• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Трэцяе ж маё наведванне Крышычаў было адносна працяглым, але і апошнім. Мы тады пражылі ўКрышычах больш задва гады свайго бежанскага часу, з лета 1918 г. па восень 1920 г. Калі мы прыехалі ў Крышычы з галоднага і халоднага Петраграда, мне было дванаццаць гадоў. Памятаю, як мой малодшы брат Валодзька, калі ўбачыў на стале ў дзеда цэлы бохан чорнага хлеба, задрыжаў, узяў яго ў рукі і залепятаў: «Хлебчык». А было тады Валодзьку тры гады.
    Прыкладна ў 1913 г., незадоўга да вайны, дзед прадаў свой стары дом і будынкі з прылеглай да іх зямлёю і вырашыў новы дом паставіць далей ад вёскі, бліжэй да ляска з назваю Лужы, за вялікаю канавай і мастком праз яе, але выканаў гэты план толькі часткова: вайна перашкодзіла. Ён паспеў паставіць вялікае гумно, у якім тады захоўваліся сані, павозкі і каляскі, па-мойму, знаходзіліся там і коні; за плотам у бок дарогі ішоў агарод, а насупраць яго праз двор — свіран, за ім, каля канавы, была вяндлярня, за якой пачыналася сажалка; за свірнам з боку хаты знаходзілася перанесеная дзедам часовая абора. Насупраць аборы была студня з жураўлём, а непадалёку ад студні знаходзіўся ток, дзе складвалася збожжа і стаялі невялікая веялка і малатарня з конным прывадам. У ім звычайна малацілі зімою цапамі. Ток быў размешчаны так, што тыльным сваім бокам быў павернуты да хаты. Да тока прымыкаў куратнік.
    У кроках 20-30 ад тока стаяла хата, у якой жылі бацькі маці. Гэта хата фактычна была пабудавана для млынара, якога дзед хацеў пасяліць туды пасля пабудовы паравога млына, але вайна сарвала і будоўлю млына. Новага жылога дома, як мы ўжо ведаем, дзед таксама не паспеў паставіць. Былі толькі прывезены для яго вялікія сасновыя бярвёны, якія з часам пачалі падгніваць, і дзед, зразумеўшы, што новай хаты яму не паставіць, стаў паступова іх пускаць на дровы. Так і давялося ў хаце для
    млынара жыць самому дзеду. У ім на працягу двух гадоў жылі і мы, мітаўскія бежанцы.
    Хата была невялікая, складалася з двух параўнальна прасторных пакояў. Праз невялікія халодныя сені мы траплялі ў кухню з вялікай печчу, з глінабітнай падлогай. Направа з кухні дзверы вялі ў жылы пакой з драўлянай падлогай, з адзіным вялікім акном, якое не адчынялася, а пры неабходнасці толькі вынімалася (так, як і ў кухні). Пакой быў вялікі, у ім свабодна размяшчаліся дзед з бабкай, мае бацькі і мы, трое дзяцей, стаялі яшчэ абедзенны стол, буфет, шафа, атаксама заставалася месца, дзе пры неабходнасці можна было пакласці і гасцей, там летам жыла яшчэ цёця Жэня з дзецьмі, размяшчаўся і дзядзька Міця з сям’ёй, калі прыязджаў наведаць бацькоў, і іншыя.
    Ад хаты ў бок тока ішоў плот, які заварочваў каля тока на агароджаную дарогу да Лужы, да выгану. 3 другога боку тока і свіронка рос вялікі малады сад з невялікім парніком і другім агародам. У дварэ каля гумна раслі грушы, ці, як іх тут называлі, дулі. Ад хаты другая дарога выходзіла на бальшак да Рэчыцы, а трэцяя ішла на бліжэйшы хвойнік. У хвойніку к канцу лета і восенню было шмат баравікоў і рыжыкаў, баравікоў было нямала і ў дуброве за хвойнікам. Туды мы з маці і цёткай Жэняй часта хадзілі ў грыбы, і цётка расказвала маці змест вядомага ў той час рамана Крыжаноўскай «Павуціна» з усімі страшнымі гісторыямі, апісанымі ў ім.
    За Канавай, у бок вёскі, стаялі два сялянскія ветракі.
    Новае селішча Крышычы займала невялікі ўчастак ворнай зямлі і было акружана маладым лісцвяным лесам Лужаю, а ў бок хвойніку дарога ішла пяскамі праз саснякі.
    Бліжэйшым ад дзедавай хаты паселішчам былі Хутары — некалькі хат перасяленцаў з той жа вёскі Крышычы; міма Хутароў праходзіла дарога ад хаты дзеда на станцыю Васілевічы, якая знаходзілася за 18 вёрст.
    Сама вёска Крышычы была тады невялічкай вёсачкай з вечнымі лужынамі на вуліцы, у якіх качаліся чорныя і рабыя даўгарылыя свінні. Перад вёскай на прыбітай да слупа шыльдзе значыліся назва вёскі і колькасць у ёй душ мужчынскага полу з часу апошняга перапісу насельніцтва — 97.
    Самай блізкай ад Крышыч — за паўтары вярсты — вёскай быў Прудок. У Прудку мне запомніўся дом аднаго яўрэя з дзвюма вялікімі елкамі перад ганкам, што было рэдкасцю ў тых краях. 3 Прудка ішло некалькі дарог, адна з іх — на вузлавую чыгуначную станцыю Каленкавічы4 (25 вёрст ад Крышыч). Была дарога і ў валасное мястэчка Юравічы, размешчанае на вельмі прыгожым месцы — на абрывістым высокім беразе Прыпяці. У Юравічах была праваслаўная царква, у якой вянчаліся мае бацькі, а пазней і цёця Жэня з дзядзькам Косцем. Юравічы мелі прыстань, і параходы па Прыпяці хадзілі ў адзін канец да Мазыра, а ў другі — да Кіева. На юравіцкіх праваслаўных могілках пахаваны мае прадзед Іван Рыгоравіч і бабка Аляксандра Дзмітрыеўна. Юравічы хораша апісаны ў выдатным рамане Івана Мележа «Людзі на балоце». I. Мележ нарадзіўся ў вёсцы Глінішчы, зусім блізка ад Крышыч. Ён апісаў гэтыя мясціны дакладна і праўдзіва. Я магу сказаць гэта, бо быў там да восені 1920 г., а дзеянне рамана пачынаецца недзе толькі на год пазней.
    Помню, аднойчы з дзедам я быў у нашым павятовым цэнтры — Рэчыцы, калі дзед ездзіў туды на кірмаш прадаваць свайго жарабка Авіятара. Рэчыца ад нашай хаты знаходзілася прыкладна за сто вёрст, і гэта паездка была складанай і цяжкай, працягвалася (туды і назад) некалькі дзён. Бліжэйшы ад нас павятовы горад быў Мазыр, які знаходзіўся ўсяго за 20 вёрст, але ён размяшчаўся за Прыпяццю, у чужым па адміністрацыйным падзеле павеце. За 20 вёрст ад нас было мястэчка і прыстань Нароўля, таксама на другім беразе Прыпяці. Там у 1920 г. працаваў участковым суддзёю мой бацька.
    Вернемся зноў да хаты і гаспадаркі дзеда Епіфана.
    Наколькі я помню, дзед у сябе парабкаў не трымаў, спраўляўся па гаспадарцы сам. У яго быў добры, спраўдны сельскагаспадарчы інвентар: розныя плугі, бароны, касілкі, жняяркі, граблі і г. д. Дзед сачыў за сваімі прыладамі і дапамагаў імі сваім суседзям. Прычым рабіў ён гэта заўсёды бясплатна. Ён памог завесці ў вёсцы белых ёркшырскіх свіней, даваў сялянам гатунковае насенне на развод і г. д. Мясцовыя сяляне таксама добра адносіліся да дзеда, у цяжкія моманты не пакідалі яго без дапа-
    могі. Мукой і збожжам дзед не гандляваў, калі не хапала чаго для жыцця, то ён прадаваў што-небудзь са скаціны.
    Бабуля была выдатная гаспадыня. Яна смачна гатавала розныя беларускія стравы, ведала мноства рэцэптаў блінчыкаў, дранікаў, хворасту, коржыкаў, тартоў і інш. і ўсё гатавала так смачна, што і цяпер не забываецца смак яе страў. У бабулі было шмат шэрых гусей, якіх на лета з падрэзанымі крыламі (каб далёка не адляталі) пускалі «навыпуск» — на волю. За лета гусі тлусцелі. Восенню іх рэзалі і гатавалі па-асабліваму. 3 гусей выбіраўся ўвесь тлушч, ператопліваўся, а шкваркамі з абсмажанымі абрэзкамі мяса фаршыравалі гусіныя шыйкі, смажылі іх у выглядзе кілбас і залівалі шмальцам. На зіму вэндзілі і гусіныя тушкі, а гусінае пер’е скублі доўгімі зімовымі вечарамі.
    Пражытыя ў Крышычах два гады сталі апошнім нашым спатканнем з бацькамі маёй маці: даволі хутка пасля гэтага, 2 жніўня 1922 г., ад сухотаў на 53-м годзе жыцця памерла наша бабуля Аляксандра Дзмітрыеўна. Дзед Епіфан Іванавіч на 14 гадоў перажыў сваю жонку і памёр ужо ў Кіеве 27 лістапада 1936 г.
    Кастусь Езавітаў
    СЯРГЕЙ ПАЛУЯН I ЯГО ПАРА
    На 1940 год прыпадала 50-годдзе народзінаў і 30-я ўгодкі з дня смерці аднаго з гарачых беларускіх патрыётаў, беларускага пісьменніка Сяргея Палуяна. Аўтар гэтых радкоў падрыхтаваў быў невялічкую брашуру, якая мелася выйсці ў Рызе, але вайсковыя падзеі не далі магчымасці атрымаць з Вільні некаторыя не апублікаваныя яшчэ творы С. Палуяна, што перахоўваліся ў старых супрацоўнікаў «Нашае Нівы», і таму выданне гэтае расстроілася. He адзначылі гэтых датаў і іншыя беларускія цэнтры. Наагул, сумны лёс гэтага здольнага паэта мала асветлены ў беларускім друку і шырокае грамадства наша амаль нічога не ведае аб Сяргею Палуяне, ягоным жыцці, творчасці і нечаканай хвалюючай смерці.
    Каб хоцв троху запоўніць гэты прабел у гісторыі беларускае літаратуры, тут падаюцца тыя, дужа скупыя, біяграфічныя весткі
    аб С. Палуяне, што параскіданы ў розных беларускіх выданнях на працягу мінулых 30 год, а таксама і тыя новыя даныя, якія аўтар атрымаў ад сястры Палуяна Ганны Палуян, якая здаўна ўжо жыве ў Рызе, пабраўшыся тут з вядомым у Латвіі юрыстам, членам судовае палаты Мікалаем Шаліным1.
    л л л
    Сяргей Палуян нарадзіўся 7 кастрычніка 1890 года ў двары Астрагляды ў 10 кіламетрах ад мястэчка Брагін былога Рэчыцкага павета. Мястэчка Брагін сталася «мястэчкам» толькі ў часы расейскага панавання. Гэта ёсць адзін з старэйшых гарадоў у Беларусі, ведамых летапісцам ужо ў часы палавецкіх нападаў 1147 года. У 1604 годзе ў Брагіне. пры двары князя Адама Вішнявецкага, з’явіўся прэтэндэнт на Маскоўскі пасад Дзмітры Самазванец. У Савецкай Беларусі Брагін быў раённым цэнтрам Брагінскага раёна Гомельскай акругі.
    Двор Астрагляды быў даволі вялікім. У цэнтры яго знаходзіўся прыгожы старадаўні палац замкавагатыпу, з вялікімі і жудаснымі скляпамі ды з абароннымі ўмацаваннямі, абкапанымі наўкола глыбокім равом. Належалі Астрагляды панам Празароўскім, а бацька пісьменніка, Епіфан Палуян, разам з цясцём сваім Дзмітром Бахонкам былі ў гэтым двары арандатарамі.
    Улада, багацце і ўплывы польскіх паноў у гэтым кутку беларускага Палесся паўстагоддзя назад былі аграмадныя. Старэйшае пакаленне беларускага сялянства яшчэ моцна памятала прыгон, панскі прымус і здзекі. Разам з адвечнаю нянавісцю да паноў у душах сялянскіх яшчэ жыў і моцны, гадамі не зжыты страх перад панскаю ўладай, і гэты страх змушаў да часу моцна сціскаць зубы і з вонкавай пакорай гнуць спіну.
    He было салодкім і жыццё арандатараў, але яны ўжо выбіліся на вышэйшую ад звычайных сялян-вяскоўцаў сацыяльную ступеньку і лічылі сябе вышэйшаю за сялян істотаю. Летуценнем кожнага арандатара было — выйсці з-пад панскай улады і набыць сабе собскую гаспадарку, каб гаспадарыць на собскую руку. Добра разумелі арандатары і патрэбу асветы для сваіх дзяцей, але асвету яны разумелі толькі як спосаб вывесці дзяцей «у
    людзі» і летуцелі «выўчыць дзяцей на паноў». Прыблізна гэткія настроі панавалі ў сем’ях Дзмітра Бахонкі ды Епіфана Палуяна.