• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Ішоў 1905-ы год. Я была ў другім класе. Мы з сястрою жылі тады ў дзядзькі Вікенція3. Я ведала, што гэта рэвалюцыя. He толькі рабочыя, але і гімназісты ў Мітаве былі рэвалюцыйна настроеныя. Вучні гімназіі і рэальнага вучылішча баставалі. Нават у нашай жаночай гімназіі праходзілі забастоўкі. Сяргей быў у гушчыні падзей. Яго хацелі арыштаваць. Дзядзька падказаў бацьку, і ён забраў Сяргея з гімназіі, адвёз дадому. Аднак і там Сяргей застаўся верны сабе, звязаўся з юравіцкай моладдзю, і яму зноў пагражаў арышт.
    Бацька4 быў чалавек старых поглядаў і таму не разумеў Сяргея, быў ім незадаволены, патрабаваў ад яго паслушэнства. Бацька ўсё жыццё выбіваўся «ў людзі», хоць і быў у вечных даўгах, аднак ужо лічыўся панам. А тут — сын-рэвалюцыянер... Ці мог ён змірыцца з гэтым? Але Сяргей, які ўпартасцю ўдаўся ў бацьку, цвёрда трымаўся сваіх перакананняў. Бацька, чалавек гарачы, нават біў Сяргея (праўда, пасля ён скора адходзіў, каяўся ў сваіх учынках). Пасля адной вялікай сваркі бацькі з сынам Сяргей пайшоў з дому назаўсёды.
    Маці горка перажывала гэты разрыў. Я не ведала тады, дзе ён быў. Даведалася пасля, што Сяргей жыў у Вільні, а затым у Кіеве,
    дзе працаваў малодшы брат нашай маці Акім5.3 адным са стрыечных братоў, Іванам Фёдаравічам Бахонкам6, Сяргей, відаць, быў блізкі. Іван праз некаторы час пасля смерці Сяргея застрэліўся, і яго сям’я абвінавачвала Сяргея «ў дрэнным уплыве».
    Сяргей Епіфанавіч Палуян 7 красавіка 1910 г. пакончыў з сабою.
    Я ўвесь час была далёка ад дому, у Мітаве. Даведалася пра трагічны канец свайго брата толькі пасля. Запомніла і словы з яго перадсмяротнага пісьма, якія пераказаў бацька: «Жыццё ў марах — казка, а на самай справе — гніенне раба і вечная незабяспечанасць. Але не думайце, што з-за незабяспечанасці я паміраю.. ,»7 Магчыма, у гэтых словах бацька шукаў сабе апраўдання, бо пасля сыходу Сяргея з сям’і ён яму матэрыяльна не памагаў.
    Значна пазней, у 1917 г., я была ў Кіеве і наведала Сяргееву магілу на Байкавых могілках. На помніку было напісана:
    Белорусскнй беллетріісгь
    Сергей Полуянь
    Помнік паставіў бацька.
    Калі, праз многа гадоў, я зноў апынулася ў Кіеве, мне сказалі, што тая частка могілак, дзе быў пахаваны Сяргей, адышла пад забудову.
    Павінна дадаць да сказанага, што брат мой зрабіў вялікі ўплыў на ўсё мае жыццё. Ён яшчэ ў дзяцінстве прывіў мне любоў да кніг, да чытання. Дзякуючы яму ў мяне ўзнікла вялікая цяга да ведаў, да адукацыі.
    Як дарагая рэліквія, у мяне да гэтага часу захоўваецца цудам уцалелая ў блакаду Ленінграда Сяргеева падушка. Калі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі я аднойчы наведала Крышычы, то разам з маці горка наплакалася па Сяргею. Тады я і папрасіла ў мамы даць што-небудзь на памяць пра майго любімага брата. Маці аддала яго падушку. Падушка да гэтага часу служыць мне, увесь час напамінаючы сабою пра Сяргея, пра наша крышыцкае бесклапотнае дзяцінства.
    Людміла Палуян
    ПОМНЮЯГО
    У нашай вялікай і дружнай сям’і расло восем дзяцей. Сяргей быў трэцім, старэйшыя за яго былі яшчэ дзве сястры. Я была пятае дзіця ў сям’і.
    3 дзецьмі ў асноўным займаўся Сяргей, і мы ўсе яму вельмі ўдзячныя за гэта.
    Гэта было ў раннім дзяцінстве. Помню, як аднойчы бацька сказаў: «Ну, дзеткі, хопіць лынды біць, пара за кніжку брацца. А настаўнікам вашым будзе Сяргей. Вы павінны слухацца яго, выконваць усе яго заданні».
    Вось на гэтым і скончылася наша бесклапотнае дзяцінства. Сяргей быў вельмі разумны. Як настаўнік ён быў строгі і патрабавальны, і мы пабойваліся і слухаліся яго. Але каму хацелася ў тыя нашы гады сядзець з кніжкай? Зразумела, заўсёды стараліся збегчы ў сад, аднак гэта нам не заўсёды ўдавалася. Пачыналіся зноў заняткі. Сяргей не даваў нам спуску, патрабаваў вучыць розныя заданні. Бывала, на дзвярах свайго пакоя тлуста выведзе вугалем літару «Ф» і тых, хто не выканаў заданне, прымушаў, як ён казаў, «лізаць ферта». Гэта было для нас вялікае пакаранне. Зразумела, без слёз не абыходзілася, але ён быў няўмольны. Нават умяшанне маці не дапамагала.
    Пасля ўрокаў і абеду мы выходзілі ў двор, і Сяргей часта гуляў з намі. Узімку Сяргей рабіў для нас снежную горку, а вечарамі ладзіў канцэрты. У яго быў добры музычны слых і голас — барытон. У часе такіх сямейных канцэртаў мы вывучылі ад яго рэвалюцыйныя песні «Отречемся от старого мнра», «Варшавянка», «Смело, товармідн, в ногу» і шмат іншых.
    Са сваімі сябрамі Сяргей быў ветлівы. Яго абаяльнасць прыцягвала людзей, і ён быў заўсёды ў коле сяброў. Гаварыў Сяргей і дома, і з навакольнымі сялянамі толькі па-беларуску.
    Ды вось скончылася наша дзяцінства. Мы, дзяўчаты, адна за адной паступілі ў Мітаўскую гімназію, а браты Змітрок і Рыгор — у Мітаўскае рэальнае вучылішча. У Мітаве тады
    жылі два родныя браты нашай маці, Сцяпан1 і Вікенцій, абодва выкладчыкі. Сцяпан выкладаў рускую мову і гісторыю ў нямецкай класічнай гімназіі, а Вікенцій працаваў інспектарам Аляксандраўскага мужчынскага вучылішча. Вось чаму мы трапілі ў гэты далёкі ад Беларусі горад.
    У адрозненне ад усіх нас Сяргей паступіў у Мазырскую шасцікласную прагімназію. Відаць, у Мазыры ён пазнаёміўся з рэвалюцыйна настроенымі рабочымі, бо ў час канікулаў пачаў агітаваць моладзь у Юравічах. Прыстаў бацьку паважаў, ён і кажа яму: «Забярыце вашага сына, а то я яго арыштую». Бацька адправіў Сяргея вучыцца ў Мітаву. У 1905 г. у Мітаве, як і ўсюды ў Расіі, пачаўся рэвалюцыйны рух. Сяргей актыўна ўключыўся ў гэты рух, пачаў хадзіць у сарочцы чырвонага — рэвалюцыйнага — колеру. Прыстаў Мітавы папярэдзіў нашага бацьку, што вымушаны будзе арыштаваць Сяргея за арганізацыю мітынгаў сярод моладзі. Па парадзе, здаецца, Багдановіча2 (дырэктара ці проста выкладчыка гімназіі, добра не помню, у яго адзін час жыў брат, і той ведаў пра яго рэвалюцыйныя погляды) бацька забраў Сяргея з гімназіі. Нейкі час Сяргей жыў дома, у Крышычах, a потым выехаў — спачатку ў Вільню, а пасля ў Кіеў.
    У Кіеве жыў яшчэ адзін родны брат маёй маці, Акім, які працаваў ва Упраўленні Паўднёва-Заходняй чыгункі. Як мне помніцца, ён памагаў Сяргею ўладкавацца ва Упраўленне чыгункі. але я не помню, як доўга Сяргей там працаваў. Бацька сыну матэрыяльна не дапамагаў, не было з чаго: мы ўсе вучыліся, а за вучобу трэба было дорага плаціць. Дзядзька казаў, што Сяргей сам падзарабляў — пісаў сачыненні гімназістам старэйшых класаў, збіраўся сам здаць экстэрнам экзамены за гімназію, каб потым паступіць ва ўніверсітэт. Аднак не паспеў зрабіць гэтага, налажыў на сябе рукі. Калі я ўжо заканчвала другі клас Мітаўскай гімназіі, з ім здарылася вялікае няшчасце. Мы ўсе вельмі цяжка перажылі гора, а маці да самай сваёй смерці плакала па сыне. Яна з бацькам ездзіла на пахаванне Сяргея ў Кіеў, прывезла адтуль Сяргееву чырвоную касаваротку і ажно да самай смерці (а памерла яна рана, у 1922 г., ад сухотаў і пахавана ў Юравічах) падкладвала сарочку пад падушку: а можа, Сяргейка прысніцца?
    Па Сяргею бацька паставіў помнік: гранітная пліта, а на ёй мармуровы крыж. На помніку было высечана: «Белорусскнй беллетрнсть Сергей Полуянь». 1 даты нараджэння і смерці. Я помню гэты помнік на ўскрайку Байкавых могілак, бо час ад часу прыходзіла да Сяргея з паклонам. На жаль, тая частка могілак, дзе быў пахаваны Сяргей, пазней, яшчэ да вайны, адышла пад забудову. Казалі, быццам натым месцы школу міліцыі пабудавалі.
    У мяне былі тры здымкі Сяргея: Сяргей у гімназічнай форме (калі вучыўся ў Мітаве), Сяргей зтаварышамі-гімназістамі і Сяргей у труне. У маі 1941 г. да мяне ў Кіеў прыязджалі нейкія два беларускія пісьменнікі, распытвалі пра Сяргея, папрасілі картачкі, каб перафатаграфаваць... Праз некалькі тыдняў пачалася вайна. Відаць, не толькі фотакарткі, але і самі пісьменнікі загінулі, бо пасля таго ніхто да мяне ні разу не завітваў.
    Ангеліна Палуян
    У КРЫШЫЧАХ
    Я нарадзілася і правяла сваё дзяцінства ў Крышычах. Добра помню наш дом, куплены бацькам разам з зямлёй. Дом для нашай шматдзетнай сям’і аказаўся замалы, і бацька прыбудаваў да яго трысцен, у якім размясціліся кухня, стало-
    вая і два невялікія пакойчыкі — нашагадзядулі і Сяргея. Сяргееў пакойчык быў квадратны, з адным акном. У пакойчыку нічога лішняга — ложак, пісьмовы стол і невялікая этажэрка для кніг.
    У кухні была печ і пліта, на сцяне прыбіта шафка з дзверцамі. Гэта была «рэзідэнцыя» маці, якая на ўсё наваколле славілася сваімі кулінарнымі здольнасцямі. Яна ведала мноства беларускіх страў і гатавала іх вельмі смачна. Дочкі часткова перанялі ад маці і гэтыя здольнасці, і рэцэпты, і доўгі час і рускія, і ўкраінцы, і латышы — куды толькі доля не параскідала нас! —толькі пальчыкі аблізвалі ад розных калдуноў, бабак-дранак, верашчак...
    Пад акном сталовай расла бяроза, што нагадвала ніцую вярбу, а каля Сяргеевага пакоя — вішня. Страха над сталовай і
    пакойчыкам Сяргея была пакатая. і мы часта ўзбіраліся на яе, ладзілі там гульні.
    У хаце было многа вазонаў. У палісадніку перад хатай раслі кветкі. Вазоны і кветкі даглядалі ў асноўным дзеці.
    Веранду з каляровым шклом абвіваў дзікі вінаград. Каля сцен аж да страхі віліся «кручаныя панічы».
    Каля хаты быў сад, у якім расло некалькі яблынь, многа груш і жоўтых сліў. За садам ішоў агарод, а далей раскінуўся поплаў. На лузе блішчэла на сонцы невялікая сажалка, у якой плавалі гусі.
    Ад ранейшага гаспадара яшчэ засталіся нам гаспадарчыя будынкі і хатка для парабкоў, якія стаялі бліжэй да дарогі і ад якіх нас аддзяляў вялікі двор, пакрыты муравой.
    Зямля, хата і ўсе іншыя будынкі былі яшчэ пры ранейшым гаспадары маёнтка закладзены ў Віленскім зямельным банку. Бацька, не могучы выплаціць даўгі, на якія штогод нарасталі працэнты, збываў пакрысе зямлю, а перад самай вайной прадаў і дом. Жыць бацькі перайшлі ў хатку для парабкоў. Але гэта было ўжо тады, калі я вучылася ў Мітаўскай жаночай гімназіі.
    Паэзія маленства запомнілася на ўсё жыццё.
    Памятаю, як зімой, на Каляды, прыходзілі да нас вясковыя хлопцы і дзяўчаты — калядаваць. Нават запомніла адну песню, якую яны спявалі Сяргею:
    У нашага Сярожанькі явар на дварэ, Явар на дварэ, — тонкі, высокі, Тонкі, высокі, лістом шырокі.
    На тым явары сівы сокал сядзіць, Сівы сокал сядзіць, далёка глядзіць. А як далёка? На сінь мора.