• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Ён, па паходжанні беларус. працаваў ва ўкраінскіх часопісах, бо сваім чыстым сэрцам, сваёй празрыста-крышталёвай душою адчуваў, што тут яго браты, што тут зразумеюць і яго шалёную любоў да роднага краю, і жаданне лепшай долі яму. Дзеля здабыцця гэтага другога кінуўся ён у вір літаратурнай працы з усёй вялікай вераю і нескаламучанай чысцінёю духу. 3 юнац-
    кім запалам ён усклаў на свае плечы вялікую работу, вялікую задачу: раскрыць вочы ўсяму свету, каб бачыў ён яго народ, яго гісторыю, горкую гісторыю раба. «Можна ўсю нашу гісторыю выславіць у двух словах: непаметнасць і рабства. Мы скрозь былі непаметнымі. Няма ніводнага яснага пункта ў нашай мінуўшчыне. Мы былі заўсёды толькі рабы...»
    Але яго вялікая гордасць і любоў да роднага краю не маглі мірыцца з тым і вымагалі ад яго самаахвяравання, вымагалі працы звыш сіл. I ён, галодны, адзінокі, працаваў і марыў да часу, да моманту, пакуль не пахіснулася надзея, не з’явілася думка, што «адзін у полі не воін». Але чалавек павінен выканаць свой абавязак або, адчуваючы сябе абяссіленым, адмовіцца ад жыцця. Ён, чэсны сам з сабою, павінен быў памерці... «Багата я думаў зрабіць, ды не зрабіў нічога. Шкода паміраць так марна, але трэба...» I ён памёр гэтак жа па абавязку, як і працаваў. Дзіцячая чыстая душа яго занадта ідэальна глядзела на людзей і іх адносіны. Ідэальнасць яго поглядаў здавалася незямною, і цяжка было падумаць, што некалі жыццё развее і забрудзіць яе. Яму нават не думалася. што літаратура перастала быць чыстаю, здароваю крыніцаю праўды і красы. Што і тут поўна брыдоты, што з вялікага храма Апалона застаўся смярдзючы шынок, прадажная біржа, замест барацьбы за ісціну і красу — барацьба за ўплывы, інтрыгі, рэкламы... I не перанеславысокая ідэальнасць гэтай агіднасці, і задумалася, і рукі на сябе налажыла. «Я так люблю жыццё, светласць і красу, ды не на маю долю выпала гэта. Прашчайце...»
    Бывай, любы таварыш! Няхай будзе так, як ёсць, бо, можа, лепш не жыць, не верыць і не любіць... Ты пакінуў нас, бо не перанёс нашага цяжкога жыцця, няхай жа табе будзе доля там, у царстве вечнага спакою. Ранняю вясною праводзім мы цябе ў магілу, няхай жа цвітуць на ёй кветкі пахучыя ды вясёлыя птушкі радуюць цябе. Ты любіў іх, ты любіў красу.
    Бывай навекі!
    Аляксандр Няпрыцкі-Граноўскі
    УРЫВАК 3 «ДЗЁННІКА»
    9 красавіка 1910 г.
    Што ні дзень, то нейкія весткі, страшныя весткі. Кожны дзень адбірае большую палову часу на хваляванне, беганне, беганне і без канца беганне.
    Сённяшні дзень мяне забіў канчаткова. Страшная вестка пра трагічную смерць Сяргея Палуяна ахапіла мяне, закавала ў свае рамёны і цісне грудзі, разрывае іх.
    Страшная неспадзяванка!..
    Яшчэ тыдзень таму з ім я сустрэўся ва «Украінській Хаті» і размаўлялі пра справы выдання з Шапавалам. Ён быў, як і заўжды, бадзёры, вясёлы, поўны жыцця, і вочы свяціліся глыбока з-пад роўных броваў цёплым агнём любові, любові да ўсяго. Разглядалі некаторыя артыкулы, надрукаваныя ўтрэцяй кніжцы «УкраінськоТ Хатн», і ён прыемным смехам рэагаваў з нагоды аднаго артыкула. Крытычны светапогляд яго быў досыць шырокі і ўсеахопны, нягледзячы на малады ўзрост (усяго 20 гадоў). Адбітак вялікага розуму быццам расхінаўся шырокім стэпам у яго вачах і шырокім ілбе. Ён ніколі лішняга нічога не гаварыў, кожнае слова яго было прадумана і ўзважана.
    Прыгадваецца, як цяпер, ён распавядаў пра справы беларускай газеты «Наша Ніва» і наогул пра навіны з Беларусі. Гэта беларус, малады пісьменнік беларускі. Працаваў, акрамя беларускіх выданняў, і ва ўкраінскіх. Ускладаў велізарныя спадзевы на свой народ і сваю працу. Чуў я выпадкова пра яго жаданне працаваць ва ўкраінскім лагеры з мэтай перанесці здабыткі практычнасці нагрунт беларускі. Гэтаўласнаён сам і адзначаўу пасмяротным лісце да Шапавала, які чытаў мне Шапавал сёння.
    «Жыццё ў марах — казка, а ў спраўдзі гніенне раба і вечная незабяспечанасць... Думаў шмат працаваць, шмат зрабіць, ды не давялося...» Такое пісаў сардэчны таварыш захвіліну да сваёй смерці, бо нават і ліста не скончыў...
    Пасварыўшыся з бацькам за сваю беларускасць, адарваны ад роднага краю, ён думаў знайсці абарону ў братняга народа —
    украінцаў. Ён з вялікаю верай падышоў да іх, ці лепей да нас, раскрыўшы душу і пяшчотнае сэрца.
    Ён нёс у руках не пакрытую брудам чыстую, пяшчотную душу, быццам крышталь, поўную праўды і шчырасці. Хоць ён меў сярод нас вялікую прыхільнасць і павагу, але, як відаць, яго гэта не задавальняла. Яго шчырая душа хацела нечага большага!.. I разам зтым расколвалася на дзве палавіны па нацыях. Яго смерць — гэта адзін факт сутнасці нашага грамадзянства, што хаваецца кожны ў сваю шкарлупіну і працуе толькі для свайго «я». Гэта прарваўся нарыў адной болькі, а іх яшчэ шмат...
    Няма паміж намі шчырасці, цёплых братэрскіх адносін, а нейкая адна афіцыйшчына, двурушныя ўсмешкі здрадлівасці і глум з пачуццяў і выказванняў чыстай праўды ды ідэйнасці. Хопіць адной халоднасці ў адносінах на ніве супрацы, а яшчэ ж трэба дадаць сквапнасць, нянавісць да іншага без усялякай павагі да чалавечых правоў, самых элементарных правоў. Пачуццё этыкі ў колах нават наймалодшай генерацыі маіх украінскіх пабрацімаў-пісьменнікаў, паэтаў нават і не адчутна. Дзеля свайго шчасця — злачынныя замахі на чэснасць і наіўнасць прастадушнага, без цывілізаваных хітрыкаў чалавека. На няшчасці свайго таварыша будуюць сваё асабістае шчасце. Вось тыя ўмовы і абставіны жыцця паміж праваднікамі ўкраінскасці!.. Вее ад іх цвіллю, чыста мяшчанскім духам, атрутным духам.
    I хібаж магладушачыстая, не заплямленая беларуса-таварыша ўжыцца ў такой атмасферы?.. Хіба магло біцца чулае сэрца, поўнае шчырых пачуццяў, у балоце мяшчанства?.. Яго чуйная асоба не магла пайсці на душэўныя кампрамісы, не магла, і задыхалася ў багне... У лісце да Шапавала ён піша: «Я ніколі не меў больш блізкага чалавека, чым вы, але і вы былі далёкі ад мяне...».
    Самотнасць, бездапаможная самотнасць сярод атрутнага паветра паскорыла рух яго жыцця да шнурка... Ён павесіўся!..
    Сёння ў «Раді» была маленькая нататка і звестка пра смерць, якая і паведаміла мне пра страшнае ліха. Я пайшоў да Шапавала, і ён мне распавёў некаторыя падрабязнасці жыцця яго, і ліст да яго, яшчэ нідзе не друкаваны. Сустрэў і іншых яго знаёмых, і ўсе чамусьці халодныя. нібы ім абыякавая смерць таварыша.
    Мне здаецца, што гэта смерць павінна раскрыць бруд наш, нашы даўнія струпы гною. Калі само балота не заварушыцца, дык трэба разварушыць аднойчы грунтоўна і ачысціць ад мярзоты. Спі, таварышу, ціхім сном, верны красе, прынцыпам!..
    Акрамя смерці таварыша сталася другая смерць — смерць кіеўскай «Просвітй». Цёмныя сілы ўзводзяць-такі перашкоды культурна-асветнай працы ўкраінству. Пачынаючы з забароны лекцыі «Пратое, як свечка гарыць». Гэтыя ганенні праводзяцца па ўсіх франтах і загналі адзінае вогнішча ўкраінскага культурна-асветнага руху на слізкае — «Просвіту» закрылі за «тенденцнозное направленйе деятельноста».
    Вось жа хай ворагі-лібералы палюбуюцца, у якіх абставінах вымушаны працаваць на карысць цёмнага люду на роднай мове, а ворагі-цемраахоўнікі хай цешацца, пануюць на магіле асветнага руху. Кроўю, запеклай кроўю з тысячы сэрцаў украінцаў запіша вам пракляцце бескарысная гісторыя!.. Глумам, цяжкім папрокам ляже на вас, светлагнабіцелі — цёмнасць векавечная беспрасветнага сялянства!... He для спакою свайго робіце вы гэта, а для няшчасця! Крывавая помста ўжо вісіць у паветры мячом вогненным!..
    10 красавіка 1910 г.
    Сёння «Рада» змясціла артыкул памяці С. Палуяна, у якім надрукаваны ліст яго да Шапавала. «Кйевскйе Вестй» таксама надрукавалі малюнак яго постаці як нястомнага маладога працаўніка на ніве народнай. «Кйевская Мысль» згадала перадрукам з «Радй» звестку пра смерць.
    Скрозь звівіцьадзін сумны спеў...
    Людзі ўжо прызвычаіліся да самагубстваў настолькі, што нават не перачытваюць звестак у газетнай хроніцы. Гэта стала звычайнай з’явай. Нібы так павінна быць. Сёй-той уздыхне пад свежым уражаннем, і толькі. Ніхто не хоча зірнуць глыбей у душу самагубца, або хаця б у тыя прычыны, што давялі яго да таго. Большасць, прачытаўшы нататку, дык яшчэ і вылаецца над трупам, заплюе сваімі слювямі мяшчанскай філасофіі. Што самагубствы растуць ве праз матэрыяльныя абставіны, a праз іншыя прычыны, якіх трэба шукаць у коле грамадскага
    жыцця, — пра гэта не трэба і гаварыць. Духоўны крызіс хутчэй вядзе нітку жыцця да краю, чым іншыя прычыны.
    Свежая ахвяра красамоўна гаворыць пра тое, што, не маючы ніводнага блізкага чалавека, які разумеў бы яго і хварэў яго хваробамі ды смяяўся яго смехам, — страціў веру ў людзей і разам з тым мэту жыцця. Як жа можна жыць далей, калі цягам 20 гадоў не мог сабе знайсці ні аднаго чалавека, годнага сябе?..
    Ён вырашыў памерці, каб з праху вырасла штосьці новае, як памірае зерне дзеля таго, каб вырасла расліна і прынесла карысць...
    11 красавіка 1910 г.
    Цела памерлага С. Палуяна схавалася ў зямлю на Байкавых. Застаўся ад такога сэрца адзін грудок свежай зямлі, які пакрылі два вянкі ад беларусаў і ад рэдакцыі «УкраТнськоТХатн». Я нічога не магу болей гаварыць, ёсць шмат іншых уражанняў і назіранняў, але ўсё бляднее перад гэтым фактам. Ён захапіў маю душу дарэшты, і ніяк не магу забыць трагічнай смерці. Пад гэтым уражаннем напісаў артыкул у «ЧорнуРаду» памяці С. Палуяна’. Ведаю, добра ведаю, што мне за яго дастанецца ад усіх украінцаў, нават ад «Украі'нськоі' Хатн», але іншага напісаць не мог. Пісаў так, што ўласна бачыў і назіраў у адносінах не толькі да яго, але і да ўсіх. Са мной падзеляць некаторыя погляды тыя. на якіх глядзелі касыя вочы нашых кіраўнікоў справамі «адраджэння»... Смешна робіцца, калі бачыш, што людзі нічога не маюць агульнага з народам і не ведаюць яго, аднак бяруцца няпрошана папраўляць яго становішча, не вылазячы з кабінетаў. Можа, з гэтага нешта і выйдзе, толькі трэба пазбыцца крывадушнасці. выветрыць мяшчанскі дух ды прышчапіць шчырасць.
    Беларусы з Капыля і Слуцка
    ЛІСТ У «НАШУ НІВУ»
    Сумнай хмарай дайшла да нас вестка аб смерці роднага нам па духу Сяргея Палуяна.
    Думка тупее, жаль і жуда агортвае сэрца, гарачыя слёзы ціснуцца з вачэй, чытаючы апошнія словы, напісаныя ім, — яго сіроцкую споведзь!..