• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Сяргей Палуян выказвае тонкае разуменне прыроды драматычнага твора пры аналізе творчасці У. Віннічэнкі. Многае гаворыць пра погляды Палуяна на драматургію яго згаданая рэцэнзія на п’есу Г. Вашчанкі «Сляпы». У сферы драматургічных дасягненняў п’еса
    Вашчанкі, лічыць Палуян, «несумненна з’яўляегіца крокам наперад» праз яе псіхалагізм. «Еўрапейская драма, — адзначае беларускі крытык, — пачынаючы з Гаўпт.мана і канчаючы Андрэевым, безупынна набліжаерца» да наватарства. «Дарэчы, уплыў і вялікі ўплыў, Андрэева заўважаеіріа на архітэктуры фраз, рэмарак у Вашчанкі. Ды, безумоўна, лепш мець справу з уплывам Андрэева, чым зуплывам нашыхродных драмаробаў. Уплыў Андрэева набліжае твор да еўрапейскай агульначалавечайлітаратуры, прымушае шукаць новых сфер выяўлення мастацкай творчасці, не дазваляе бездапаможна таптаццаўмежах старой этнаграфічнай руціны».
    Творы самога Сяргея Палуяна таксама былі наватарскімі, новымі і патэматыцы, і паспосабах іх апрацоўкі. Што датычыць п’ес пісьменніка, то яны не маглі быць данінай павагі народніцкай культуры, не маглі паўтараць ужо створаныя этнаграфічныя ўзоры. П’есы Сяргея Палуяна мусілі адлюстроўваць індывідуальнасць мастака ў духу псіхалагізму і цікавасці не да прыкладных пытанняў, а да праблем агульначалавечага маштабу...
    * * *
    Каб увыразніць тую бурлівую кіеўскую творчую атмасферу, у якой апынуўся Сяргей Палуян, адзначым, што беларускі пісьменнік, як і яго ўкраінскі калега Мікіта Шапавал, супрацоўнічалі адначасова з двума галоўнымі ўкраінскімі выданнямі, газетай «Рада» і часопісам «Украі'нська Хата», якія да праблем нацыянальнага адраджэння падыходзілі з адрозных пазіцый.
    Галоўнае ў характарыстыцы газеты «Рада» тое, што яна ўяўляла сабой орган народніцкай крытыкі, у неанародніцкім кірунку развіваючы ідэалогію арганізацыі «Просвіта». Адзіная на той час штодзённая ўкраінскамоўная газета імкнулася асвятляць такія тэмы, як федэрацыя і аўтаномія, адукацыя і права на родную мову, зямельнае пытанне і жыццё вёскі, эканамічныя агляды, земскія праблемы, царкоўныя справы, выбары, дзейнасць Думы і інш. He выяўляючы выразна сваю палітычную платформу, як з цэнзурных меркаванняў, так і па прычыне арыентацыі найперш на праграму «дробных, малых спраў», газета пры гэтым актыўна і паслядоўна выконвала культуралагічную місію. Прыярытэтнай для яе была абарона ранейшых арыенціраў роднага пісьменства, выпрацаваных яшчэ ў папярэднім стагоддзі, — стаўка на побытава-этнаграфічны
    рэалізм, навыразны нацыянальны каларыт твораў, што выяўляўся праз фальклор, на абарону сялянства як носьбіта народных маральных каштоўнасцей.
    Часопіс «Украінська Хата» пачаў кіравацца некалькі іншымі прынцыпамі. «Хацяне» найперш арыентаваліся на абнаўленне нацыянальнага мастацкага пісьма — на палітычным, эстэтычным, моўным, жанравым узроўнях, у галіне выяўленчых сродкаў. Прыярытэтнымі для іх былі не інтарэсы вёскі ці пралетарыяту, буржуазіі або інтэлігенцыі, — а ўсёй нацыі. Нацыя, як і культура, на думку тэарэтыкаў-ідэолагаў часопіса, патрабавала моцных асоб, правадыроў, якія маглі б кансалідаваць яе, узначаліць у барацьбе, выпрацаваць палітычную тэорыю. Паказальна, што ідэю разбудовы нацыі і нацыянальнай культуры «хацяне» звязвалі з філасофіяй Ф. Ніцшэ. Услед за Ніцшэ творчы калектыў часопіса «Украі’нська Хата»лічыў, што задача мастацтва—выхаванне індывідуальнасці, чалавечай адзінкі, якая пазней змагла б змяніць жыццё грамадства. Найбольш радыкальна настроеныя колы нацыянальнай інтэлігенцыі былі перакананыя, што этнасамазахаванне, на якое скіроўвалі сваю дзейнасць народнікі і як працяг — выдаўцы газеты «Рада», станавілася анахранізмам, паколькі «млявае хатняе культурніцтва» не выводзіла народ на шырокі тракт агульнаеўрапейскіх пошукаў у галінах мастацтва, літаратуры, культуры, а было па-ранейшаму зарыентавана на «хутаранскае асветніцтва».
    Паміж «радзянамі» і «хацянамі» ўзнік востры дыялог. За «радзянамі» была памяркоўнасць, талерантнасць пазіцый папярэднікаўнароднікаў. «Хацяне» патрабавалі пакончыць з украінафільскім лібералізмам, прыстасаванствам, спадзяваннем на чужыя сілы... Ідэал «хацян» — барацьба ў кірунку сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення. Іх светапоглядная канцэпцыя — адраджэнне Украіны праз «сінтэз сацыялізму з індывідуалізмам».
    У гэтым шматгалосным дыялогу Сяргей Палуян найперш арыентаваўся натой агульны заклік, зякім выступалі кіеўскія выданні: ісці наперад шляхам сацыяльнай крытыкі і нацыянальнага выхавання. Пры актыўнай ініцыятыве Сяргея Палуяна менавіта газета «Рада», часопіс «Украінська Хата» ажыццяўлялі ўкраінска-беларускія кантакты ў найбольш выразнай канкрэтыцы. На іх старонках друкаваліся інфармацыйныя допісы пра беларускае адраджэнне, шырэйшыя агляды культурна-літаратурных працэсаў, змяшчаліся
    пераклады беларускіх аўтараў. Менавіта гэтыя выданні былі шырока адкрытыя для беларусікі, з імі наладжвала сувязь «Наша Ніва».
    Сяргей Палуян разумеў: пісьменствы ўкраінцаў і беларусаў, народаў, што не мелі сваёй дзяржаўнасці, мова якіх ва ўмовах царскай Расіі знаходзілася доўгі час пад забаронай, павінны былі спавядаць супольныя ідэі сацыяльнага і нацыянальна-культурнага прагрэсу. Тыя функцыі, якія выконвалі ва Украіне «Рада» і «Украінська Хата», у Беларусі — у сумарным выяўленні іх вядучых тэндэнцый — С. Палуян (як пасярэднік паміж Украінай і Беларуссю) усклаў на «свае плечы». Ён і сам імкнуўся «абняць неабдымнае». I ўсяляк заахвочваў да шырыні мыслення і практычнай дзейнасці адзіную на той час беларускамоўную газету «Наша Ніва». Сучасная навука, нарэшце, адкінула афіцыйныя савецкія абвінавачванні «Радіі», «Украі'нськоі Хатн», «Нашай Нівы» ў «буржуазнасці» і «нацдэмаўшчыне». Іх сацыякультурнае значэнне сёння, па сутнасці, можна ацаніць так, як ацаніў яго ў канцы XX ст. знакаміты ўкраінец Алесь Ганчар: «Названыя выданніў перыяд нашай бездзяржаунасці дапамагалі ратаваць інтэлект наі{ыі!» Дапамагаў «ратаваць інтэлект нацыі» і С. Палуян.
    Канцэптуальнасць мыслення Сяргея Палуяна відавочная. Як ідэолаг беларускага адраджэння ён узнімаў тэму служэння інтэлігенцыі народу: заклікаў яе да так званай «сплаты доўгу» народу ва ўсіх сацыяльна-культуралагічных выяўленнях. У той жа час ён разумеў, што нельга паўтарацца, таўчыся па задворках. Народніцтва, дэмакратычнае ў сваёй сацыяльна-палітычнай скіраванасці, станавілася тормазам на шляху да прагрэсу, калі адмаўляла мастакам у праве на наватарскія эксперыменты, што напоўніцу характарызавалі заходнееўрапейскую творчую атмасферу. Таму ён, заклікаючы беларускія творчыя сілы да паскоранага развіцця нацыянальнай літаратуры, звяртаўся да родных, любімых беларускіх пісьменнікаў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы «адразу рауняцца на вышыні сусветнагамастацтва». Таму як пісьменнік Сяргей Палуян і сам арыентаваўся на смелыя мастацкія адкрыцці.
    Сяргей Палуян, не знаходзячы падтрымкі з боку нашаніўскіх «верхнепалатнікаў», уступаў у канфрантацыю з апалагетамі «нацыянальнага хутаранства». Аднак павінны ж былі сярод «нашаніўцаў» знайсціся і яго прыхільнікі! На арбіце цывілізацыйна-культуралагічных пошукаў Сяргея Палуяна побач з ім нам бачыцца адказны
    сакратар «Нашай Нівы» Вацлаў Ластоўскі. В. Ластоўскі не толькі безумоўны паплечнік, але і паслядоўнік С. Палуяна.
    Звернемся дазнакавай«нашаніўскай» дыскусіі 1913 г. У выніку даследавання М. Мушынскага з’явілася думка пра тое, што гэта дыскусія была свядома справакавана адказным сакратаром «Нашай Нівы», што абодва праграмныя артыкулы — «Сплачывайце доўг» Ю. Верашчакі (псеўданім В. Ластоўскага) і «Чаму плача песня наша?» (падпісаны «Адзін з парнаснікаў») — выйшлі з-пад пяра аднаго і таго ж чалавека — В. Ластоўскага!
    He выключана магчымасць, — піша М. Мушынскі ў раздзеле «Крытыка і літаратуразнаўства», змешчаным у першым томе чатырохтомнай «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» (1999), — што і «Адказ» належыць пяру Ю. Верашчакі, які імкнуўся «ў завостранай форме ўзбуйніць балявыя кропкі развіцця нацыянальнай літаратуры, прыцягнуць да яе асаблівую ўвагу ўдзельнікаў дыскусіі. А дыскутаваць было пра што!... Удзельнікі дыскусіі істотна разыходзіліся ў поглядах: ці мастацтва заклікана адлюстроўваць галоўным чынам негатыўныя з’явы рэчаіснасці (сацыяльныя канфлікты, гаротную долю селяніна і г. д.), ці яго мэты, функцыі болей шырокія, разнастайныя — адбіваць увесь спектр жыцця, у тым ліку і ідэальны пачатак, духоўную субстанцыю. Фактычна гаворка тут ішла пра філасофскую канцэпцыю мастацтва, яго сутнасць, пра канцэпцыю нацыянальна-самабытнай літаратуры».
    Падтрымліваючы М. Мушынскага, са свайго боку адзначым, што, арганізоўваючы абмеркаванне шляхоў станаўлення навейшай беларускай літаратуры з розных, палярных пазіцый, В. Ластоўскі звярнуўся да ўрокаў «украінскай школы», арыентуючыся на калегпабрацімаў з кіеўскіх выданняў-канкурэнтаў «Радн» і «Украінськоі’ Хатн». Сама форма дыскусіі — вынік «сублімацыі» ўкраінскага вопыту. Выявы беларускага творчага «рознагалосся» сведчаць пра іх тыпалагічную блізкасць да тагачасных дамінуючых рознавектарных украінскіх канцэпцый развіцця нацыянальнай літаратуры. Такім чынам, Вацлаў Ластоўскі — услед за Сяргеем Палуянам — трымаў руку на пульсе мастацкага жыцця ўкраінцаў...
    Дыяпазон творчых магчымасцей Сяргея Палуяна быў агромністым. Ён мог стаць харызматычным рухавіком цэлай кагорты нацыянальных «мяцежных геніяў». Палуянаўскае інтэлектуальнае «Я» — буйны колас, наліты адмысловым спелым зернем. Аднак яго фізічнае «Я» выявілася нетакім моцным. I колас надламаўся...
    Сяргей Палуян быў нястомны «сявецуродных слоў сяўбе» (Янка Купала). Ён рассяваў зерне новых, смелых і светлых думак — нібы слаў лісты ў будучыню, наладжваў трывалую сувязь з патомкамі, з намі. I мы шчасліва адклікаемся наяго вечнамалады і шчыры голас.
    Рыгор Барадулін у вершы «Сяргей Палуян» дакладна выявіў наша сённяшняе разуменне жыццёвага і творчага подзвігу пісьменніка, незгасальнасць яго ідэалаў:
    He заімшэла-саламяна, А вогнедыха-палымяна Здалёку клікала яна, Радзіма-маці, Палуяна...
    Халодны сам, Шаптаў:
    — Сіроча, З.магайся, родны край, з бядой. Як на Вялікадне вадой, Абмыйся думкай самавітай I на снягах надзеяй вытай Праталіну пад рунь густую. Хай рэчка веры нерастуе / крышыць крыгі стылых зім. Яшчэ далёка самабранка, Ды падае свой голас Янка, Знайшоў свой маладзік Максім.