След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Усяго мы чакалі, але каб пачатак «клубка» знаходзіўся за тысячы кіламетраў на ўсход ад Беларусі, у Сярэдняй Азіі, — такое і ў галаву прыйсці не магло! I ўсё ж мы маглі павіншаваць сябе з першай удачай. Тым больш, што прозвішча «Бахонка» тое-сёе гаварыла. Так, працуючы ў Дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Беларусі, мы натрапілі на паштоўку, пасланую з Кіева ў Вільню, у рэдакцыю «Нашай Нівы», 15 снежня 1909 г. На ёй, у прыватнасці, было напісана: «5 августе этого годамоіі брат Сергей Полуян уехал в Вйльну. Некоторое время я получал от него пйсьма, ймя его встречалось в газете, но теперь я не получаю более 2,5 месяііев пйсем, a в газете не встречается его ймя. He поставьпіе себе в труд в день полученйя сего пйсьма сообіцйтьмне, где он? В Вйльне шшуехал? Еслйуехал, то куда? Еслй он е Вйльне, mo передайте ему, пожалуйста, эту открытку С паважаннем Н. Бахонька». Слова «брат», відавочна,трэба было ўспрымаць як «стрыечны брат», прозвішча «Бахонька» — як правапісны варыянт «Бахонка». Такім чынам, выходзіла, што У Ф. Бахонка — таксама родзіч С. Палуяна, магчыма, таксама стрыечны брат, як відаць, па мацярынскай лініі.
У музеі матэрыялаў Бахонкі ці пра Бахонку больш не знайшлося: ні яго лістоў, ні ўспамінаў пра С. Палуяна. Магчыма, гэтыя матэрыялы ён дасылаў у музей асобна ад фотакартак і яны пры перасылцы загубіліся. А можа, і не збіраўся больш нічога пісаць; выслаў здымкі, якім ён, несумненна, ведаў цану, маўляў, карыстайцеся, — і ўсё! Хто ведае? Так ці інакш, але ў нашых руках аказалася «нітачка». Трэба было хутчэй пісаць у Ленінабад (цяпер — Худжанд), хоць надзеі вялікай, прызнацца, не было. 3 часу ліставання паміж У. Ф. Бахонкам і супрацоўнікамі Купалавага музея прайшло звыш трыццаці гадоў, а за гэты перыяд не толькі чалавека магло не стаць, але нават вуліцы, на якой ён жыў, — вядома, як растуць сучасныя гарады...
Наша паштоўка, пасланая на ўпомнены адрас У. Ф. Бахонкі, вярнулася з падклееным бланкам ленінабадскага адраснага бюро, наякім значылася: «Адресат выбыл no Ленпнабаду н областн». А гэта магло азначаць таксама: чалавек памёр. Выходзіла: «нітачка» абрываецца... I вось тут сустракае нас яшчэ адна ўдача. Прыпамінаем, што калісьці на адной з усесаюзных навуковых канферэнцый мы пазнаёміліся з цікавым літаратуразнаўцам Аляксандрам Зіноўевічам Дунам, які, здаецца, жыў недзе ў Сярэдняй Азіі. Гэты А. Дун нас зацікавіў тым, што ў свой час «адкрыў» Г. М. Рык-Багданіка — таленавітага рускамоўнага паэта пачатку XX ст., беларуса не толькі па паходжанні, але і па выразнай нацыянальнай арыентацыі, першага перакладчыка твораў Якуба Коласа на рускую мову... Гартаем старую запісную кніжку з адрасамі. Гэта ж трэба: Аляксандр Зіноўевіч, аказваецца, жыве ў тым самым Ленінабадзе!
Пажылыя ленінабадцы, як паведаміў пасля А. Дун. які ахвотна і шчыра ўзяўся дапамагчы нам, адразу ўспомнілі У. Ф. Бахонку: працаваў спачатку ў абласным статыстычным упраўленні, пасля стаў нават памочнікам сакратара абкама партыі... У 1950-х гг. выйшаўнапенсію і выехаўдадачкі некуды ва Украіну. Родных у яго ў Ленінабадзе не засталося... Вызначаўся надзвычайнай акуратнасцю, сумленнасцю ў працы, карэктнасцю ва ўзаемаадносінах з людзьмі...
Запыты ў Ленінабадскае абласное і Таджыкскае рэспубліканскае статыстычныя ўпраўленні, у рэспубліканскі партыйны
архіў... Нарэшце з Ленінабада прыходзіць копія аўтабіяграфіі У. Ф. Бахонкі, напісаная ім яшчэ ў 1939 г. Нарадзіўся ў 1893 г. у Брагіне ў сям’і селяніна-рамесніка; бацька памёр, калі сыну было ўсяго тры гады, і сям’ёй сталі апекавацца два бацькавы браты — настаўнікі павятовых вучылішчаў; на радзіме закончыў толькі два класы сельскай школы, бо ў 1902 г. сям’я пераехала ў Кіеў; у 1913 г. скончыў кіеўскую гімназію № 4, у якой карыстаўся льготамі як утрыманец работнікаў асветы; паступіў у Кіеўскі медінстытут, але з-за матэрыяльных цяжкасцей пакінуў яго; пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў ва Украіне ў сістэме ўпраўлення сельскай гаспадаркі; у 1930 г. па дамоўленасці з Таджыкскім пастпрэдствам у Маскве пераехаў на працу ў Таджыкістан і з таго часу працаваў там у розных планавых і кантрольных органах. У 1939 г. яго ўзнагародзілі ордэнам «Знак Пашаны». Жонка— Бахонка Вера Фёдараўна, дачка — Бахонка Надзея Уладзіміраўна, член ВКП(б), жыве ў Кіеве...
Апошнія звесткі былі для нас, бадай, найважнейшыя. 3 іх вынікала, што стрыечнага брата Сяргея Палуяна, які доўгі час зберагаў фотаздымкі Янкі Купалы і М. Багдановіча, трэба шукаць у Кіеве. Прычым пошукі адкладаць нельга ні на дзень: У Ф. Бахонку, калі ён яшчэ жывы, павінна быць дзевяноста гадоў!
л *
Мы ішлі па сакавіцкім Кіеве, які для беларуса Сяргея Палуяна стаў родным. Тут ён пэўны час жыў, пераймаючы, як ён казаў, перадавую ўкраінскую культуру. Тут ён часта друкаваўся (у прыватнасці, змясціў у кіеўскай перыёдыцы свае першы і апошні артыкулы). Тут прайшлі апошнія дні яго бліскавічнага жыцця, тут у доме № 37 па вуліцы Гогалеўскай ён самохаць пайшоў з гэтага свету...
Падаў мяккі снег — як апошні ўздых канаючай зімы. Тысячы бухматых парашуцікаў апускаліся на разлапістыя каштаны, на садовыя лаўкі, мільгацелі ў яркім святле вулічных ліхтароў, раставалі на вейках... Мроілася: вось-вось з-за снегавой каламуці выйдзе насустрач высокі русавалосы юнак з купалаўскай
«Жалейкай» у руках... Але іскры тралейбусных аглобляў, трамвайных дуг вярталі да рэчаіснасці...
3 дапамогай нашай сваячкі Ніны Васільеўны Яроменка, сваёй прафесіяй медыка далёкай ад літаратуразнаўства, але душою блізкай да нашых штодзённых філалагічных клопатаў, мы яшчэ ў Мінску даведаліся адрас і тэлефон Надзеі Уладзіміраўны Бахонка. Яна, на шчасце, і ў замустве не памяняла свайго прозвішча. Сазваніўшыся з ёю, мы ў той жа дзень, залацвіўшы ўсе сямейна-бытавыя і працоўныя справы, выехалі ў сталіцу Украіны. Мы ўжо ведалі, што Уладзіміра Фёдаравіча, яе бацькі, няма ў жывых (памёр яшчэ ў 1966 г.), а яна сама толькі што выйшла на пенсію.
I вось мы сядзім ваўтульнай кватэры на вуліцы Студзеньскага Паўстання, нетаропка размаўляем. Надзея Уладзіміраўна не вельмі гаваркая, але ў яе няспешным аповедзе ўзважана кожная фраза, кожнае слова.
— Так, Сяргей Палуян і мой бацька — стрыечныя браты. Несумненна, яны былі ў блізкіх стасунках... Свайго стрыечнагадзядзьку Сяргея я ніколі не бачыла, нарадзілася праз некалькі гадоў пасля яго смерці, і пра яго ў нашай сям’і размоў пры мне неяк не ўзнікала. Ды і з бацькамі я не жыла з 1930 года, калі яны пераехалі ў Таджыкістан. Засталася канчаць у Кіеве сярэднюю школу, скончыла тут медінстытут, выйшла замуж... Відаць, пра дзядзьку Сяргея магла б нешта расказаць мая маці, якая праз бацьку, безумоўна, ведала яго. Памерла яна зусім нядаўна, у 1982 годзе...
Вось ужо, сапраўды, мы «леннвы н нелюбопытны» (А. Пушкін)! Гэта ж, лічы, на нашых вачах адышлі сучаснікі Палуяна, якія маглі б многае праясніць у ягоным жыццяпісе. Аднак, з другога боку, хто б мог падумаць, што яшчэ жывуць — ды зусім побач! — некаторыя з такіх людзей. I беларускія, і ўкраінскія літаратуразнаўцы неяк маўкліва пагадзіліся, што сучаснікаў Сяргея Палуяна даўно няма ў жывых і хіба толькі архівы могуць нешта паведаць про яго жыццё і творчасць. А ў архівах мала што знаходзіцца...
Просім Надзею Уладзіміраўну расказаць пра тое, што ёй найбольш вядома, — пра сваякоў Палуяна па мацярынскай лініі.
Дзед яе па бацьку Фёдар Дзмітрыевіч і маці Сяргея Палуяна Аляксандра Дзмітрыеўна былі роднымі братам і сястрой. Яны паходзілі з сялян мястэчка Брагін, што на Гомельшчыне. Дзед памёр, калі яму не было і сарака пяці гадоў. Удава яго, Марыя Пятроўна Козел, з дзецьмі пераехала ў Кіеў...
Па-рознаму склаўся лёс дзяцей Фёдара Бахонкі. Старэйшая дачка Зіновія выйшла ў Кіеве замуж за беларуса Івана Пятровіча Баглея, адзін іх сын, якога ў гонар дзеда таксама назвалі Фёдарам, стаў нават народным артыстам УССР, працаваў у Днепрапятроўскім драматычным тэатры. Малодшая дачка Валянціна вучылася ў гімназіі ў Мітаве (цяпер — Елгава, Латвія), была замужам, але дзяцей не мела. Яшчэ адна дачка, Алена, маладой, у 23 гады, пакончыла з сабою... Сын Фёдара Бахонкі Ксенафонт вучыўся ў Кіеўскім універсітэце, у час Першай сусветнай вайны яго забралі на фронт, памёр у 1919 годзе...
— Ну, а пра майго бацьку Уладзіміра Фёдаравіча вы ўсё ведаеце, — дадае Надзея Уладзіміраўна.
— Раскажыце, калі ласка, яшчэ пра свайго роднага дзядзьку Івана Фёдаравіча, — просім мы. Незадоўга да прыезду ў Кіеў мы знайшлі пра яго некалькі слоў у адной з публікацый 1920-х гг.: вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, разам з С. Палуянам прымаў актыўны ўдзел у падпольнай рэвалюцыйнай дзейнасці, таксама, як і Палуян, пакончыў сваё жыццё самагубствам, перажыўшы стрыечнага брата на некалькі гадоў.
Нам падалося, што гэтага пытання Надзея Уладзіміраўна не чакала. У вачах засвяцілася пытанне: «Адкуль вы ведаеце пра Івана Бахонку?» Потым, усё роўна як пераадольваючы нейкі боль («радаслоўны боль» — назавём мы яго), устала, моўчкі выйшла ў суседні пакой, прынесла адтуль пажоўклую газетную выразку.
— Чытайце, — сказала яна. — Самагубства, як нейкая пошасць, звалілася на сям’ю дзеда...
Мы чыталі:
Здарэнні. Самагубства студэнта. Учора, у 5 гадзін раніцы, у Марыінскім парку вартаўнік, прыбіраючы сад, на адной з алей наткнуўся на труп забітага чалавекаў форме студэнта палітэхнікі. Тут жа ляжаў і рэвальвер сістэмы «Сміт і Весан» з
адной выпушчанай куляй і 4 яшчэ кулямі ў барабане. Пры аглядзе трупа паліцыяй самагубца аказаўся ранены ў сэрца. Смерць, відавочна, наступіла імгненна. У кішэні маладога чалавека знойдзены студэнцкі білет, з якога відаць, што самагубгіа — студэнт Кіеўскага політэхнічнага інстытута Іван Фёдаравіч Бахонка, які жыўу доме № 8 па вул. Левандоўскай (кв. 25). У кішэні самагубцы знойдзенаўласнаручная запіска:«У смерцімаёй прашу нікога не вініць. Прашу не ўскрываць. I. Бахонка». Якія прычыны самагубства, пакуль не высветлена. Труп самагубцы перададзены ў анатамічны пакой пры Аляксандраўскім шпіталі.
— А ў вас часамі не захаваўся здымак Івана Бахонкі? — пытаемся мы.
Надзея Уладзіміраўна корпаецца ў сямейным альбоме, пасля працягвае здымак. На нас глядзіць юнак у студэнцкай форме з правільнымі рысамі твару, пранікнёнымі вачыма. Уважліва ўзіраемся ў партрэт, шукаючы ў ім падабенства з Сяргеем Палуянам.