• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Першаму календару суджана адыграць вялікую ролю ў справе нацыянальнага адраджэння, бо ён не толькі пойдзе як каляндар, найбольш распаўсюджаная кніжка сярод сялянства, а яшчэ як і штогоднік беларускай культуры. I складзены ён зусім як штогоднік. Мінаючы каляндарны і сельскагаспадарчы аддзелы, мы
    бачым кароценькі артыкул пра нацыянальнае адраджэнне беларусаў, добра складзены літаратурны аддзел, у якім прынялі ўдзел лепшыя беларускія літаратурныя сілы. Цікава складзенатаксама «Беларуская бібліяграфія», ды, на жаль, з-за недахопу месца, як тлумачыць рэдакцыя, даведзена яна толькі да XIX стагоддзя, a гэтае стагоддзе самае цікавае, бо ў ім з’явіліся першыя адзнакі беларускага адраджэння. У выглядзе дадатку прыкладзена да календара песня Янука Купалы «А хто там ідзе?», пакладзеная на музыку п. Рагоўскім3. Гэта першы музычны беларускі твор4. Такая разнастайнасць зместу пры даволі невялікім памеры (88 стар.), зразумела, змяншае каштоўнасць календара як календара, толькі вялікі сельскагаспадарчы аддзел (23 старонкі, гэта больш чым 1/4 частка ўсёй кніжкі) згладжвае гэтую хібу. Аднак гэта разнастайнасць мае значэнне як агульная аснова, з якой могуць, дый павінны, у працэсе развіцця руху разгарнуцца асобна каляндар для вёскі ды месячнік для больш інтэлігентнай публікі. Выдадзена кніжачка з вонкавага боку проста і акуратненька.
    Украінская чытацкая публіка, якая зацікавіцца гэтым календаром, можа раздабыць яго ў кнігарні часопіса «Літературнонауковнй Вістннк», Кіеў, Вялікая Уладзімірская, № 28.
    «ТАРАС НА ПАРНАСЕ».
    № 2. 1909. Ц. 5 кап.;
    Ш. ЯДВІГІН. «ДЗЕД ЗАВАЛА».
    № 3. 1910. Ц. 5 кап. Выд. суполкі «Наша хата» ў Вільні
    Новае выдавецтва стала ў абарону беларускага слова і за кароткі час праявіла актыўную дзейнасць. Мэта яго — выданне танных кніжак для народнага чытання. Гэтыя дзве кніжачкі з’яўляюццатворамі беларускай пісьменнасці. Першая належыць да старых часоў — 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя -— і выходзіць ужо сёмым выданнем1. Першыя шэсць разыходзіліся хутка, але шмат трацілі ў сваёй вартасці праз няўмелае рэдагаванне і рускі правапіс. Цяпер адзін з найбольш папулярных на Беларусі літаратурных твораў выйшаў цалкам па-беларуску, і з’яўленне яго ў свет у новым выглядзе трэба шчыра прывітаць.
    Другая кніжка належыць сучаснаму беларускаму пісьменніку Ш. Ядвігіну. Гэты аўтар найбольш вядомы нам сваімі кароткімі апавяданнямі — фельетонамі, пераважна гумарыстычнага зместу. Гумар яго нярэдка бывае грубы, нават «пошлы», і гэта шмат у чым прыніжвае яго творы. Свабодная ад пошласці паэмка «Дзед Завала», якая пакідае прыемнае, злёгку сумнае ўражанне. Постаць самога дзеда, які староніцца людзей, закідае гаспадарку і ўвесь свой час праводзіць у беларускай непраходнай пушчы, сама гэта пушча і, нарэшце, успаміны і канчына дзеда навявае лагодны настрой. Дзед пайшоў дый ужо не вярнуўся — «у беларускай пушчы — гэта, брат. не ў хаце». Ідэалістычная тэндэнцыя паэмкі — фантастычны будынак, дзе маюць на старасці спакой «коні-калекі, без зубоў сабакі», прыцягальная і не кідаецца ў вочы.
    Выдавецтва, якое, відаць, кіруецца не камерцыйнымі меркаваннямі, можна толькі папракнуць за даволі высокі кошт яго выданняў — 5 капеек за 16 старонак маленькай шаснаццаткі. Такі кошт стане сур'ёзнаю перашкодаю на дарозе распаўсюджвання сімпатычных па зместу кніжак.
    ЯКУБ КОЛАС. «ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ БЕЛАРУСАЎ».
    Выдалі суполкі «Загляне сонца іў наша ваконца» і «Наша хата». Пецярбург, 1910. Цана 25 к.
    Перыяд, які мы цяпер перажываем, наставіў на парадак дня пытанне пра нацыяналізацыю школы і пра нацыянальна-асветную працу сярод шырокіх народных колаў. I той і другой бракуе беларускаму народу, на долю правадыроў каторага і выпала заданне задаволіць гэтыя патрэбы. Нельга сказаць, каб гэта задавальненне заўсёды адпавядала сваёй мэце, бо ні адно беларускае выдавецтва не валодае яшчэ хаця б адносна прыстойнымі фондамі, ды і няхват культурных работнікаў таксама адчуваецца. Вынікам гэтага бываюць Бог ведае для чаго выдадзеныя кніжкі, на якія шкада было і час марна траціць, і такія патрэбныя грошы пераводзіць.
    Такімі некарыснымі, на мой погляд, кніжачкамі былі выдадзеныя суполкаю «Загляне сонца» першыя два падручнікі для народнай школы — «Беларускі лемантар» і «Першае чытанне», якія, відаць, былі складзены і не пісьменнікам, хаця б і дзіцячым, інаогулнепедагогам1. Але гэта трэцяя кніжка свабодная ад указаных намі хібаў. Якуб Колас — вядомы беларускі паэт, былы народны настаўнік. I тое і другое хораша паўплывала на яго кніжку, бо і складзена яна ў адпаведнасці з вымогамі педагогікі, і прываблівае сваёй паэтычнасцю. Апрачатаго, ёсць у ёй і асноўныя прыкметы Коласа — яго народнасць і патрыятызм. Безумоўна, нельга пускаць тэндэнцыю ў школьны падручнік, але тут гэта тэндэнцыя не вылазіць наверх, як шыла з мяшка, a ляжыць у самой сутнасці паэтычнагаталенту аўтара, дае толькі настрой тэндэнцыі, а гэта ўжо не адно і тое ж.
    Патрыятызм і народалюбства прышчэпліваюццада дзіцячай душы не гучнымі словамі, а паэтычнымі вобразамі. У гэтым выхавальнае значэнне кніжкі. Родныя звычаі, фон будзённага сялянскага жыцця, вобразы роднага краю — такія знаёмыя сялянскаму дзіцяці, але, як і ўсё штодзённае, яны не звяртаюць на сябе ўвагі. Ды мастацкія малюнкі гэтага ж самага будзённага прымушаюць чытача, перш за ўсё дзіця, на якое так лёгка ўплываць наогул, перажываць іх другі раз і ўжо свядома адчуваць іх блізкасць, роднаснасць.
    Mae кніжка яшчэ і іншую вартасць. У ёй змешчана шмат вершаў, з якіх толькі два не Коласавы. А паколькі Колас, хоць і выступіў прылюдна на ніве беларускага пісьменства яшчэ ў 1906 годзе, а ў сапраўднасці ён яшчэ раней пісаў вершы на беларускай мове, да гэтага часу не дачакаўся зборніка сваіх вершаў, то часткова яго кніжка задавальняе і гэту патрэбу. Праўда, змешчаныя ў ёй вершы найперш вызначаюцца наіўнасцю, як і любыя вершы для дзяцей, але ёсць і сярод іх нямала паэтычных перлаў. 1 гэта літаратурная вага кніжкі не менш каштоўная, чым культурна-асветная.
    Тэхнічна кніжка выдадзена дрэнна. Адсутнасць малюнкаў, кепская карэктура ды ультрафанетычны правапіс, які прыводзіць да неразумення надрукаваных слоў (беларуская мова вызначаецца беглымі гукамі, асабліва а і е. Калі ўжываць ультрафане-
    тычны правапіс, то могуць вынікнуць дзякуючы яму прыкрыя непаразуменні ў чытача. Як, напр., разабрацца, што, уласна, напісана: каня — каня, ката — ката, бабы — бабы і інш.), псуюць сімпатычнае ўражанне ад зместу кніжкі.
    «ТРЕТЯ КНМЖКА ОПОВІДАНЬ» В. ВМННМЧЕНКА
    У асобе Віннічэнкі мы маем пісьменніка. прызнанага і нашаю крытыкаю, і шырокай грамадскасцю, пісьменніка, які здолеў захапіць чытача свежасцю і яскравасцю фарбаў, глыбокім псіхалагічным аналізам сучаснай душы, мастацкай смеласцю, маем пісьменніка, які адразу стаў ды і дагэтуль стаіць на чале ўкраінскай мастацкай думкі. Гэта адказнае становішча, зразумела, шмат патрабуе ад яго, бо ўвесь час трымае яго на вачах у грамадства і ў пасрэдніка паміж пісьменнікам і чытачом — крытыкі, а таксама ў чытача, які сочыць за кожным яго хістаннем у той ці іншы бок, з асабліваю ўвагаю адносіцца да кожнага яго новага твора. Мабыць, таму і сустракаем у апошні час так многа размоў пра «гібель мастака», пра ўпадак мастацкай творчасці Віннічэнкі, пра згубны на яго ўплыў тэндэнцыі яго «новай маралі». Праўда, пошукі гэтай новай маралі, што давала б прастору для развіцця самых разнастайных адценняў чалавечай індывідуальнасці, захапіла аўтара. Раз-пораз вяртаецца ён да ўзнятага пытання, знаходзячы ў ім усё новыя і новыя тэмы, ставячы чалавека з яго ўчынкамі ў розныя, часам вельмі вострыя, узаемаадносіны са знешнім светам, асабістымі перажываннямі. Права чалавека на новае светлае жыццё, вольнае ад усіх путаў традыцыйнай мяшчанскай маралі і залежнае толькі ад аднаго ж свайго Я, знайшло апалагета ў Віннічэнку. У гэтай галіне — уся сфера яго творчасці. Тут ён сам вольны і смелы. вялікі творца новагахрама, руіннік апошленага капішча і яго ідэалаў-бажкоў. Гэта вышэйшы пункт творчасці, — калі ўтрымаемся на ім, калі не станем прапаведаваць сухія ісціны натоўпу, што корпаецца ўнізе, замест таго каб тварыць і паказваць. Ад мастацкіх вобразаў да маралізавання — адзін крок.
    Віннічэнка не ўтрымаўся ў сферы чыста мастацкай творчасці, а захацеў агністым словам загаварыць да сучаснікаў. Ды яшчэ ж
    вялікае пытанне, ці зможа (не захоча, а зможа!) пачуць грознае слова натоўпу ў вялікім базарным шуме жыцця? Усе найлепшыя словы ён ужо апаганіў. Слова — словам, учынак — учынкам. Да гэтага сучаснасць прызвычаіла нас. Аднак жа кожны ўбачыць і спыніцца здзіўлены перад велічным будынкам мастацтва.
    Будаваць раскошны палай можа не ўсякі, гаварыць жа зможа кожны. Ці гучна, ці не — гэта іншае пытанне. Загаварыў і Віннічэнка, яшчэ далёка не дайшоўшы да вяршыняў творчасці. Пачаў даваць запаведзі, новыя ісціны і, зразумела, прынізіў мастацкую вартасць сваіх твораў.
    Гэта, галоўным чынам, прыкметна ў яго драмах, — можа, таму, што ён зусім не драматург, а толькі падхоплены хваляю ўсеагульнага драмапісання, драмы яго слабейшыя, чым проза. Імкненне сказаць нешта павучальнае, зрабіць апошні лагічны вывад з твора, мастацкімі вобразамі давесці нечае права на нешта зводзяць яго драмы да нейкіх этычных трактатаў. Праз гэта дзейныя асобы здаюцца не праўдзівымі жыццёвымі тыпамі, не людзьмі, а маральнымі схемамі, публіцыстычнымі доказамі.
    Свабодныя ад гэтай хібы апавяданні. Ёсць і ў іх гэта асноўная рыса Віннічэнкі — зачапіць балючае месца, хворае сумленне сучаснага грамадства. Ёсць і ў іх моцны пратэст супраць будзёншчыны і фальшу, супраць прыгнёту чалавека, але гэта ўжо пратэст мастака, а не публіцыста. I тут нават няма гутаркі пра ўпадак, пра маралізатарства. Тут перад намі знаёмы нам даўно Віннічэнка, толькі больш сталы, больш, чым заўсёды, глыбокі і арыгінальны.
    Праўдзівы і зоркі аглядальнік жыцця, ён смела ўглядаецца ў яго, смела заглядае ў сарамліва схаваныя таямніцы. Раскрывае іх перад намі ды і прымушае не адварочвацца ад іх. Да таго ж, зусім сучасны, але сучасны не дробнай тэмай моманту, а тымі формамі, у якія сучаснасць апраўляе адвечныя патанні чалавечага духу. Праклятыя пытанні, як ахрысціла іх чалавецтва. Гэтак званая «праблема полу», адно з найглыбейшых пытанняў, прыцягнула Віннічэнку да сябе. Ёй прысвечаны ў кнізе тры апавяданні: «Момант», «Рабыні сапраўднага» і «Купля». Гераіня іх — жанчына, якая не можа пазбавіцца ад вечнага цяжару рабства. Усе яны: і Муса («Момант»), і дзве антытэзы з