След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
«Дело о выкупе землй крестьянамй нзь йменія Крйшйчй помеіцнка Александровйча. Начапю 4.08.1864 года. Окончено 21.03.1914 года.
Протоколь 2-й повторной Комйссій Речйцкаго уезда Мйнской губерній о проверке размера денежных повйнностей вышедшйхь йзь крестьянской завйсймостй (no 1 /2 руб. за десятнну) іюля 5 дня 1914 года.
* Памятная кннжка Мйнской губернін на 1904 годь. Спнсокь землевладельцев Мннской губернін, владельцевь 500 десятннь землн н более. Мннск, 1903.
** Грамадзянскі чын VII класа ў Табелі аб рангах у царскай Расіі, адпавядаў чыну падпалкоўніка.
л. 7. Выкупной акпть Помеіцйка Адама Мйхайловйча Александровйча, Мйнской губерній, Речйцкаго уезда, 2-го мйрового участка, Юревйцкой волостй, Крйвйцкаго сельскаго обіцества. 1864 года, августа 4-аго дня.
л. 150. Адмйнйстратйвное (no земельному устройству) Дело По ходатайству владельца йменія Крйшйчь Епйфана Полуяна обь указаній вь натуре Пространства й гранйць пастбйіцнаго сервйтута представленнаго крестьянамь дер. Крышйчь Юровйчскоіі волостй. Начапго 13.10.1910 года.
л. 157. Прошеніе владельца йменія Крйшйчй Епйфанія Ііванова Полуяна земскому начальнйку 3 участка Речйцкаго уезда обьуказаніп крестьянамь гранйць пользованія сервйтутнымй урочшцамй вь прннадлежаіцемь ему йменій Крйшйчй. 17 іюня 1910 г.
л. 212. Речйцкій уездный сьездь вь адмйнйстратйвномь npucymcmeiu определйль: дело пройзводствомь прекратйть. 16.03.1914 г.»*.
Сутнасць справы вось у чым: бацька Сяргея Епіфан Іванавіч Палуян у 1897 г. купіў у Крышычах закладзены ў банку маёнтак (мабыць, каб танней), не ведаючы, што частка зямлі не належыць прадаўцу, а ўваходзіць «у сервітутную прастору сялян вёскі Крышычы», г. зн у сумеснае карыстанне. Такім чынам, прадавец пан Ліхачэўскі абмануў яго. Епіфан Іванавіч не верыў гэтаму і забараняў мясцовым сялянам пасвіць на гэтай зямлі іх каровы. Сяляне падалі на яго ў суд. У выніку ён з ганьбай прайграў справу. Здаецца, і такія адносіны бацькі да простых людзей яшчэ больш аддалілі яго ад сына. А гэта, у сваю чаргу, хутка прывяло да кардынальнага разрыву адносін Сяргея з бацькам і фарміравання яго рэвалюцыйнай грамадзянскай пазіцыі...
* НГАБ. Ф. 1595. Воп. 2. Спр. 2308.
Зінаіда Дзярабіна
ПАМЯЦІ ДЗЯДЗЬКІ СЯРГЕЯ
Яшчэ ў маім раннім дзяцінстве мая мама Зінаіда Епіфанаўна Каракіна часта расказвала пра сваё дзяцінства, праведзенае ў Крышычах разам са сваімі братамі і сёстрамі. I заўсёды ў яе расказах упамінаўся ці нават быў галоўнай дзейнай асобай брат Сяргей. Ён быў старэйшы за маму на чатыры гады, і яны былі найбольш блізкімі сярод усіх братоў і сясцёр. Мама часта згадвала іх дзіцячыя гульні. Асабліва шмат яна расказвала пра ім прыдуманую гульню ў «хлопчыкі». Гэта былі невялікія палачкі-шчэпачкі, якія сімвалізавалі розных людзей. Загортвалі тыя палачкі ў каляровыя анучкі, завязвалі ніткамі. Прыдумвалі кожнаму сваю біяграфію. Усё павінна было быць, як у сапраўднасці, у жыцці. «Хлопчыкі» павінны былі працаваць у полі, у агародзе, на сенажаці: касіць сена, хадзіць у лес у грыбы і ягады, гатаваць ежу...
У мамы была выдатная памяць да канца жыцця. 1 яна часта чытала мне вершы на беларускай мове, у тым ліку «Тараса на Парнасе». Мама знаходзілася пад вялікім уплывам Сярожы. Ён вучыў яе чытаць, прывіў ёй любоў да ведаў, да кніг, культуры. У іх дома не было хатняй бібліятэкі, і Сяргей прывозіў кнігі з Мазыра, дзе ў той час вучыўся.
У 1905 г. з Мазырскай прагімназіі яго перавялі ў Мітаўскую мужчынскую гімназію, а мама толькі пайшла ў першы клас тамтэйшай жаночай гімназіі. Жылі тады яны — Ганна, Яўгенія, Зінаіда і Сяргей — у пансіёне, у нямецкай сям’і. Там усё было надта строга і размерана, з нямецкай скрупулёзнасцю. Як сама гаспадыня гаварыла, усё павінна было быць «цырліх-манірліх». А Сяргей быў вельмі ўпарты, мэтаскіраваны, заўсёды даказваў сваю правату. I адносіны з гаспадыняй у яго склаліся вельмі няпростыя...
АдСяргея мама даведалася прарэвалюцыйныя падзеі 1905 г., пра рэвалюцыйныя настроі яго самога і пра тое, што ён знаходзіўся ў гушчыні рэвалюцыйных падзей.
Бацькі доўга не гаварылі дзецям пра смерць Сяргея. Мама казала, што бацька забараняў яго ўпамінаць, а бабуля Аляксандра Дзмітрыеўна схавала некалькі ягоных рэчаў і тайна ад усіх іх захоўвала. У свой апошні прыезд у Крышычы мама выпрасіла ў яе падушку і яшчэ пару рэчаў Сяргея і ўсё жыццё да самай смерці спала толькі на яго падушцы. Гэту падушку пасля яе адыходу з жыцця мы перадалі ў Дзяржаўны літаратурны музей Максіма Багдановіча пасля яго адкрыцця ў 1991 г.
Цяпер раскажу пра бліжэйшых родзічаў Сяргея Палуяна, яго нашчадкаў (хоць і не прамых). Свой аповед пачну з сям’і Ганны Епіфанаўны Палуян, па мужу Шалінай. 3 цёцяй Анютай я пазнаёмілася ў канцы 1950-х гг. Да вайны ўся яе сям’я жыла ў Рызе, і мае бацькі з імі не кантактавалі і не перапісваліся. Цёця Анюта ніколі не працавала — выхоўвала траіх дзяцей. Мужа яе Мікалая Іванавіча Шаліна (1886-1942) я ніколі не бачыла. Ведаю, што ён закончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта і быў у Рызе суддзёй. У 1940 г., як і многія іншыя суддзі і адвакаты, быў рэпрэсіраваны і памёр у ссылцы ў Салікамску. У Ганны Епіфанаўны і Мікалая Іванавіча нарадзілася трое дзяцей: Анатоль (1906-1974), Наталля (1909-1998) і Уладзімір (1911-1925). Ганна Епіфанаўна з 1940 і па 1954 г. знаходзілася ў ссылцы ў Сібіры.
Анатоль закончыў юрыдычны факультэт Латвійскага ўніверсітэта, быў вельмі адукаваным чалавекам, кніжнікам. У яго хатняй бібліятэцы налічвалася звыш 5000 тамоў. Ён быў аматар-краязнавец, і калі мы з мужам прыязджалі ў Рыгу, заўсёды вадзіў нас, абавязкова пехатой, па старой Рызе ганзейскага часу, па горадзе XVIII, XIX і XX стст., расказваў ледзь не пра кожны дом: яго гісторыю, архітэктараў, жыхароў... Яго веды, эрудыцыя нас заўсёды прыемна ўражвалі. Апрача Рыгі, мы бывалі з ім у многіх мясцінах Латвіі: Сігулдзе, Цэсісе, Лігатне, Тукумсе, у казачным горадзе Талсі, і ён шмат расказваў пра гэтыя мясціны. Яго жонка Шаліна (Мункевіч) Аляксандра Кірылаўна (1908-1997) па адукацыі таксама юрыст. Была вельмі жыццярадасным, кампанейскім чалавекам. Ніколі не сумавала, заўжды ў цяжкую хвіліну прыходзіла ўсім надапамогу. У Анатоля Мікалаевічаі Аляксандры Кірылаўны былі дзведачкі: Анастасія
(з 1931 г.) і Яўгенія (з 1936 г.). Анастасія скончыла Рыжскае педвучылішча. Працавала выхавацелем, метадыстам і загадчыкам дзіцячага сада. Яе муж Анатоль Аляксандравіч Мяркур’еў (1932-2011) — выхаванец Калінінградскага рыбнага інстытута. Быў у Рызе дырэктарам суднамеханічнага завода, затым — галоўным інжынерам Латвійскага вытворчага аб’яднання рыбнай прамысловасці. Іх сын Юрый (з 1954 г.) — акадэмік Латышскай акадэміі навук, загадчык кафедры Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта, прафесар, доктар габілітаваны інжынерных навук. Жонка Юрыя — Мяркур’ева(Карнеева) ГалінаВасільеўна(з 1953 г.) — прафесар Інстытута інфармацыйных тэхналогій Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта, доктар тэхнічных навук. Іх дачка Алена (з 1985 г.) — старшы аналітык фірмы «Брусель». Закончыла Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (эканамічны факультэт) і магістратуру Магдэбургскага ўніверсітэта (Германія), жыве ў Бруселі. Другая іх дачка, Яўгенія, была замужам за афіцэрам Якавам Ізотавічам Строганавым (1929-1978) і разам з дзецьмі падарожнічала ўвесь час з мужам па месцах яго службы. Вучылася завочнаў Рыжскім універсітэце, працавалаў Прабірнай палаце Прыбалтыкі. У іх нарадзіліся дзве дачкі — Таццяна (з 1961 г.) і Вольга (з 1969 г.). Таццяна і яе муж Ігар Раймондавіч Енатс былі знаёмыя з дзіцячага сада, разам вучыліся ў Латвійскім тэхнічным універсітэце, сталі інжынерамі-будаўнікамі. Іх сын Яўгеній (з 1988 г.) вучыўся на эканамічным факультэце Латвійскага ўніверсітэта. Вольга Строганава закончыла хімічны факультэт таго ж універсітэта, а таксама фінансавы факультэт Інстытута грамадзянскай авіяцыі і медыцынскі каледж у Ізраілі. У Ізраілі цяпер і жыве з мужам Яфімам Бен-Давідам і дзецьмі Шарон і Ронам.
Наталля Мікалаеўна Меншыкава(Шаліна; 1909-1998) закончыла інстытут замежных моў. Пасля вайны працавала выхавацелем у рамесным вучылішчы, дзе вяла групу з дзевяці сірот з Беларусі, бацькі якіх загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Яна ўсю сябе аддавала дзецям, была вельмі клапатлівай і душэўнай асобай. Пра яе быў змешчаны вялікі матэрыял у адным з латвійскіх рэспубліканскіх выданняў. Яе муж Меншыкаў Мікалай Гаўрылавіч (1908-1988) закончыў Латвійскі ўніверсітэт, быў
кандыдатам сельскагаспадарчых навук, загадваў лабараторыяй у Сельскагаспадарчай акадэміі ў Сігулдзе. У сям’і Меншыкавых гадаваліся дзведачкі — Алена(з 1939 г.) і Ганна(з 1944 г.). Алена Мікалаеўна Меншыкава скончыла Рыжскае музычнае вучылішча па класе фартэпіяна. Працавала ў музычнай школе педагогам і канцэртмайстрам. Муж яе Дзядкоў Мікалай Гаўрылавіч (з 1940 г.) скончыў Рыжскі электрамеханічны тэхнікум, працаваў тэхнолагам на шэрагу заводаў радыёбудавання. Сын Алены ад першага шлюбу Уладзімір Эдуардавіч Муран (з 1961 г.) — выпускнік Рыжскай кансерваторыі па класе скрыпкі. Працаваў у аркестры Рыжскага опернага тэатра (першая скрыпка). Другая дачка Меншыкавых Ганна Мікалаеўна скончыла Рыжскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці «Харавы дырыжор», да пенсіі ўвесь час працавала ў сярэдняй школе. Яе муж Валянцін Міхайлавіч Галінскі (1952-2007) паспецыяльнасці цеплатэхнік. 1х сын Міхаіл (з 1972 г.) цяпер працуетаксістам. Дочкі-блізняты Наталля і Вольга (з 1980 г.) займаюцца хатняй гаспадаркай.
А зараз — пра сям’ю Яўгеніі Епіфанаўны Палуян, па мужу Шалінай. Як вядома, Яўгенія Епіфанаўна і Ганна Епіфанаўна былі замужам за роднымі братамі Шалінымі Канстанцінам і Мікалаем. Сёстры Палуян пазнаёміліся з братамі Шалінымі яшчэ ў гімназіі ў Мітаве (Елгаве). Калі Канстанцін і Яўгенія вырашылі пажаніцца, Ганна і Мікалай былі ўжо жанатыя, і праваслаўная царква рэзка запярэчыла супраць іх шлюбу. Тады Канстанцін Шалін паехаў у Пецярбург у Свяшчэнны Сінод, дзе папрасіў дазволу на шлюб з Яўгеніяй Палуян. Аднак толькі пасля таго, як ён прыстрашыў царкоўнікаў пераходам у лютэранства, Сінод даў згоду на вянчанне. У іх нарадзіліся дзеці Яўгеній (1911-?) і Ніна (1913-1983). Летам 1936 г. мама паехала ў Кіеў і ўпершыню ўзяла мяне з сабой. Там я пазнаёмілася з усёй сям’ёй цёці Жэні, а таксама з цёткамі Людмілай і Ангелінай... Канстанцін Іванавіч Шалін (1888-1942) закончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут, стаў інжынерам-пуцейцам і займаў кіраўнічыя пасады ва Упраўленні Паўднёва-Заходняй чыгункі. У сярэдзіне 1930-х гг. гэта Упраўленне знаходзілася ў Адэсе, і мяне адпраўлялі туды на ўсё лета, і я праводзіла яго на Чорным моры разам з іх сям’ёй. Бываючы ў Кіеве, мы заўсёды наведвалі магілу