• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    чылі пад ёю моцнага грунту. Невыразнасць палітычнага крэда рэдактара газеты А. Уласава2, белетрыста і бліжэйшага супрацоўніка рэдакцыі Ядвігіна Ш. ды іншых, іх расплыўчатасць у поглядах на сацыялістычны рух, на рабочае пытанне выразна кідалася ў вочы і наводзіла нас на сумлівыя развагі, сеючы халадок у нашых з імі адносінах. С. Палуян, згодна яго словам, належаў у той час да ўкраінскіх с[ацыял]-д[эмакратаў], быў досыць лева-настроеным чалавекам, дэмакратам чыстае «душы». Дзякуючы гэтаму нас абоіх больш за ўсё цягнула да Антона Луцкевіча, у гутарках з якім мне ўдалося пераканацца, што ён свядомы марксіст. А. Луцкевіч сам казаў, што ён належыць да с[ацыял]-д[эмакратаў], не далучаючыся да ніводнае іх фракцыі. Аднак у справе падзялення ім інтэрнацыянальнасці рабочага руху і ў пытанні падвядзення выразнай сацыяльнай базы пад беларуска-нацыянальны рух — мы разыходзіліся. У доказах і спрэчках А. Луцкевіч выглядаў у маім ваччу не зусім вытрыманым сацыял-дэмакратам, як мне тады паказвалася. Памятаю, калі мне з ім у будынку бібліятэкі Даніловіча, дзе, здаецца, А. Луцкевіч меў для сябе мізэрны прытулак, давялося заўзята і доўга спрачацца па пытанню інтэрнацыяналізацыі і пралетарскасці сацыял-дэмакратычнага руху!..
    Я адчуваў у А. Луцкевічу добра падгатаванага чалавека, але, урэшце, астаўся далёка не пераможаным у дыспуце з ім... 3 іншымі сябрамі рэдакцыі мне было зусім лёгка спрачацца, і я многа разоў раскрываў іх недасканалую, па-мойму, сацыялістычную платформу. Цалкам здавальнялі мяне погляды С. Палуяна. Вось загэтым я з ім за кароткі час вельмі блізка зжыўся, узлюбіў яго і шкадаваў расставацца. А расставацца не толькі з С. Палуянам, а і з Вільняю мне прыйшлося неўзабаве...
    Змітрок Бядуля
    ЗАГІНУЎШЫЯ НА ЦЯЖКІМ ШЛЯХУ
    (урывак)
    Юнак з казачнай Піншчыны. Полымя светлых кудраў на галаве. Яскравыя праменні ў глыбокіх вачах колеру палескага неба. Усе яго артыкулы ў «Нашай Ніве» — гімн беларускаму народу. Яго «Лісты з Украіны» паказваюць яскравасць і ўзвышанасць яго душы. Але... Сяргей быў завельмі гарачы. Ён не мог мірыцца з тым, што беларуская культура развіваецца вельмі марудна, што народ церпіць вялікі здзек. На Палуяна напаў чорны цень песімізму, і ён у Кіеве ў 1910 годзе кончыў жыццё самагубствам.
    Уладзіслава Луцэвіч
    3 УСПАМІНАЎ ПРА ЯНКУ КУПАЛУ
    (урывак)
    Жыццё Янкі Купалы ў Вільні звязана з імем здольнага маладога пісьменніка Палуяна. Гэта быў самы блізкі друг Янкі Купалы. Палуян вельмі любіў Беларусь, беларускі народ, вершы Я. Купалы. Ён ненавідзеў царызм з яго прыгнётам і несправядлівасцю. He змогшы перанесці сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, Палуян у хвіліну роспачы і суму скончыў жыццё самагубствам. Смерць Палуяна глыбока падзейнічала на Я. Купалу. Ён прысвяціў свайму любімаму другу выдатную паэму «Курган», a М. Багдановіч прысвяціў яму свой першы зборнік «Вянок».
    Леанід Леўшчанка
    СЯРГЕЙ ПАЛУЯН
    Сяргей Палуян мігнуў на культурнай ніве беларушчыны, як падаючая зорка на небе. Шмат надзей пакладалі на яго беларускія дзеячы, і надзеі гэтыя мелі пад сабою грунт. Але не тое суліў прадвечны кон, і згіб1 бяздольны, без пары, не даўшы нам і сотай часткі таго, на што мы спадзяваліся. Сяргей Палуян быў родам з Піншчыны. 3 маладых гадоў пачуў каханне да роднага краю і яго забытага Богам люду. 3 вялікім жарам браўся за пісьменную працу, пісаў вершы, апавяданні, п’есы для тэатра, але не ў час была яго праца.
    Спала Беларусь непрабудным сном. He было свядомага грамадзянства, не было коштаў для выдавецтва, і гібла без плоду маладое натхненне, і сум агартаў душу песняра.
    8 красавіка 1910 г. на 20-й вясне свайго жыцця налажыў на сябе рукі Сяргей Палуян.
    Пахавалі яго ў Кіеве, дзе ён жыў апошнія месяцы свайго жыцця...
    Іосіф Гермайзе
    |БРАТЫ|
    Сяргей Епіфанавіч Палуян і Іван Фёдаравіч Бахонка — стрыечныя браты, таварышы аўтара [гэтых успамінаў. — Т. К. і В. Р. ] часу ранняга юнацтва. Беларусы па паходжанні, яны палка аддаюцца ідэі беларускага нацыянальнага руху, намагаючыся разуменне яго паставіць на цвёрды грунт марксісцкай навукі.
    У 20 гадоў малады Палуян, выключаны перад тым з сярэдняй школы за марксізм, займае ўжо прыкметнае месца ў радах гуртка беларускіх дзеячаў, што групуюцца ў далёкай ад Кіева Вільні каля рэдакцыі «Нашай Нівы». Жывучы ў Кіеве і выхоўваючыся тут, абодва браты становяцца вядомымі ва ўкраінскіх грамадскіх колах, прымаюць на сябе ўплывы ўкраінскай культу-
    ры, і Палуян друкуе свае артыкулы ва ўкраінскіх часопісах (ва «УкраТнській Хаті»).
    Але для дваццацігадовага юнака занадта цяжкім было ўспрымаць глыбокі кантраст паміж сваімі ідэйнымі парываннямі і крайне ўбогаю рэчаіснасцю эпохі ўсерасійскай рэакцыі ды цяжкім матэрыяльным становішчам, у якім мусіў тады існаваць беларускі і ўкраінскі пісьменнік, што павінен быў жыць з выпадковага заробку газетнага карэктара. 1 ў выніку энергічны і таленавіты юнак на парозе грамадскай і пісьменніцкай дзейнасці ўкладае сваю галаву ў пятлю і гіне гэтай страшнай смерцю расчараванага ў жыцці чалавека. Смерць Палуяна сталася ранняю вясною 1910 года, а праз чатыры гады, таксама вясною, яго брат, пяшчотлівы задумлівы хлопец, светлавокі і русавалосы («Івасіік-Телеснк» — называлі яго ва ўкраінскім падполлі, у якім ён прымаў жывы і актыўны ўдзел), куляю ў сэрцаў Марыінскім парку ў Кіеве пераразае тонкую нітку свайго маладога высакароднага жыцця...
    Гэтыя таварышы шчыра імкнуліся да перамогі пралетарыяту, цвёрда стаялі на грунце навуковага сацыялізму, але ім не пашчасціла быць удзельнікамі творчых намаганняў «сям’і вольнай, новай»...
    Яны згарэлі ў барацьбе падрыхтоўчага перыяду!
    ПРЫСВЯЧЭННІ
    Янка Купала
    ПАМЯЦІ С. ПАЛУЯНА
    Куды ідзём?.. куды пракляцце нас вядзе?
    Якія далі здабываем?
    Дзе гарт, надзея, вера ў будучыну — дзе?
    Чым сэрцы, думы акрыляем?
    Няшчасны край! Чым быў, чым стаў, чым будзеш ты 3 сваім прыдаўленым народам?
    Як нёс — нясеш ярмо упадку, слепаты
    I змен чакаеш год за годам.
    Чакаеш ты... а толькі жалабы ўсё чуць;
    Асот уеўся ў твае гоні;
    Сыны твае загубе сілы аддаюць, Губляюць косці ў беспрытонні.
    Сцяжыны замкнуты туды, дзе ясны быт
    Душы не кідае ў бадылі;
    Шырок гасцінец вечна толькі чыст, адкрыт К шынку, астрогу і магіле.
    3 канца ў канец залеглі толькі туманы,
    Адвагу выгнала трывога:
    3-пад хмар злятаюцца на жыр свой груганы, Над гэтай грагаюць пажогай.
    Куды ідзём?.. У паніжэнні, ў цемнаце
    Яшчэ адно загасла сэрца,
    Хоць так прыветна біла зорам, яснаце, Як толькі душ вялікіх б’ецца.
    He стала сіл змагацца з блудам векавым, Змагацца з доляю няшчаснай, На радасць недругам, на жаль нямы сваім Прыбыў курган, курган напрасны.
    Так мала жыў, а столькі ўжо рабіў надзей Сваім паглядам нештодзенным!
    Якіх не роіў сноў аб старане сваей, Як верыў ў свой народ нязменна!
    Як верыў, як да родных рваўся ніў і сёл
    3 душой і сэрнам беларуса!
    Любіў даль светлага прыволля, як арол, He знаўшы думам сваім мусу.
    Шукаў ўсё праўды між чужымі і сваймі.
    I ўсюдых праўду гэту гналі;
    Адзін-адным стаць мусіў сам паміж людзьмі, У думках мкнучы вышай, далей.
    Для беларускіх грамадзян байцом, слугой Так шчырым быў, а грамадзяне — Эх! ніткаю к пятлі плацілі не адной,
    Хоць колькі ўздоху ў час расстання...
    О, стыд і ганьба вам, сляпні, што сілам маладым К жыццю гародзіце запоры!
    Пагардай вам патомак плюне ў вочы ўсім, Пракляццем памяць абгавора.
    За што, чуць-чуць прабуды з’ява к нам сышла, А ўжо сляды крыжамі знача?
    За што расіць алтар свой кроўю пачала? Зірнула мараю звадзячай?
    Сышоў ваяк за долю, волю і народ, Пяском засыпалі жвіровым.
    Спі, мой товарыш, спі! Надойдзе новы ўсход, 1 брат заплаце добрым словам.
    Спі, дружа мой, сявец у родных слоў сяўбе Па нашай дрэмлючай старонцы!
    Няхай зямелька будзе лёгкай для цябе, Як лёгка рваўся ты да сонца.
    КУРГАН
    Памяці С. Палуяна
    I
    Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, — Ўдзірванелы курган векавечны.
    Дуб галлё распусціў каранасты над ім, Сухазелле у грудзі ўпілося;
    Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, — Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.
    На Купалле там птушка садзіцца, пяе, У Піліпаўку воўк нема вые;
    Сонца днём распускае там косы свае, Ночкай зоры глядзяць залатыя.
    Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз, Перуны білі з краю да краю, —
    Ён стаіць — гэта памяць людская, паказ... Толькі гутарка ходзіць такая.
    II
    На гары, на крутой, на абвітай ракой, Лет назад таму сотня ці болей,
    Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной Грозна, думна глядзеў на прыволле.
    У нагах у яго рассцілаўся абшар Хвоек гонкіх і пахані чорнай,
    Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар, Хат з сям’ёй душ падданых, пакорных.
    Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам;
    Хто хацеў, не хацеў — біў паклоны яму, Спуску, ласкі не знаў непакорам.
    Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваей;
    Стражы князевы — ў полі і дома, Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей,
    I пракляцце расло пакрыёма.
    III
    Раз бяседа вялікая ў князя была:
    На пасад дачку княжну садзілі;
    За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі.
    На вяселле-разгул наплыло, як на сход, Госці знатных паўсюль, за паўсвету, Гэткай гучнай бяседы не помніў народ, Гэткіх скарбаў, брыльянтаў, саетаў!..
    Дзень, другі ўжо грымела у князя гульня, I музыкі, і чаркі звінелі;
    Выдумлялі забаў новых кожнага дня;
    Што хацелі — ўсяго госці мелі.
    Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну Для дружыны пацеху-забаву:
    Загадаў ён пазваць гусляра-старыну. Гусляра з яго ведамай славай.
    IV
    Акалічны народ гуслі знаў гусляра;
    Песня-дума за сэрца хапала;
    Вакол гэтай думы дудара-званара
    Казак дзіўных злажылась нямала.
    Кажуць, толькі як выйдзе і ўдарыць як ён
    Па струнах з неадступнаю песняй, — Сон злятае з павек, болю цішыцца стогн,
    He шумяць ясакары, чарэсні;
    Пушча-лес не шуміць, белка, лось не бяжыць, Салавей-птушка ў той час сціхае;
    Паміж вольхаў рака, як штодзень, не бурліць, Паплаўкі рыба-плотка хавае.
    Прытаіцца да моху русалка, лясун,
    Каня вечнага «піць» не заводзіць;
    Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.
    V
    Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб
    Дворня князева ў хорам багаты; Пасадзіла на ганку, між клёнаў і ліп, На цагляным парозе магната.