• Газеты, часопісы і г.д.
  • След, вечна жывы Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні Сяргей Палуян

    След, вечна жывы

    Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
    Сяргей Палуян

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2018
    83.7 МБ
    •	Фотапартрэт з надпісам на адвароце, які Янка Купала падараваў С. Палуяну ў Вільні ў 1909 г.
    •	Пачатак рукапісу паэмы Янкі Купалы «Курган» (1910) з прысвячэннем С. Палуяну
    шшмшш фугшяфіа
    п. м.
    Нвамнцклго.
    
    
    ў тш йхс алум'а&ў /yudem,,
    <<4*?
    елаё
    • Гэты фотапартрэт з вершаваным надпісам на адвароце атрымаў С. Палуян ад М. Багдановіча ў 1910 г.
    vttЗэоыЬнс&г
    /£у-/0г.
    Ярославль, Рождсстынка д, №/2.
    ПАВАЖАНЫ ТАВАРЫШ!
    Запрашаем Вас на всчар, прЬісвечеі 95-і'ОЛДяю з дня аорадАаамя і 75-годдзю з
    дня слерці бсларускагв пІсЬ.ченніка, сябра Р
    Янкі КупплЫ СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА.	J
    Вечар адкрывае дырэктар музея пісьмену4 нЫ А. Нулакоускі.
    Вядучы ўрачыстай часткі вечара пісьменнік Вячаслаў Рагойша.
    Слоаа пра жыццваы I таорчы шлях — U кандыдаг філалагічных навук Таццяна ' I Набржыцмая.
    ВЫСТУПАЮЦЬ	Ч
    лісьменніві Іван Шамякін, Рыгор Барадуяін. Vs. V Алег Лойка, Сяргей Паніэнік; ллйменніца г\ Ямні Нулалы Ядвіга Раманоўская, пляменніца «5 \ Сяргея Палуяма Зінаіда Дэярабіна, мастакі
    Леанід Прагін і Міхась Будаоен
    Прагучаць таоры Сяргея Палуяна і еершы, прысвечаныя пісьменніку. у выкананні v артыстаў вінскіх тмтраў.
    Адбудзецца агляд лершай выстаўкі ..Жыцце і таорчасць С. Палуяна \ стеоранай пааод
    Паважаны таварыш!
    Зайрашаем Вас на вечар новай кнігі.
    СЯРГЕЙ ПАЛУЯН «ЛІСТЫ Ў БУДУЧЫНЮ».
    Вечар адкрывае 1 вядзе кандыдат філалагічных навук Вячаслаў РАГОЙША.
    Чакаем Вас 19 спсжня 1986 года ў Домс літарвтара.
    Пачатак у 19 гадзін.
    Праўленяе Дома літаратара.
    Нааажхны тамрыш!
    Занраішіем Ііас па всчар, крысш'чаны ІШХгомх» а дна ічрлджэнчн
    СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА.
    Вечар адкрыші' і вядас кандылат фі.чалагічкыХ навук Вячасялў Рагойша.
    У праграм«:
    •	Запрашальныя білеты на вечарыны, прысвечаныя ўшанаванню Сяргея Палуяна. выхаду ў свет яго кнігі «Лісты ў будучыню» (1986)
    Валерый Жывалеўскі
    ЭЛЕГІЯ ПАМЯЦІ СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА (фрагмент)
    РАДАВОДНАЕ ДРЭВА
    ПІСЬМЕННІКА
    Таццяна Кабржыцкая, Вячаслаў Рагойша
    ЦЯЖКАСЦІ I РАДАСЦІ ЭЎРЫСТЫЧНЫХ ПОШУКАЎ НА ШЛЯХУ ДА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА
    Сёння нават не верыцца, што яшчэ на мяжы 1960-1970 гг. мы амаль нічога не ведалі пра Сяргея Палуяна. Існавала светлая легенда пра знічку беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры, якая, успыхнуўшы «ў цёмнай імглі», здолела «ўсё на мамент асвятліць» (М. Багдановіч), але тут жа і пагасла. I хаця той жа Максім Багдановіч быў перакананы і пераконваў іншых, што «светлы ж след будзе вечна жывы» (верш «С. Е. Палуяну»), як было «жыць» таму «светламу следу», калі мы не мелі дастатковага разумення паўнаты яго пісьменніцкага даробку, не зналі ні даты, ні месца нараджэння Сяргея Палуяна, не ведалі ні яго сям’і і родных, ні як ён выглядаў. Былі вядомыя толькі творы Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, прысвечаныя яму, і некалькі твораў самога Палуяна, надрукаваных у «Нашай Ніве».
    Перад гісторыяй беларускай літаратуры стаяла адказнае заданне — скласці ў адзінае цэлае літаратурную спадчыну Сяргея Палуяна. Сталася так, што адказнасць за яго выкананне лёс усклаў менавіта на нас. Прыступкі да «адкрыцця Сяргея Палуяна» былі неаднаразовымі, трывалі не толькі некалькі гадоў, але і цэлыя дзесяцігоддзі.
    Сёння чытач можа з замілаваннем гартаць факсімільныя выданні «Нашай Нівы», бесперашкодна цешыцца з магутнага руху нацыянальнага адраджэння, што знайшоў сваё выразнае
    адлюстраванне на старонках першага беларускамоўнага перыядычнага выдання, якім была «Наша Ніва». Ва Украіне з канца XX ст. ідзе працэс актыўнага вяртання ў духоўны ўжытак сучаснікаў усіх без выключэння дасягненняў роднай нацыянальнай культуры. 3 размахам быў адзначаны 100-гадовы юбілей украінскай прэсы. 3 выданнямі пачатку XX ст. сёння працуюць навукоўцы, яны даступныя і звычайным чытачам.
    У час нашых першых крокаў на шляху вывучэння ўкраінскай і беларускай прэсы пачатку XX ст. сітуацыя была зусім іншая. Яшчэ з 1920-х гг., у адпаведнасці з афіцыйнымі загадамі партыйнага кіраўніцтва СССР, вульгарна-сацыялагічная крытыка абвясціла нацыянальную прэсу народаў царскай Расіі ідэалагічна шкоднай. Выданні, у якіх друкаваўся Сяргей Палуян, — беларуская «Наша Ніва», украінскія «Рада», «Украі'нська Хата» — былі ўнесены ў разгалінаваны спіс «буржуазна-нацыяналістычных», варожых выданняў. Усе асобнікі часопісаў і газет, адзначаных у спісе, трапілі ў закрытыя спецсховішчы. 1 назвы выданняў, і прозвішчы аўтараў, што друкаваліся на старонках такіх выданняў, былі адзначаны ў спецыяльных інструкцыях афіцыйных цэнзараў. Абавязкам цэнзараў, паміж іншымі кантрольнымі функцыямі, было недапушчэнне ў новых публікацыях ніякай станоўчай інфармацыі, звязанай з забароненай нацыянальнай прэсай.
    Такім чынам, каб атрымаць дазвол на працу ў спецсховішчы, убачыць наўласныя вочы адпаведны бібліятэчны ці архіўны матэрыял, патрэбна было пісьмова зацверджанае хадайніцтватой установы, дзе працаваў даследчык, і пісьмовы дазвол іншых кантрольных органаў. Вядома ж, паразуменне паміж пашукоўцамі і «аховай парадку» знайсці ўдавалася не заўсёды...
    Акрамя адзначаных перашкод, складанасці з даследаваннем тэмы «Сяргей Палуян» былі выкліканы яшчэ шматлікімі іншымі абставінамі. Найперш нагадаем, што не існавала дакладнай «адраснасці» пошукаў. Каб знайсці матэрыял, датычны беларускага пісьменніка, патрэбна было ўважліва пераглядаць усе нумары газет і часопісаў. Далей: ніводная бібліятэка, нават у закрытых фондах, не мела поўных камплектаў перыядычных выданняў дарэвалюцыйнага часу. Пазначыліся на такіх фондах знішчальныя манеўры Першай сусветнай вайны, віхуры рэвалюцыйных
    падзей. У выніку эміграцыі ўдалёкае замежжа вядучых арганізатараў дарэвалюцыйнай прэсы, такіх як бліжэйшыя, непасрэдныя калегі Сяргея Палуяна Паўло Багацкі, Мікіта Шапавал і інш., каштоўнейшыя дакументы па культуры Украіны апынуліся на Захадзе. Сярод іх і багаты архіў выдання «Украі'нська Хата», матэрыялы якога маглі рэальна «асвятліць» нашы пошукі. Тое, чаго не было ў бібліятэках аднаго горада, магло мець месца ў кнігасховішчах іншага. Калі не ў Кіеве, то, можа, у Львове напаткае нас шчасце —■ меркавалі мы. I спадзяванні нашы часам апраўдваліся. Натой час навату вядучых кнігасховішчах не было падрабязных апісанняў іх фондаў. I тое. што не знаходзілася ў адным месцы, раптам, хоць часткова, магло адкрыцца ў іншым. Дапамагалі і логіка, і інтуіцыя...
    Вялікія цяжкасці чакалі нас і ў працы над беларускай перыёдыкай. Большасць нашаніўскіх матэрыялаў захоўваліся ў Вільні. Афіцыйна ў Беларусі камплекты «Нашай Нівы» адсутнічалі «навылёт». Тое-сёе з нашаніўскага перыяду ўдалося адшукаць у Мінску ў гістарычным архіве. Вялікая радасць напаткала нас у Львове, у аддзеле рукапісаў бібліятэкі Інстытута грамадскіх навук. Там сярод дакументаў прафесара I. Свянціцкага захавалася некалькі амаль поўных (!) гадавых камплектаў беларускага выдання. I. Свянціцкі, будучы з беларускага роду-племені, падтрымліваў беларускі адраджэнцкі рух і словам, і грашыма, выпісваючы на свой хатні львоўскі адрас «Нашу Ніву». Падшыўкі «Нашай Нівы» перайшлі з прыватнай калекцыі знакамітага львавяніна ў дзяржаўную ўстанову пасля яго смерці, гэта значыць пасля 1956 г. Калекцыя апрацоўвалася няспешна, экзэмпляры «Нашай Нівы» не паспелі трапіць пад грыф «сакрэтна». Яшчэ некалькі знаходак нам падаравалі наведванні бібліятэкі ў Ленінградзе.
    He лішне тут сказаць і пра тое, што прафесійная мэтаімкнёнасць пры даследчыцкай працы з падобнага роду «шырокай геаграфіяй» вымагала высілкаў яшчэ і на побытавым узроўні: патрэбны быў вольны час, матэрыяльнае забеспячэнне. 1 вялікае цярпенне! Заўважым: усе знойдзеныя тэксты перапісваліся намі ад рукі!!! Да таго ж было нямала праблем з расчытваннем матэрыялаў. Асобныя з іх захоўваліся на мікрафільмавых стуж-
    ках. Якасць іх, як правіла, была вельмі кепскай. I знаёміцца з імі дапамагала павелічальнае шкло....
    Больш-менш адэкватная і шырокая карціна ўкраінска-беларускага літаратурнага ўзаемадзеяння, месца Сяргея Палуяна ў ёй адкрыліся перад намі толькі пасля сумарных вынікаў пошукавай работы ў бібліятэках і архівах многіх гарадоў — Вільні, Кіева, Львова, Масквы, Ленінграда, Мінска. I ўсё-такі мы ведалі пра Палуяна яшчэ не ўсё. Няспынная пошукавая праца прынесла нам пазнанне Сяргея Палуяна — пісьменніка. Якім жа ён быў у рэальным жыцці — гэта заставалася неспазнаным.
    Біяграфія С. Палуяна была ўсё адно як «за сямю замкамі». Каб падабраць ключы да гэтых замкоў, таксама спатрэбілася нямала часу. Мы дзейнічалі і ў гэтым кірунку. Вера ў шанц не пакідала нас. I шанц нарэшце нас напаткаў! Жыццё Сяргея Палуяна пачало перад намі раскрывацца, як гаварылі старажытныя рымляне, «ab ovo» — гэта значыць, амаль з яйка, з самага пачатку яго прыходу ў свет.
    & * *
    Эўрыстычны пошук літаратуразнаўца сваімі прыёмамі, сродкамі вельмі нагадвае працу следчага. Тут і там — супастаўленне дзясяткаў фактаў, іх лагічны аналіз, росшук сведкаў тых ці іншых падзей і г. д. Літаратуразнаўцу ж біёграфу, як і следчаму, надзвычай важна знайсці тую «нітачку», ухапіўшыся за якую можна затым разблытаць увесь «клубок» жыццёвых калізій.
    У нашым выпадку такой «нітачкай» стаў фотапартрэт Янкі Купалы, падараваны ў канцы 1909 г. Сяргею Палуяну з наступным надпісам: «Надобрую памятку С. Палуяну афярую ад шчырага сэрца. Я. Купала. Вільня, 29/ХІ. 09 г.»Л фотапартрэт, і надпіс на ім былі даўно вядомыя. Аднак ніхто з літаратуразнаўцаў датуль не пацікавіўся, як гэты здымак трапіў у фонды Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Як, зрэшты, і другі здымак — Максіма Багдановіча з дарчым надпісам таму ж Палуяну. Логіка падказвала: падараваныя здымкі павінны былі быць у свой час у таго, каму яны падараваны. Узнікала пытанне: да каго яны перайшлі пасля ягонай смерці?
    Галоўны тагачасны захавальнік фондаў музея Ядвіга Юльянаўна Раманоўская на нашы пытанні нічога пэўнага спачатку сказаць не магла. I не дзіўна: у музеі захоўваюцца тысячы экспанатаў, інфармацыю пра іх у галаве не ўтрымаеш. Аднак ветліва паабяцаладапамагчыў пошуку. I праз нейкі час мы ўжо трымалі ў руках копію ліста, падпісанага колішнім дырэктарам музея, жонкай вялікага паэта Уладзіславай Францаўнай Луцэвіч, які быў высланы яшчэ 8.X.1951 на імя Бахонкі Уладзіміра Фёдаравіча. 3 ліста вынікала, што ў гэтага Бахонкі У Ф. на пачатку 1950-х гг. знаходзіліся фотакарткі Янкі Купалы і М. Багдановіча. падараваныя калісьці Палуяну. Выказвалася настойлівая просьба даслаць іх на адрас музея, паведаміць хаця б некаторыя факты біяграфіі С. Палуяна, калі яны вядомыя. Пры гэтым за ўдзел «у зборы матэрыялаў пра дзеячаў беларускай культуры» абяцалася пэўная ўзнагарода — «літаратурай або грашыма»... На лісце значыўся і адрас, куды быў пасланы ліст: Таджыкская ССР, г. Ленінабад, вул. Мічурына, 4.