановіч, — знаходзіліся далёка: першы за арганізацыю нелегальнага настаўніцкага з’езда сядзеў у мінскім астрозе, другі жыў і вучыўся ў Яраслаўлі. 3 бацькамі адносіны па-ранейшаму не былі наладжаны. Зноў Палуян апынуўся ў духоўнай адзіноце. Часам вырываўся па нейкіх справах у Кіеў, шукаючы адхлання для душы. Але і ў Кіеве самотнасць не праходзіла, а толькі абвастралася з новай сілай.
    Да пазалітаратурнай валтузні «верхніх палатнікаў» далучалася нярэдка іх эстэтычная глухата. Ды што яны, калі нават Ядвігін Ш., сам пісьменнікталенавіты, не зразумеў вершаў Максіма Багдановіча, палічыў іх «дэкадэншчынай», творамі «не для народа». 3 Ядвігіным III. лёгка пагадзіўся рэдактар «Нашай Нівы» А. Уласаў. Так і не друкуецца ў газеце паэт М. Багдановіч ажно з ліпеня 1907 г., калі ў ёй было апублікавана апавяданне «Музыка», падпісанае скарочаным прозвішчам «Максім Б-віч». Праўда, каб, ві-
    даць, не страціць зусім аўтара газеты, 1 студзеня і 3 сакавіка 1909 г., і таксама пад тым жа скарочаным прозвішчам, надрукавалі два яго невялічкія вершы — «Над магілай» і «Прыйдзе вясна».
    Калі ў пачатку мая 1909 г. рэдакцыя атрымала ад М. Багдановіча сшытак яго новых вершаў, то ён вярнуўся з перагляду «верхняй палаты» ў «ніжнюю», перакрэслены сінім алоўкам з надпісам рукою А. Уласава «В архів». Праўда, пад перакладам верша Ю. Святагора «Дзве песні» быў надпіс: «можна друкаваць пад псеўданімам». Праз некалькі тыдняў (пасля надрукавання «Дзвюх песень») М. Багдановіч прыслаў яшчэ некалькі новых вершаў і ліст, у якім пратэставаў, супраць таго, што яго перарабілі ў «Максіма Крыніцу». Але вершы былі ізноў «дэкадэнцкія» і дзеля гэтага трапілі ў тую ж папку, дзе быў папярэдні сшытак з надпісам «В архів». Так яны праляжалі да канца жніўня, калі іх, паводле слоў А. Бабарэкі, «выцягнуў на свет С. Палуян, які, прачытаўшы вершы, з надзвычайным захапленнем стаў бараніць іх спярша перад Ядвігіным, а пасля перад “верхняю палатаю”, з радоў якое за надрукаванне некаторых вершаў першы выказаўся Чыж...».
    Сяргей Палуян падтрымлівае М. Багдановіча, піша яму шчырыя лісты, у якіх заахвочвае да творчасці, да працы над формаю верша, яго мовай, заклікае паглыбляць і пашыраць грамадзянскія матывы паэзіі, інфармуе пра бягучыя падзеі беларускага літаратурнага жыцця (потым у М. Багдановіча будуць зберагацца восем палуянаўскіх лістоў, страчаных, на жаль, у гады Вялікай Айчыннай вайны разам з архівам аўтара «Вянка»). Газетная «Паштовая скрынка» захавала радкі Палуяна: «Яраслаў на Волзе, Максіму Б-вічу: Вайіы вершы, тлумачаныя з Гейнэ, чытацелі “Нашае Нівы ” будуць толькі вітаць. Гейнэ найвялікшы пясняр людскі, і перакладаць яго на беларускую мову — нават заслуга!» (10 верасня 1909 г.).
    Разам з тым С. Палуян ваюе за прызнанне М. Багдановіча ў самой рэдакцыі газеты. I перамагае! 3 восені 1909 г. беларускі пясняр выходзіць на старонкі «Нашай Нівы», каб ужо ніколі з іх не сыходзіць. Пачынаючы з 3 верасня 1909 г., М. Багдановіч друкуецца літаральна ў кожным нумары «Нашай Нівы», спярша пад тым жа скарочаным, а пасля і пад поўным сваім прозвішчам. Удзячны С. Палуяну за падтрымку, М. Багдановіч у снежні таго ж 1909 г. публікуе ў «Нашай Ніве» прысвечаны яму верш, a 9 лютага 1910 г. дасылае яму сваю фатаграфію з прачулым вершаваным надпісам: «Я, нядужы, бясскрыдлы паэт, /Памню, раз пазабыў сваё гора, / Бо
    ў той час атрымаў ваш прывет...» Першы і адзіны прыжыццёвы зборнікМ. Багдановіча«Вянок» (1913) выходзіцьз прысвячэннем: «Вянок на магілу С. Палуяна». Праўда, ініцыятыва прысвячэння паходзіла ад Вацлава Ластоўскага, але Багдановіч ніколькі гэтаму не пярэчыў...
    3 удзелам С. Палуяна ў «Нашай Ніве» фарміраваліся рубрыкі «3 нашага жыцця», «3 усіх старон». Палуян рэгулярна напаўняў інфармацыйныя рубрыкі звесткамі з Украіны (да яго такія факты траплялі сюды спарадычна). Праскіраванасць, выразны сацыяльнапалітычны характар тых матэрыялаў сведчаць, да прыкладу, паведамленні, пададзеныя ў «Нашай Ніве» ў сярэдзіне 1909 г.:
    8 ліпеня. У горадзе шмат зрабілі вобыскаў імногіх арыштавалі.
    29 ліпеня. У самім горадзе паліцыя гналася за невядомымі людзьмі. У перастрэлцы дваіх цяжка зранілі, аднаго забілі; з паліцыі зранены адзін.
    5 жніўня. У Кіеўскай тпурме атруціўся прыгавораны на смерць Протчанка.
    19 жніўня. Губернатар аштрафаваў газету «Кйевскоеутро» і ўкраінскую «Раду» на 300 рублёў.
    2 верасня. Зрабілі вобыск у турме. Усе камеры і кожнага арыштанта ператрэслі.
    16 верасня. За Дняпрам арыштавалі 17 чалавек саг/ыял-дэмакратаў.
    Над краінай усё больш згушчаліся хмары. Рэакцыя перайшла ў рашучае наступленне. Пачаліся масавыя вобыскі, арышты, суды. Усхадзіліся чарнасоценцы, клерыкалы, вялікадзяржаўныя шавіністы. Некаторыя літаратары, якія раней ставіліся спачувальна да рэвалюцыі, цяпер хаваліся пад рознага роду маскамі: ад грамадскага яны рэзка павярнуліся ў бок індывідуалізму, іх зацікавілі ірацыянальныя візіі, прапаганда ідэі ўяўнай свабоды ў інтымных адносінах паміж мужчынам і жанчынай. У краіне пашырылася хваля забойстваў і самазабойстваў, асабліва сярод моладзі. Павялічыўся нацыянальны ўціск. Здавалася, наперадзе — беспрасветная бясконцая ноч.
    Грамадская атмасфера, рэдакцыйныя звады забіралі апошняе здароўе Сяргея Палуяна, якое і так падточвалі матэрыяльныя нястачы. Тагачасныя дэмакратычныя беларускія і ўкраінскія перыядычныя выданні, у якіх друкаваўся С. Палуян, былі безганарарнымі — не было чым плаціць аўтарам. Яшчэ ў 1908 г. Сяргей —
    высокі, ружовашчокі, на адкрытым твары — даверлівая дзіцячая ўсмешка. Увосень 1909 г. Цішка Гартны сустрэў у Вільні нібыта іншага — вонкава — чалавека: сур’ёзнага, худатварага, з глыбока ўпалымі вачамі, у пенснэ...
    He так даўно Ц. Чарнякевічам сярод архіўных дакументаў беларускай газеты знойдзены паштоўкі, адрасаваныя ў «Нашу Ніву» і падпісаныя «Полуян». Паштоўкі дасланы з Адэсы, на іх пазначаны даты напісання: першая — 24 лістапада 1909 г., другая — 11 снежня 1909 г. Са зместу допісаў можна зрабіць выснову, што Палуян знаходзіўся ў Адэсе з рэдакцыйным заданнем: ён імкнуўся пашырыць кола падпісчыкаў «Нашай Нівы», далучыўшы да гэтай справы супрацоўнікаў адэскага філіялаўкраінскай культурна-асветнай арганізацыі «Просвіта». Аднак, як праінфармаваў Палуян нашаніўцаў, задуманае не атрымалася, бо «зачынілі хаурусукраінцаў».
    Далейшыя, больш падрабязныя звесткі пра біяграфію Палуяна адсутныя. Існуюць прыпушчэнні, што С. Палуян, здаўшы экстэрнам экзамены за поўны курс гімназіі, паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт і нават нейкі час там вучыўся. Так меркаваў К. Езавітаў. Такую здагадку падхапіў у сваім рамане-эсэ пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...» Алег Лойка. Пацвярджэння гэтай інфармацыі ў архіве Кіеўскага ўніверсітэта нам знайсці не ўдалося. Hi ў якіх спісках універсітэцкіх студэнтаў імя Сяргея Палуяна не значыцца.
    Іосіф Гермайзе, вядомы ва Украіне навуковец, гісторык і літаратар, які блізка знаў Сяргея Палуяна і яго стрыечнага брата Івана Бахонка, сам у 1910 г. студэнт Кіеўскага ўніверсітэта, напісаў успаміны пра дарагіх яго сэрцу братоў-беларусаў. Пра студэнцтва С. Палуяна ў іх — ні слова. Мікіта Шапавал, украінскі калега Палуяна па літаратурнай дзейнасці ў «Раді» і ва «Украі’нській Хаті», пакінуў наступны запіс: «Палуян перад восенню 1909 года паехаў да “сваіх", працаваў там і неспадзявана з’явіўся перад калядаміў Кіеве». М. Шапавал зразумеў, што мэта Палуяна — вучоба. «Тут у вас багатая культура. Перайму яе і павязу да сваіх», — цытаваў Шапавал Палуяна. Падобныя тлумачэнні сустракаюцца і ў В. Ластоўскага. Позняй восенню Я. Купала і С. Палуян збіраліся з Вільні «ў вырай»: Купала ў Пецярбург, Палуян у Кіеў. Меліся выязджаць, «шукаючы залатога руна асветы, каб вярнуцца з часам волатаміўдзедзіне творчасці». Шырокая, глыбокая адукацыя, якую магла даць вучоба ва ўніверсітэце, засталася адной з няздзейсненых мар С. Палуяна...
    Паводле мастацкай версіі А. Лойкі, апошняя віленская сустрэча Янкі Купалы і Сяргея Палуяна адбылася ў знакамітым віленскім рэстаране «Зялёны штраль» у Вільні 29 лістапада 1909 г. I нібыта тут пры расставанні Купала падараваў Палуяну свой партрэт. Дату сустрэчы А. Лойка суаднёс з датай дарчага надпісу на здымку. Аднак, як стала цяпер вядома, і 24 лістапада, і 11 снежня Палуян знаходзіўся ў Адэсе. Гэта заўважанае разыходжанне з праўдзівасцю факта не можа адмоўна паўплываць на чытацкае ўспрыняцце: мастацкі домысел аўтара рамана цалкам адпавядае логіцы і псіхалогіі характараў герояў. Што ж датычыць даследчыцкай працы біёграфа, то яна, безумоўна, павінна абапірацца на даставернасць матэрыялаў. Мяркуем, што фотаздымак Янкі Купалы Палуян мог атрымаць па пошце, ці праз нашаніўцаў у час яго зімовага прыезду ў Вільню.