• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    Іван і Сяргей былі аднагодкамі і аднадумцамі. Таму, відаць, некаторыя асабістыя рэчы, у тым ліку здымкі Янкі Купалы і М. Багдановіча з дарчымі надпісамі, Сяргей Палуян перад смерцю завяшчаў менавіта Івану. Вядома, што за некалькі гадзін да самагубства Сяргей акуратна спарадкаваў усе свае рэчы, панадпісваў, каму што належыць... А ўжо потым, верагодна, праз Івана яны перайшлі да Уладзіміра Фёдаравіча.
    — А ці няма ў вашым альбоме здымкаў самога Сяргея Палуяна? — асцярожна, з надзеяй і бояззю адразу атрымаць адмоўны адказ, задаём новае пытанне Надзеі Уладзіміраўне.
    Яна, нічога не гаворачы, пачынае гартаць альбом. Няўжо мы будзем першымі, хто ўбачыць воблік Сяргея Палуяна? Пакуль што ні на адным з музейных стэндаў, ні ў адным з кніжных выданняў партрэта Палуяна няма. Ведаем, шукалі здымак беларускія энцыклапедысты. Вынікі марныя...
    Надзея Уладзіміраўна працягвае нам альбом. Натрох здымках, знятых у розны час і з розных ракурсаў, — адна і тая ж магіла. За чыгуннай агароджай — гранітны помнік-слупок з мармуровым крыжам наверсе. 3 цяжкасцю разбіраем надпіс на помніку:
    Белорусскнй Беллетрнсть
    Сергей Еішфановнч
    ПОЛУЯНЬ
    Род. ... 1890 г.
    Ум.... 1910 г.
    Даты нараджэння і смерці, як назло, на ўсіх трох здымках закрыты праслам агароджы. А заглянуць за прасла вельмі хочацца: дакладна вядома, якога чысла С. Палуяна не стала (7 красавіка — па старому стылю — 1910 года), вядома, у якім годзе ён нарадзіўся, але пакуль што ніхто не знае, якога чысла і ў якім месяцы. Паспрабуй у такім выпадку адзначыць юбілейную дату пісьменніка! Гэтую дату, як і месца нараджэння, не можа назваць і Надзея Уладзіміраўна.
    — А вось Сяргей Палуян у труне, — паведамляе яна, разгортваючы альбом на новай старонцы.
    Боль працяў сэрца, калі мы зірнулі на два здымкі — адзін хутчэй за ўсё аматарскі, а другі прафесійны, — зробленыя ў розных месцах: па ўсёй верагоднасці, дома, адразу пасля смерці, і ў капліцы пры анатамічным тэатры, куды даставілі затым цела нябожчыка. Прыгожы малады твар з рэдкімі вусікамі і бародкаю... Ледзь прыадкрыты рот, востры нос... 3 ілба спадае каштанавая хваля густых кучаравых валасоў... Каб не труна, якая тоне ў кветках, каб не традыцыйная папяровая «стужачка нябожчыка», што аблегла яго высокі лоб, можна было б падумаць: чалавек спіць...
    — Можа, ваш бацька збярог і якія-небудзь рукапісы Сяргея Палуяна?—адрываемся мы ад горкіх думак, вяртаючыся да сённяшніх рэалій. Задаючы пытанне Надзеі Уладзіміраўне, мы, як і ў выпадку з фотаздымкамі, разлічваем на неспадзеўку: а раптам у рукі Уладзіміра Фёдаравіча трапілі і некаторыя палуянаўскія рукапісы! Надзея Уладзіміраўна адмоўна хітае галавой: маўляў, не, нічога няма. Выказвае здагадку: можа, што-небудзь і было, ды бацька паслаў услед за фотаздымкамі ў Мінск, у музей Янкі Купалы, а яно недзе згубілася...
    — Застаўся толькі дарэвалюцыйны сшытак самога бацькі, у які ён упісваў свае любімыя вершаваныя творы, — кажа Надзея
    Уладзіміраўна. — Але там, наколькі я помню, твораў Сяргея Палуяна няма.
    Просім паказаць той сшытак...
    Вучнёўскага фармату агульны сшытак (дакладней, частка сшытка, бо ў ім няма вокладак, амаль паловы старонак) старанна запоўнены вершамі на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Адразу ж, на першай старонцы, — «Песня пра князя Ізяслава Полацкага» М. Багдановіча, затым ідуць вершы Янкі Купалы «Памяці С. Палуяна» (!) і «Песня званара», Канстанцыі Буйло «На мяне не глядзі», Т. Шаўчэнкі «Реве та стогне Дніпр шнрокнй», «Заповіт» і «Дума» (з паэмы «Невольннк»), асобныя творы А. Крымскага, А. Пушкіна (урывак з «Руслана н Людмнлы», М. Лермантава («Молнтва»)... У другой палове сшытка — рускія рэвалюцыйныя песні і вершы: «Похоронный марш» («Вы жертвою палм в борьбе роковой..«Народовольческнй гнмн» («Смело, друзья, не теряйте...»), «Дубннушка», «Машннушка», «Колыбельная песня», «Пловец» М. Языкава і інш. Змест сшытка, напісанне (з яцямі — цвёрдымі знакамі на канцы слоў пасля зычных), іншыя прыкметы (пад адным тэкстам стаіць дата: 8ЛІ. 1912) паказваюць, што запісы рабіліся ў перадрэвалюцыйны час.
    На жаль, ніводнага твора С. Палуяна ў сшытку не аказалася. Магчыма, яны былі на старонках 35-80, вырваных са сшытка (у сшытку ўсе старонкі пранумараваны)? Можа, у адказ на просьбу У Ф. Луцэвіч Уладзімір Фёдаравіч вырваў са сшытка творы Палуяна і паслаў іх у Мінск разам са сваімі ўспамінамі пра стрыечнага брата? Пра ўсё гэта цяпер можна толькі здагадвацца.
    Аднак рукапісная паэтычная анталогія У Ф. Бахонкі ўсе-такі ўскосна, несумненна, можа сведчыць і пра яго родзіча, сучасніка — Сяргея Палуяна: літаратурныя ўпадабанні, светапогляд, круг чытання і інш. Відавочна, і С. Палуяна даймалі тыя ж думкі і праблемы, якія хвалявалі яго стрыечнага брата, калі той упісваў у сшытак вершы, а таксама некаторыя афарыстычныя выказванні, накшталт:
    Нужноучйться без всякой заднеймыслй, йз одного глубокого убежденйя, что образованйе необходймо, как пшца. Пйрогов.
    Без знанйя языков чувствуешь себя, как без паспорта. Ант. Чехов (от себя: нужно над этйм подумать).
    Решайтесь делать то, что вы должны делать, й делайте непременно то, на что вы раз решйлйсь (от себя: даже еслй бы это было самоубййство?!).
    — Больш нічым вас парадаваць я не магу, — гаворыць Надзея Уладзіміраўна, пераймаючы нашы новыя запытальныя позіркі. Потым спакойна дадае: — Можа, што-небудзь захавалася ў Людмілы Епіфанаўны, у сястры. Вы яшчэ ў яе не былі?
    — Як у сястры? У якой сястры? — ледзь не ў адзін голас выгукваем мы, не верачы сваім вушам.
    — У роднай сястры Сяргея Палуяна, — спакойнатлумачыць Надзея Уладзіміраўна, яўна не разумеючы прычыну нашай раптоўнай узбуджанасці. Відаць, яна нават не магла дапусціць, што мы, адшукаўшы яе, стрыечную пляменніцу Палуяна, нічога не ведаем пра яго родную сястру.
    — Жыве яна тут, у Кіеве, адна... 3 паўгода таму назад гаварыла з ёй па тэлефоне. Потым, чуваць было, яна цяжка хварэла. Вось вам, калі хочаце, яе адрас...
    л л л
    Як доўга цягнулася тая кіеўская ноч на пачатку сакавіка 1984 года! Як мы прыспешвалі раніцу, як чакалі досвітныхагнёў!
    Раніцою пачалася раптоўная адліга. Снег перайшоўу дождж, пад нагамі — вадзяністае месіва, па асфальце хлынулі брудныя патокі. Аднак, расшукваючы запаветны дом, мы не зважалі ні на снежна-дажджавую «хляпстку», ні на фантаны пырскаў з-пад аўтамабільных колаў, ад чаго было цяжка схавацца на вузкім гарыстым ходніку. У душы былі радасць і трывожнае чаканне.
    Нарэшце ў глыбіні двара ўбачылі стары невысокі дом — той, які і шукалі. Па цёмных драўляных сходках падняліся ў камунальную кватэру, яшчэ, відаць, даваеннай планіроўкі: з даволі прасторнай вітальняй, высокай шэрай столлю... Сусед па кватэры, стары заклапочаны яўрэй, правёў нас у невялікі пакой Людмілы Епіфанаўны.
    За сталом у акулярах сядзела і чытала кніжку сухенькая бабулькаў паношанай сукенцы. Зрок выхапіў назву ўкраінскага выдання: «В. Віноградськнй. Різннмн дорогамн». На наша вітанне па-беларуску яна адарвала позірк ад кніжкі і здзіўлена-ўважліва паглядзела на нязваных гасцей. Збіваючыся, у два галасы тлумачым, хто мы, чаго прыйшлі. Тады замітусілася, захвалявалася яна, пачала хутка, пераходзячы з аднаго на другое, ад хвалявання яшчэ больш шапялявячы, гаварыць, гаварыць...
    — Сяргей... Сярожа... Чаму жне помню!.. Мыз імбылі надта падобныя, абое па маме пайшлі... А як вы знайшлі мяне?.. Сёння ж такое надвор’е: не пі, не еш і з хаты не лезь, як у нас казалі. А я ўжо даўно і не выходжу з хаты, хіба што ўлетку калі. Прыняла на кватэру дзяўчыну, дык яна мне і з крамы прынясе што трэба, смецце вынесе... Суседзі, дзякаваць Богу, таксама пасабляюць... Чытаю вось кніжкі, часу цяперхапае, нетое што раней, калі ў банку рабіла. Усё жыццё, лічы, у Кіеве ў банку прарабіла, адтуль і на пенсію пайшла...
    Просім расказаць пра Сяргея.
    Людміла Епіфанаўна маладзейшая за брата на пяць гадоў. Зразумела, ёй найбольш запомнілася тое, што звязана з раннім дзяцінствам.
    — Помню, — прыгадала яна, — як аднойчы тата сказаў: «Ну, дзеткі, хопіць лынды біць, пара за кніжку брацца. А настаўнікам вашым будзе Сяргей. Вы павінны слухаццаяго, выконваць усе ягоныя патрабаванні...» На гэтым і скончылася наша бесклапотнае дзяцінства. Сяргей быў строгім настаўнікам, і мы пабойваліся і слухалі яго.
    Людміла Епіфанаўна расказвае, як пасля заняткаў Сяргей выходзіў на двор пагуляць з меншымі дзецьмі. Узімку яны рабілі снежную горку, каталіся з яе, па вечарах ладзілі сямейныя канцэрты. У Сяргея быў выдатны музычны слых і прыемны барытон. Разам з дзецьмі ён развучваў у асноўным рэвалюцыйныя тагачасныя песні. Гаварыў ён і з дзецьмі, і дома, і з суседзямі толькі па-беларуску.
    Цікавімся, дзе і калі Сяргей нарадзіўся.
    — У Брагіне, так, як Ганна, Жэня і Зіна, — адназначна адказвае Людміла Епіфанаўна, а мы ўзрадавана пераглядваемся: ні ў
    адным з артыкулаў пра Палуяна Брагін як месца яго нараджэння дагэтуль не ўказваўся. Помніцца, у нейкім з некралогаў пісалася, што «выдала яго зямля Пінская». Пасля ж на той падставе, што бацька яго ў «Памятной кннжке Мннской губерннм на 1904 год» запісаны «горада Рэчыцы мешчанінам», сталі лічыць, што нарадзіўся Сяргей Палуян у Рэчыцы... Што да «калі», то памяць сястры захавала толькі год: 1890. Дату не запомніла. «Недзе восенню», — няўпэўнена сказала.
    — А дзе Сяргей вучыўся? — нааднымдыханні задаём новае пытанне. Тут таксама ў гісторыі літаратуры поўнае няведанне. У свой час, праўда, было выказана меркаванне, што Палуян займаўся ў Кіеўскім універсітэце, але архіўныя матэрыялы не пацвердзілі здагадку. Людміла Епіфанаўна ўносіць яснасць і ў гэта пытанне. У скупой палуянаўскай біяграфіі знікае яшчэ адна белая пляма. Аказваецца, Сяргей вучыўся ў Мазырскай шасцікласнай прагімназіі. Такім чынам, у біяграфіі пісьменніка дакладна прапісваецца яшчэ адзін палескі населены пункт, стары беларускі горад на прыпяцкіх схілах, а Мазыр тым самым яшчэ адной повяззю лучыцца з гісторыяй роднай літаратуры. Аднак, як высвятляецца, не толькі з ёй...
    Якраз у Мазыры гімназіст С. Палуян упершыню звязаўся з рэвалюцыйным рухам, там, відавочна, вывучыў і рэвалюцыйныя песні. Людміла Епіфанаўна прыгадвае: калі Сяргей прыязджаў з Мазыра дахаты на святы ці на канікулы, а жылі яны тады ўжо ў Крышычах, то ён пашыраў рэвалюцыйныя ідэі па навакольных вёсках. Аднойчы з Юравіч да іх прыязджаў валасны прыстаў і пагражаў арыштаваць Сяргея. Пасля гэтага бацька адправіў сына вучыцца ў Мітаву. Вось куды яшчэ завялі Палуяна жыццёвыя шляхі! Чаму ў Мітаву? У Мітаве ў той час жылі і працавалі два родныя браты маці — Сцяпан і Вікенцій. Абодва яны скончылі Віленскі ўніверсітэт. Сцяпан Дзмітрыевіч выкладаў рускую мову і літаратуру ў нямецкай класічнай гімназіі, a Вікенцій Дзмітрыевіч працаваў інспектарам Аляксандраўскага мужчынскага вучылішча. Дзядзькі дапамагалі сваім пляменнікам атрымаць сярэднюю адукацыю, балазе іх, як блізкіх настаўніцкіх родзічаў, вызвалялі ад платы за вучобу. Вось чаму праз мітаўскія гімназіі і вучылішчы прайшлі літаральна ўсе дзеці Епіфана Палуяна.