След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Сяргей з першых жа дзён дужа моцна пасябраваў з старшым сынам Беньямінаў Карлам, які быў дужа сур’ёзным хлапцом і захопліваўся латышскім нацыянальна-адраджэнцкім рухам (памёр у 1910 годзе), а таксама з вучыцелем Мітаўскага гарадскога вучылішча Аніськовічам5, які быў сведамым беларусам і моцна ўплываў на Сяргея, умацаваўшы ягоныя імкненні да працы на карысць роднага народу. Аб усведамляючых уплывах вучыцеля Аніськовіча сам С. Палуян адзначаў у сваім дзённіку, які ён пачаў весці ў Мітаве, знайшоўшы ў гэтым дзённіку выхад для сваіх літарацкіх нахілаў6.
Аніськовіч пазнаёміў С. Палуяна з працамі аб беларусах ды з тымі беларускімі творамі, што ў тыя часы былі ўжо шырока вядомы, як «Тарас на Панасе» ды кнігі А. Пшчолкі — «Очеркн нз жнзнн белорусской деревнн» (Віцебск, 1899), «Белорусскне рассказы» (Віцебск, 1901), «Янкнна жалоба» і драматычны твор — «Піліпава вяселле» (Віцебск, 1901). Творамі гэтымі тады зачытваліся па ўсёй Беларусі, яны вытрымалі некалькі выданняў і часта дэкламаваліся на памяць не толькі вучнёўскаю моладдзю і інтэлігенцыяй беларускай, але і прадстаўнікамі інтэлігенцыі нашых бліжэйшых суседзяў, латышоў да жмудзінаў. Яшчэ і сёння магчыма спаткаць у Рызе латышскіх аграномаў ды каморнікаў, якія або вучыліся ў Горы-Горацкай сельскагаспадарчай школе, або доўга працавалі на Беларусі і якія, даведаўшыся, што вы — беларус, адразу пачынаюць вам дэкламаваць «Тараса на Парнасе» або «Панскае ігрышча» ці вясёлыя мініятуры А. Пшчолкі.
Што цікавасць да жыцця роднага краю была ў беларускай вучнёўскай і вучыцельскай грамадзе ў Мітаве дужа моцнай, відаць ужо з таго, што ў Мітаве яшчэ ў 1852 годзе чыталіся даклады аб беларускай мове і нават выйшла невялічкая брашура Галатузава «Заметкн о белорусском языке», надрукаваная ў выглядзе «Программы для публмчного акта в Мнтавской гнмназнм» (Мітава, 1852). Ці дайшлі да мітаўскіх беларусаў «Дудка» і «Смык беларускі» Францішка Багушэвіча, «Вязанка» Янкі Лучыны ды палітычная эміграцыйная літаратура, як брашурка Драгаманава «Про багацтво да бьеднасць», надрукаваная ў Жэневе ў 1881 годзе, няма пэўных дадзеных, але трэба ду-
маць, што яны былі ведамыя, як, магчыма, былі ведамы і творы Дуніна-Марцінкевіча, і «Мужыцкая праўда» Каліноўскага ды літаграфаваны «Гоман». Што датычыцца навуковай літаратуры аб Беларусі і беларусах, дык яна была ў бібліятэцы кожнае гімназі і і кожнае паветавае школы ў гэтак званым Заходнім краю, а знача, у Мітаўскай гімназіі і гарадскіх вучылішчах маглі і вучыцялі і вучні дастаць такія фундаментальныя працы, па якіх узгадоўвалася ўся сведамая беларуская інтэлігенцыя, як: I) «Нсторнческне сведення о прнмечательных местах в Белорусснн», напісаная ў 1855 годзе ген.-маёрам Mix. Без-Карніловічам; 2) «Обозренне нсторнн Белорусснн с древнейшнх времен» О. Турчыновіча (Пецярбург, 1857); 3) «Белорусская деревня», выдрукаваная ў 1871 годзе ў Маскве Пятром Бязсонавым; 4) «Белорусскнй сборннк» П. Шэйна, як пачаў друкавацца ад 1887 года; 5) праца праф. Я. Карскага «Белорусы», якая была распачата яшчэ ў 1886 годзе выпускам першае ягонае працы — «Обзор звуков н форм белорусской речн», а потым у працягу 37 год выйшла ў 7 вялікіх кнігах; 6) «Внтебская старнна» Сапунова, якая пачала друкавацца ад 1883 года; 7) «Словарь белорусского наречня», складзены 1.1. Насовічам, а выдрукаваны ў 1870 годзе Расейскаю акадэміяй навук; 8) «Сборннк белорусскнх пословнц» таго ж I. I. Насовіча, выдрукаваны той жа Акадэміяй у 1874 годзе; 9) шматлікія працы выдатнейшага апісальніка быту прыгоннага беларускага сялянства Мікалая Нікіфароўскага; 10) надзвычайна карысныя зборы пад назовам «Белорусскнй сборнмк» Е. Раманава ды іншыя працы.
Павінны былі ўплываць на беларускую моладзь у Мітаве і тыя нацыянальныя настроі, якімі ўсё больш праймаліся латышская інтэлігенцыя і вучнёўская моладзь. Безумоўна, думаючыя беларускія інтэлігенты, бачачы жывы прыклад інтэлігенцыі латышскай і пазнаёміўшыся з навуковымі творамі аб беларусах ды з беларускаю літаратураю, пачыналі імкнуцца да працы на карысць адраджэння народу беларускага.
Грамадскія нахілы С. Палуяна выявіліся яшчэ ў мазырскі перыяд ягонага вучэння. У Мітаве гэтыя ягоныя настроі канчаткова аформіліся і ператварыліся ў моцныя перакананні, за якія ён згодзен быў аддаць усё сваё жыццё. На жаль, духовыя інтарэсы
чулага, шчырага і цвёрдага хлапца не знаходзілі ні зразумення, ні, тым больш, спачування ў ягоных сёстраў, дзядзькоў і бацькоў, якія імкнуліся толькі да збудавання свайго ўласнага дабрабыту, аўсе нацыянальна-вызваленчыя і рэвалюцыйныя ідэі, якімі ахоплена была тады лепшая частка гімназіяльнай, студэнцкай і вучыцельскае моладзі, уважаліся імі як небяспечныя і шалёныя летуценні. Дык не дзіва. што С. Палуян адчуваў сябе сярод дзядзькоў і сёстраў дужа блага. Тыя ж пільна і спалохана сачылі за кожным крокам і кожным словам маладога хлапца, часта назаляючы яму рознымі мяшчанска-разумнымі павучаннямі.
Асабліва вострыя і непрыязныя адносіны былі ў С. Палуяна з ягоным дзядзькам Сцяпанам Бахонкам, які быў ярым манархістам і надзвычайна дэспатычнага характару чалавекам. Ён страшэнна гневаўся, калі Сяргей пачынаў рашуча і адчынена бараніць свае погляды, і забараняў яму гутарыць у сваёй прысутнасці. Аднак Сяргей ніколі не могустрымацца, калі дзядзька распачынаў свае манархічныя навучанні, і таму дзядзька хутка дайшоў да вострае нянавісці да Сяргея.
Жадаючы «ўратаваць» Сяргея ад «кепскіх» уплываў Карла Беньяміна і Аніськовіча, дзядзька параіў, каб з восені 1905 года Сяргея перавялі ў пансіён вучыцеля падгатаваўчага класа Мітаўскае гімназіі Васіля Станіслававіча Багдановіча7. Як відаць з прозвішча, гэты настаўнік быў таксама беларус, а ў гімназіі, відаць, вызначаўся асаблівымі «дасягненнямі» ў змаганні з вучнямі за «дысцыпліну і паслухмянства». Відавочна, гэта быў той тып гімназіяльных «класных надзірацеляў», якіх вучні называлі «педаль».
Гэты «педагог» свае педагагічныя ўплывы на Сяргея абмежаваў тым, што моцна сачыў за кожным крокам свайго гадунца, які быў ужо ў 6-м класе, і нават рабіў «рэвізіі» ягоных персанальных рэчаў. Наколькі гэткія «рэвізіі» павінны былі абурыць Сяргея Палуяна. мы можам сабе ўявіць. ведаючы ягоны характар.
У часе аднае з гэткіх «рэвізіяў» напалоханы Багдановіч знайшоў у Сяргея нейкія нелегальныя выданні. Ён страшэнна абурыўся і напісаў бацькам, каб яны зараз жа забралі сына дахаты, штотыя і зрабілі. Магчыма, што гэтае жаданне Багдановічабыло падмацавана і жаданнем дырэктара Мітаўскае гімназіі, які не
хацеў выключаць з гімназіі пляменніка аднаго з вучыцялёў дый наогул не жадаў даваць справе ўрадавага ходу, каб не папсаваць «рэпутацыі» самой гімназіі і сваёй персанальнай кар’еры.
Выцягнутага з 6-га класа гімназіі Сяргея бацькі загадалі, пад наглядам жаніха старэйшае сястры Ганны маладога юрыста Міколы Шаліна, прывезці ў свой двор. Ведаючы, што яго ў хаце чакае расправа дэспатычнага бацькі, збянтэжаны Сяргей пастанавіў уцячы ад свайго канваіра ў дарозе, каб зусім уйсці з-пад апекі сваёй радні, бо яна была яму фактычна чужою па сваіх пераконаннях і духу. I сапраўды, яму шчасліва ўдалося ўцячы з цягніка ад свайго канваіра і перасесці ў іншы цягнік. Аднак М. Шалін, згледзеўшыся, зрабіў трывогу па ўсёй лініі, і ўцекача хутка затрымалі жандармы.
Гэтае здарэнне яшчэ больш папсавала адносіны Сяргея з сям’ёй. Бацькі адмовіліся вучыць яго далей і змушалі астацца на гаспадарцы. Некаторы час ён прабыў у хаце, вучачыся тутака самастойна і зноў сябруючы з сялянствам, асабліва з нейкім селянінам Нічыпарам. Трэба думаць, што гэты час ён выкарыстаў для далейшага паглыблення сваёй веды ў беларускай народнай мове і сваіх назіранняў аб быце і настроях беларускага сялянства.
Аднак гэты «хатні арышт» хутка абрыдзеў рашучаму хлапцу. Ён пачаў дамагацца, каб бацькі далі яму магчымасць скончыць гімназію. Упарты бацька стаяў на сваім і, хочучы «зламаць» характар свайго непаслухмянага сына, рашуча адмовіў яму ў падтрымцы. Але сын быў не менш упарты. Ён кінуў бацькоў і паехаў у Кіеў, дзе пачаў даваць прыватныя лекцыі, каб забяспечыць сабе прытулак і ежу, а тым часам шмат працаваў і рыхтаваўся да матуральных экзаменаў у якасці экстэрна.
Жыццё С. Палуяна гэтыя тры гады было надзвычайна цяжкім, але ён здолеў даць сабе раду і ў 1908 годзе вытрымаў іспыты на матуру пры адной з кіеўскіх гімназіяў, а з восені паступіў студэнтам у Кіеўскі ўніверсітэт8. Бацька ўсё яшчэ лютаваў і не жадаў аб сыне нічога ведаць, а маці збірала аб сыне весткі праз знаёмых.
У Кіеўскім універсітэце С. Палуян не толькі вучыўся, але заняўся і грамадскаю працаю. Ён навязаў цесныя сувязі з украінскімі нацыянальнымі дзеячамі, асабліва з ведамым паэтам
і грамадскім працаўніком Мікалаем Шапавалам9, і распачаў працаваць ва ўкраінскай кіеўскай прэсе ды ў віленскай прэсе беларускай.
Пераглядаючы камплект часопіса «Наша Ніва» за 1909 год, знаходзім там цікавыя артыкулы пад назовам «Лісты з Украіны». Вось жа першыя чатыры лісты з гэтае серыі напісаны былі слухачом Глухаўскага вучыцельскага інстытута, беларускім паэтам Януком Журбою, а пачынаючы з пятага ліста яны належаць ужо пяру нашага Сяргея Палуяна. Праглядаючы гэтыя «Лісты», мімавольна даешся дзіву: настолькі шырокі кругавід і моцная эрудыцыя адчуваецца ў артыкулах дзевятнаццацігадовага студэнта.
Выявіў сябе С. Палуян і як добры прамоўца. Гэтак захавалася сведчанне ў № 20 «Нашае Нівы» аб выступленні ягоным на спаткальнай вячэры ў Украінскім клубе ў Кіеве 30 чэрвеня 1909 года, калі ўкраінскія акадэмічныя дзеячы і студэнцкая моладзь прымалі ў сябе пецярбургскіх студэнтаў і праф. Пагодзіна. С. Палуян ад імя «Нашае Нівы» і беларускага студэнцтва сказаў надзвычайна гарачую прамову, якая была спаткана надта сардэчна ўсімі прысутнымі10.
Улетку 1909 года С. Палуян свае студэнцкія канікулы, аж да позняе восені, правёў у Вільні, працуючы ў рэдакцыі «Нашае Нівы». Аб працы ягонай у гэтым цэнтры тагачаснага беларускага адраджэнцкага руху і аб самой абстаноўцы гэтае працы знаходзім надзвычайна цікавыя ўспаміны двух аўтарытэтнейшых сведкаў: былога сакратара рэдакцыі «Нашае Нівы», выдатнага беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага і ўспаміны беларускага пісьменніка Цішкі Гартнага (Жылуновіча). Дзеля таго, што шырэйшаму беларускаму грамадству мала ведамыя ўспаміны гэтых дзеячаў, мы тут даем даволі значныя выпіскі з іх, маючы на ўвазе іхнюю гістарычную вартасць не толькі для разумення нашага паэта, але і для правідловага зразумення тых абставінаў, у якіх ішла праца «Нашае Нівы».