След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Вось чаму, калі мы хочам падняць наш народ з цемнаты няведання, мы павінны несці яму яго родны свет навукі, не прыбраны ў чужую, хоць часам і пекную, апратку. Трэба прывучаць яго, каб шанаваў сваё роднае, бо толькі той можа шанаваць чужое, хто сваё наперш шануе. Даючы яму нацыянальную асвету, трэба будзіць у ім жаданне свету, бо цёмны яшчэ ён, не можа сам знайсці выхаду з свайго небарачага жыцця.
Трэба падымаць культуру ў народзе, і культуру сваю, беларускую, а гэта і не так лёгка, як здаецца. Мала яшчэ кніжак у нас, выходзіць усяго толькі адна газета. Але мы павінны моцна трымацца затое, што ўжо маем, шырыць слова беларускае, шырыць думкі беларускія, каб пайшлі яны па курных хатах сялянскіх.
I дзеля гэтагатрэба працаваць над адраджэннем і развіццём роднае мовы. Калі цяпер, пасля доўгай паняверкі і здзеку над
жывым словам беларуса, надыйшоўтакі час нацыянальнага вызвалення, калі наша мова пачала з’яўляцца ў друкаваным слове, то паказалася, што ў мове нашай не хватае шмат слоў для выказвання патрэбных думак. Прыходзілася вяртацца назад да таго часу, калі на нашай зямлі панавала свая культура, з памятнікаў гэтае культуры прыходзілася браць загубленыя народам словы, каторыя хоць яны і беларускія, але як не ўжываюцца ў бедным штодзённым жыцці народу, дык не могуць быць кожнаму зразумелыя. Нам трэба шмат новых слоў, а пазычаць у суседзяў не надта хочацца; вось і прыходзіцца карыстаць старымі беларускімі словамі.
Але яшчэ болей за гэта, канечне, патрэбна, каб народ наш сам рабіў большую часць работы дзеля збудавання вялікага нацыянальнага гмаху. А для гэтага ён павінен быць больш асвечаным, мусіць умець хоць трохі разбірацца ў розных здарэннях жыцця, адным словам — зрабіцца больш культурным.
Што ж можна зрабіць цяпер у нас, калі няма ні школ беларускіх, ні кніг пад дастаткам, ні ўсяго таго, што патрэбна да навукі? Трэба выкарыстаць як можна лепш хаця тое, што ўжо маем. Напрыклад, трэба, каб больш ішло ў вёску беларускай газеты. Няхай кожны наш чытацель, кожны шчыры прыяцель сваім родным і знаёмым расказвае аб ёй, тлумачыць тую вялікую работу, якую можа яна зрабіць. Чым шырэйшы круг чытацеляў, тым большую вагу мае кожнае наша слова, бо шмат людзей да яго прыслухіваецца, шмат людзей карыстае з невялікай пакуль што скарбніцы духоўнай культуры.
Кожны беларус мусіць шырыць на Беларусі друкаванае слова ў роднай мове. Няхай ён ведае, што і яго праца не прападзе задарма, што і ён уклаў сваю цагліну ў вялізны будынак культурнага багацця народу. I толькі тады, як мы ўсе дружна возьмемся за прасвету ў народнай мове, калі мы дамо яму ўсе патрэбныя для навукі рэчы ў яго мове, калі ў кожным глухім кутку будуць чытаць беларускую кніжку і газету, — толькі тады мы зможам чым-колечы памагчы ў змаганні з беднасцю і цемнатой народнай. Прыбліжаць святлейшыя дні для народа мусіць кожны з нас. Няма пякнейшага назначэння, як набліжэнне праўды і свету. Гэта — святая павіннасць.
Ill
Праціўнікі адраджэння культуры беларускай на ўсялякія спосабы стараюцца заглушыць усё разрастаючыйся рух адраджэння беларускага народу. Каб рух гэты паганьбіць у вачах народу, пускаюць розныя баламутні, розныя няпраўды. Кажуць, быццам мовы беларускай саўсім няма, а ёсць толькі нейкая мешаніна слоў польскіх і рускіх без ніякага звязку. Але што б ні казалі праціўнікі нашы, зацемніць праўду яны не здалеюць, бо праўда застанецца праўдай заўсёды, і мова беларуская горшай ад гэтага не станецца, ані будзе менш дарагой нам, бо крывёй дзядоў і прашчураў цячэ яна ў нашых жылах і нам таксама дорага, як немцу нямецкая, французу французская. А калі хто і мае яе за горшую, чым сваю мову. то ж яго ніхто не прымушае гаварыць па-нашаму, а калі мы самі між сабой гаворым у гэтай мове, то гэта ж наша ўласная народная справа.
Праўда, што за апошнія 200-300 гадоў мова беларуская не развівалася, бо багацейшыя станы, баяры і шляхта, пайшлі за чужой мовай, культурай і навукай, сваей адчураўшыся. Прыбярог яе ў жыцці толькі гарапашнік мужык, у курнай хаце прахаваў гэтае найбольшае наша народнае багацце. Але не толькі мужык прахаваў беларускую мову, прахавалі яе яшчэ і старыя кнігі, каторыя вялікай працай і коштам друкавалі нашы, памяці годныя, продкі, прахавалі яе яшчэ незлічоныя дакуманты, пісаныя за каралёў літоўскіх і польскіх мовай нашай беларускай.
Аб нашым слаўным прошлым кажа беларускі пясняр ВасільВасілёк:
Слаўна наша прошласць! Мову шанавалі, — He чуралась ёю Польшча і Літва, У ёй прававалісь, кнігі ў ёй пісалі, Быў час, не чуралась ёю і Масква.
Так, мова беларуская рана развілася — раней за польскую і расейскую. Расейцы і палякі вучыліся з нашай мовы, а не мы з іхняй, а што нашу навуку і культуру заглушылі чужыя, то таксама не віна нас, сялянскага стану, але віна станаў тых, каторыя
панавалі над намі і лёгка, як пасталы, перамяняць маглі сваю веру, народнасць і мову на чужую.
Няпраўда, што ў беларускай мове шмат польскіх слоў, бо раз наша навука старэйшая за польскую, то не мы карысталіся з польскай мовы, але палякі з беларускай. Бо беларускі пераклад Біблііі друкаваўся на 40 гадоў (1517 г.) раней, чым польскі; бо ў самым сэрцы Польшчы Кракаве не польская друкарня была першай, але беларуская; бо Статут (законы для ўсёй Літвы і Русі) укладаўся і друкаваўся перш па-беларуску, а после з беларускай мовы рабілі пераклад на польскую, а разам з тым прымалі беларускія словы ў польскую мову цаліком; урэшце, з беларускай мовы карысталі палякі нашага краю, пішучы позвы судовыя і розныя акты, і ізноў прысваівалі словы беларускія. Таксама заходнярускія пераклады Бібліі і псалтыроў ішлі ў Расею.
Няпраўда, быццам беларуская мова няздатная і бедная, у каторай не можна пісаць рэчаў мудрых. Няпраўду гэтую збіваюць сотні кніжак старых, напісаных мовай беларускай, лёгкай і пекнай, збіваюць мудрыя ўставы Статуту Літоўскага і шмат др. рэчаў.
Мова наша — гэта скарб наш багаты і пекны, а дарагі і мілы нам за тое, што ён наш родны. Гэта спадчына, каторая асталася нам ад дзядоў і прашчураў нашых і мы яго павінны любіць і шанаваць, не зважаючы на звягу праціўнікаў нашых. Людзей цёмных або збаламучаных трэба старацца асвячаць, шырачы памеж іх любоў да роднай зямлі, айчызны нашай, да мовы спрадвечнай нашай Беларускай.
[IV]
Год скончыўся... Яшчэ адзін з бязмернага ліку іншых адышоў у мінулае. Для нас, беларусаў, і гэты, як і яго папярэднікі, быў годам цяжкай працы над залажэннем асноў грамадскага жыцця ў нашым народзе.
Чатыры гады выдаўніцкай работы на Беларусі канчаюцца. Пачаліся яны ціха, непрыметна залажэннем Пецярбургскай выдаўніцкай суполкі. Буйна разлілася рака беларускага друка-
ванага слова ў часы «Нашай Долі» і ўвайшла ў свой звычайны жолаб у «Нашай Ніве».
Вясна мінула. Апала паводка. Але абмытая ёй зямля хавае ў сабе сілу плоднасці. пакрываецца маладымі ўсходамі...
А рэчкаслова пацякладалей. Шмат цяжкай маруднай працы на яе пуціне. А яна ціха і паволі, непрыметна робіць сваё. I ніякія перашкоды не затрымаюць ходу цякучай вады.
Увайшло ў свой нармальны жолаб і беларускае жыццё, адна з складкавых часцін жыцця агульналюдскага. Закруцілася кола гісторыі, закруціла з сабой і так доўга ляжаўшую нерухома Беларусь. Беларускі рух пачаўся.
Пачаўся і расце ў нашы часы, на нашых вачах. Ідзе спешная сяўба, раскідаюцца зярняты па ўсяму краю. Дзе-нідзе толькі лопнула і пратыкаецца тонкай зялёнай былінкай раней кінутае ў адзіночку зерне. Рэшта яшчэ чакае сваёй пары. А пакуль што трэба раскідаць усё новае і новае насенне. Мо і кепская доля спаткае яго, мо і зніштожыцца яно нягодай ды сцюдзёным сіверам, — але не сяўцам думаць аб гэтым! У іх аднамэта — болей зёрнаў кінуць у сагрэтую сонцам раллю.
У такі час кожная новая сіла. кожная свежая, нястомленая рука надта патрэбна. А наша грамадзянства не прывыкла да гэтага. He прывыкла яно разам станавіцца да агульнай працы, кінуць згубны адвечны сон, не разумее яшчэ яно вялікай вагі грамадскай павіннасці. А без такога разумення не можа трываць ніякая жывая справа. Хіба малаў нас свядомыхбеларусаў — такіх, што маглі б стацца карыснымі сяўцамі народнымі, — сядзіць па глухіх кутках Беларусі? Ці кожны з іх робіць сваю работу? Ці ўсе трымаюцца разам? Трэба на гэта шчыра адказаць, што не! I вось гэта шмат затрымывае справу падняцця нацыянальнай беларускай свядомасці. Толькі ў еднасці — сіла, і калі мы хочам зрабіцца сілай, то трэба нам моцна трымацца адзін аднаго.
Беларускае жыццё ў нашым часе выяўляецца ў культурнанацыянальнай рабоце ў шырокіх масах, а гэта работа вядзецца глаўным чынам пашырэннем выданняў народных.
Вось жа на гэтую ніву і павінны выходзіць усе нашы працаўнікі. Даць можнасць беларусу чытаць усё патрэбнае яму ў роднай мове — задача часу. А каб мець гэтую можнасць, трэба
шмат працы палажыць пры нашых слабых сілах. Дый ці можна нават гэта зрабіць без падмогі грамадзянства?
Кожны, хто пачувае сябе шчырым беларусам, павінен даць і сваю лепту на справу народную. Кожны паасобку і ўсе разам павінны мы падпіраць толькі што наладжаную работу. Падтрыманнем выданняў беларускіх зробім мы гэта.
Дзеля гэтага і ўсе сілы свае прыкладзём да гэтага. Няхай усюды, дзе чутна жывая мова беларуская, пабачым мы і друкаванае слова беларускае. Няхай беларускія кніжкі і часопісы можна будзе пабачыць у кожнай нашай вёсцы — і тады кожны беларус пазнае, хто ён ёсць. Гэты час можа кожны грамадзянін на крок прыблізіць, прыдбаўшы свядомай Беларусі яшчэ аднаго новага прыхільніка, прыдбаўшы часопісу беларускаму новага чытача. Бо справа сведамасці нацыянальнай, сведамасці правоў чалавека пашыраецца пашырэннем нацыянальнай прэсы.
Перад гэтым Новым годам схіліма галовы ў сведамасці святасці нашай справы. Забудзьма адвечны наш сон, станьма разам да працы. I мы будзем шчаслівыя, што на сваіх слабых плячах вынеслі справу вялікага народу.
ПЕРШАЯ БЕЛАРУСКАЯ ВЕЧАРЫНКА
Вялікая зала жалезнадарожнага кружка 12 лютага сабрала ў сваіх мурах вялікую грамаду народу. Чутна было беларускую, літоўскую, рускую і польскую мовы. Тысячная грамада чакала чагось новага. Першы раз павінна была паказацца перад шырокім светам народная беларуская душа, явіцца ў сваіх песнях, танцах, музыцы. Відаць было ў салі шмат хлапцоў, прыбраных у беларускія нацыянальныя апраткі: магілёўскія і слуцкія, якіх, напрыклад, у Віленскай губерні ўжо мала знойдзеш, бо тутака гадоў 50-60 як іх кінулі насіць.