След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
скія словы і выразы. У той жа час ён заклікаў перад увядзеннем запазычання звярнуцца дадыялектаў, да гістарычнай памяці народа, увасобленай у старых рукапісных і друкаваных тэкстах. «Нам трэба шмат новых слоў, а пазычаць у суседзяў не надта хочацifa, — пісаў С. Палуян, — вось і прыходзіці/а карыстаць старымі беларускімі словамі».
«Кузняй» літаратурнай мовы, адначасова важнейшым сродкам прапаганды роднага слова з’яўляецца нацыянальны друк. С. Палуян заклікае падтрымліваць — маральна і матэрыяльна —першыя беларускія друкаваныя выданні. А для гэтага трэба «кінуць згубны адвечны сон», пашыраць у народзе беларускія газеты і кніжкі, залучаць ім новых чытачоў. Трэба трымацца разам, бо «толькі ў еднасці — сіла, і калі мы хочам зрабіііца сілай, то трэба нам моцна трымацца адзін за аднаго».
Адным з найважнейшых сродкаў развіцця культуры, мовы, нацыянальнай свядомасці С. Палуян справядліва лічыў нацыянальны тэатр. Пра вялікую ролю тэатра ў жыцці народа пісьменнік выказаўся ў цікавым артыкуле «Беларускія вечарыны», у шэрагу іншых публікацый («Першая беларуская вечарынка», «Віленскія газеты аб беларускай вечарынцы», «Этнаграфічны вечару Вільні» і інш.). Гэтымі сваімі працамі С. Палуян паклаў пачатак беларускаму тэатразнаўству. «Ролю тэатраў сучасным беларускім жыгті, — пісаў С. Палуян, — немагчыма параўнаць нават з роллю тэатра ва Украінеў часы адміністрацыйных забаронаў і прыцясненняў». Яшчэ да вядомага выказвання М. Гарэцкага аб выключнай ролі беларускага тэатра ў культурным жыцці нацыі аўтар «Беларускіх вечарын» прарочыў яму вялікую будучыню: «Ён будзеўсім адначасова — і нацыянальнаю школаю, і асветным таварыствам, і клубам, і, што найгалоўней, імпульсам для развіцця мастацтва наогул ілітаратуры ў прыватнасці».
Дарэчы, спраўдзілася яшчэ адно прароцтва С. Палуяна, выказанае ў артыкуле «Беларускія вечарыны». Упамінаючы славуты верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?», пакладзены на музыку Л. Рагоўскім, С. Палуян пісаў, што гэты твор «павінен стаць гімнам беларускага адраджэння». Прычым сказана гэта было яшчэ да таго, як Максім Горкі ў артыкуле «Пра пісьменнікаў-самавукаў» (1911) выказаў такую самую думку: верш, «магчыма, на нейкі час стане народным гімнам беларусаў». Так яно, вядома, і сталася.
Сяргей Палуян у «Беларускіх вечарынах», як гісторык беларускага тэатра, прасачыў яго станаўленне і развіццё, пачынаючы з сярэдзіны 90-х гг. XIX ст., з часу пастаноўкі ў Радашковічах аматарскім гуртком п’есы Ядвігіна Ш. «Злодзей». Многае С. Палуяну было вядома як сучасніку ці нават відавочцу падзей беларускага культурнага жыцця, таму яго сведчанні маюць вялікае значэнне і цяпер. Так, гаворачы пра пастаноўку камедыі М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі» ў Мінску ў пачатку XX ст., ён піша: «Гэты вечармеў вялікі поспех і прынёс добры прыбытак. На гэтыя грошы ў 1903 г. быў выдадзены ў Пецярбургу зборнік вершаў "Вязанка ”». Гісторыя выдання зборніка Янкі Лучыны «Вязанка» да канца яшчэ не высветлена. Падказка С. Палуяна можа даць штуршок для новых пошукаў гісторыкаў літаратуры. Тым больш што прасочваюцца цікавыя аналогіі ў спосабе пераадолення цэнзурных перашкод пры пастаноўцы спектакля «Па рэвізіі» і пры выданні кнігі «Вязанка». I ў першым, і ў другім выпадку, абыходзячы ўказ аб забароне беларускай мовы на сцэне і ў друку, беларускія культурныя працаўнікі дзейнічалі, па сутнасці, аднолькава. Паведамілі царскім уладам, што п’еса Крапіўніцкага іграецца не ў перакладзе на беларускую мову, а па-ўкраінску, але «з беларускім акцэнтам»; што ж да кнігі Янкі Лучыны, то яна, быццам бы, напісана на... балгарскай мове. У абодвух выпадках поспех быў дасягнуты. I спектакль, і кніга ўбачылі свет.
Духоўнае адраджэнне роднага народа з’яўлялася сэнсам існавання С. Палуяна. Пачатак яго ён звязваў з першай рускай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыяй («пачтіычнайзавірухаіі», «завірухаіі», «часам свабоды» — паводле эзопавай мовы С. Палуяна), якая «ад краю да краю скалыхнула ўсё Расейскае гасударства» («Аб беларускім нацыянальным адраджэнні»), Сацыяльнаму і нацыянальнаму разняволенню народа ён служыў, як мог. Аднак С. Палуян ніколі не замыкаўся ў нацыянальных межах, ніколі не праяўляў нацыяналістычнай абмежаванасці і высакамер’я. Наадварот, ён, больш за ўсё любячы родны край і беларускі народ, нястомна заклікаў вучыцца ў іншых народаў. Раскатурхваючы нацыю ад летаргічнага духоўнага сну, нязменна звяртаўся да вопыту перш за ўсё суседзяў — рускіх і ўкраінцаў, палякаў і літоўцаў. Але не толькі.
С. Палуян першы ў беларускім дарэвалюцыйным друку напісаў пра чувашоў («Нацыянальнае адраджэнне чувашоў») і якутаў («Якуцкі нацыянальны рух»), пра якіх увогуле мала хто ведаў у Ta-
гачаснай Беларусі. Тым самым яшчэ на зары XX ст. быў пакладзены пачатак беларуска-чувашскім і беларуска-якуцкім культурным сувязям. С. Палуян расказаў сваім суайчыннікам пра нацыянальнае адраджэнне гэтых народаў, якое звязваў з рухам нізоў, працоўных. Так, гаворачы пра якуцкі нацыянальны рух, ён указваў, што «гэтага баяліся якуцкія багатыры — таёны. Разам з начальспівам яны рупіліся аб тым, каб задушыць у самым пачатку пачынаючыііся рух». Якуты, пісаў С. Палуян, «працуюг/ь не пакладаючы рук і смела з надзеяй чакаюць лепшых часоў. / яны дачакаюцца іх». Беларускі публіцыст верыў у светлае будучае малых народаў Расійскай дзяржавы.
Зразумела, асаблівае месца ў сэрцы С. Палуяна займалі Украіна, з якой ён быў цесна звязаны сваім жыццёвым лёсам. Украінская культура, справы нацыянальнага адраджэння ўкраінскага народа былі, без перабольшання, тым другім крылом (побач з беларускім), без якога ён не мог вольна лунаць у высокі небе грамадскіх ідэалаў. Пяру яго належаць сем «Лістоў з Украіны» — палова з сістэматызаванага газетна-публіцыстычнага цыкла, распачатага ў «Нашай Ніве» Янкам Журбою. С. Палуян пастаянна інфармаваў беларусаў пра ўкраінскае грамадска-палітычнае і культурнае жыццё, новыя ўкраінскія выданні, цікавасць украінцаў да беларускай літаратуры і г. д. Яго допісы насычаны багатым фактычным матэрыялам, прасякнуты духам братэрскай павагі да Украіны і яе народа, напоўнены пачуццём удзячнасці за разуменне і дапамогу. Ён дае характарыстыку навуковаму і літаратурнаму жыццю тагачаснага Кіева, выказвае сваю перакананасць у тым, што «Кіеўможа і павінен зрабіцца (пакуль у нас на беларускай зямлі не будзе высшых школ, у каторых наша моладзь магла б вучыцііа, не выязджаючы з роднага краю) адны.м з цэнтрау беларускай нацыянальнайработы». Звяртаючыся да моладзі з заклікам яднаць свае сілы, каб дапамагчы свайму народу «выбігріа з цемнаты адвечнай», здабыць светлае будучае, С. Палуян заканчвае адзін са сваіх лістоў словамі вялікага Кабзара:
I чужаму научайтесь, Й свого не цурайтесь, Бо хто матір забувае, Того Бог карае...
У «Лістах з Украіны» С. Палуян выступае таксама і як тэарэтык перакладу. Сам ён літаратурным перакладам, магчыма, не займаўся (хоць, зразумела, часта перакладаў газетныя тэксты з украінскай мовы на беларускую і наадварот), але як пісьменнік меў добрае адчуванне мовы і стылю, а паколькі працяглы час жыў ва Украіне, то, несумненна, добра ведаў украінскую мову, на гэтай мове не толькі размаўляў, але, хутчэй за ўсё, і пісаў свае артыкулы для ўкраінскай перыёдыкі. Менавіта таму ён змог даць навукова аб’ектыўны аналіз тагачаснай літаратурнай прадукцыі ў галіне ўкраінска-беларускага і беларуска-ўкраінскага перакладу. Слушна разумеючы пераклад як адно з выяўленняў дружбы паміж народамі, Палуян падкрэсліваў і іншае ў перакладных творах: «Апроч таго, што яны знаёмяць украінскае грамадзянства з нашай літаратурай у яе лепшых рэчах, яны яшчэ знаёмяць і з душою народнай, бо калі твор літаратурны выкананы добра, то ў ім адбілася і нацыянальная душа аўтара, а значыць і народа». С. Палуян выказаў правільнае і на сённяшні дзень меркаванне пра адэкватнасць мастацкага перакладу, куды ўваходзяць сэнсавая ідэнтычнасць арыгінальнага і перакладнога твораў, захаванне у перакладзе нацыянальнай спецыфікі («духу») першакрыніцы, высокая ступень яго мастацкасці («артыстычнасць»),
Да «Лістоў з Украіны» прымыкае і невялікі допіс «Украінскія часопісы», пададзены як рэдакцыйная ўрэзка да газетнага фотаздымка вокладак васямнаццаці ўкраінскіх дарэвалюцыйных перыядычных выданняў. У нататцы падкрэслівалася, што так званая «свабода друку» стала фікцыяй: з васямнаццаці часопісаў і газет закрыты дванаццаць (у тым ліку такія прагрэсіўныя выданні, як «Шершень», «Украі'на», «Громадська Думка»; яны не называліся з-за цэнзурных меркаванняў, а толькі паказваліся на здымку). Як на прыклад, які трэба пераймаць, указвае С. Палуян на падтрымку ўкраінцамі сваёй нацыянальнай прэсы. «Усе, для каго непрыемна адраджэнне заціснупіага народу, — піша ён, — заўсягды касым вокам пазіралі на ўкраінскія нацыянальныя газеты. Але ўкраінцы такмоцна трымаюцца за свой родны грунт, што нічым іх не адстрашыш. I вось яны падтрымліваюць на сваёй зямлі столькі розных часопісаў...» Гэтыя словы С. Палуяна гучалі зваротам і да беларусаў: падтрымлівайце і вы свае нешматлікія выданні, прапагандуйце іх!..
Увогуле, пра што б і пра каго б ні пісаў С. Палуян, заўсёды ён думаў і дбаў пра родны народ, родную культуру. Тое, што робіцца ў іншых краях, сярод іншых краін і народаў, ён суадносіў са становішчам у сябе дома. Гэта выразна відаць у «Лістах з Украіны», у закліку «прыкладаць да работы ўсе свае сілы, каб як можна скарэй даганяць нашых старэйшых брапюўу развіцці наііыянальнага жыцця». \ вось ён, скажам, піша пра чувашоў, пра тое, што «з народу сталі выбівагріа больш здольныя людзі». I тут жа дадае: «Але не пакінуліяны яго, як гэтаў насробііріа, не — яны засталіся намесцы і пачалі працаваць над адраджэннем свайго народу».
Гэты «позірк збоку», суаднясенне духоўных здабыткаў свайго народа з дасягненнямі суседніх і далёкіх народаў ляжалі і ў аснове літаратурна-крытычнай творчасці С. Палуяна. Да прамых міжлітаратурных супастаўленняў, паралеляў і аналогій ён адрасаваўся не часта. Але ў самой методыцы яго крытычнага аналізу, у шкале ацэнак літаратурных з’яў нязменнай была арыентацыя на той эстэтычны ўзровень, якога ўжо дасягнулі руская і ўкраінская літаратуры. I гэта прыдавала грунтоўнасць і аб’ектыўнасць літаратурнакрытычным працам С. Палуяна, а тым самым — і ўсёй беларускай літаратурнай крытыцы, паколькі менавіта Палуян з’явіўся адным з яе пачынальнікаў.