• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Але рэвалюцыйна настроены падлетак трапіў, як гаворыцца, з агню ды ў полымя. У 1905 г. у Мітаве, як і ўсюды ў прамысловых цэнтрах Расіі. распачаўся рэвалюцыйны рух. Сяргей актыўна ўключыўся ў гэты рух. За арганізацыю мітынгаў сярод моладзі яго ледзь не арыштавалі, вось-вось меліся выключыць з гімназіі. Нехта Багдановіч (дырэктар ці проста выкладчык гімназіі, — Людміла Епіфанаўна не памятае) папярэдзіў Епіфана Іванавіча пра небяспеку. Бацька прыехаў і забраў сына дадому. У знак салідарнасці з расстралянымі рэвалюцыйнымі рабочымі Сяргей з таго часу пачаў насіць сарочку чырвонага колеру.
    Распытваем, як склаўся далейшы лёс Сяргея, што вымусіла яго пасля Крышыч паехаць восенню 1908 г. у Кіеў (якраз тады ўпершыню яго ўбачыў у Кіеве адзін украінскі пісьменнік). Людміла Епіфанаўна не запомніла ад’езд Сяргея з дому ў Кіеў. А можа, яе ў той час дома і не было?.. Так, хутчэй за ўсё яна ўжо была ў Мітаве: пачаліся заняткі ў гімназіі. А чаму якраз у Кіеў паехаў Сяргей, то гэта тлумачыцца, відаць, тым, што там ва Упраўленні Паўднёва-Заходняй чыгункі працаваў яшчэ адзін родны брат маці — Акім Дзмітрыевіч, цудоўны чалавек, цікавы апавядач, жартаўнік. Там жыла сям'я Фёдара Бахонкі. А, як кажуць, дзе свой, там і вецер не вее...
    Ці дапамагаў Сяргею бацька матэрыяльна? He. Чаму? He было асабліва з чаго: усе дзеці вучыліся, трэба было плаціць за пансіён... Дзядзька Акім расказваў, што ў Кіеве Сяргей падзарабляў — займаўся рэпетытарствам, пісаў сачыненні гімназістам старэйшых класаў, за якія тыя атрымлівалі высокія адзнакі... Збіраўся здаць экстэрнам экзамены за поўны курс гімназіі, каб затым паступіць ва ўніверсітэт. Аднак не паспеў зрабіць гэтага, налажыў на сябе рукі...
    — Калі я ўжо заканчвала другі курс Мітаўскай гімназіі, з ім здарылася гэта вялікае няшчасце, — гаворыць Людміла Епіфанаўна, выціраючы слёзы. — Мы ўсе цяжка перажылі гора, а мама да самай сваёй смерці плакала па Сяргею. Яна з татам ездзіла на пахаванне, прывезла з Кіева ягоную чырвоную касаваротку і ажно да смерці падкладвала яе пад падушку: а можа, Сяргейка прысніцца?..
    Заўважаем: ЛюдмілаЕпіфанаўна і нахвалявалася, і натамілася. Гаварыць ёй стала цяжка, цяжэй стала і прыпамінаць. Гэта ж і не дзіўна: без малога ёй дзевяноста гадоў!
    Задаём ёй яшчэ некалькі пытанняў, просім на паперы выкласці свае ўспаміны пра брата. Нарэшце апошняе пытанне:
    — А ці няма ў вас здымкаў Сяргея?
    Расчараванне: не, цяпер няма. Да Вялікай Айчыннай вайны ў яе былі тры Сяргеевы фотакарткі: у гімназічнай форме (калі вучыўся ў Мітаве), з таварышамі-гімназістамі і — апошняя — у труне. У маі 1941 г. да яе завіталі нейкія два беларускія пісьменнікі, як яны назваліся, распытвалі пра Сяргея, папрасілі картачкі, абяцалі перафатаграфаваць і тут жа вярнуць... Але праз некалькі тыдняў пачалася вайна. Відаць, не толькі фотакарткі, але і самі тыя пісьменнікі загінулі, бо з таго часу ніхто ніколі, апрача нас, да яе з роспытамі пра брата не звяртаўся.
    — Але ў мяне захаваўся сямейны здымак, зняты некалі ў Мазыры, на якім і Сяргей ёсць, — гаворыць Людміла Епіфанаўна і ідзе да серванта. Дастае адтуль і працягвае нам вялікую пажоўклую фатаграфію, наклееную на паспарту: — Вось ён, крайні справа ў верхнім радзе.
    На нас, як падалося, з хітрынкаю глядзіць жвавы хлопец гадоў чатырнаццаці. На здымку ён адзін у гімназічнай форме. Тварам вельмі падобны да маці — такія ж пранікнёныя вочы, нос, авал твару. На здымку, зробленым калісьці ў мазырскай фотастудыі, уся палуянаўская тагачасная сям’я. Людміла Епіфанаўна тлумачыць: у сярэднім радзе на лаве сядзяць іх дзед Іван Рыгоравіч Палуян, бацька і маці, старэйшая сястра Ганна. Знізу прымасціліся найменшыя: яна сама, сястра Ангеліна, браты Міця і Грыша. У верхнім радзе, апрача Сяргея, стаяць сёстры Зіна і Жэня.
    — Дык колькі ж вас, дзяцей, усяго было? — шчыра здзіўляемся мы, гледзячы на фотакартку.
    — Дзевяцёра. Першая сястра Неаніла памерла зусім маленькай. Выжылі васьмёра. Аднак жывуць яшчэ Зіна і Ангеліна...
    Нашаму радаснаму здзіўленню не было меж.
    Яшчэ сёстры?.. Дзе жывуць яны?!
    — Ангеліна жыве ў Рызе, у Жэнінай сям’і, з якой яна, адзінокая, пражыла ўсё жыццё. А Зіна разам са сваёй дачкой і зяцем жыве ў Ленінградзе. Канечне. і яны пра Сяргея могуць нешта расказаць, асабліва Зіна: яна на год старэйшая за мяне. Праўда, неяк пісала, што надта кепска сябе адчувае. I так яшчэ дзіўна, штотрывае: янаж ленінградскую блакаду перажыла!.. Паедзьце да іх, я дам адрасы...
    Кажуць, адна бяда не ходзіць. Але, здараецца, і адна радасць, адна ўдача не ходзіць, адна другую за сабой водзіць: учарашняя прывяла сённяшнюю.
    Дык хутчэй у новую дарогу, да новых сустрэч!
    л л л
    . ..Цягнік па дарозе з Мінска на Рыгу праязджае Елгаву, колішнюю Мітаву. 3 акна вагона ўглядаемся ў невялікі, тыпова прыбалтыйскі гарадок з невысокімі акуратнымі мураванкамі, сярод якіх пракідаюцца старыя будынкі; праплываюць вузкія вулачкі з густымі прысадамі; паблісквае шкло рэчкі. Гэта ўсё некалі бачыў Сяргей Палуян, па гэтых вуліцах хадзіў, гэтым паветрам дыхаў. Хаця, мабыць, і вуліцы, і дамы, і само паветра тады былі крыху інакшыя...
    Рыга паказалася вострымі шпілямі сваіх кірхаў, сярод якіх велічна ўзвышаецца кап’ё Домскага сабора. Гулка забарабанілі колы па мосце праз Даўгаву-Дзвіну. He паспелі азірнуцца, як трапілі ў прывакзальную мітусню...
    I вось мы ўжо гутарым з Ангелінай Епіфанаўнай. Трымаецца яна яшчэ даволі моцна, нягледзячы на свой паважаны ўзрост (у канцы 1983 г. ёй споўнілася восемдзесят пяць гадоў). Здалося спачатку, што сустрэла нас неяк насцярожана. Бліснула сваім адзіным вокам (на другое аслепла яшчэ ў дзяцінстве): маўляў, хто вы такія, што зацікавіліся нашай сям’ёй, я пра вас нічога не чула? Але, відаць, нашатлумачэнне яе больш-менш задаволіла. Ды і родзічы яе, з якімі яна жыве, — зяць сястры Яўгеніі Сцяпан Антонавіч, ягоная дачка Кіра Сцяпанаўна і ўнук Міця—у размове прынялі самы жывы ўдзел і тым самым дапамаглі пераадолець натуральны ўтакім выпадку бар’ер адчужанасці. А калі мы пера-
    далі прывітанне ад Людмілы Епіфанаўны. расказалі пра сустрэчу з ёй у Кіеве ды калі высветлілася, што нябожчыца жонка Сцяпана Антонавіча, нядаўнюю смерць якой ён надта цяжка перажыў, перад Айчыннай вайной вучылася ў Кіеўскай кансерваторыі разам з заслужаным артыстам Украіны Вячаславам Кабржыцкім. бацькам Таццяны Вячаславаўны, ранейшай насцярожанасці як і не бывала. Мы толькі пашкадавалі, што росшукі нашы не прывялі ў Рыгу раней: родная сястра Палуяна Яўгенія Епіфанаўна жыла яшчэ ў 1972 годзе! А ў 1963 г. можна было сустрэцца нават з Ганнай Епіфанаўнай, самай старэйшай з Палуянавых дзяцей. Вось хто мог бы многае расказаць пра брата!
    — Родныя сёстры Ганна і Яўгенія выйшлі замуж за родных братоў Мікалая і Канстанціна, сыноў вядомага ў той час у Рызе юрыста Шаліна, — расказавае Сцяпан Антонавіч. — Ганна і Мікалай павянчаліся першымі, і складанасцей ніякіх не ўзнікла. А вось вянчанне Яўгеніі і Канстанціна перарасло ў цэлую гісторыю. Праваслаўнае духавенства катэгарычна адмовілася вянчаць такіх блізкіх сваякоў, хоць гэта і не кроўнае сваяцтва. Канстанціну Шаліну давялося даволі доўга хадайнічаць перад рознымі духоўнымі інстанцыямі, нават пагражаць пераходам з праваслаўя ў лютэранства, перш чым ён атрымаў дазвол на шлюб.
    — Вось якія былі мужчыны, не тое што цяпер! — жартуе Кіра Сцяпанаўна. У яе жарце адчуваецца непадробны гонар за дзеда.
    — А хіба жанчыны былі горшыя? — у яе тон трапляе Сцяпан Антонавіч. — Вунь наша Ангеліна Епіфанаўна: з залатым медалём скончыла Мітаўскую гімназію, у час грамадзянскай вайны ў Чырвонай Арміі медсястрою служыла, колькі раненых выратавала!..
    — I тады ўсялякія людзі былі, як і цяпер, — на сур'ёзны лад пераводзіць гутарку Ангеліна Епіфанаўна. — Вунь Сяргей не захацеў перад абставінамі стаць на калені, скарыцца ім. А колькі было тых, што перад уладамі ракам поўзалі за міску поснай поліўкі...
    Гаворка пераходзіць на Сяргея Палуяна.
    — Сяргея я помню, але не так, відаць, як Людміла і асабліва Зінаіда, — малою была, — пачынае свой аповед Ангеліна
    Епіфанаўна. — Г эта ж мне яшчэ і дзесяці не было, калі я апошні раз яго бачыла. Сяргей мне запомніўся вельмі добрым, клапатлівым братам. які рабіў нам розныя цацкі (куплёных у нас не было), гуляў з намі, развучваў розныя песні... Чытаў нам кніжкі, у тым ліку і беларускія. 3 таго часу многае запомнілася.
    I Ангеліна Епіфанаўна пачынае чытаць па памяці «Тараса на Парнасе». У рыжскай кватэры ў добрым вымаўленні гучыць беларускае слова, льюцца вершаваныя радкі пра палясоўшчыка Тараса і яго прыгоды.
    — Наша Ангеліна Епіфанаўна і цяпер запоем чытае беларускія кніжкі, — уключаецца ў размову Кіра Сцяпанаўна. — ЕІядаўна «Людзі на балоце» Івана Мележа чытала, не адарваць было. Кажа, Курані — гэта нібыта іх Крышычы...
    — А чаму б і не Крышычы? Той жа Юравіцкай воласці... А Глінішчы, у якіх нарадзіўся Мележ, за некалькі кіламетраў ад Крышыч. Мы ў бок Глінішчаў у ягады хадзілі.
    Гаворка пераходзіць на Крышычы, у якіх нарадзілася сама Ангеліна, а таксама браты Дзмітрый і Рыгор. Ангеліна Епіфанаўна добра помніць бацькоўскую сядзібу, бо не толькі вырасла ў ёй, але і жыла там пэўны час разам з бацькамі пасля 1917 г. На яе руках там у 1922 г. ад сухотаў памерла маці Аляксандра Дзмітрыеўна. Пахавалі яе на юравіцкіх могілках.
    Маёнтак Крышычы Епіфан Палуян купіў пасля нядоўгай арэнды Астраглядаў, што пад Брагінам (там, як помніцца, нарадзілася Людміла). Ад ранейшага гаспадара да пакупніка перайшлі не толькі зямля, але і дом, розныя гаспадарчыя будынкі, хата для парабкоў. Усё гэта было закладзена ў Віленскім зямельным банку, абвешанадаўгамі. Епіфан Іванавіч, немогучы выплаціць усе даўгі, на якія да таго ж штогод нарасталі працэнты, збываў пакрысе зямлю, а перад Першай сусветнай вайной прадаў і дом. Сям’я перабралася ў хату для парабкоў.
    — У беларускім друку некалі з’явілася выказванне, што бацька Сяргея Палуяна быў багацей, купец, адсюль і сацыяльнае разыходжанне з сынам, — прыгадваем мы домыслы аднаго літаратуразнаўца.
    — Лухта! Ніколі ён купцом не быў, працаваў на зямлі, — адразу парыруе гэты домысел Ангеліна Епіфанаўна. — Прычым,
    парабкоў не трымаў, сваёй сям’ёй мы з усім упраўляліся. Цяжка было, але ўпраўляліся... Вечна ў даўгах сядзелі... Дзяцей не было за што вучыць. Толькі адну Зіну бацька адважыўся ў вышэйшую навуку пусціць.