След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Бахонка Аўдоцця
1796 — жыла ў 1816
Бахонка Галіна Ермалаеўна
1789(92) — жыла ў 1816
Бахонка Ганна Іванаўна (жонка Лаўрэя)
1821 —жылаў 1858
Бахонка Дзмітрый Іванавіч
1831 —жыўу 1869
Бахонка Домна Дзмітрыеўна
1855 — жыла ў 1858
Бахонка Ермалай Іванавіч
1765-1827, каваль
Бахонка Еўдакія Ермалаеўна
13.07.1799-1???
Бахонка Еўдакія Цярэнцьеўна (жонка Івана)
1799 — жылаў 1858
Бахонка Іван Ермалаевіч
1794 —жыўу 1858
Бахонка Канстанцін Дзмітрыевіч
1855 —жыўу 1858
Бахонка Кацярына (жонка Ермалая)
1770 — жыла ў 1816
Бахонка Кацярына Яфімаўна
25.10.1828-18??
Бахонка Лаўрэй Іванавіч
1818 — жыў у 1858
Бахонка Майсей Ермалаевіч
1807 — жыў у 1816
Бахонка Марыяна Лаўрэеўна
1847 — жыла ў 1858
Бахонка Міхаіл Лаўрэевіч
1849-1852
Бахонка Ульяна Іосіфаўна
1767 — жылаў 1795
Бахонка Феадасія Уласаўна
1725 — жыла ў 1795
Бахонка Федар Дзмітрыевіч
1856 — жыў у 1858
Бахонка Хоўра Ермалаеўна
26.06.1800 — жыла ў 1816
Бахонка Яфім
1 ??? ] 8??
Радавод Палуяна Сяргея Епіфанавіча
1. Неаніла 1884 (Брагін)— 1885 (Брагін)
2. Ганна 1886 (Брагін) — 16.10.1963 (Рыга)
3. Яўгенія 1889 (Брагін) — 2.10.1972 (Рыга)
4. Сяргей 7.10.1890 (Брагін) — 7.04.1910 (Кіеў)
5. Зінаіда 17.10.1894 (Брагін)— 16.01.1985 (Ленінград)
6. Людміла 29.09.1895 (Астрагляды) — 26.03.1985 (Кіеў)
7. Дзмітрый 1897 (Крышычы)— 194(?) (Галандыя?)
8. Ангеліна 23.12.1898 (Крышычы) — 1.10.1996 (Рыга)
9. Рыгор 1900 (Крышычы) — 28.02.1952 (Кардова, Аргенціна)
Бахонка
Аляксандра Дзмітрыеўна
1869 (Брагін) — 2.08.1922 (Юравічы)
Лаўрусенка
Алена Данілаўна 1830-1912
Бахонка
Дзмітрый Іванавіч 1831 — пасля 1869
Палуян
Епіфан Іванавіч 1866 (Брагін) — 27.11.1936 (Кіеў)
Палуян
Параска Кандратаўна 1827-1866
Палуян
Іван Рыгоравіч 1829-1914
1 браты і сёстры
2 бацькі
3 дзяды
Лаўрусенка
Марыя
1804 — пасля 1834
?
9
Лаўрусенка
Даніла Лук’янавіч 1801 — пасля 1855
Лаўрусенка Марыя 1785 —пасля 1834
Лаўрусенка Лук’ян Паўлавіч 1765-27.01.1840
Бахонка
Еўдакія Цярэнцьеўна
13.07.1799-пасля 1858
?
9
Бахонка
Іван Ермалаевіч 1794 — пасля 1858
Бахонка Кацярына 1770 — пасля 1816
Бахонка Ермалай Іванавіч 1765-1827
?
?
?
?
Кандрат ?
?
?
Палуян
Марына Міхайлаўна 1795 — пасля 1858
?
? Майсей ?
Палуян
Рыгор Сцяпанавіч 1790-1858
Палуян Вера Мікіраўна 1765 —да 1834
Палуян Сцяпан Васільевіч 1760 —да 1834
4 прадзеды
5 прапрадзеды
Іншых дакументальна пацверджаных звестак пра радавод Палуянаў пакуль знайсці не давялося. Але раней беларускія вучоныя Т. В. Кабржыцкая і В. П. Рагойша ўстанавілі гады жыцця бальшыні дзяцей Палуянаў — Епіфана Іванавіча і Аляксандры Дзмітрыеўны, пяцёра з якіх нарадзіліся менавітаў Брагіне*.
Лёс дзяцей склаўся вельмі па-рознаму, але ўсе яны, кожны ў сваім асабістым разуменні, імкнуліся да вялікіх мэтаў. Зінаіда, напрыклад, прымала актыўны ўдзел у абароне Айчыны ў перыяд Першай сусветнай вайны — нават начальнік Штаба Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў дакладзе аб параненых у баях каля беларускай вёскі Дрысвяты (зараз Браслаўскі раён Віцебскай вобласці) згадваў пра яе: «Сястра міласэрнасці Палуян Зінаіда Епіфанаўна змешчана ў Лісавецінскую абшчыну Чырвонага Крыжа, Палювостраўская набярэжная, 5»**.
Аб лёсе апошняга брата ніхто з сямейства Палуянаў не ведаў да канца жыцця, але цяпер можна зрабіць удакладненне. У Рускім кадэцкім некропалі Буэнас-Айрэса ёсць мемарыяльная дошка з надпісам: «Полуян Грйгорйй Епйфановйч, Георгйевскйй кавалер. Крымскйй Кадетскйй корпус, 4 выпуск (1924 г.), вйце-унтер-офйцер. С гймназйческой скамьй встутіл в ряды Добровольческой Армйй. Награжден Георгйевскйм крестом 4-ой степенй. Галлйполйец. В Югославйй, после окончанйя Кадетского корпуса, получйл спецйальность йнженера в Загребском унйверсйтете. В Аргентйну переехал е 1949 году. Работал на руднйке слюды. Погйб 28.2.1952 прй утечке газа в руднйке “Сельва”, Алыпа Грасйя, вблйзй г. Кордобы»***.
Трагічную смерць Р. Е. Палуяна са сваёй жонкай Зінаідай і яе братам згадвае ў сваіх успамінах старшыня Кадэцкага аб’яднання ў Аргенціне I. Н. Андрушкевіч: «Судьба роковым образом оборвала ее жйзнь. Прй катастрофе в руднйке слюды, где работалй ее муж й брат, она мчйтся спасать ux й умйрает от
* Гл.: Кабржыцкая Т. В., РагойшаВ. П. Слядамі знічкі. Мінск, 1990.
** На австро-германском фронте // Русское слово. 1916. № 54, 6 марта.
*** Кадетское пнсьмо№ 50. Буэнос-Айрес, 2007. [Электронны рэсурс]: http://ruguard.ru/forum/index.php/topic,47.0.html. Дата доступу: 01.12.2014.
газового удушенйя вместе с нйміі, совершая самый высйшйхрйстйанскйй завет: нет высшей радостй, как положйть жйзнь свою за другй своя. Так 28 февраля 1952 г. закончйлась тяжелая жйзнь Зйнайды Мйхайловны Полуян»*.
Пяць дзяцей Епіфана Палуяна (Неаніла, Ганна, Яўгенія, Сяргей, Зінаіда) былі народжаныя і ахрышчаныя ў Брагіне. Хрысціў іх выдатны святар, настаяцель брагінскай Мікалаеўскай царквы Максім Анісімавіч Ярэміч (1820-1894), які згадваецца ў дзённікавых запісах архіепіскапа Міхаіла (Галубовіча) падчас яго візіту ў Брагін: «Панядзелак. 19 верасня 1860 г. Раніцой ад ’ехаўу Брагін. Ракіцкі** вадзіўмяне па іррквах, а я зацягнуў яго, неахвочага, да дабрачыннагаАйца. Намагаўся памірыць іх. Заўважыў, штоЯрэміч / жонка дужа катэгарычныя і непрыхільныя да Ракіцкага. Выступілі з папрокамі. Нягледзячы нагэта, граф абяцаў скончыць вясною дом і здаць ссыпку»***.
3 нагоды добрасумленнай службы на адным месцы на працягу пяцідзесяці год запар протаіерэю М. А. Ярэмічу прысвечаны вялікія артыкулы ў губернскім друку, дзе падкрэсліваліся яго чалавечыя якасці: «Учаіфеся зашлй вь квартйру о. настоятеля Нйколаевской й Тухоновской церквей, npom. М. Еремйча, где пропелй несколько церковных песнопеній й вь заключеніе — многолетіе. Почтенный о. пропюіерей ласково прйняль детей, благодарііль йхь за хорошіе успехй вь пеній й церковно-славянскомь чтеній й, благословляя, даль каждому йзь нйхь no крестйку йзь простаго металла, а чнтавшему апостоль — серебряный; девочкамь же, кроме того, даль no платочку»****.
Таксама ў дзень юбілею М. А. Ярэміч атрымаў ушанаванні не толькі ад жыхароў Брагіна, але і ад губернскага і павятовага кіраўніцтва*****, дзе падкрэслена:«Будучй ревностнымь поборнйком-ь православія, деятельнымь просветйтелемь темнаго люда, о. протоіерей й вь обіцественной й вь частной жйзнй
* Проект «Белая гвардня». [Электронны рэсурс] : http://argentina/ Kadet nekropol. Дата доступу: 10.11.2014.
** Ракіцкі Іван Людвігавіч — мясцовы пан-арандатар, граф.
*** Янушкевіч Я. Я. Дыярыюш з XIX стагоддзя. Мінск, 2003. С. 256.
**** Мннскне епархнальные ведомостн, 1891, № 24, часть неофнцнальная. Мннск, 1892. С. 752.
***** Мннскне епархнальные ведомостн, Мннск. 1892. № 5. С. 133.
быль образцомь добраго пастыря, лучшймь представйтелемь духовенства й православнаго обіцества, быль пойстйне светйльнйкомь вь крае, горя й светя не подь спудомь, но на свейр нйце, да светйть всемь»*.
Відавочна, ва ўшанаваннях паважанага святара ўдзельнічала і сям’я Палуянаў, у якой ён кожнага з дзяцей хрысціў, у тым ліку і Сяргея.
Каб вызначыць дакладнае месца знаходжання дома Палуянаў, дзе нарадзіўся будучы пісьменнік, зноў жа прыйшлося звярнуцца да дакументаў, у гэтым выпадку — да фатаграфій, звязаных з царквой. У выніку ўстаноўлена, што сучасная царква Мікалая Цудатворца знаходзіццаў Брагіне на вуліцы Кастрычніцкай, 23 а, але гэта не той будынак, дзе служыў Максім Ярэміч, які хрысціў Сяргея. Пры апытанні старажылаў райцэнтра высветлена, што Мікалаеўская царква ў свой час знаходзілася недалёка ад будынкаў цяперашняга райвыканкама і магазіна № 58, у пачатку сучаснай вуліцы Кірава. Дом сям’і Палуянаў знаходзіўся таксама на гэтай жа вуліцы з неафіцыйнай назвай Загароддзе. Тут, блізка да Брагінкі, Сяргеяў дзед Іван, які задобрую службу быў вызвалены ад прыгону**, пабудаваў свой дом. Аб гэтым аўтарытэтна сцвярджае старэйшы жыхар Брагіна Марчанка Аляксей Мікалаевіч, які нарадзіўся ў 1923 г. і ўсё жыццё пражывае на гэтай вуліцы. А гаспадар дома № 44 Г ардзяйчук Анатоль Вячаслававіч у гутарцы сказаў, што «невядомыя людзі» прыпыняліся каля яго дома і фатаграфавалі, таму штотут некалі нарадзіўся «вялікі чалавек».
Галоўны архітэктар раёна Алесянкова Тамара Георгіеўна майму паведамленню абтым, што менавітаў Брагіне нарадзіўся знакаміты зямляк, зусім не здзівілася і прапанову аб неабходнасці перамены назвы вуліцы Кірава на вуліцу Сяргея Палуяна падтрымала: менавіта на гэтай вуліцы ён нарадзіўся; Кіраў жа не толькі ніколі не ступаў па брагінскай зямлі, ён нават ні разу не быў у Беларусі.
...Іду па вуліцы, што вядзе ў накірунку маёй роднай вёскі Грушнае. На месцы, дзе нарадзіўся Палуян, мне ўяўляецца, як
* Мннскне епархнальные ведомостн. Мннск, 1892. № 1. С. 26.
** Марціновіч А. Як месяц—адзінокі II Хто мы, адкуль мы...: у 3 кн. Кн. 3. Мінск, 2008. С. 377-379.
маленькі Сяргей бавіцца з мясцовымі сялянамі ў розныя гульні. Хаця, відаць, бацька не дазваляў яму гуляць разам з сялянскімі дзецьмі. Сам выхадзец з прыгонных сялян, мешчанін Епіфан Іванавіч у пачатку 1880-х гг. удала і з разлікам ажаніўся з сястрой уладара маёнткаХатуча* надворнагасаветніка** БахонкіСцяпана Дзмітрыевіча. Нягожа пляменніку «вашага высакароддзя» вадзіцца з «прастачынамі»... Займаючыся ў Брагіне дробным аптовым прадуктовым гандлем, бацька Сяргея марыў назапасіць грошай, займець асабісты маёнтак (ён ужо запрыкмеціў нешта ў Астраглядах) і самому стаць панам.
У гэтых умовах бацька ставіўся да выхавання дзяцей строга і не заўсёды справядліва. 3 успамінаў сясцёр Сяргея, іх дзед Іван Рыгоравіч часцяком супакойваў празмерны гнеў свайго сына і здымаў псіхалагічны дыскамфорт у сям’і.
I здаецца мне, што менавіта ў гэты, брагінскі перыяд жыцця ў маленькага Сяргея паўсталі першыя пытанні: чаму так многа несправядлівага на свеце, чаму адны жывуць багата, a другія бедна? Мабыць, у душы дзіцяці ўжо ў самым маленстве паявілася псіхалагічная рыса разлому, якая паступова прывяла да поўнага разрыву з бацькам, да іншага асабістага светаўспрымання, да асэнсоўвання неабходнасці ліквідацыі сацыяльнай несправядлівасці.
У гэтым сэнсе мэтазгодна пазнаёміцца з матэрыяламі яшчэ адной архіўнай справы.