• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    «Дык вось што прывяло да разрыву сына з бацькам, вось чаму бацька матэрыяльна не дапамагаў свайму сыну!» — адзначаем мы ў думках, зразумеўшы нарэшце адну з прычын галечы і духоўнай адзіноты Сяргея Палуяна.
    — Пра ўсё гэта я даведалася пазней, бо ўвесь час была ў Мітаве, — працягвае ўспаміны Зінаіда Епіфанаўна. — Даведалася, што Сяргей пасля сыходу з дому жыў у Кіеве, потым у Вільні, а пасля зноў у Кіеве. Там ён блізка сышоўся са сваім стрыечным братам Іванам Бахонкам, таксама ўдзельнікам рэвалюцыйнага руху. Іван праз пару гадоў пасля трагічнай смерці Сяргея і сам пакончыў жыццё самагубствам. Яго сям’я абвінавачвала Сяргея «ў дрэнным уплыве»...
    Пытаемся ў Зінаіды Епіфанаўны, якая, на яе думку, прычына самагубства Сяргея. Пэўна не ведае. Цытуе па памяці (!) пераказаныя некалі бацькам словы з перадсмяротнага ліста брата: «Жыццё ў марах — казка, а на самай справе — гніенне раба і вечная незабяспечанасць. Але не думайце, што з-за незабяспечанасці я паміраю. Так трэба». Магчыма, у гэтых словах бацька шукаў сабе апраўдання, бо Сяргею ён нічым не дапамагаў. Памёр Сяргей у страшэннай галечы, але да канца сваіх дзён так і не пакланіўся бацьку.
    Бацька, па ўсім відаць, раскайваўся ў сваіх учынках. Бо пры пахаванні сына неяк яшчэ трымаўся, але пасля памінак, ужо сярод ночы. як расказвала маці, раптам усхапіўся бегчы на могілкі раскопваць магілу. Яму здалося. што Сяргей не памёр. а толькі заснуў летаргічным сном...
    — Якога чысла нарадзіўся Сяргей? — задаём пытанне Зінаідзе Епіфанаўне, спрабуючы ўсё-такі ўстанавіць дакладную дату яго нараджэння.
    — Восенню, наСяргея. У насу сям'і звычайнадавалі дзецям тыя імёны, на які дзень выпадала іх нараджэнне. А гэта 7 кастрычніка па старому стылю, або 20 — па новаму.
    Ліквідавана яшчэ адна лакуна ў біяграфіі пісьменніка!
    У размову ўключаецца Зінаіда-малодшая, дачка Зінаіды Епіфанаўны:
    — Заўважце: Сяргей Палуян аказаў вырашальны ўплыў на светапогляд мамы, на ўвесь яе далейшы жыццёвы лёс.
    — Так, — згаджаецца Зінаіда Епіфанаўна. — Сяргей паўплываў бадай на ўсіх, з кім сустракаўся, асабліва на сваіх блізкіх і родных, сясцёр і братоў. Ён яшчэ ў дзяцінстве прывіў мне любоў да кніг, да навукі, да чытання. Дзякуючы гэтаму ў мяне ўзнікла вялікая цяга да ведаў, да адукацыі...
    Як жа склаўся жыццёвы шлях Зінаіды Епіфанаўны? Пасля выдатнага заканчэння Мітаўскай гімназіі яна з вялікімі цяжкасцямі (не было на што жыць і плаціць за вучобу) займалася на гісторыка-філалагічным аддзяленні Петраградскіх Бястужаўскіх курсаў. Тут (таксама ўплыў Сяргея!) уключылася ў рэвалюцыйны рух, стала кантактаваць з петраградскімі бальшавікамі, выконваць некаторыя іх заданні... У 1919 г. добраахвотна пайшла ў Чырвоную Армію, праводзіла палітыка-выхаваўчую работу ў часцях асобай Самарскай дывізіі, працавала медыцынскай сястрой. Там жа, у арміі, выйшла замуж за чырвонаармейскага афіцэра Уладзіміра Фёдаравіча Каракіна, сына вядомых рускіх тыфлапедагогаў. Бацькаяго—першы расійскі картограф рэльефных карт для сляпых, маці была яшчэ і таленавітым сурдапедагогам — навучала глуханямых мове жэстаў. Пасля службы ў арміі, з 1926 г. да выхаду на пенсію ў 1957 г., працавала ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (цяпер— Расійская нацыянальная бібліятэка). Унесла свой уклад і ў развіццё бібліяграфазнаўства. У гады Вялікай Айчыннай вайны, працуючы ў Шчадрынцы, перанесла ўсе пакуты ленінградскай блакады, у час якой загінуў ад дыстрафіі яе муж. Пра Зінаіду Каракіну неаднойчы ўпамінаецца ў «Нсторнн Государственной ордена Трудового Красного Знаменн публнчной бнблпотекн М. Е. Салтыкова-ІДедрнна» (1963). Вобраз яе ўвасобіла ў сваёй кнізе «Говорнт Ленннград» Вольга Берггольц. Дарэчы, у 19601970-я гг. у маскоўскім тэатры «На Таганцы» ішоў спектакль «Палеглыя і жывыя», пастаўлены па матывах гэтай кнігі. Ролю Зінаіды Каракінай выконвала знакамітая артыстка А. Дзямідава.
    ...Канчаеццадзень. У вокны просіццаранні сакавіцкі вечар. Мы нясмеласпрабуем развітацца, хоць, прызнацца, расставацца зусім не хочацца.
    — Hi ў якую гаснініцу вы не пойдзеце, начаваць будзеце ў нас! — безапеляцыйна заяўляе Зінаіда Уладзіміраўна. — Мама вунь і Сяргееву падушку вам пад галовы пакладзе.
    Зінаіда Епіфанаўнатлумачыць, што адразу пасля рэвалюцыі завітала на некалькі дзён у Крышычы праведаць родных. Тады ж папрасіла ў сваёй маці даць на памяць пра любімага брата Сяргея якую-небудзь яго рэч. Маці дала яго падушку. Сяргеева падушка, як талісман, прайшла праз усе нягоды, усе франты, нават у блакаду ацалела. Зінаіда Епіфанаўна спіць заўсёды на ёй, хаця ў хаце ёсць і больш шыкоўныя. «Лягу, зажмуруся — і адразу мама, Сяргей, Крышычы ўяўляюцца...»
    3 хваляваннем кладзёмся на невялікую, з пуху крышыцкіх гусей, здаецца, асабліва мяккую падушку. Калісьці на гэтай падушцы Сяргею Палуяну ў Кіеве сніліся сны пра дарагую яго сэрцу Беларусь...
    * л
    Як бачым, нечакана-раптоўныя сустрэчы з трыма роднымі сёстрамі і асобнымі родзічамі Сяргея Палуяна прыўнеслі ў палуяназнаўства новыя адкрыцці. Усе родныя Сяргея Палуяна, з якімі звёў нас лёс, — літасцівы нарэшце да пісьменніка! — даслалі нам запісы сваіх успамінаў. Хаця і сустракаюцца ў тэкстах некаторыя паўторы, даём іх далей у кнізе без рэдагавання і скарачэнняў. Няма сумненняў: каштоўнасць гэтых запісаў — у іх аўтэнтычнасці...
    «Код Палуяна» з часам усё больш паддаваўся расшыфроўцы, абстрактныя абрысы асобы пісьменнікаатрымлівалі канкрэтыку рэальнага часу, сапраўдных падзей. Афіцыйныя падставы, якія абумовілі наша знаёмства з родзічамі Сяргея Палуяна, перараслі ў прыязнасць і на побытавым узроўні. Ангеліна Епіфанаўна прыязджала ў Мінск, гасціла ў нашым доме. Жаданымі гасцямі сталі для нашай сям’і ЗінаідаУладзіміраўна і Сяргей Мікалаевіч Дзярабіны — ленінградскае адгалінаванне біяграфіі Палуяна.
    Усе згаданыя ўдзельнікі палуянаўскай «жыццёвай сагі» прынялі ўдзел 13 снежня 1985 г. у юбілейнай вечарыне ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння і 75-годдзю з дня смерці Сяргея Палуяна. Прысутныя (а сярод іх былі Іван Шамякін, Рыгор Барадулін, Аляксей Кулакоўскі, Алег Лойка, Сяргей Панізнік, Анатоль Грачанікаў і інш.) з асаблівай цікавасцю і ўвагай слухалі выступ адзінай на той час жывой сястры «знічкі беларускай літаратуры» Ангеліны Епіфанаўны, што ўвасабляла сабой працяг рукі Сяргея з пачатку XX у канец XX ст. Пасля, у кулуарах вечарыны, многія хацелі паціснуць гэтую руку...
    У наступным, 1986 г. кніга Сяргея Палуяна «Лісты ў будучыню» выйшла з друку. Аднак пазнанне Сяргея Палуяна не спынялася, працягвалася. Гэтаму дапамагло, апрача іншага, наша знаёмства з артыкулам Кастуся Езавітава «Сяргей Палуян і яго пара», у якім (дарэчы, чамусьці незакончаным) прыведзены цікавыя ўспаміны пра Сяргея яшчэ адной, чацвёртай яго сястры — Ганны. Артыкул надрукаваны у рэдкіх і доўгі час надзвычай «сакрэтных» выданнях, што выходзілі ў Берліне («Раніца») і Мінску («Беларуская газэта») у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Рассакрэчванне матэрыялаў былога партархіва і стварэнне на яго аснове Нацыянальнага архіва Беларусі, у якім цяпер захоўваюцца названыя выданні, дае магчымасць упершыню пазнаёміць чытачоў кнігі «След, вечна жывы» з поўным тэкстам гэтага артыкула. А знаёмства з Якавам Анапрэенкам, земляком Сяргея Палуяна, патрыётам «роднага кута», апантаным і дасведчаным краязнаўцам, прывялі да падрабязнай распрацоўкі ім па нашай агульнай дамоўленасці радаводнага дрэва Сяргея Палуяна, якое таксама вельмі дарэчы «прарасло» ў гэтай кнізе. Зрэшты, значна пашырылася веданне гэтага дрэва, найперш яго «кроны», і дзякуючы артыкулу роднай Сяргеевай пляменніцы Зінаіды Дзярабінай, напісанага, дарэчы, таксама па нашай просьбе. Такім чынам, у гэтым раздзеле кнігі прапануем матэрыялы, якія даюць найбольш поўнае (на сёння) уяўленне пра радаслоўе Сяргея Палуяна, ускосна дапаўняюць псіхалагічны партрэт чалавека, які жыццё і душу сваю паклаў на алтар Айчыны.
    Зінаіда Каракіна
    УСПАМІНЫ ПРА БРАТА
    Напісаць успаміны пра майго брата Сяргея Палуяна мне цяжка. Цяжка перш за усё таму, што разам з ім мы жылі толькі ў дзяцінстве, у дашкольным узросце. Апрача гэтага, я бачылася з ім, калі ён прыязджаў дадому на святы і на канікулы ў час вучобы ў Мазыры.
    Перада мной паўстае вобраз прыгожага, кучаравага, блакітнавокага юнака, сур’ёзнага, які нечым адрозніваўся ад іншых дзяцей. Асобныя рысы яго характару — праўдзівасць, справядлівасць і настойлівасць — ужо тады былі выразна відаць у ім і засталіся з ім да канца жыцця.
    У раннім дзяцінстве мы гулялі з Сяргеем у самаробныя цацкі-«хлопчыкі», якія прыдумаў ён сам. Гэта былі палачкі, якія мы апраналі ў анучкі (штаны, сарочка — для мужчын, хустка, спадніца—для жанчын), замотвалі ніткамі. Жывёл рабілі з бульбы, агуркоў і іншай агародніны. Кожны з нас меў сваю «вёску», шмат «сем’яў». Сяргей патрабаваў, каб усё было як у жыцці. Так, адпраўляючыся з нашымі «хлопчыкамі» ў поле, на касьбу, у лес па дровы, у грыбы і г. д., мы павінны былі траціць столькі ж часу, як і на самай справе.
    Сяргей паступіў у Мазырскую прагімназію (няпоўную гімназію1). Да мяне ён адносіўся вельмі цёпла, ён навучыў мяне чытаць. Дома ў нас бібліятэкі не было. Прыязджаючы з Мазыра, Сяргей заўсёды прывозіў кнігі. I я з нецярпеннем чакалаяго прыезду. Ён прывозіў кнігі і для сябе і казаў, што гэтыя кнігі чытаць мне рана, што я не зразумею іх і што гэта кнігі забароненыя. 3 ім часам прыязджаў з Мазыра яго таварыш Корзун. 3 таго часу я запомніла — толькі не магу сказаць, ці са слоў Сяргея, ці з кніжкі, якую ён прывёз, — «Тараса на Парнасе»;
    Чы знаў хто, братцы, з вас Тараса, У палясоўшчыках што быў, На Пуцявішчы у Панаса Ён там ля лазні блізка жыў.
    Што ж, чалавек ён быў рахманы, Гарэлкі ў губы ён не браў, Затое ж быў у ласцы ў пана, Яго пан дужа шанаваў.
    Любіла тэж Тараса й пані, I войт ні разу не збрахаў, За тое ж ён балота з рання Да позняй ночы пільнаваў...
    Пасля Мазырскай прагімназіі Сяргей у 1904 г. разам з сёстрамі адправіўся ў Мітаву2 і паступіў у шосты клас мужчынскай гімназіі. Той год я добра помню, таму што якраз у тым годзе і я стала вучыцца — у першым класе жаночай гімназіі. Мы жылі разам у нямецкай сям’і ў пансіёне. Гаспадыня пансіёна была строгая. Сяргея яна часта праганяла з-за стала за непаслушэнства, за тое, што ён адмаўляўся ад нязвычных нямецкіх страў. I тут ён праяўляў свой характар, адстойваў сваю правату.