След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Невыдумная світка — убор на плячах,
Барада, як снег белы — такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі.
Водзіць пальцам худым па сталёвых струнах, К песні-музыцы ладзіцца, строе;
Водклік б’ецца ад струн па сцюдзёных сцянах, Заміраючы ў сховах пакояў.
Вось настроіў, навёў тон у струнах як след, He зірнуўшы на гулі ні разу,
I сядзіць гэты сумны, як лунь, белы дзед
I чакае ад князя прыказу.
VI
Што ж маўчыш ты, гусляр, ніў, лясоў песнябай, Славай хат маіх подданых слаўны?!
Нам сягоння зайграй, нам сваіх песень дай, — Князь умее плаціць незвычайна.
Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям —
Поўны гуслі насыплю дукатаў;
He пад мысль песня будзе каму-небудзь нам — Канапляную возьмеш заплату;
Знаеш славу маю, знаеш сілу маю...
— Многа знаю і чуў аб табе я, —
I я сам, як і ты, так табе запяю...
— Ну, пара пачынаць, дабрадзею! —
Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр, Заіскрыліся вочы сівыя,
Патануў у скляпеннях адзін, другі ўдар,
I заплакалі струны жывыя.
VII
«Гэй ты, князь! Гэй, праслаўны на цэлы бел-свет!
He такую задумаў ты думу, — He дае гуслярам сказу золата цвет, Белых хорамаў п'яныя шумы.
Скурганіў бы душу чырванцом тваім я;
Гуслям, княжа, не пішуць законаў: Небу справу здае сэрца, думка мая,
Сонцу, зорам. арлам толькі роўна.
Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, —
Ім пакорны я толькі з гуслямі, Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, —
He скуеш толькі дум ланцугамі.
Славен, грозен і ты, і твой хорам-астрог, Б’е ад сцен-цэгел лёдам зімовым;
Сэрца маеш, як гэты цагляны парог,
I душу — як скляпоў гэтых сховы.
VIII
Глянь ты, слаўны ўладар, на палеткі свае: Сарачні там сох бачыш, як блудзе;
А ці чуў ты, аб чым там араты пяе, Дзе і як жывуць гэтыя людзі?
Глянь у лёхі свае, ў падзямеллі глянь, князь, Што настроіў пад хорамам гэтым:
Брацці корчацца там, табой кінуты ў гразь, Чэрві точаць жывых іх, раздзетых.
Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць...
Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа?
Кроў на золаце гэтым людская блішчыць, Кроў, якой і твая моц не змажа.
Ты брыльянтамі ўсыпаў атласы і шоўк — Гэта цёртая сталь ад кайданаў, Гэта вісельні петляў развіты шнурок, Гэта, княжа, твае саматканы.
IX
Стол ты ўставіў ядой, косцей шмат пад сталом, — Гэта косці бядоты рабочай;
Пацяшаешся белым, чырвоным віном, — Гэта слёзы нядолі сірочай.
Хорам выстраіў ты, твайму воку так міл, Адшліфована цэгла і камень, —
Гэта — памяткі-пліты з заўчасных магіл, Гэта — сэрцаў скамененых пламень.
Люба чуці табе скочнай музыкі звон: Ты, дружына п’яцё асалоду, —
А ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн, Стогн пракляцця табе, твайму роду?!
Ты збялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар!
Госці хмурны, а дворня знямела...
Ну, што, княжа? Пара даць за песню мне дар! Выбачай, калі спеў мо няўмела».
X
Князь стаіць. князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч; Гулі зглухлі: ні жартаў, ні смехаў...
Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч, Толькі з лёскатам выбегла рэха.
Гэй ты, сонцу раўня, не на тое пазваў На вяселле цябе сваёй княжны!..
Ты — шалёны старык, хто цябе дзе хаваў?
Ты, знаць. вырадак цемры сярмяжнай.
Ты адважыўся мне на сляпы перакор
Вызваняці сусветныя трэлі;
Платы маю я шмат для такіх непакор, Хто сябе проці мне стаць асмеліў.
Я па-князеўску ўсім і плачу, і люблю!
Ты не хочаш дукатаў — не трэба!
Ўзяці старца і гуслі жыўцом у зямлю!
Знае хай, хто тут пан: я — ці неба!
XI
Падхапілі, ўзялі гусляра-старыка,
Гуслі разам яго самагуды;
Па-над бераг круты, дзе шумела рака, Павялі, паняслі на загубу.
Месца выбралі здатнае, вырылі дол, Дол тры сажні шырокі, глыбокі;
Закапалі, убілі асінавы кол, Далі насып тры сажні высокі.
He часалі дамоўкі яму сталяры, He заплакалі бліжнія вочы;
Змоўклі гуслі і ён з той пары — да пары; Сум і сціша залеглі, як ночай.
Толькі князеўскі хорам гудзеў, не маўчаў: Шалы, музыка ў тахт рагаталі;
He адну віна бочку князь кончыў, пачаў: Шлюб-вяселле ўсё княжны гулялі.
XII
Пацяклі, паплылі за гадамі гады...
На гусляравым наспе жвіровым Палыны узышлі, вырас дуб малады, Зашумеў непанятлівым словам.
Лет за сотню звёў час, ці і болей мо лет, Зацвілі пераказы ў народзе;
Кажуць людзі: ў год раз ночкай з гуслямі дзед 3 кургана, як снег, белы выходзе.
Гуслі строіць свае, струны звонка звіняць. Жменяй водзіць па іх абамлелай, 1 ўсё нешта пяе, што жывым не паняць, I на месяц глядзіць, як сам, белы.
Кажуць, каб хто калі зразумеў голас той, He зазнаў бы ніколі ўжо гора...
Можна тут веру даць, толькі слухаць душой... Курганы шмат чаго нам гавораць.
Грйцько Чупрйнка
НАД МОГНЛОЮ ТОВАРМША
Промов мені з ямн, товарншу шнрнй, Чн варто трнматнсь тепер
СвятоТ, палкоі’ й могутньоТ вірн, 3 якою тн жнв і помер?
Промов мені шнро з довічноТ хатн, — Чн варто за неі вмнрать, Чн, може, з одчаю ітн в ренегатн
I в зраді інакшнх богів внбнрать?
Бо мн вже блукаем без волі, без снлн,
3 залншкамн вірн колншніх борців, Мов трупн жнвнТ без смерті й могнлн,
I проснм порадн собі у мерців.
Я знаю, шо вірн тому вже не треба, Хто, наче снохода, блукае у млі...
Та як же так лннуть і лннуть до неба
I трупом нікчемннм сховатнсь в землі?..
Мікіта Шапавал
КАЛЯ МАГІЛЫ
Спі, таварышу, вялікім Сном нявыплаканых слёз, Смуткам ночы апавіты. Слязьмі плачучых бяроз.
Над табою шуміць мова Нашых сосен і дубоў, Быццам песня калыскова Ці вызвольны спеў рабоў. Ты ж не выспеваў сваеі Песні волі і жыцця, Сонца вечнае ідэі I любові пачуцця...
Хай жа сняцца у магіле Табе кветныя сады, Вольны спевы, кветкі белы, Шопат быстрае вады.
Ты не ўчуеш над сабою
Гоман плачучых бяроз
3 беспрасветнаю журбою Ўсіх нявыплаканых слёз...
Цішка Гартны
С. ПАЛУЯНУ
Без пары памёр ты, браце, Адышоў ад нас,
He знайшоў ты ў роднай хаце Жыцейка пакрас.
He дала ліхая доля,
Штоб хацеў ты мець, Каб ў пакуце і няволі Моцна не цярпець.
Ажно скрыдлы тваіх думак
Вецер адсякаў
I смяротны пацалунак
3 смехам пасылаў.
Вось змардованае сэрца
Ў хвалях пачуцця
Запрасіла лепей смерці.
Чымсь пакут жыцця.
Максім Багдановіч
«Я, НЯДУЖЫ, БЯССКРЫДЛЫ ПАЭТ...»
Я, нядужы, бясскрыдлы паэт, Помню, раз пазабыў сваё гора, Бо ў той час атрымаў Ваш прывет. Я — нядужы, бясскрыдлы паэт.
Мо не выскажа Вам трыялет, Дык хоць гэты партрэт хай гавора, Як нядужы бясскрыдлы паэт На гадзіну забыў сваё гора.
С. ПАЛУЯНУ
(Трыялет)
Ты быў, як месяц, адзінокі: Самотна жыў, самотна ўмёр. Хоць свет і людны, і шырокі, — Ты быў, як месяц, адзінокі. Красу, і светласць. і прастор Шукаў — і, ад усіх далёкі, Ты быў, як месяц, адзінокі: Самотна жыў, самотна ўмёр.
С. Е. ПАЛУЯНУ
С Нзранлем певцу однн закон: Да не творнт себе кумнра он! Е. Баратынскйй
De quelque mot profond tout Homme est le disciple*.
Victor Hugo
Глянь, як зорка y цемні ляціць, Ўсіх чаруючы светлам сваім, Быццам змей залаты зіхаціць 1 стухае у небе глухім.
Але ўспомніць яшчэ зорку свет, Бо у сэрцах гарыць яе след.
Так свабодна, так ярка пражыць — Лепшай долі няма на зямлі:
* Кожны чалавек з’яўляецца вучнем якога-небудзь глыбокага слова (фр.).
Ўсё кругом на мамент асвяціць I пагаснуць у цёмнай імглі.
Ўсё праходзіць, знікае, як дым,
Светлы ж след будзе вечна жывым.
ГЛЫБЫ I СЛАІ
(урывак)
Ёсць у нашай літаратуры і яшчэ адна драма — драма жыццёвая. 8 апрэля абарваў жыццё сваё на дваццатай вясне Сяргей Палуян; а якая любоў да Беларусі таілася ў яго сэрцы, які шырокі, мнагабочны талент загінуў з яго смерцю — гэта можна зразумець і з глыбока сімвалічнага, напоўненага душэўным болем апавядання «Вёска», і з другой рэчы — «Хрыстос Уваскрос!», дзе на ўсім працягу б’ецца хваля напружанага пачуцця.
Моцна ціснула маладога пісьменніка сучаснае грамадзянскае жыццё, ды не пакарыўся ён яму і за гэта заплаціў сваёй смерцю. He забудзема ж яго ў час барацьбы і абдалення, але няхай у нас прабуджаецца разам з тым і святая гордасць: наша пісьменнасць неразвітая і каравая, але вялікім пачуццём напоўнена ўсё яе цела, не на грашовых справах трымаецца яна і ніколі не пойдзе чысціць боты капіталу!
[НОВЫЙ ПЕРЙОД
В ЙСТОРЙЙ БЕЛОРУССКОЙ ЛЙТЕРАТУРЫ] (урывак)
В нсторнн лнтератур встречаются, прнвлекая взоры свонм благородствам, фнгуры людей, подававшнх большне надежды, но умершнх рано н оставнвшнх после себя больше эскнзов, чем зрелых законченных пронзведеннй. Ведь н сама жнзнь нх была только эскнзом талантлнвого н одухотворенного художннка. Но вечною свежестью веет от нх нмен. He ложнтся на ннх пыль пронесшнхся дней. Нбо этн лнца не лнтературною деятельностью закрепнлн память о себе, но лнчным влняннем на [мненне] деятелей лнтературы. Такнмн былн Веневнтннов1 н Станкевнч2, таков был н С. Полуян. He долго он жнл, но долгую
память [оставнл] о себе. He крупнымн, но глубокнмм буквамн вырезал он свое нмя на скрнжалях белорусской лнтературы.
В борьбе с нуждой на двадцатой весне собственной рукой оборвал он свою жнзнь, но н перед смертью нашел в себе снлы [прнветствовать в своем предсмертном стнхотвореннн «Хрнстос воскресе!» зарю белорусского возрожденмя: «morituri te salutant!»*]. To немногое, что напнсал Полуян, односнтся к чнслу лучшнх прпобретеннй белорусского печатного слова. Но еіце ценнее тотдух, который вдыхал он в окружаюшее своей бодрой н жпзнедеятельной лнчностью, обладавшей понпманнем задач белорусского двнження н крупным размахом нннцнатіівы.
Ядвігін Ш.
РАНЫ
Памяці С. Палуяна
Бываюць раны большыя і меншыя.
Меншыя — гояцца, і па іх знаку няма.
Большыя — гояцца. але па іх астаюцца рубцы.
Гэтак на целе.
Бываюць раны большыя і меншыя.
Меншыя — гояцца, па іх астаюцца рубцы.
Большыя — заўсёды крывавяцца.
Гэтак на сэрцы.
Бываюць раны большыя і меншыя.
Меншыя — заўсёды крывавяцца.
Большыя залечвае толькі... смерць.
Гэтак на душы.
* Паміраючы, я вітаю вас! (Лац.)
Вацлаў Ластоўскі
МАРЫ
(Памяці С. Палуяна)
I
Гэй, хмары закрылі сонца, цёмныя шэрыя хмары, — толькі прамень адзін адзінокі цалуе вярхі дубоў... Вузкая дарожка віецца маркотнымі ўдоламі. Віхор завывае, як люты звер на прывязі. Ідзеш, ідзеш, а сілы млеюць...
На далёкіх гарах, у сонечным краю недзе садовіцца сонца; надалёкіх гарах вольныя арлы паклалі гнёзды свае. У чыстым паветры ад вод удольных плыве лебядзіная песня; рэхам раздаецца ў гарах і будзіць душы прыспаныя, будзіць замёршыя сэрцы. Б’юцца сэрцы ў такт лебядзінай песні, дух шыбае арлінымі шляхамі... Цесна дарожка ў горы. Віецца сцяжынка па скалах, скальныя зломы навіслі над чорнаю пропасцю, што недзе ўнізе глыбока-глыбока скрываецца...