• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Парваліся апошнія струны. Замёр водгалас яго непакорнага сэрца, замёр назаўсягды. I сціхла яго душа.
    Цемень жыцця, стогны, злыбеды, цярпенні, мукі — дзеці няпраўды ў родным народзе зламалі без пары гэты колас, што абяцаў даць вялікі плён.
    I не ўстане ён ужо ніколі...
    Спіць далёка ад роднай старонкі, у сырой зямліцы, непрабудным сном...
    I больш ніколі яго гарачыя словы не ўдараць у засохшыя братнія сэрцы, каб збудзіць іх да лепшае долі.
    Няхай жа памяць аб табе, дарагі наш браце і дружа, захаваецца ў нашых сэрцах!..
    Няхай твая апошняя споведзь, твой неразгаданы жаль западзе ў нашы думкі і крывавым зданнем гоніць нас на барацьбу з няпраўдай, цемню жыцця.
    Няхай жальба тваёй адзінокай магілы зродзіць у нас гарачае жаданне долі і свету, скарэйшага свету для нашай роднай маткі Беларусі.
    Вечная памяць табе!
    Алесь Гарун
    ПАМЯЦІ С. ПАЛУЯНА
    Доўга ішоў ты, таварышу, труднай дарогай, доўга твая маладая душа змагалася з пагардай і здзекам, што пануе над тваімі братамі-беларусамі. Думкі твае рваліся к свету, к змаганню за лепшую долю люду твайго, але цяжкая была твая дарожка, і
    ты сам пакончыў з жыццём сваім, далёка ад бацькаўшчыны, на вольнай Украіне. Ты хацеў адкрыць дарогу народу свайму да свету, але, не даждаўшыся гэткай залатой гадзіны, зламаўся ты, як кветка ад віхру. Ты думаў зрабіць многа, але не было змогі жыць, і пад націскам злой часіны пакінуў ты нас!.. Пакінуў ты нас у досвітках уваскрасення беларускага народу, у мамент, калі мы шукаем загубленай і забытай нашай народнай праўды, калі мы бачым усход сонца праўды ў нашым народзе.
    Над магілай тваёй клічам: прасыпайся, Беларусь!..
    Клічам і пасылаем прывет табе, таварышу, з далёкай, глухой Случчыны!..
    Цішка Гарпіны
    АПОШНІ ЛІСТ С. ПАЛУЯНУ
    Пад вясёлыя радасныя клікі велікоднага звону, пад мяккі і палкі яго напеў я чытаў апошняе прашчальнае слова нам, беларусам, і нашай зямлі-Радзіме Беларусі Сяргея Палуяна. Гарачае сэрца і глыбокая душа маладога шчырага пісьменніка з крыві і болю выкавалі нам сардэчнае павіншаванне, шырокую радасць і глыбокую скаргу. Выкавалі і паднеслі нам...
    I вось, віншуючы нас з вялікім святам Уваскрэсення Хрыстова, а з гэтым — і адраджэння жыцця, незабыўны, каханы Палуян укладаў у гэта вялікую непадзельную радасць, святое пачуццё. Але разам з вясёлым напрамкам думак і пачуцця маладое, поўнае сілы сэрца ныла і плакала перад намі аб нядолі. пакуце, горы вялікім...
    Здавалася: родны, дарагі Палуян вырваў з усіх нас, з нашых душ боль векавую, пакуту пякельную, зліў у адно і, абмаляваўшы чырвонаю фарбаю радасці, выліў перад светам, людзьмі, перад бяссэрдным жыццём...
    «Хрыстос Уваскрос», — сказаў ён... А з гэтым можна было прачытаць: «I пракляцце лёсу...»
    * * *
    Дарагі, каханы Палуяне! Выбачай мяне! Я вінават перад табою затое, што моцнамаракаваў на цябе, сердзіўся... Я пасылаў табе некалькі лістоў па тваёй просьбе, і ні на адзін ты мне не адказаў... Як я не слаў табе, ты сарамаціў мяне, а калі пасылаў, ты не адказваў...
    Ты маўчаў...
    Я думаў усялякае: а мо Палуян паехаў куды, а мо захварэў; ажно — ні адно, ні другое. Праўда, Палуян доўга хварэў душэўнаю хваробаю, якая пад канец надта моцна скавала яго, так моцна, што яму, маладому, жыццярадаснаму, не міл казаўся гэты свет і людзі. Ён думаў аб загадцы смерці, аб «тым» свеце. I загэтым маўчаў...
    Палуян маўчаў, а я сердзіўся...
    Выбачай жа мне за гэта, дарагі таварышу.
    * * *
    Перш я прачытаў тваё імя, таварышу Палуяне, на страніцах «Нашае Нівы». Ты пісаў тады здалёк, са старонкі нашых браццяў-украінцаў. Ты расказваў аб іх жыцці, вучыў, як нам жыць...
    Я прыслухоўваўся к табе і раздзяляў твае думкі.
    А далей... Далей мне трапілася спаткацца і пазнацца з дарагім Сяргеем у нашай роднай рэдакцыі, там, адкуль цячэ запаўшы ручаёк роднай мовы, дзе міргаціць зорка адраджэння радзімыБеларусі і куды нас з табою пацягнула жаданне прылажыць і свой кусочак працы дзеля карысці супольнае...
    Мы сышліся, пазналіся там, і з таго часу я палюбіў цябе ўсёй душою, усёю істотаю як не простата чалавека, а шчырага, стойкага барца за ідэю адраджэння радзімы, як пільнага, гарачага работніка...
    Я не ведаю, ці міл быў я табе так, як ты мне, бо я малы, нязначны, нікчэмны чалавек, як усе смертныя... Табе ж было адкрыта многае, і ты меў права на большае: ты быў спелы, гатовы і старанна разважаў мае тадышняе сумненне...
    Ты быў вучыцелем маім, і я кланяюся табе...
    Я любіў цябе і шлю свой гарачы пацалунак табе...
    Ціха спачывай, браце мой, ты лепш, можа, выйграў, чымсь я...
    Вечная славатабе!..
    * &
    Адышоўшы ад нас, пакінуўшы нас, ты астаўся адзін. Можа, ты ў многа разоў шчасліўшы нас, толькі мы, пахаваўшы цябе, надта горкія, надта няшчасныя...
    Таварышу, дружа. не забывай жа ты нас і шлі нам з далёкае старонкі вясёлыя весткі...
    Мы будзем дзякаваць табе. I над тваёю неспадзяванаю магілаю саўём пекны, чароўны вянок з кветак чыстае, свежае і яснае памяці аб табе. А ў шчасліўшыя часы, калі агнявое сонца адраджэння радзімы-маткі асвеціць нас, убяром тваю магілу ядвабным памятнікам шчасця і славы!..
    А цяпер бывай здароў, таварышу!
    Вечны пакой табе!
    ГАДАЎШЧЫНА СМЕРЦІ СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА
    8-га красавіка (апрэля) скончыўся год, як зыйшоў са свету малады беларускі пісьменнік, супрацоўнік «Нашае Нівы» Сяргей Палуян.
    Горда падняўшы галаву, смела ўзіраючыся ў нязнаную будучыню, ён простай дарогай ішоў да свайго дарагога, светлага ідэалу — адраджэння роднага народу. На гэтай дарозе вострыя каменні ранілі яму ногі, жыццё крок за крокам будавала ўсё новыя і новыя перашкоды, каб зламаць у ім веру ў сябе, у сваю працу, забіць жывую душу; ён не аглядаўся на гэта. Калі ж у змаганні з жыццём надарваліся маладыя сілы, шчыры ідэалістэнтузіяст не схацеў паддацца сваей злой долі: ён сам налажыў на сябе рукі ў мінуту знямогі...
    Згінуў Палуян, згіне, можа, не адзін з нас, перш чым наступіць дзень вялікага ўсенароднага адраджэння нашых братоў, але ніякія нягоды жыцця не здалеюць забіць веру ў жывое
    дзела, у каторае, уміраючы, верыў і наш без пары зыйшоўшы ў магілу таварыш.
    Палуян памёр перад Вялікаднем у Кіеве. 3 братняй, але не сваей Украінскай зямлі слаў ён роднай старонцы гарачы прывет: «Хрыстос Уваскрос! 3 вялікім святам віншую цябе, Вялікі Беларускі Народ!» Моцнай верай у пабеду праўды напаўняла сэрца яго гэтае свята і з грудзей яго вырвала прарочаскія словы:
    «...I ты ўваскрэснеш, мой родны краю. Скінеш з шыі ярмо адвечнага гора і нуды.
    Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем, Адвечных не можам пазбыціся слёз...
    Ты ўжо перастаеш плакаць. Ты падняў твар свой, з надзеяй ловіш зыкі званоў:
    Бом! Бом!.. Прачынайся ад сну, Беларусь! Годзе стагнаць ды жаліцца: жальба нічога не дасць табе. Уставай! Ідзі будаваць зруйнаваную Бацькаўшчыну!
    Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне! Вясна ўжо на свеце: Хрыстос Уваскрос!
    Я бачу, як святлее твой твар, мой родны краю. I, поўны сілы і веры, я крычу ва ўсю моц тваім нівам, лясам і балотам, тваім панурым вёскам, тваім пакрыўджаным сынам:
    — 3 вялікім святам віншую! 3 Вялікі святам, Вялікі Беларускі Народ! Хрыстос Уваскрос!..
    Чалавек, каторы так верыў у свой народ, каторы аддаў яму сваю душу і ўсе свае сілы, не можа памерці ў памяці народу. I ў сумную гадаўшчыну смерці яго вусны кожнага сведамага беларуса самі шэпчуць гэтыя словы:
    «Вечная памяць Сяргею Палуяну! Чэсць і слава імені Яго!»
    УСПАМІНЫ СУЧАСНІКАУ
    Вацпаў Ластоўскі
    ІУСПАМІНЫ ПРА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА|
    Склад рэдакцыі «Наша Ніва» ў 1909 годзе быў гэткі: А. Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, Ядвігін Ш. (Лявіцкі), Янка Купала, В. Ластоўскі і, дарыўкамі, Язэп Манькоўскі (Янка Окліч) ды Чыж (Альгерд Бульба), а на пачатку лета 1909 года прыбыў яшчэ С. Палуян.
    Гэты склад рэдакцыі ў 1909 і 1910 гадах рэзка распадаўся на дзве групы, каторыя былі дамэтна ахарактарызаваны свежа прыехаўшым з Кіева С. Палуянам «верхняй» і «ніжняй» палатамі. Да «верхняй» палаты належалі А. Уласаў, браты Луцкевічы і, калі бывалі, Чыж і Манькоўскі. «Ніжняя» палата складалася з Ядвігіна Ш., Купалы, Ластоўскага і Палуяна, а ў канцы 1909 года да яе далучыўся мастак-маляр Я. Драздовіч. Рэдакцыя ў цэлым ніколі не сыходзілася. На Віленскай, № 20, дзе памяшчалася рэдакцыя, магазын, ад вуліцы займала «ніжняя» палата, святліцу ад падворку мела ў сваім выключным панаванні «верхняя» палата. Паміж сабою працаўнікі гэтых дзвюх «палат» рэдка сустракаліся, у тэхнічных справах рэдакцыі зносіліся праз замкнутыя на ключ дзверы па шчэлцы пад парогам. Праз гэту шчэлку перасылаліся туды і сюды рэдакцыйныя матэрыялы і карэспандэнцыя.
    За зачыненымі і завешанымі цяжкай драпэрыяй дзвярыма ў гасподзе «верхняй» палаты вяршыліся «высокія» палітычныя матэрыі. Адгалоскі шырокіх планаў «верхняй» палаты даходзілі ў «ніжнюю» з трэціх і пятых рук, часта ў хаатычнай форме. Аднотолькі было пэўным, штотам ішлабуйная іграсазначнымі стаўкамі з боку ўніяцкай ерархіі і некаторых другіх, сільных у тыя часы, палітычных краёвых чыннікаў. Ад вуліцы ж у «ніжнюю» палату ішла публіка «чорная» і «шэрая». Ясна, што пры такім падзеле «верхняя» і «ніжняя» палаты думалі па-рознаму,
    жылі рознымі ідэаламі, насілі ў сабе зародкі розных кірункаў нацыянальнай мыслі.
    На пачатку 1909 года Максім Багдановіч прыслаў некалькі лісцікаў сваіх вершаў, падпісаных поўным уласным прозвішчам і імем. Вершы для кожнага нумара«Нашай Нівы» падбіраў Янка Купала, бо, акром Я. Коласа. Купалы і яшчэ 2-3 паэтаў, 99 % вершаў, надасланых у рэдакцыю, былі здэфектамі. Павіннасцю Я. Купалы было папраўляць іх перад здачай у друк. Друкавалі ж адзін-два вершы кожнага новага «паэты», каб заахвоціць яго да пісання. Былі ці не былі зроблены якія папраўкі ў вершах «Над магілай» і «Прыйдзе вясна», я не памятаю, можа, памятае сам Я. Купала, але гэта былі адны з першых вершаў і надрукаваныя пад праўдзівым прозвішчам і імем аўтара.
    На пачатку траўня месяца таго ж года Максім Багдановіч ізноў прыслаў у «Нашу Ніву» маленькі сшытачак сваіхтвораў, які абымаў 8-9 вершаў. Нябожчык Ядвігін ахрысціў гэты сшытачак «дэкадэншчынай». Яго апінія падзялялася «вярхоўнай палатай». Іншага погляду трымалася аб новым пісьменніку «ніжняя» палата, а ў першы чарод Я. Купала, які інтуітыўна вычуў у гэтых першых паэтыцкіх спробах у Максіме Багдановічу сапраўднага мастака. Спамянуты сшытак вярнуўся з перагляду «верхняй» палаты ў «ніжнюю», перакрэслены сінім алоўкам з надпісам рукой А. Уласава «В архів». Пад перакладам з Н. Святагора «Дзве песні» быў надпіс рукой А. Луцкевіча «можна надрукаваць пад псеўданімам»: палітыка «верхняй палаты» строга прытрымлівалася лініі нераскрывання сваіх супрацоўнікаў, каб манаполь кіраўніцтва руху быў выключна ў яе руках.