След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Епіфана Іванавіча Палуяна на Лук’янаўскіх могілках. Побач з яго магілай былі пахаваны браты Аляксандры Дзмітрыеўны — Сцяпан, а хто другі — не помню. 3 намі на могілкі ездзіла і жонка Сцяпана — Вольга Аляксандраўна. Канстанцін Іванавіч, які памёр у 1942 г., пахаваны на гэтых жа могілках. Яўгенія Епіфанаўна ніколі не працавала. Але яна ў 1930-я гг. удзяляла вельмі шматувагі грамадскай працы. Тады ў краіне разгарнуўся грамадскі рух «Жонкі камандзіраў», і цёця Жэня была адным з яго арганізатараў сярод чыгуначнікаў. Шмат яна ездзіла па гарадах, чыгуначных станцыях і паўстанках Паўднёва-Заходняй чыгункі, займалася арганізацыяй быту сямей чыгуначнікаў. У часе вайны ўся іх сям’я аказалася ў акупацыі ў Кіеве, і, баючыся арышту немцамі мужа іх дачкі Ніны, Сцяпана Антонавіча Кавуна — музыкі, скрыпача, педагога, камуніста і віднага партыйнага работніка, усе члены сям’і з’ехалі ў Адэсу, дзе акупацыйны рэжым ажыццяўлялі румыны. Затым яны знайшлі прытулак на румынскай тэрыторыі, у горадзе Тэмішаара. Пасля вайны яны вярнуліся ў СССР і спыніліся на 25 гадоў у Кішынёве. Сын цёці Жэні Яўгеній закончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут, працаваў інжынерам-электрыкам. Быў жанаты некалькі разоў. Пасля вайны асталяваўся ў Маскве. працаваў на заводзе. У канцы жыцця (канец 1970-х гг.) пераехаў у Рыгу, дзе і памёр. Ніна і яе муж Сцяпан Антонавіч Кавун закончылі Кіеўскую кансерваторыю, Сцяпан па класе скрыпкі. Абое выкладалі ў кансерваторыях Кіева і Кішынёва. Ніна была педагогам і канцэртмайстрам. Займалася з лепшымі малдаўскімі спевакамі — Чабан, Біешу і інш. А Сцяпан Антонавіч праявіў сябе як выдатны дзіцячы педагог, і многія знакамітыя скрыпачы (Ігар Ойстрах, Валерый Клімаў і інш.) у дзяцінстве вучыліся ў яго. Пасля выхаду на пенсію Ніны Канстанцінаўны іх сям’я ў 1979 г. пераехала ў Рыгу. У Рызе дачка іх Кіра (з 1948 г.) закончыла кансерваторыю па класе фартэпіяна і да пенсіі выкладала спачатку ў музычным вучылішчы ў Елгаве, пасля ў музычнай школеў Рызе. Муж Кіры Вігонт Аскаравіч Крымеліс (1930-2012), музыка-акардэаніст, пяцьдзясят гадоў выкладаў у Рыжскай музычнай школе. У Кіры двое дзяцей: Дзмітрый (з 1972 г., ад першага шлюбу) і Андрыс (з 1983 г.). Абодва плаваюць па кантракце на марскіх суднах.
Людміла Епіфанаўна Палуян працавала пачынаючы з 1920-х гг. машыністкай у Дзяржбанку Украіны. Да вайны яна жыла насупраць Дзяржбанка ў Кіеве на Інстытуцкай вуліцы ў вялізным мураваным доме. Называлі гэты дом домам Гінзбурга. У верасні-кастрычніку 1941 г. немцы ўзарвалі ўвесь цэнтр Кіева, не стала і гэтага дома. Цёця пасля жыла на Падвальнай вуліцы каля Залатых варот.
Ангеліна Епіфанаўна Палуян заўсёды жыла ў сям’і роднай сястры Яўгеніі і была з ёй ва ўсіх вандроўках і жыццёвых перыпетыях. Да вайны працавала на швейнай фабрыцы. Усе сёстры былі надзвычай дружнымі. I Ганна, і Яўгенія, і Людміла, і Зінаіда былі выдатнымі кулінаркамі. Яны казалі, што кулінарскія здольнасці ў іх закладзены яшчэ іх мамай Аляксандрай Дзмітрыеўнай. У мяне захоўваецца нямала маміных рэцэптаў — гэтасапраўды вельмі смачна. Асаблівадалікатэсы на Вялікдзень, Масленіцу, пірагі.
У Ганны ЕпіфанаўныўЮрмалебыладача(Асары), і штогод пачынаючы з 1940-х гг. там збіраліся ўсе сёстры і іх сем’і. Якія там былі найцікавейшыя вечары! Цёця Жэня і цёця Анюта вечна спрачаліся, чый муж быў лепшы. А на сямейныя святы сталы накрывалі проста ў садзе, паколькі за сталамі збіраліся ад 25 да 40 чалавек. А якія шматлюдгныя бывалі дні нараджэння, юбілеі, вяселлі!.. I так працягвалася больш за сорак год...
Апошні раз мы з мужам былі ў Рызе ў кастрычніку 1991 г. Тады былі строга папярэджаны родзічамі: не карыстацца для праезду на гарадскім транспарце нашымі льготамі блакаднікаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У латышоў гэтыя льготы адмянілі яшчэ да распаду СССР. Да нас у Ленінград неаднаразова прыязджалі ўсе нашы родзічы і дзякуючы нам убачылі ўсе выдатныя мясціны горада і наваколля (Выбарг, Прыазёрск, Луга). Мы вадзілі іх па музеях, тэатрах, выставах. Пасля 1991 г. сустрэчы сталі намнога радзейшымі. Часцей кантактуемся па тэлефоне ці скайпе.
Г анна Епіфанаўна, Яўгенія Епіфанаўна, Ангеліна Епіфанаўна, Анатоль Мікалаевіч, Аляксандра Кірылаўна, Яўгеній Канстанцінавіч, Ніна Канстанцінаўна, Наталля Мікалаеўна, Сцяпан
Антонавіч, Мікалай Гаўрылавіч — усе пахаваны ў Рызе на Іванаўскіх могілках. Вечная ім памяць!
У канцы 1970-х гг. мы з мужам Сяргеем Мікалаевічам адпачывалі ў Беларусі, у пасёлку Крупкі. Захацелі пабываць на радзіме маёй мамы, яе братоў і сясцёр. На машыне праз Оршу, Магілёў, Бабруйск мы прыехалі ў Калінкавічы і адтуль трапілі ў Крышычы. Было гэта ў пачатку верасня. Сталі распытваць мясцовых жыхароў пра дом, дзе жылі Палуяны. Відаць, усе, да каго мы звярталіся, былі нашымі равеснікамі ці яшчэ маладзейшымі за нас, яны не жылі ў той час. Таму пра Палуянаў нічога сказаць не маглі. Мы хацелі праехаць праз усе Крышычы, але нам не параілі гэта рабіць: дарога вельмі размытая, а ў сярэдзіне сяла — агромністая «Палуянава лужа». На «Волзе» мы там загразнем. I мы не сталі рызыкаваць і паехалі ў Юравічы. Знайшлі там старыя могілкі, доўга хадзілі па іх, аднак магілу маёй бабулі, пахаванне пяцідзесяціпяцігадовай даўнасці, так і не адшукалі...
У 1989 г. мы з мужам адпачывалі ў Літве і праездам былі ў Вільнюсе. Там на ўскраіне горада наведалі маёнтак Маркучай, дзе правёў апошнія шэсць гадоў свайго жыцця малодшы сын Аляксандра Пушкіна — Рыгор Аляксандравіч Пушкін разам са сваёй жонкай Варварай Аляксееўнай Пушкінай (Мельнікавай), якая дажыла да 1935 г. Там яны абое і пахаваны. Месца вельмі прыгожае. Маёнтак аддзелены ад горада віхлястай рэчкай Вільняле-Віліяй. У старым парку з векавымі ліпамі і клёнамі стаіць іх панскі дом. Першы паверх дома — музей Пушкіна. Там шмат рэчаў, прывезеных з Міхайлаўскага. А другі паверх — літаратурны музей, прысвечаны ў многім беларускай літаратуры пачатку XX ст., газетам «Наша Ніва», «Наша Доля» і сувязям беларускіх пісьменнікаў таго часу з Літвой. У «Нашай Ніве» з вялікай прыемнасцю мы ўбачылі публікацыі Сяргея Палуяна.
ЗАМЕСТ ПАСЛЯСЛОЎЯ
lean Шамякін
ПЛАТА ДОБРЫМ СЛОВАМ
Запоўненаяшчэ адна старонка, якая бадай што была дагэтуль белай, старонка дакастрычніцкай беларускай літаратуры. Усе мы ведалі імя Сяргея Палуяна, але больш ведалі не па творчасці яго, а па вершы Янкі Купалы «Памяці С. Палуяна», вершах Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага, па словах-некралогах Алеся Гурло, Ядвігіна Ш., дзеячаў тагачаснай украінскай дэмакратычнай літаратуры.
Хто ж ён, гэты легендарны чалавек, смерць якога ўскалыхнула лепшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры?
Так мала жыў, а столькі ўжо рабіў надзей, —
з болем выгукнуў Янка Купала.
Хоць свет і людны і шырокі, —
Ты быў, як месяц, адзінокі, —
ціха і сумна зазначае Максім Багдановіч.
Яркім метэарытам бліснуў Сяргей Палуян у густой атмасферы сталыпінскай рэакцыі пасля паражэння першай рускай рэвалюцыі.
Усё кругом на мамент асвяціць
I пагаснуць у цёмнай імглі, —
напісаў у некралогу Максім Багдановіч.
Палуян скончыў жыццё самагубствам ва ўзросце дваццаці гадоў. Які трагічны лёс! Але і тыповы для таго часу. Ад паэта, мастака за яго рэвалюцыйныя погляды адвярнуўся нават родны бацька, нябедны па тым часе чалавек. Нястачы, голад, у выніку — сухоты. I гнёт маральны, гнёт царскай цэнзуры, поўная адсутнасць магчымасці сказаць слова пра свой зняволены народ, пра ягоны лёс, пра ягоную барацьбу. Зрэдку ўдаецца апублікаваць артыкул пра абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў, украінцаў, чувашоў, якутаў. Вунь куды луналадумка змагара! Як шырока ён ахопліваў свет!
Толькі артыкуламі пра нацыянальнае адраджэнне прарываўся палымяны публіцыст праз краты чарнасоценнай цэнзуры. Падкрэсліваю гэтую акалічнасць, каб чытачу было зразумела, чаму ў літаратурнай спадчыне Сяргея Палуяна, які называў сябе сацыял-дэмакратам, пераважаюць артыкулы аб нацыянальным руху ў краіне, якая, па вызначэнні У. I. Леніна, была турмой народаў.
Даследчыкі беларускай літаратуры Вячаслаў Рагойша і Таццяна Кабржыцкая зрабілі сур’ёзную і вельмі патрэбную працу, якая значна расшырыць нетолькі ў масавых чытачоў, але і ў літаратараў веданне біяграфіі і творчасці Сяргея Палуяна.
Перш за ўсё літаратуразнаўцы адшукалі ў «Нашай Ніве», у кіеўскіх газетах таго часу мастацкія творы (на жаль, іх вельмі мала), публіцыстычныя, літаратурна-крытычныя артыкулы пісьменніка і знаёмяць з імі сучаснага чытача, які, безумоўна, з цікавасцю прачытае гэтыя высокія ўзоры рэвалюцыйнай журналістыкі. Спадзяюся, чытачы прачытаюць не толькі тое, што ў тэксце, але і тое, пра што думаў малады змагар, але не мог сказаць, штобыло выразанацэнзурай. Гэта чытаецца паміжрадкамі.
Аўтарства Сяргея Палуяна навукова даказваецца ў грунтоўных каментарыях.
Заслугай Рагойшы і Кабржыцкай з’яўляецца тое, што яны знайшлі блізкіх Палуяна — родных сясцёр. Паспелі знайсці. Запісалі іх успаміны. Гэтымі і многімі іншымі знаходкамі літаратуразнаўцы запоўнілі белыя плямы ў біяграфіі сапраўдытакі легендарнага і трагічнага паплечніка Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
Кніга. якую складальнікі выразна і вобразна назвалі «Лісты ў будучыню», пачынаецца грунтоўным артыкулам, дзе даюцца поўныя звесткі пра сям’ю Палуянаў, пра вучобу Сяргея, пра ягоныя погляды, пра разлад з бацькам, пра гаротнае жыццё і смерць.
Аўтары даследавання ўводзяць чытача ў атмасферу тых гадоў, калі пачалася надзвычай кароткая літаратурная дзейнасць «беларускага Бялінскага». 3 пазіцый сучаснага літаратуразнаўства зроблены разбор невялікай па колькасці, але багатай па змесце, па гістарычным значэнні творчасці Сяргея Палуяна.
Глыбокае ўражанне пакідае апошні раздзел кнігі «Светлы след» — успаміны сучаснікаў, некралогі, прысвячэнні.
He магу не прывесці цытату з некралога Мікіты Шапавала, надрукаванага ў кіеўскай газеце «Рада»: «...штохвіліны марыў пра сваю Белую Русь, працаваў дзеля яе: укладаў папулярнанавуковыя кнігі, падручнікі, пісаў апавяданні, вершы, п’есы для тэатра; наракаючы на здраду “беларускіх прафесароў”, браўся сам ствараць гісторыю свайго краю».
Гэта сведчанне чалавека, які сябраваў з Палуянам. 3 яго вынікае, што спадчына беларускага пісьменніка значна большая і будучых даследчыкаў чакаюць яшчэ новыя знаходкі.