След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Спачатку артысты першага беларускага тэатра прадстаўлялі камедыю «Па рэвізіі»1, у каторай малююцца нашы парадкі ў воласці, гдзе гарэлка пераважывае ўсё. Потым завеса паднялася і выступіў беларускі хор з 46 чалавек. Дзяўчаты зіхацелі пекнымі андаракамі, гарсэтамі, вышыванымі кашулямі, істужкамі, пацеркамі; на дзявочых галоўках былі пекна павязаны чырво-
ныя хустачкі, белыя наміткі. Хлопцы бялелі ў магілёўскіх світках, абшытых па краях чырвоным шнурком і падпяразаныя прыгожымі вузкімі і шырокімі беларускімі паясамі; на іншых былі валёныя беларускія шапкі. Наперадзе хору стаў кампазітар Рагоўскі2, што гэтыя песні арганізаваў3, каб мог пяяць хор, не перамяняючы іх беларускага характару і пакінуўшы асобны беларускі трохтактовы матыў. I паліліся хвалі тонаў песні прад тысячнай грамадай, заціхшай у салі:
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатцы Парадак ідзець...
Чутно было ў той песні не разгул вялікаруса з-пад Волгі, не бойкую гульню паляка, але замкнутую ў сабе самой душу беларуса з лясіста-балоцістай старой нашай бацькаўшчыны... Ад другіх песень, як «Ох ты дуй...», «Прыляцелі гу с і...», «Ды куды ж ты, дуб зялёны...», вельмі добра прапяяных хорам, уся саля сталабыццам бурным морам народным, уся траслася ад клікаў: «Брава! Брава, беларусы!.. Біс!..» (яшчэ раз). Хору прыйшлося па колькі разоў пяяць некаторыя песні, што найбольш схапілі людзей за сэрца і душу сваімі словамі, музыкай. Так віталі людзі ўсіх нацый беларускую песню, каторая дагэтуль лілася і разлівалася толькі па палях і пералесках, а цяпер разам выйшла на свет шырокі. Чуцен быў скрозь гоман: «Мы не ведалі, што ёсць беларуская песня і што яна асобная, свая беларуская, мае свой дух...»
Пачаліся на сцэне танцы: «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка» і «Верабей» пад вясковую беларускую музыку. Трэба прызнацца, што яны ўдаліся на хвалу! Публіка проста адурэла; усе без канца крычалі: «Брава! Біс!» Па 3-4 разы прыйшлося гуляць кожан танец. Трэба сказаць, танцоры, хлопцы і дзяўчаты. пад камандай праўдзівага артыста ў танцах п. Б-ага4 падабраліся зухі, так ажно сцэна грымела ад ліхога топату і ў вачах зіхацела, як ішлі «Лявоніху», «Мяцеліцу», або як 10 пекна прыбраных пар завіваліся доўгім хвастом у «Вераб’і»...
ЭТНАГРАФІЧНЫ ВЕЧАР У ВІЛЬНІ
22 лютага (февраля) у Вільні быў этнаграфічны вечар-канцэрт, падобны на той, што нядаўна адбыўся ў Пецярбургу. Велікарусы, беларусы, украінцы, палякі, літвіны і жыды пяялі свае народныя песні, і ўсе, акрамя жыдоў, паказалі сабраўшайся публіцы нацыянальныя танцы.
У зале, у каторым народу было поўна-паўнюсенька, пабудаваны былі кіёскі (быццам хаткі) для кожнай з шасці пералічаных нацый у яе народным стылі: гэтак, літвіны зрабілі свой кіёск з літоўскіх мужыцкіх тканін; беларусы свой пабудавалі на падобу званічкі, якія бываюць пры старых цэрквах беларускіх, і таксама прыбралі сваімі мужыцкімі тканінамі; украінцы паставілі цэлую хату — белую, з саламянай страхой, і т. д.
Публіка, што прыйшла ў такой вялікай грамадзе на канцэрт народаў, каторыя жывуць побач, але надта мала знаюць адзін аднаго, вельмі горача вітала як беларусаў і літвінаў, так і палякаў, і велікарусаў, украінцаў і жыдоў. На жаль, не ўсе песні і танцы былі чыста народныя, не ўсе хоры складаліся з людзей тае нацыі, якую прадстаўлялі...
Вельмі цікавыя былі песні і танцы літоўскія, малавядомыя нелітвінам. У іх відаць быў характар усяго літоўскага народу, і кожны бачыў, што на сцэне пяюць папраўдзе сыны гэтага народу, што песні тыя — іх родныя, што з імі яны ўзрасталі і жылі ад першых дзён жыцця свайго.
Аб беларусах можна сказаць тое самае. Вось што піша аб іх газета «Внл. Вестн.»1: у канцэрце «другім нумарам былі беларускія песні і танцы. Паднялася завеса, і мы ўбачылі грамаду беларусаў, прыбраных у іх нацыянальныя апраткі. Яны вельмі стройна прапяялі перш-наперш песню “Чаму ж мне не пець”. Гэта — адна з тых смутных песень, якія пяюць беларусы, і яна наводзіць на душу чалавека страшэнную жуду... Затое іншыя песні паказалі, што беларусы могуць не толькі смуціцца, але і весяліцца, пяяць вясёлыя песні і гуляць танцы. 1х танцы спадабаліся публіцы найбольш тым, што ўсе бачылі, што на сцэне танцуюць не пераадзетыя статысты (староннія людзі), а праўдзівыя беларусы».
Мы надрукавалі тутака голас аб беларусах тае самае газеты, што пасля беларускай вечарыны 12 лютага, як нашы чытачы помняць, страшэнна злаяла акурат тыя самыя беларускія песні, танцы і нават апраткі, каторыя цяпер так хваліць. Скуль такая перамена? Чаму цяпер «Внленск. Вестн.» называе праўдзівымі беларусамі тых самых людзей, у чыіх белых мужыцкіх світках бачыў 10 дзён таму назад польскія панскія кунтушы і «польскую інтрыгу»? Адказ можа быць адзін: вечарыну 12 лютага рабілі самі беларусы, а на канцэрт 22 лютага іх паклікала «Нмператорское русское музыкальное обшество»2, каторае лаяць казённай газеце няма як...
ВІЛЕНСКІЯ ГАЗЕТЫ АБ БЕЛАРУСКАЙ ВЕЧАРЫНЦЫ
Усе, хто папраўдзе цікавіцца грамадскім жыццём, звярнулі ўвагу на першую беларускую вечарынку, што адбылася 12 BroTara. Загаварылі аб ёй і газеты, думкі каторых вось тутака і друкуем.
Справядліва ацаніла вечарынку літоўская газета «Viltis»1. Літвіны шчыра вітаюць узрост нацыянальнай сведамасці ў беларусаў і жадаюць для іх далейшага развіцця. Апісваючы вечарынку, газета «Viltis» доўга не затрымваецца над камедыяй Крапіўніцкага «Па рэвізіі» і над тым, што там прадстаўлялі; затое аб песнях піша вось што: «Пад камандай п. Рагоўскага хор надта пекна папяяў беларускія народныя песні, у кожнай драбніцы відаць было работу праўдзівага артыста. Простыя беларускія песні на сцэне прыдбалі сабе немалую артыстычную вартасць». — «Далей ішлі беларускія народныя танцы: “Юрка”, “Лявоніха”, “Мяцеліца”, “Верабей”, танцоры скакалі іх так жыва, так горача, што ажно заваражылі ўсю публіку. Дзяўчаты і мужчыны ўсе былі ў праўдзівых народных апратках, каторыя выглядалі надта пекна. 3 песень, танцаў і апратак веяла шырокім Палессем, веяла душой беларускага народу». — «Шкада, што мы, літвіны, не маем сваіх нацыянальных мужчынскіх апратак», — кажа ў канцы «Viltis».
«Kurjer Litewski»2 сваю стаццю пачынае так: «На салі поўна... і горача. На падняцце тэмпературы ўплывае відочна тое
гарачае настраенне, з якім публіка вітае кожны нумар праграмы... Відаць белыя і шэрыя світкі, каляровыя гарсэцікі — гэта невялічкая яшчэ жменька беларускай інтэлігенцыі, прыбраная ў народны адзетак, вітае гасцей, гэта гаспадары вечара.
Скуль жа гэтае гарачае настраенне?
«Бо са сцэны плыве песня, каторую пяюць рады згорбленых гаротнікаў, паступаючых пясчанай мяжой з сярпамі на плячах, каторыя мігаюць бледным святлом у праменнях заходзячага сонца; бо на сцэне пры сельскай убогай музыцы сунецца харавод, каторы так часта бачыў кожны на дажынках ці на іншым сельскім свяце, бо ўвесь гэты вечар авеяны той сумнотай, якая плыве з палескіх нізін, з пушч, ройстаў і бязбрэжных лугоў. Бо загаварыла паэзія народу...»
«Жменька людзей гарачага сэрца і добрай волі, каторыя, не шкадуючы сіл і поту, працуюць над падняццем сваіх братоў, прыгатавала гэты першы паказ пакуль што яшчэ невялічкага багацця народнага. Ад іх гарачы дух перадаўся публіцы і вызваў тое шчырае, гарачае настраенне, якое панавала праз увесь вечар».
«Праграма не была лішне багатай... Ды і не сілілася на надзвычайныя рэчы. Далі з поўнай прастатой тое, што здалелі».
Другая віленская польская газета «Goniec Wilenski»3, каторая мае ўжо такі звычай, што лае беларусаў за ўсё чыста, гэтым разам ад лаянкі ўстрымалася. Затое яна зрабіла вельмі важнае адкрыцце: выходзіць, што беларускага народу дык і саўсім няма на свеце, а на зямлі беларускай жывуць адны толькі палякі, каторыя тым розняцца ад варшавякаў, што гавораць між сабой «па-простаму, або, як нядаўна пачалі называць, «па-беларуску»!
Ізноў «Внленскмй Вестннк»4, відаць, скрыўдзіўся, што на беларускай вечарынцы апраткі танцораў і пяўцоў былі беларускія, а не маскоўскія, а ў магілёўскіх мужыцкіх світках дагледзіў нават польскія панскія кунтушы! Ды ва ўсёй стацці «Внленск. Вестн.» гэтулькі няпраўды, гэтулькі брахні, што ажно дзіва бярэ, як магла гэта пусціць газета, каторая выдаецца за казённыя грошы, каб праводзіць думкі ўраду, і каторую мы дагэтуль лічылі газетай сур’ёзнай. Але калі прыгледзімся лепей да стацці «Внл. Вестн.», дык уся справа стане нам яснай: мэта стацці — не саромячыся брахні, зганьбіць беларускі нацыяналь-
ны pyx, зрабіць яго «польскай інтрыгай»... Вось чаму «Внл. Вестн.» так напірае на тое, быццам на вечарынцы чутна была адна толькі польская мова, хаця кожны, хто там быў, лёгка мог убачыць, што палякаў сабралася саўсім невялікая жменька.
Апроч. «Вял. Вестн.» у Вільні выходзяць яшчэ дзве газеты ў расейскай мове: «Северо-западный Голос»5 і «Наша Копейка»6. Абедзве газеты выдаюць жыды. каторыя саўсім абруселі, забыліся роднае мовы сваей і не разумеюць, як гэта беларусы не хочуць мяняць мову бацькоў і дзядоў сваіх на расейскую ды шчыра трымаюцца ўсяго роднага. Вось і не зразумелі яны таго значэння. якое для беларускага народа маюць яго песня, яго танцы, яго роднае слова. каторае голасна гаворыцца перад усімі са сцэны беларускага тэатра. Абедзве газеты не зачапілі нават гэтай справы; абедзве не парупіліся сказаць перад прагрэсіўным расейскім грамадзянствам нашага Краю слова праўды аб беларусах і сваім маўчаннем падтрымалі брахню сведамых ворагаў беларушчыны.
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ ЧУВАШОЎ
У тым краі, дзе цячэрака Волга — у губернях Ніжагародскай, Сімбірскай, Самарскай і Уфімскай, — жыве невялікі народ — чувашы. He многа гэтага народу, з мільён набярэцца іх усіх, і жывуць бедна, бо неасвечаны яны. 1 можа б, доўга гібнулі так яны ў цемнаце, калі б не лепшыя сыны іх краю, што засвяцілі і для іх свет ведання-навукі ў роднай для іх чувацкай мове.
Мова чувацкая падобная да цюркскай, блізкая да старой палавецкай (полаўцы — народ, што некалі, гадоў таму з тысячу, нападаў на рускія землі). На расейскую мову яна саўсім непадобна, і разумець расейца чувашу цяжка. Вось і не дзіва, што не мог чуваш зрабіцца больш асвечаным, прыдбаць сабе больш свету навукай, бо мала і саўсім не разумеюць яны расейскай навукі. Вёскі чувацкія, як і многа гадоў таму, гінулі ад бруду, ад цемнаты. Розныя забабоны засцілалі вочы народу і не дазвалялі яму шырэй глянуць на свет той ясны, цемната прыціскала яго да зямлі, цемната не давала яму змогі выбіцца з адвечнай беднасці.