• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    [ЦАРКОЎНЫ ЗАПІС
    ПРА СМЕРЦЬ I ПАХАВАННЕ СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА]
    7 апреля умер, a 10 апреля 1910 похоронен возрастом 20 лет Мннськой губернін, города Речнцы мешаннн Сергей Епнфановнч Полуян.
    Мікіпіа Шапавал
    У ДАЛЬ БЯЗМЕЖНУЮ...
    (Памяці Сяргея Палуяна)
    Уначы пад 8 красавіка трагічна скончылася маладое жыццё.
    Засталося толькі ўражанне, што ён ніколі не забудзецца ў душы ў тых, хто ведаў нябожчыка, каму толькі смерць яго нагадала, што нехта жыў і бесперастанку пакутаваў...
    Налажыў рукі на сябе сярод шуму жыцця самотны. як адзінокая бяроза, сын сумнай, зажуранай на пясках-дзірванах Беларусі Сяргей Палуян, у росквіце свайго жыцця, на дваццатай вясне.
    Прыйшоў з свайго роднага краю ў Кіеў, жыў тут хаця і сярод братоў, але на чужыне, штохвіліны марыў пра сваю Белую Русь, працаваў дзеля яе: укладаў папулярна-навуковыя кніжкі, падручнікі, пісаў апавяданні. вершы, п’есы для тэатра; наракаючы на здраду «беларускіх прафесароў», браўся сам ствараць гісторыю свайго краю.
    Але гісторыі ў Беларусі няма. «Можна ўсю нашу гісторыю выславіць у двух словах: непаметнасць і рабства. Мы скрозь былі непаметнымі. Няма ніводнага яскравага пункта ў нашай мінуўшчыне. Мы былі заўсёды толькі рабы». I рукі апускаліся. Як ствараць, калі няма з чаго?
    Апрача таго, не было чаго і есці. Жыццё ў маленькім цёмным пакойчыку, у галечы, адзіноце. Адна радасць — поўна нямых сяброў-кніг. Калі было шмат эфектнага ў творах больш абдарованых доляю братоў, то свая родная творчасць — маленькія кніжачкі з убогім зместам, з прымітыўнаю формаю. «Не, нам трэба зразу раўняцца на людзей. Тварыць так, каб у нас усё было». I ён пісаў вершы з багатым зместам, апавяданні зусім на сучасны лад — каб душа была відна!
    Яшчэ восенню 1908 года я сустрэў яго ўпершыню ў адной кнігарні. Нейкі высокі, русавалосы, дужы, чырванатвары юнак стаяў, перабіраў кніжкі, усміхаўся, як дзіця, і казаў: «Вось беларускі аддзел. Тут ёсць паэзія і ўсё...» Падышоў, і пазнаёміліся. Ён заўсёды насіў пры сабе нумары «Нашай Нівы», зборнічкі вершаў і расказваў пра адраджэнне роднага краю. Потым на восень 1909 года паехаў да «сваіх», працаваў там і неспадзявана з’явіўся перад калядамі ў Кіеве. Прыехаў вучыцца. «Тут у вас багатая культура. Перайму яе і павязу да сваіх». Пераймаў, вучыўся. Распачаў друкаваць ва «Украі'нській Хаті» вялікую працу «Беларуская паэзія ў яетыповых прадстаўніках». Зместу больш у ёй, чыму назвеартыкула. Гэтаг/стеорыл беларускайдушы-песні.
    Хадзіў самотны, непрыкметны і з выгляду радасны. Ажно 8 красавіка раніцою пачулі: яго няма. Яшчэ напярэдадні прынёс у рэдакцыю сваю працу. Гаварыў нібы сам сабе: «Няма прынцыпаў нідзе. У дробязяхжыцця звініцьаднаняпраўда. Людзі... гэта нешта такое жорсткае, чаго нідзе не ўбачыш. Усё сусветнае зло сканцэнтравалася ў чалавеку, знайшло сваю канкрэтную форму ў гэтай загадкавай злой істоце...»
    Сам быў чэсны надзвычай. Нават перад смерцю ўпарадкаваў усё як след, для людзей. Адклаў на віднае месца дакументы, разабраў, дзе чые кніжкі, панадпісваў, каму яны належаць, і...
    Пакінуў наступны ліст (аднаму са знаёмых украінцаў) на беларускай мове. <...>'
    Такая непахіснасць перад светласцю і красою! Гордасць. Ніводнага гуку слабасілля — «так трэба». Любіў жыццё, светласць і красу, а раз гэтага няма — «не варта жыць».
    Перад людзьмі мільгануў узмах белага лебядзінага крыла і згас...
    Такі быў самотны і горды, такі далёкі людзям, што кожны ўздых жаласці толькі абразіў бы яго.
    I колькі яшчэ гасне свечак, што гараць радасцю, светласцю і красою, а гінуць так «пошло», не могучы вынесці смерці жыцця. Так і гэты — смертню смерть поправ.
    Вацлаў Ласпюўскі
    ПАМЯЦІ СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА
    Перад самымі святамі — 8 красавіка вечарам — як гром з яснага неба звалілася на нас вестка аб смерці маладога нашага пісьменніка Сяргея Палуяна. Смерць гэтага чалавека, поўнага жыцця, сілы, энергіі, смерць ад сваёй рукі цяжкім каменем легла на душу нашу... Прынесла туга сумную вестку кароткая тэлеграма з чужыны — з далёкага Кіева, дзе апошнімі часамі наш малады таварыш знайшоў сабе прыстанішча, шукаючы працы на хлеб будні і далейшай навукі.
    Пасля кароткай рады з сваімі выехаў я першым поездам у Кіеў з слабай надзеяй у сэрцы, што гэта, можа, якая страшная абмылка... Але тэлеграма прынесла праўдзівую вестку... Праз колькі месяцаў пасля таго, як мы апошні раз развіталіся з Палуянам у Вільні, убачыў я цяпер яго, але ўжо ў дамавіне... Ляжаў сярод павяўшых кветак, сам як кветка, зламаная ў часе красавання...
    Выдала яго зямля пінская — сумная, як доля вечна адзінокага чалавека, пустынная і пекная пакрасай бесканечнай маркотнасці за сонцам, святлом і хараством тых мар, што вечна, як дымка туманоў над доламі гэтай старонкі, снуюцца ў душах тутэйшага народа.
    У жылах яго плыла кіпучая кроў слаўных лесаўчукоў — брагінскіх і пінскіх казакоў, каторыя ў трудныя маменты шэрай гісторыі нашага краю браліся за аружжа і, пераможаныя сілай, не паддаваліся, але палілі сябе цвёрдай рукою ў кастрышчах сваіх хат.
    У душы яго гэтыя два пачаткі перамагаліся і кіпелі. У яго маркотных і панурых вачах — вачах сына палескай зямлі — pa-
    зам запальваўся агонь ліхіх лесаўчукоў; тады кроў яго кіпела, добрая старая беларуская казацкая кроў, а мары, што, як дымка, снаваліся ў багатай фантазіі, рабіліся жывымі для душы яго, і душа рвалася да дзела.
    Для вольнай шырокай душы яго трэба было прастору, шыры, сонца, агня, маланак і громаў, але бацькаўшчына наша спіць непрабудным сном. Хватаўся за гісторыю, але і тут не знаходзіў таго, чаго шукаў. «Можна ўсю нашу гісторыю выславіць у двух словах: непаметнасць і рабства. Мы скрозь былі непаметнымі. Няма ніводнага яскравага пункта ў нашай мінуўшчыне. Мы былі заўсёды толькі рабы...»' —так гаварыў ён, маркотны, не знайшоўшы корму для багатай душы сваёй у нашай гісторыі.
    Больш за ўсё на свеце любіў сваю бацькаўшчыну, свой край, мову і народ і ўсе свае сілы клаў у ахвяру роднай Беларусі, але глуха была старонка на голас шчырай душы, на зазыў гарачы, дык вечна сам, сам быў са сваімі думкамі аб лепшай долі свайго народа, «сам, як адзінокая бярозка на пясках-дзірванах Беларусі», сам з сваімі марамі...
    Хацеў будаваць новую, багатую і слаўную гісторыю бацькаўшчыны сваёй, хватаўся за пяро і пісаў апавяданні, вершы, п’есы для тэатра: «Нам трэба зразу раўняцца на людзей. Тварыць так, каб у нас усё было». Але свядомага грамадзянства ў нас няма, і гэтыя багатыя творы не было як выдаць. Дарога для яго была яшчэ зачынена. Аставалася хіба толькі, узяўшы ліру, хадзіць ад хаты да хаты і будзіць свядомасць у народзе, але на гэта сіл не стала...
    Дык прашчай навекі, наш таварышу, прашчай, верны сын бацькаўшчыны сваей! Ляж у зямельку братнюю, ляж у братнюю, ды не сваю, каторую ты так горача любіў! Душа твая рвалася да родных ніў, да люду сярмяжнага і загнанага, але злая доля знушчылася над табой.
    Прашчай, бяздольны!
    Аднаму з знаёмых украінцаў пакінуў ён такі ліст:
    «Вам я хацеў сказаць сваё апошняе слова. Можа, гэта і “пошло”, але мне ўсё роўна пасля смерці. Жыццё не вартае таго, каб жыць. У марах жыццё — казка, а спраўдзі — гніццё раба і
    вечная незабяспечанасць. Але не думайце, што я дзеля незабяспечанасці ўміраю. He. Жыць так, як жыву я, няма ніякай рацыі.
    Бывайце здаровы і прашчайце навекі.
    Прашчайце. Я так люблю жыццё, светласць і красу, ды не на маю долю выпала гэта. Прашчайце...
    Я ніколі не меў больш блізкага чалавека. чым вы, але і вы былі далёкі ад мяне.
    He зналі вы мяне. Век сам. Я нікога не меў блізкага.
    Перадайце шчыры прывет беларусам. Багата я думаў зрабіць, ды не зрабіў нічога.
    Шкода паміраць так марна, але трэба.
    Няхай...
    I яшчэ адна драбніца: я ўміраю “пошло”. павесіўшыся, бо не было змогі купіць рэвальвера...»
    Дажджлівай веснавой раніцай па вуліцах старога Кіева праводзілі мы цела дарагога нашага таварыша на вечны спачынак, сумнай грамадкай паступалі блізкія нябожчыку, плакала неба над зламаным не ў час жыццём, убівалася з гора матка... Апошняя тут мэта ўсялякай барацьбы і цярпенняў, але разам і вялікіх мар і дум... Спі спакойна, дарагі наш таварышу, няхай лёгкай будзе табе зямелька братняй Украіны, няхай цябе ў сон калыша вольны вецер сцяпоў, няхай стары Днепр прыносіць весткі з далёкай і так дарагой табе за жыццё Беларусі!..
    Паўло Багацкі
    ПАМЯЦІ СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА (1890-1910)
    У ноч на 8 красавіка неспадзявана для ўсіх абарвалася жыццё маладога беларускага пісьменніка і супрацоўніка нашага часопіса — Сяргея Епіфанавіча Палуяна. Цвёрдаю, свядомаю рукою зашмаргнуў ён на сабе пятлю смерці і памёр, бо «жыць абы жыць — не варта». Страшны, суровы прысуд праўдзівай, чэснай душы, н забруджанай яшчэ жыццём! Выходзіць, жыццё — павіннасць, якую трэба выканаць абавязкова, бо гэтага хоча нейкая вышэйшая сіла, чужая нам сіла. I жыла душа і выконвала
    сваё прызначэнне датаго часу, пакуль не з’явілася страшнае «не варта», пакуль не запалатуды зернейка пратэсту супраць сляпой, інстынктыўнай прагі жыцця. 1 зразумела душа, што жыццё — гэта не мара, гэта не казка, а барацьба, ліхая, ганебная барацьба. «У марах жыццё — казка, а спраўдзі — гніццё раба і вечная незабяспечанасць», — кажа ён у сваім апошнім лісце. Змагацца за адно існаванне, за кусок надзённага хлеба не варта, а жыць марамі і надзеямі няма змогі. А таму «так жыць, як жыву я, няма ніякай рацыі... Прашчайце...» I памёр.
    Маладое жыццё абарвалася... Да апошняга часу ніхто з нас не паверыў бы, што гэты чалавек доўгі час хадзіў з пячаццю смерці, што яго гарачае, заўсёды палкае і бадзёрае сэрца ўжо было авеяна жахам вечнага канца. Што тыя вочы, якія з такой зацікаўленасцю глядзелі далёка наперад, якія так пільна сачылі за кожным найменшым крокам развіцця любай для яго справы — адраджэння «забранага краю», — ужо свіціліся бляскам холаду, мёртвасці і згасання. Ён быў ужо не наш, а «з таго свету», але мы гэтага не заўважалі, бо бачылі, што прага жыцця, працы і барацьбы яго не пакідала да апошняй хвіліны.
    Цэлая гурма думак, планаў, цэлая нізка прац заўсёды ляжала перад яго маладой, дужай энергіяй і чакала свайго здзяйснення. Ён пісаў сваю вялікую працу па гісторыі беларускай літаратуры, якая ўжо пачала друкавацца ў нашым часопісе. Ён збіраў матэрыялы да гісторыі беларускага народа. Ён марыў выдаць зборнік цудоўных малюнкаў-сімвалаў, у якія ўліў бы боль сэрца над доляю любага роднага «забранага краю» — Беларусі. Ён складаў хрэстаматыю для народа, гуртаваў такія ж гарачыя сэрцы на барацьбу ў абарону беднай, загнанай культуры сваёй айчыны. Ён марыў пра волю і лепшую долю свайго краю і працаваў безупынна. Артыкулы яго з маладым агнём заўзятасці, з вераю і надзеяй друкаваліся ў «Нашай Ніве», «УкраТнській Хаті» і інш.