• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Вацлаў Ластоўскі ў № 1 (II) часопіса «Крывіч» за 1926 год на балонках 62-66 апублікаваў артыкул «Мае ўспаміны аб М. Багдановічу». У гэтым артыкуле ёсць гэткае месца:
    «Склад рэдакцыі “Наша Ніва” ў 1909 годзе быў гэткі: А. Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, Ядвігін Ш. (Лявіцкі),
    Янка Купала, В. Ластоўскі і, дарыўкамі, Язэп Манькоўскі (Янка Окліч) ды Чыж (Альгерд Бульба), а на пачатку лета 1909 года прыбыў яшчэ С. Палуян.
    Гэты склад рэдакцыі ў 1909 і 1910 гадах рэзка распадаўся на дзве групы, каторыя былі дамэтна ахарактарызаваны свежа прыехаўшым з Кіева С. Палуянам "верхняй” і "ніжняй” палатамі. Да “верхняй” палаты належалі: А. Уласаў, браты Луцкевічы і, калі бывалі, — Чыж і Манькоўскі. “Ніжняя” палата складалася з Ядвігіна Ш., Купалы, Ластоўскага і Палуяна, аў канцы 1909 года да яе далучыўся мастак-маляр Я. Драздовіч. Рэдакцыя ў цэлым ніколі не сходзілася. На Віленскай вуліцы, № 20, дзе памяшчалася рэдакцыя, магазын ад вуліцы займала “ніжняя” палата, a святліцу ад панадворку мелаў сваім выключным панаванні “верхняя” палата. Паміж сабою працаўнікі гэтых дзвюх “палат” рэдка сустракаліся; у тэхнічных справах рэдакцыя зносілася праз замкнутыя на ключ дзверы па шчэлцы над парогам. Праз гэту шчэлку перасылаліся туды і назад рэдакцыйныя матэрыялы і карэспандэнцыя» <...>
    Якаў Анапрэенка
    УСЁ ПАЧАЛОСЯ 3 БРАГІНА
    Сяргей Палуян, як вядома, нарадзіўся ў Брагіне — у цяперашнім раённым цэнтры Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Даследчык беларускіх старадаўнасцей Адам Кіркор гэтую мясцовасць калісьці апісаўтак: «Средй болот, на берегу Брагйнкй й небольйюго озера, местечко Брагйнь... Далее тянется царство туманов, лесов й болот»*.
    Брагін мае настолькі багатую і часам малавядомую гісторыю, што сучаснікам ёсць падставы ганарыцца многімі яго людзьмі і падзеямі. Узяць хоць бы 1147 год: Масква пачала будавацца ў той час, калі Брагін, згодна з Іпацьеўскім летапісам, даўно ўжо
    * Кнркорь A. К. Вь Белорусском Полесье // Жнвопнсная Россія: Отечество наше вь его земельном, лстор., плем., эконом. н бытовом значенін. СПб.; М., 1882. С. 381.
    існаваў: «Ростнславь же йде Смоленьскоу no томь же веременй како оужерекы сташа пославше Олговйч йДвдвнча дроужйноу свою с Половцй воеваша Брягйнь»*.
    Брагінцы ведаюць. што ў пачатку XVII ст. адсюль з’явіліся на маскоўскім троне самаабвешчаныя расійскія цары Ілжэдзмітрыі**. Брагіншчына памятае масавы патрыятызм і самаадданасць сваіх жыхароў пры абароне Айчыны ў час Вялікай Айчыннай вайны 1812 г., падчас Першай і Другой сусветных войнаў. Аднак вернемся да нашага знакамітага земляка, пісьменніка, паплечніка Янкі Купалы і Максіма Багдановіча — Сяргея Епіфанавіча Палуяна...
    Агульнапрынятая трактоўка беларускага прозвішча Палуян зводзіцца да прастамоўнай формы царкоўна-грэчаскага імя Паліен (шматслоўны)***. Але ў прыватнай гутарцы носьбіт гэтага прозвішча доктар гістарычных навук, прафесар і загадчык кафедры Беларускага тэхналагічнагаўніверсітэта Іван Васільевіч Палуян паведаміў, што, па яго перакананні, палуяны — гэта зборшчыкі мёду, якія аддавалі палову меркі**** памешчыку, і адсюль пайшло прозвішча. Яшчэ ў дзяцінстве ён чуў аб гэтым ад старых людзей. Да нядаўняга часу самым вядомым Палуянамбрагінцом лічыўся былы балтыйскі матрос, удзельнік штурму Зімняга палаца, арганізатар міліцыі ў Брагінскай, Савіцкай і Ёлчанскай валасцях Палуян Яфім Верамеевіч.
    У сувязі з тым, што метрыкаў і іншых першасных дакументаў Сяргея Палуяна пакуль не знойдзена, некаторыя журналісты дапусцілі недакладнасці аб даце нараджэння знакамітага земляка* * * * *. Але ж у архіве Кіева знойдзены ўласнаручны запіс Палуяна Сяргея пры яго рэгістрацыі ў Кіеве ў 1908 г.:
    * Полное собранне русскнх летопнсей. Т. 2: РІпатьевская летопнсь. СПб., 1908. С. 327-360.
    ** Ганжураў I. Ф. Тут Ілжэдзмітрый баляваў // Памяць. Брагінскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск, 2003. С. 46.
    *** Ономастнкон. М., 2009.
    **** Мерка — старадаўняя мера аб’ёму, каля 39 л.
    ***** КісельЗміцер. Да 118-годдзя славутагабеларуса. [Электронны рэсурс]: Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны: https://www.facebook. com/talaka.nashkraj. Дата доступу: 01.11.2014.
    «Прйехаль йзь Речйцкаго уезда, где родйлся вь 1890 году й жш родйтелй. [...] Местечка Брагйня жйтель, города Речйцы меіцанйнь»*.
    Таксама на падставе прадстаўлення прыстава Лук’янаўскага ўчастка Кіева пры пахаванні на Байковых могілках святаром Мікалаем Яронемскім зроблены запіс аб даце смерці С. Е. Палуяна: «7 апреляумер, a 10 апреля 1910 похоронен возрастом 20 лет Мйнськой губерній, города Речш)ы меіцанйн Сергей Етіфановйч Полуян»**.
    Навуковае разуменне біяграфіі вялікага чалавека немагчымае без вывучэння адпаведных дакументаў. Таму, каб скласці радавод Палуянаў, прыйшлося звярнуцца да матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ). Намі выкарыстаны царкоўныя метрычныя кнігі*** і рэвізскія сказкі канцаXVIII — сярэдзіны XIX ст.****, дзе прыведзены рэвізіі падушнага падатковага абкладання насельніцтва (больш познія не захаваліся) і некаторыя іншыя дакументы. У адзначаны перыяд у чатырохтысячным Брагіне меліся тры праваслаўныя царквы і чатыры сінагогі.
    Трэба адзначыць, што ў якасці памешчыцкіх сялян Палуяны і Лаўрусенкі ўказаны ва ўсіх гэтых дакументах, у той час як Бахонкі згадваюцца толькі да сярэдзіны XIX ст. Відаць, гэтае сямейства стала свабодным яшчэ да адмены прыгоннага права, тым больш што ў епархіяльным друкаваным органе Бахонка згадваецца як багаты прыхажанін: «Брагннь. Нйколаевская церковь. [...] Обраіцають на себя внйманіе [...] Нкона Божіей Матерй, вь серебряной рйзе, весомь вь 100 золотнйковіэ, пожертвованная прйхожанйномь Дмйтрйемь Бохонко» *****
    * Архів кйівського РАГС. Метрнчна Кннга за 1910 рік, частнна 3: Померлі по Маріі-Магдалйнськоі’ церквн Кйівського Маріінського дйтячого прйтулку. Уявління № КШ-15099.
    ** Державнйй архів міста Кнева. Ф. 116. Оп. 46. Спр. 8384.
    ***НГАБ.Ф. 136. Воп. 13. Спр. 493. Арк. 198-205; Спр. 497. Арк. 32 адв.; Спр. 498. Арк. 103 адв., 120 адв.; Спр. 529. Арк. 49, 60; Спр. 552. Арк. 87-117, 123 адв., 161 адв.; Воп. 14. Спр. 422. Т. 1. Арк. 54—130.
    **** НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 707. Арк. 335,345 адв. — 346, п. 40, 354 адв. — 355, п. 80.
    ***** Опнсаніе церквей й прнходовь Мннской епархій. Прнпоженіе кь Мййскймь епархіальньімь ведомостямь за 1879 г. Мйнскь, 1879. С. 23.
    Таксама не вызначана галіна радаводу па лініі бацькавай маці, таму што невядома яе дзявочае прозвішча.
    3 нашага даследавання вынікаюць наступныя звесткі пра продкаў і родзічаў Сяргея Палуяна ў сучаснай транскрыпцыі:
    Па лініі бацькі Епіфана Палуяна:
    Палуян Алена Кірылаўна
    1781 —жылаў 1795
    Палуян Алена Рыгораўна (жонка Пятра Рыг.)
    1836 — жылаў 1858
    Палуян Аляксандра (жонка Кузьмы)
    1792 — жылаў 1816
    Палуян Аляксандра Іванаўна
    1793 —жылаў 1858
    Палуян Анастасія Мікітаўна
    28.10.1840-18??
    Палуян Ангеліна Епіфанаўна
    23.12.1898
    (Крышычы) —1.10.1996
    Палуян Аўдоцця Іванаўна
    1811 — жыла ў 1816
    Палуян Варвара Рыгораўна (жонка Івана Сцяп.)
    17?? — пасля 1840
    Палуян Васіль Гардзеевіч
    1876 — пасля 1916
    Палуян Васіль Сцяпанавіч
    17?? —жыўу 1795
    Палуян Вера Мікітаўна (жонка Сцяпана Вас.)
    1765 —да 1834
    Палуян Ганна Епіфанаўна
    1886 (Брагін) — 16.10.1963
    Палуян Гардзей Іванавіч
    1833 — пасля 1876
    Палуян Гаўрыла Кірылавіч
    1777 —жыўу 1816
    Палуян Даміян Іванавіч
    30.11.1840-18??
    Палуян Дар’я Рыгораўна
    1827 — пасля 1850
    Палуян Дзмітрый Епіфанавіч
    1897 (Крышычы) —194?
    Палуян Дзмітрый Іванавіч
    1838 — рэкрут 1854
    Палуян Епіфан Іванавіч
    1866-27.11.1936 (Кіеў)
    Палуян Еўдакія Іванаўна
    1804 — жылаў 1816
    Палуян Еўдакія Міхайлаўна (дачка
    Усцінні Мін.)
    1843 — жыла ў 1858
    Палуян Еўдакія Іосіфаўна (жонка Івана Іван.)
    18?? — пасля 1840
    Палуян Зінаіда Епіфанаўна
    17.10.1894 (Брагін) —
    16.01.1985
    Палуян Іван Іванавіч
    18?? — пасля 1840
    Палуян Іван Кірылавіч
    1780-1812
    Палуян Іван Рыгоравіч
    1829-1914 (Юравічы)
    Палуян Іван Сцяпанавіч
    1803 — пасля 1840
    Палуян Іван Сцяпанавіч
    1814-1857
    Палуян Ілля Іванавіч
    1845-1855
    Палуян Іосіф Пятровіч
    25.12.1878 —пасля 1878
    Палуян Карп Пятровіч
    1858 — жыў у 1858
    Палуян Кацярына Цітаўна (жонка Гардзея)
    1835 —жылаў 1858
    Палуян Кірыла Цімафеевіч
    1755-1812, сапожнік
    Палуян Ксенія Міхайлаўна
    1836 — пасля 1850
    Палуян Кузьма Сцяпанавіч
    1799-185?
    Палуян Людміла Епіфанаўна
    29.09.1895 (Астр.) —
    26.03.1985
    Палуян Мар’яна (жонка Гаўрылы)
    1790 — жыла ў 1816
    Палуян Марта (жонка Івана Кірыл.)
    1772 — жыла ў 1816
    Палуян Марта Гардзееўна
    1857 — жылаў 1858
    Палуян Марыя Міхайлаўна (жонка Рыгора Сцяп.)
    1795 — жылаў 1858
    Палуян Мікалай Міхайлавіч
    1840 —жыўу 1853
    Палуян Мікіта Іванавіч
    1850 —жыўу 1858
    Палуян Мікіта Іванавіч
    1807 — пасля 1840
    Палуян Міхаіл Сцяпанавіч
    1806-1846
    Палуян Неаніла Епіфанаўна
    1884 (Брагін) — 1885
    (Брагін)
    Палуян Параска Кандратаўна (жонка Івана Рыг.)
    1827 — пасля 1866
    Палуян Піліп Міхайлавіч
    1834-1853
    Палуян Пятро Іванавіч
    18?? —пасля 1878
    Палуян Пятро Рыгоравіч
    1834 —жыўу 1858
    Палуян Пятро Сцяпанавіч
    1792 —жыўу 1795
    Палуян Рыгор Епіфанавіч
    1900-28.02.1952
    (Аргенціна)
    Палуян Рыгор Сцяпанавіч
    1790-1858
    Палуян Сцяпан Васільевіч
    1760 — жыўу 1816, да
    1834, шавец
    Палуян Сцяпан Іванавіч
    1839 —жыўу 1858
    Палуян Сяргей Епіфанавіч
    7.10.1890
    (Брагін)—7.04.1910
    (Кіеў)
    Палуян Таццяна Ільінічна (жонка Мікіты)
    18?? — пасля 1840
    Палуян Ульяна Іванаўна (жонка Кірылы)
    1747(65) — 1795 жыла
    Палуян Усціння Верамееўна (2-я жонка Івана Сцяп.)
    1821 — жыла ў 1858
    Палуян Усціння Мінаўна (маці Піліпа)
    1812 — жылаў 1858
    Палуян Феадасія Паўлаўна (жонка Пятра)
    18?? —пасля 1878
    Палуян Якаў Іванавіч
    20.02.1840-28.04.1841
    Палуян Яўгенія Епіфанаўна
    1889 (Брагін) — 2.10.1972 (Рыга)
    Палуян Яўгенія Іванаўна
    27.12.1800-18??
    Палуян Яўгенія Міхайлаўна
    1845 — пасля 1850
    Палуян Яфім Верамеевіч
    18?? — 19??
    Па лініі маці Аляксандры Бахонка:
    Бахонка (жонка Ермалая)
    17?? — 18??
    Бахонка (жонка Яфіма)
    1???	18??
    Бахонка Алена Данілаўна
    1830 — жылаў 1858
    Бахонка Аляксандра Дзмітрыеўна
    1869-2.08.1922
    (Юравічы)
    Бахонка Анісія Дзмітрыеўна
    1855 —жылаў 1858