• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Пасля
    Самотнага Сяргея Іскрынка памяці сагрэе.
    НЕШТОДЗЕННЫ ПАГЛЯД
    Так мала жыў, а столькі ўжо рабіў надзей Сваім паглядам нештодзенным!
    Янка Купала. Памяці С. Палуяна. 1910
    МАСТАЦКІЯ ТВОРЫ
    ХРЫСТОС УВАСКРОС!
    ...Хрыстос Уваскрос!
    3 вялікім святам адвечнага аджыўлення віншую цябе, Вялікі Беларускі Народ!
    Гэтай вялікай ночы страсі з сябе ўсю пагарду, увесь бруд, каторым аблепліваюць цябе ад вякоў. Чыста вымыйся, прыбярыся ў найлепшую апратку, каб хоць на адзін дзень стаў ты роўным з усімі. Ідзі туды, дзе пачуеш гэтыя вялікія словы:
    — Хрыстос Уваскрос!
    Услухайся ў іх. Якая вялікая сіла, які ўсёажыўляючы змест захованы ў іх. Ці не чуеш, як радасцю надзеі, радасцю скорага ўваскрэсення вее на цябе ад гэтых слоў:
    — Хрыстос Уваскрос!
    Радуйся, мой родны край. Надзея, як жывучая вада, ліецца ў тваю душу. Скора і ты ўваскрэснеш ад доўгага мёртвага сну. Вясна прыйшла і да цябе.
    — Хрыстос Уваскрос!
    Над Ім здзекаваліся. Яго білі па твары, сцябалі бізуном. Плявалі на Яго. Кпілі з Яго. У канцы распялі і распятага не
    пераставалі мучыць. Спечаныя смагай вусны звільжывалі воцатам і жоўцю. Ён памёр на крыжы паміж двух разбойнікаў. Але ўсё ж ткі:
    — Хрыстос Уваскрос!
    Уваскрос Хрыстос, і крыж, раней знак пагарды і сораму, зрабіўся Святыняй усяго свету. Мукі Хрыстовы змылі ўсё з яго. I штогоду вялікай вясенняй ночы тысячы цэркваў і касцёлаў свецяййа агнямі свечак. ліецца радасны пераклік званоў, крыж падымаецца над мільёнамі схіленых галоў і ў паветры носіцца радасны шэпт:
    — Хрыстос Уваскрос!
    Што гавораць табе званы, Беларускі Народ? Ці не віншуюць яны цябе яшчэ і з тваім уласным вялікім святам? Скора ж і ты ўваскрэснеш!
    Ад вякоў пагарджалі табой, тваёй мовай; ад вякоў мелі цябе за быдла, годнае толькі на цяжкую, надсільную работу. He давалі табе расці і развівацца. Воцатам чужой культуры звільжалі твае спечаныя смагай свету вусны. Лепшых тваіх сыноў адрывалі ад цябе, прымушалі іх зрабіцца здраднікамі. А цяпер пышаюцца імі, называюць іх сваімі. I яны такі іхнія.
    А хіба ж яны не любілі цябе? Хіба лепшы жар свайго сэрца афяравалі яны не табе? А гдзе яны?
    Іх няма з табой. 3 самага малку адарвалі ад роднай глебы, атруцілі здрадай. I іх, тваіх дзяцей, маюць за зброю проці цябе.
    Цябе катавалі. Ты цярпеў мукі, але не памёр. Глыбока, глыбока ты захаваў сваю душу.
    Хрыстос быў з табой у тваіх муках; і Ён разам з табой цярпеў іх. Колькі разоў распіналі Яго разам з табой! Больш разоў, чым ёсць пясчынак на дне мора! Але кожнага году па ўсёй Беларускай зямлі разносіцца кліч:
    — Хрыстос Уваскрос!
    ...I ты ўваскрэснеш, мой родны краю. Скінеш з шыі ярмо адвечнага гора і нуды.
    Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем, Адвечных не можам пазбыціся слёз...1
    Ты ужо перастаеш плакаць. Ты падняў свой твар, з надзеяй ловіш зыкі званоў:
    Бом! бом!.. Прачынайся ад сна, Беларусь! Годзе стагнаць ды жаліцца: жальба нічога не дасць табе. Уставай! Ідзі будаваць зруйнаваную бацькаўшчыну!
    Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне, Вясна ўжо на свеце — Хрыстос Уваскрос!
    Я бачу, як святлее твой твар, мой родны краю. I, поўны сілы і веры, я крычу ва ўсю моц тваім нівам, лясам і балотам, тваім панурым вёскам, тваім пакрыўджаным сынам:
    — 3 вялікім святам віншую! 3 вялікім святам, Вялікі Беларускі Народ!
    — Хрыстос Уваскрос!
    ВЁСКА
    (3 цыклу «Забраны край»)
    Вырубаны лес з адной стараны, балотныя сенажаці з другой. Пасярэдзіне маленькі шматок поля. Сярод поля прытулілася вёска. Праз вёску дарожка — трусіць карэннем у лесе і калдобінамі грэблі на балоце. Грэбля старая, ужо распаўзаецца на бакі, засыпае канавы. Канавы загніліся, як кілімам пакрыліся зялёнай макрыцай. Жабы крэкчуць вечарамі ў загніўшай вадзе.
    Дарога ў лес, дарога ў балота. Вясёла перабягае зялёную ярыну і пажоўклае жыта невялічкага поля. Курыцца пылам у вёсцы і ізноў адным канцом у лес, другім у балота. Моцнай пятлёй заціснула вёску паміж лесам і балотам.
    Лес і балота. Невялічкі шматок поля. Вёска, як сірата, прытулілася сярод пясчанага поля. Hi ярына, ні жыта не красяць яе.
    Выпаўзла на ўзгорак і грэецца ў гарачым сонечным свеце. To той, то другі бок падстаўляе яркім праменням. А бакі чорныя, струхлеўшыя. Парахня сыплецца са сцен, мох паўсыхаў на стрэхах. Гніе вёска ў гразі, у брудзе, а хоча яшчэ аджыць на сонцы.
    Здаецца, не аджыве, бо ўжо гнілым трупам вее ад яе. Смерць захавалася ў струхнелай каплічцы на могілках і ківае на яе пальцам. Ад пальца бяжыць цень доўгай хмаркай па сінім небе. Вось
    набегла на сонца і саўсім закрыла яго. Відаць, трэба памерці вёсцы. Яшчэ больш счарнеўшай выглядае яна без сонечнага свету поруч з жаўцізной жыта ды зеленню ярыны.
    Канец прыйшоў вёсцы, а няма каму абараніць яе. Усё жывое парасходзілася па палях ды па сенажацях, па лесе. На сонечны свет. на вольнае паветра. Вёска адна засталася канаць у сваім брудзе.
    Вочы яе ўжо даўно патухлі. Але яна яшчэ міргае імі, хоча ўгледзець сонечнае святло. Можа, тое святло аджывіць яе. Шмат у якіх шыбах няма шкла, яны пазатыканыя анучамі. Але тымі, што яшчэ засталіся цэлыя, яна павяртаецца да сонца. Сонечнае святло бледна адбіваецца на іх, мутным бляскам адсвечваецца. Вочы вёскі ўжо загніліся, зацвілі плесняй. Міргае яна імі, нічога не бачачы. Але смерць адчувае. Баіцца яе. А ў старое сэрца сцішна прабіраецца слабая надзея. Вёска марыць і марамі хоча адагнаць ад сябе зданне смерці.
    — Скора міне лета, адыдзе і мокрая слізкая восень. Прыйдзе зіма. У яркую белую апратку прыбяруцца палі, і балоты, і лес. I я разам з усімі ў яе ўбяруся. Захаваю пад белым снегам свой бруд, буду выглядаць такой чыстай, пекнай, памаладзеўшай. Для мяне навозяць з лесу свежых бярвенняў, ажывяць мяне. I на вясну я буду выглядаць такой белай, так буду адрознівацца ад цёмнага лесу і ад іржавага балота. I сонца тады не будзе хавацца ад мяне. Будзе грэць мяне, лашчыцца. як да маладой прыгожай дзяўчыны.
    Марыць вёска, а смерць калышацца ад смеху ў старэнькай каплічцы. Шчырыць зубы, ды ізноў сухім пальцам ківае на вёску.
    Новая хмарка паплыла па небе. Вецер узняўся ад ківу сухога пальца і пабег дарогай. Спаткаў вёску на сваім бегу, абняў яе і закруціўся ў дзікім танцы. Смерць глядзела на ўсё гэта з каплічкі і калыхалася ад смеху.
    Вёска з усіх сіл выбівалася з абоймаў смяротнага ветру, але не меласілы выбіцца. Вецер круціўся вакол яе, круціў і яе разам з сабой. Танец рабіўся ўсё больш страшным.
    Ад танца ўзняўся пыл і калыхаўся ў паветры. To вецер у танцы махаў кадзілам. Дым ад ладану хвалямі плаваў над вёскай, абкурываў яе скананне.
    Смерць стаяла ў струхлеўшай каплічцы і ківала пальцам. Новыя і новыя хмары паўзлі па небе, ветры беглі і беглі на вёску з старой каплічкі. Пыл круціўся на вуліцы.
    Смерць ківала пальцам, і хмары аблеглі ўсё неба. Пыл укрыў вёску. Халодныя каплі падалі з неба. Мяшаліся з пылам і бруднымі пацёкамі аблівалі вёску. To смерць халоднымі слязамі плакала ад смеху. Нівы зелянелі, а лес пахмурнеў. Хістаў галавой і нешта шаптаў. Ціхім шумам жаліўся некаму аб смерці вёскі.
    Яму было шкода старой суседкі. Ён ведаў, што чарада прыйдзе і да яго. Панаходзяць чужынцы і зніштожаць лішкі былой красы. Адны пні ды нізкі хмызняк будуць успамінкам аб вялікім лесе.
    Халодны подых дайшоў да яго. Ён азірнуўся. 3 каплічкі глядзела на яго смерць і ціха смяялася.
    Лес перастаў шумець, пад яе поглядам схінуў галаву. Лісці пачалі кружыцца ў паветры і ўсцілаць зямлю.
    Канаюць вёскі і лясы Забранага краю.
    ПУБЛІЦЫСТЫКА
    ПРА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ШКОЛУ Ў БЕЛАРУСІ
    (3 нагоды выхаду зборніка «Белорусскйй учйтель» у Пецярбургу)
    Няма чаго казаць пра тое сумнае становішча, у якое пастаўлены ў Расіі народны настаўнік, які павіней пашырацьу народзе асвету пад «неукосннтельным наблюденмем» кожнага «власть нмеюіцего», пачынаючы ад соцкага, школьнага старасты і канчаючы інспектарам — гэтым царом і богам, валадаром жыцця і смерці настаўніка. Гэта вядома кожнаму. I калі пры такіх немагчымых умовах даводзіцца працаваць і рускаму настаўніку. то што ўжо і казаць пра настаўніка нейкага «недержавного» народа, хаця б і нашага беларускага. Апрача таго, што і тут настаўнік павінен быць чыноўнікам, і толькі ім, сотня вачэй пільна сочыць за кожным яго рухам, за кожным адхіленнем у бок «сепаратызму». Гэты сепаратызм бачылі ў кожнай драбніцы, накладаючы на настаўніка розныя кары, пачынаючы з перагону з месца на месца.
    Але, нягледзячы на ўсе гэтыя перашкоды, беларускае настаўніцтва не схавалася ў казённы футляр. Выйшаўшы ў большай сваёй частцы з народу, яно па сваёй арганічнай сутнасці мусіла падзяляць народныя погляды, разам з ім ісці цярністым шляхам да схаванага дзесьці ў далёкай будучыні мроіва народнага дабрабыту. Яно нават заўсёды ідзе паперадзе, першае перахоплівае ідэі народнага вызвалення. I калі па Беларусі з аднаго канца ў другі пракацілася хваля нацыянальнагаадраджэння, беларускія настаўнікі аднымі з першых сталі ў шэрагі работнікаў народнага вызвалення.
    У тым, што беларуская ідэя захапіла шырокія народныя масы, вялікая доля заслугі належыць ім, настаўнікам.
    Стаўшы на нацыянальны грунт, беларускае настаўніцтва павінна было ў той самы час стаць і на работу. работу не толькі агітацыйную, але і культурна-будаўнічую. На грунце работы ў
    народнай школе, як адзінай пакуль што асветнай інстытуцыі ў нашым сяле, яно мусіла пачынаць закладваць адну з найбольшых асноў нашага будучага будынка рознабаковага нацыянальнакультурнага жыцця. Яно мусіла працаваць над падрыхтоўкаю нацыяналізацыі школы, бо толькі адна гэта нацыяналізацыя можа рассекчы гордзіеў вузел беларускай блытаніны, яна адна можа вывесці беларускі народ з таго тупіка, у які завялі яго нашы ўласныя вышэйшыя слаі сваёй антынароднаю палітыкаю, і паставіць яго на шлях агульначалавечага развіцця.
    Ідэі прагрэсу і нацыянальнага вызвалення пашыраліся сярод нашага настаўніцтва з пачатку беларускага адраджэння, і калі беларускі рух зрабіўся прыкметнаю сілаю, з якой сталі лічыцца, наша настаўніцтва не сядзела склаўшы рукі, а хутка ўзялося за арганічную работу. Нацыянальныя беларускія грамады і гурткі па настаўніцкіх семінарыях, напружаная нацыянальна-палітычная працаў часе вызваленчага руху 1905-1906 гг., настаўніцкія з’езды — усё гэта даўно падрыхтавала глебу для сапраўднай работы, насеяла па цёмных мядзведжых кутках багата прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння. Трэба было згуртаваць гэтыя раскіданыя элементы, і за гэта ўзяўся заснаваны ў 1907 г. «Беларускі настаўніцкі саюз». Гуртуючы беларускае настаўніцтва пад сцягам нацыяналізацыі школы, ён у той жа час арганізоўваў па вёсках нацыянальныя «ячэйкі», якія, не спыняючыся, сеялі ў народзе насенне нацыянальнай свядомасці, рыхтуючы кадры змагароў за нацыянальную школу.