След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
На сінім моры ды сем караблёў, Сем караблёў, усе на парусах. Прыйшла да Сярожанькі мамачка яго: — Уставай, Сярожа, уставай, сыночак, Усе твае караблі туркі забралі, Сястрычку Анютку з сабой павезлі.
Затым прыходзілі малыя дзеці са «звяздою», крыху большыя — з «казой», выварочвалі кажух, рабілі казу і спявалі. Дарослыя хлопцы прыходзілі з канём. Там быў і цар Максімілян, і царыца, і кравец, і іншыя асобы. Гэта ўсё, пэўна, засталося ад прыгоннага права, калі ў паноў былі свае тэатры і прыгонныя акцёры.
Сяргей мне запомніўся вельмі добрым, клапатлівым братам. Нас, меншых, ён вучыў чытаць і пісаць. Гуляў з намі ў своеасаблівы лялечны тэатр — у «хлопчыкаў». Бывала, выведзе нас, малых, у сад, пасадзіць у рад і давай развучваць з намі песні. А песні былі ўсё больш рэвалюцыйныя — «Марсельеза», «Варшавянка»... Чытаў нам Сяргей на памяць «Тараса на Парнасе», У маёй памяці з таго часу назаўсёды асела некалькі дзясяткаў радкоў паэмы.
Часам да Сяргея прыходзілі мясцовыя сяляне, і яны ішлі на луг, у гай, пра нешта там гаварылі. Пасля такіх сустрэч бацька звычайна сварыўся на Сяргея, якога датуль за рэвалюцыйныя погляды выключылі з Мазырскай прагімназіі. Відаць, і з мясцовымі сялянамі Сяргей вёў не зусім бяскрыўдныя размовы.
На пахаванне Сяргея ў Кіеў ездзілі маці з бацькам. Маці вельмі перажывала за Сяргея, плакала па ім аж да самай сваёй смерці. Памерла яна ад сухотаў у 1922 г. і пахавана на Юравіцкіх могілках побач са сваім свёкрам, нашым дзедам па бацьку.
Бацька таксама перажываў. Маці расказвала, што ноччу пасля пахавання Сяргея ён раптам усхапіўся з ложка і стаў рвацца на могілкі: яму здалося, што Сяргей не памёр, а заснуў летаргічным сном, і ён хацеў ісці раскопваць магілу.
Бацька перажыў маці на 14 гадоў. Пасля яе смерці ён паехаў у Мазыр, потым ва Украіну. Апошнія гады ён жыў пад Кіевам, у Нікольскай Слабодцы. Пахаваны на Лук’янаўскіх могілках у Кіеве.
Анатоль Шалін
1. РАДАСЛОЎНАЯ ПАЛУЯНАЎ
Бацькі маёй маці Ганны Епіфанаўны Шалінай, народжанай Палуян, былі родам з мястэчка Брагін Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
Мой прапрадзед, прыгонны Рыгор Палуян, нарадзіўся ў пачатку XIX стагоддзя ў тым жа Брагіне. Прадзед Іван Рыгоравіч Палуян (1828-1914) нарадзіўся таксамаяшчэ прыгонным. Я добра яго помню: сярэдняга росту хударлявы стары, з доўгай сівою барадой, якога вельмі любілі ўнукі (ён іх заўсёды абараняў ад гневу свайго сына). Ён займаўся агародніцтвам і садоўніцтвам, жыў у самім Брагіне, па другі бок ракі Брагінкі, у так званым «Другім канцы», працаваў адзін час у воласці. Зямлю атрымаў ад урада за добрую службу. Памёр у маёнтку Крышычы і пахаваны на юравіцкіх могілках.
Іван Рыгоравіч жыў у Брагіне ў добрым чатырохпакаёвым уласным доме разам са сваім сынам — маім дзедам Епіфанам Іванавічам. У гэтым доме нарадзіліся мая маці, яе брат Сяргей і сёстры Яўгенія і Зінаіда. Недалёка ад дома прадзеда, за той жа Брагінкай, знаходзіліся разваліны палаца князёў Вішнявецкіх, знакамітыя тым, што ў «смутное время» пры цару Барысе Гадунове жыла там Марына Мнішак, будучая жонка Дзмітрыя Самазванца, які на кароткі час заняў маскоўскі трон.
Дзед мой Епіфан Іванавіч Палуян нарадзіўся ў Брагіне ў 1866 г. Памёр ён у Кіеве ў 1936 г. на 71 -м годзе жыцця. Жанаты быў з Аляксандрай Дзмітрыеўнай Бахонка (1869-1922), якая памерла ад сухотаў і пахавана на юравіцкіх могілках побач з Іванам Рыгоравічам Палуянам.
У першыя гады пасля вяселля дзед, жывучы ў Брагіне, займаўся дробным аптовым прадуктовым гандлем, справы ў яго ішлі някепска, але аднойчы яго дарэшты абакралі цыганы. Зладзеяў так і не знайшлі. Хутка пасля гэтага выпадку дзед пераехаў у Астрагляды, што пад Брагінам. 3 дапамогай свайго бацькі і сумесна з жончынымі братамі Сцяпанам і Фёдарам займеў у арэнду тамтэйшы маёнтак. Ды з жончынымі братамі не ўжыўся,
датаго ж Фёдар Бахонка аднойчы ў мяцеліцу заблудзіўся, моцна застудзіўся, захварэў наскарацечныя сухоты і неўзабаве памёр. На новы тэрмін дзед арэнды не аднаўляў, а купіў сабе маёнтак Крышычы ў тым жа Рэчыцкім павеце. Да яго пераехаў бацька Іван Рыгоравіч. Маёнтак меў тысячу дзесяцін, у асноўным — лесу, ворнай зямлі там было не шмат.
У дзедабыла вялікая сям’я: шэсць дачок і тры сыны. Першая дачка Неаніла памерла маленькаю, другой была Ганна (18861963), мая маці, затым — Яўгенія (1889-1972), Сяргей (18901910), Зінаіда (нар. у 1894). Усе першыя дзеці нарадзіліся ў Брагіне. У Астраглядах нарадзілася Людміла (нар. у 1895). Ужо ў Крышычах з’явіліся на свет сыны Дзмітрый (1897 — да 1930), Рыгор (1900 — ?) і дачка Ангеліна (нар. у 1898).
Матчына сястра Яўгенія Епіфанаўна была замужам за родным братам майго бацькі Канстанцінам. Паколькі іх родныя брат і сястра да моманту шлюбу ўжо былі павянчаны, праваслаўнае духавенства катэгарычна запярэчыла супраць вянчання такіх блізкіх родзічаў. Давялося дзядзьку Косцю доўга хадайнічаць перад рознымі духоўнымі інстанцыямі, нават узнімаць пытанне аб пераходзе з праваслаўя ў лютэранства, пакуль ён не атрымаў дазволу на шлюб.
Другая сястра маці — Зінаіда — выйшла замуж за Упадзіміра Фёдаравіча Каракіна, сына вядомых пецярбургскіх тыфлапедагогаў (бацька яго быў першым рускім картографам рэльефных карт для сляпых, маці была яшчэ і таленавітым сурдапедагогам'). Памёр У. Ф. Каракін у Ленінградзе ў час блакады ад дыстрафіі, пахаваны на Волкаўскіх могілках. Сама ж Зінаіда Епіфанаўна пасля заканчэння Мітаўскай жаночай гімназіі вучылася на гісторыка-філалагічным аддзяленні Бястужаўскіх курсаў у Пецярбургу, натэатральных курсах і курсах медсясцёр, у час грамадзянскай вайны была ў Чырвонай Арміі, пасля доўга, да выхаду на пенсію, працавала ў Ленінградскай дзяржаўнай бібліятэцы імя М. Салтыкова-Шчадрына.
Матчын брат Сяргей быў цікавы малады чалавек. Пасля заканчэння Мітаўскай гімназіі2 займаўся рэвалюцыйнай дзейнасцю, быў вядомым беларускім культурным працаўніком, паэтам, прымаў актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным руху.
Актыўнаўдзельнічаўу рэвалюцыі 1905-1907 гг. Памёру 1910 г. У час яго пахавання адбылася вялікая палітычная дэманстрацыя. Яго імем названа адна з вуліц Мінска3.
Сястра Людміла скончыла Мітаўскую жаночую гімназію і працавала на дзяржаўнай службе, у Кіеўскім дзяржбанку. Цяпер на пенсіі, жыве адна.
Ангеліна таксама скончыла Мітаўскую гімназію, працавала на вытворчасці, цяпер на пенсіі. Замужам не была. Ледзь не ўсё жыццё пражыла разам з сям’ёю сястры Яўгеніі, спачатку ў Кішынёве, пазней — у Рызе.
Другі матчын брат — Дзмітрый — быў вельмі прыгожы. У эміграцыі, у Заграбе, ён скончыў нафтахімічны інстытут, затым жыў у Лацінскай Амерыцы, працаваў там на нафтавых промыслах і ў канцы 20-х гг. памёр ад сухотаў.
Трэці брат — Рыгор — таксама атрымаў у Заграбе вышэйшую адукацыю. Быў з Дзмітрыем у Лацінскай Амерыцы, але затым вярнуўся ў Еўропу, жыў у Галандыі. Відаць, загінуў у час апошняй вайны; пасля вайны звестак пра яго ніякіх не было.
Трэба сказаць, што абодва браты ў свой час скончылі Мітаўскае рэальнае вучылішча.
Цяпер некалькі слоў пра родзічаў з боку бабулі Аляксандры.
Бацькі бабулі — Дзмітрый Іванавіч Бахонка (нар. у канцы 30-х гг. XIX ст.) і Алена Данілаўна, народжаная Лаўрысенка (пачатак 40-х гг. XIX ст. — 1912). Дзмітрый Іванавіч памёр маладым ад сухотаў. пахаваны ў сямейным склепе ў Брагіне. Быў чалавекам маёмасным, трымаў некалькі млыноў каля Брагіна. У іх была вялікая сям’я: дочкі Аляксандра і Еўдакія і сыны Фёдар, Сцяпан, Вікенцій і Акім.
Старэйшы сын Фёдар (1853-1897), як ужо гаварылася, памёр ад скарацечных сухотаў у маладым узросце. Удава яго Марыя Пятроўна Козел (1857-1931) з дзецьмі пераехала ў Кіеў. Парознаму склаўся лёс дзяцей. Старэйшая дачка Зіновія выйшла замуж за беларуса Івана Пятровіча Баглея, нарадзіла чацвёра дзяцей, яе сын Фёдар стаў нават народным артыстам УССР, працаваў у тэатры ў Днепрапятроўску. Сын Фёдара Бахонкі Ксенафонт вучыўся ў Кіеўскім універсітэце, памёру 1919 г. пад Екацярынаславам бяздзетным. Валянціна вучылася ў Мітаўскай
гімназіі (у адным класе з маёй маці), была замужам, але дзяцей не мела. Іван, равеснік Сяргея Палуяна, таксама рэвалюцыянер, вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, у 1913 г. пакончыў з сабою. Алёна ў 23 гады таксама пакончыла з сабою. Уладзімір (1893-1966) на партыйнай і гаспадарчай рабоце працаваў у Сярэдняй Азіі, пад старасць пераехаў да дачкі Надзеі ў Кіеў, дзе і памёр.
Сцяпан Дзмітрыевіч Бахонка (1861-1928) быў жанаты з Вольгай Аляксандраўнай Турковай з-пад Вільні. Ён скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут, выкладаў рускую мову і рускую гісторыю ў Мітаўскай жаночай гімназіі. У яго доме на пансіёне жыла некалькі год мая маці разам з цёцяй Жэняй і Валянцінай Бахонка.
Вікенцій Дзмітрыевіч Бахонка (1863-1916) таксама скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут, працаваў настаўнікам і інспектарам Мітаўскага гарадскога вучылішча. Ён быў вельмі добры чалавек, яго надта любілі мая маці і ўсе яе сёстры, якія пасля дзядзькі Сцяпана жылі ў яго на пансіёне каля года.
Пасля Вікенція нарадзілася мая бабуля Аляксандра, пра сям’ю якой я ўжо расказваў.
У бабулі была сястра Еўдакія. Яна рана памерла.
Наймаладзейшым у сям’і майго прадзеда быў сын Акім, таксама вельмі мілы і добры чалавек, якога ўсе родзічы паважалі і любілі. У свой час ён вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта, але пасля трэцяга курса пакінуў вучобу і пайшоў працаваць ва Упраўленне Паўднёва-Заходняй чыгункі. Акім быў цудоўны апавядальнік, майстар расказваць розныя гісторыі, казкі, анекдоты. Памёр ён у Кіеве ў 1925 г. ад сухотаў.
2. КРЫШЫЧЫ
Крышычы... Якмногаў гэтымслове,якмногапраіхгаварылі мае бацькі, асабліва маці! Я асабіста ў Крышычах быў тры разы.
Першы раз — у раннім дзяцінстве, прыкладна ў паўтара года, і, зразумела, пра гэта наведванне Крышычаў у маёй памяці нічога не засталося. Мне маці пасля казала, што тады мяне доўга насіў на руках і няньчыў яе брат Сяргей, якога я зусім не помню, але пра якога ад родных я чуў нямала і толькі добрае.
Другое маё наведванне Крышычаў было, калі мне было гадоў шэсць. Помню ў Крышычах вялікі аднапавярховы дом, здаецца, у светлых танах, сад, слівы, грушу сапяжанку, за домам — адзін з агародаў, недалёка ад дома—вёска з такой самай назвай. Помню таксама і свайго прадзеда, помню і сваіх дзядзькоў, яшчэ вучнямі — Міцю і Грышу — у агародзе, але памятаю ўсё ўрыўкамі.