След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
— Дзмітрый і Рыгортаксамажмелі вышэйшуюадукацыю,— удакладняе Кіра Сцяпанаўна.
— Дык гэта ўжо не бацькава заслуга, — тлумачыць Ангеліна Епіфанаўна. — Пасля рэвалюцыі яны апынуліся ў Заграбе, там абодва скончылі нафтахімічны інстытут, пасля працавалі ў Аргенціне на нафтапромыслах. Дзмітрый і памёр там у канцы 1920-х гг. А Рыгор, чуваць было, вярнуўся ў Еўропу, адзін час жыў у Галандыі, а падчас апошняй вайны загінуў...
— Бурныя падзеі рэвалюцый і розных войнаў куды толькі не параскідалі сям’ю Палуянаў! — падтрымлівае гутарку Сцяпан Антонавіч. — ЛюдмілааселаўКіеве, Ганна — у Рызе, Зінаіда — у Ленінградзе. Яўгенія і Ангеліна спачатку жылі ў Кіеве, пасля ў Кішынёве, а потым таксамаапынуліся ў Рызе... Heтолькі адлегласць, але і нацыянальная прыналежнасць раздзяліла родных сясцёр: Ганнаі Зінаіда запісаліся рускімі, Яўгенія — украінкай, а Людміла і Ангеліна лічаць сябе беларускамі...
Ангеліна Епіфанаўна, усё больш ажыўляючыся, пачынае апісваць крышыцкі дом, у якім жыла вялікая сям’я Палуянаў. 3 яе апісання ва ўяве жыва паўстаюць уся сядзіба, абстаноўка ў хаце і па-за ёй, прырода, сярод якой вырастаў Сяргей і што, несумненна, уплывала на яго густы, упадабанні, нарэшце — светаўспрыманне і светаразуменне. Расказвае і пра розныя забавы, святы, народныя гулянні, своеасаблівыя спектаклі, якія разыгрывалі сяляне на Вялікдзень, Купалле, Каляды... Адчуваем, што якраз з крышыцкага маленства пасялілася ў душы Сяргея любоў да тэатра, якая затым вырасла ва ўпэўненасць, што ў своеасаблівых варунках духоўнага адраджэння Беларусі ён стане «ўсім адначасова — і нацыянальнай школаю, і асветным таварыствам, і клубам, і, што найгалоўней, імпульсам для развіцця мастацтва наогул і літаратуры ў прыватнасці» («Беларускія вечарыны»),
У канцы размовы гартаем стары фотаальбом. У ім бачым здымкі ўсіх сясцёр, братоў Сяргея, але здымка яго самога, на
жаль, не знаходзім. «Відаць, і не было», — прысудам гучаць словы Ангеліны Епіфанаўны.
— Можа, што-небудзь захавалася ў нявесткі Ганны Епіфанаўны, — выказвае яна меркаванне. — Жыве яна тут, у Рызе... Дарэчы, яе нябожчык муж Анатоль Мікалаевіч Шалін, юрыст па адукацыі, да самай смерці пісаў сямейную хроніку. I да мяне звяртаўся з роспытамі, і да іншых. Магчыма, там і пра Сяргея невядомае знойдзецца...
У каторы раз мы падумалі: як яшчэ шмат можна знайсці невядомых матэрыялаў пра нашых пісьменнікаў нават XIX, атым больш пачатку XX стагоддзя! Вартатолькі, як кажуць, не спаць у шапку, а шукаць, пакуль не позна, пакуль не адышлі з гэтага жыцця сучаснікі і сваякі майстроў слова, пакуль беззваротна не страчаны ўнікальныя дакументы.
Пра гэта мы думалі і тады, калі, шчыра развітаўшыся з Ангелінай Епіфанаўнай і іншымі сваякамі Сяргея Палуяна, ехалі натрамваі ў далёкі рыжскі мікрараён, і калі праглядалі пераблытаныя, напалову згубленыя лісткі «сямейнай хронікі» Анатоля Шаліна, якую ласкава паказала нам яго жонка Аляксандра Кірылаўна. На жаль, запіс пра Сяргея Палуянаў гэтай хроніцы надзвычай скупы, у некалькі сказаў, да таго ж не зусім дакладны. Аўтар запісу не меў уяўлення пра друкаваныя працы свайго роднага дзядзькі, пра месца, якое ён заняў у гісторыі беларускай літаратуры. У той жа час вялікую цікавасць уяўляе апісанне роду Палуянаў, а таксама Крышыч, у якіх, як аказалася, сам Анатоль Шалін жыў з лета 1918 г. па восень 1920 г. Гэтае апісанне ў тымсім дапоўніла і канкрэтызавала аповеды Сяргеевых сясцёр...
Аднак наперадзе ў нас яшчэ адна сустрэча, можа яшчэ больш важная! I можа, у Ленінградзе Зінаіда Епіфанаўна растлумачыць тое, што ўсё яшчэ застаецца нявысветленым?..
it it *
У Ленінградзе, цяперашнім Санкт-Пецярбургу, мы былі ў самы пярэдадзень 8 сакавіка. Пад нагамі — вадою набрынялы снег, але ў паветры яшчэ марозна, не тое што ў Кіеве ці нават Рызе. Скрозь — гарачыя водбліскі ад аранжавых апельсінавых
сонцаў, ад золата нарцысаў і мімозы, якія прадаюцца на кожным вулічным скрыжаванні.
Паўночны праспект, дзе жыла Зінаіда Епіфанаўна, як нам сказалі ў адрасным бюро, даволі далёка ад цэнтра горада. Да таго ж у тым бюро не зусім дакладна паведамілі, як туды дабрацца. Усё гэта яшчэ больш узмацніла наш трывожны настрой: ці ўдасца сустрэцца з трэцяй роднай сястрой Сяргея Палуяна? У якім яна стане? Ці здаровая?
Нарэшце націскаем кнопку на дзвярах патрэбнай кватэры. Адчыняе іх невысокая, паўнаватая, але вельмі энергічная жанчына:
— Вы да Зінаіды Епіфанаўны? Так, яна дома, заходзьце, калі ласка... Я яе дачка. Будзем знаёмы: зваць мяне таксама Зінай, а бацька быў Уладзімір... 3 Беларусі прыехалі? Цікавіцеся Сяргеем Палуянам? Мама, прымай гасцей, твае землякі прыехалі!..
На ложку, уся абкладзеная падушкамі, сядзіць Зінаіда Епіфанаўна — старэнькая, худзенькая, добра дагледжаная, беленькая. аж свеціцца — што матылёк. Валасы акуратна зачэсаны; светлыя разумныя вочы, інтэлігентны твар, увесь пакрэслены павуцінкамі зморшчынак...
Надзіва ясны розум, прыгожая руская вымоваўяетрадыцыйным ленінградскім (у адрозненнне ад маскоўскага) варыянце.
— Дык вы пра Сяргея шукаеце звесткі? Кнігу яго хочаце выдаць? Значыць, не забылі яго ў роднай Беларусі? 3 усіх пяцярых дзяцей, малодшых за Сяргея, я была найбліжэй да яго — і па ўзросце, і, відаць, па характары... Сярожа быў маім самым любімым братам.
Голас Зінаіды Епіфанаўны задрыжаў, вочы павільгатнелі. Зяць яе Сяргей Мікалаевіч тут жа збегаў у кухню, прынёс шклянку вады.
Мы сядзелі, баючыся паварушыцца. Ціха пашоргваў наш магнітафон. Нясмелаабзываўся ярка-жоўты кенар з падвешанага на шырокім — на ўсю сцяну — акне адмысловага доміка-клеткі.
Паступова Зінаіда Епіфанаўна супакойваецца. Спакваля пачынае прыгадваць малюнкі далёкага дзяцінства.
— 3 Сяргеем разам мы жылі толькі ў дзяцінстве, у дашкольным узросце, — расказвае яна. — Апрача гэтага, я бачылася з ім, калі ён прыязджаў у нашы Крышычы на канікулы і святы з Мазырскай прагімназіі. Я як зараз бачу яго, прыгожага, кучаравага, блакітнавокага юнака, нейкага надта сур’ёзнага не па гадах, які вылучаўся з усіх нашых дзяцей. Асобныя рысы яго характару — праўдалюбства, справядлівасць, настойлівасць — былі відаць у ім і засталіся разам з ім да канца яго кароткага жыцця.
Зінаіда Епіфанаўна з замілаваннем пачынае ўзгадваць Крышычы...
Крышычы належалі раней пану Ліхачэўскаму, гуляку і карцёжніку. Маёнтак быў закладзены ў Віленскім зямельным банку, доўг пана ўвесь час рос. і вось-вось панская зямля павінна была адысці да банка. Ліхачэўскаму нічога не заставалася, як за паўцаны спусціць маёнтак, тым больш што ён быў няважны: будынкі старыя, ворнай зямлі няшмат, больш драбналессе, няўдобіца... Наогул, мясцовыя паны гаспадары былі кепскія, але добрыя гулякі. Часта разараліся. «Прадаў Шарэйкі за тры капейкі», — так, напрыклад, жартавалі з суседняга пана, якога напаткаў лёс Ліхачэўскага.
Вось так звычайнаму арандатару Епіфану Іванавічу Палуяну надарылася магчымасць не толькі «прыдбаць зямлю, набыць свой кут, каб з панскіх выблытацца пут» (Якуб Колас), але нават самому стаць «панам»! I Епіфан Іванавіч гэтай магчымасці не ўпусціў. Ён сабраў усе грошы, якія мог: пасажныя, зберажоныя, пазычаныя, бацькавы (бацька яго дзеля гэтага развітаўся нават са сваім домам у Брагіне і кавалкам добрай зямлі) — і за адносна невялікую суму набыў Крышычы. Праўда, не ўвесь маёнтак, a толькі тую частку, якая належала Ліхачэўскаму. На Палуяна пры гэтым пераходзіў і банкаўскі доўг — звыш васьмі тысяч рублёў.
Бацька, купляючы маёнтак, відаць, не разлічыў сваіх сіл. Трэба было аддаваць пазычаныя грошы, рамантавацца і будавацца, утрымліваць вялікую сям’ю, вучыць дзяцей, прычым вучыць іх удалечыні ад дому. Трэба было двойчы на год аддаваць банку пазыку, ды яшчэ з немалымі працэнтамі. А тут аказалася, што пан Ліхачэўскі падмануў «пана» Палуяна: 2/3 прададзенай зямлі не належала цалкам прадаўцу, а ўваходзіла «ў склад сервітутнай
прасторы сялян вёскі Крышычы», што ўрэшце і даказалі сяляне праз суд. Епіфан Іванавіч, каб звесці канцы з канцамі, паступова збывае маёмасць, жывёлу, потым пачынае па частках прадаваць зямлю, развітваецца нават з домам... Толькі рэвалюцыя, якая нацыяналізавала зямлю, ліквідавала ўсе банкаўскія даўгі, выратавала яго ад поўнага банкруцтва.
Зінаіда Епіфанаўна вяртаецца да паэзіі дзяцінства, расказвае, як іх, меншых, няньчыў Сяргей: рабіў лялек — «хлопчыкаў», коней, кароў... Вяртаючыся дадому з Мазырскай прагімназіі, Сяргей вучыў дзяцей чытаць. Ён заўсёды прывозіў з сабой кнігі, пра некаторыя казаў, што іх «чытаць яшчэ рана». Аднойчы з Юравіч прыязджаў валасны прыстаў, які доўга пра нешта гаварыў з бацькам. Пасля таго бацька моцна лаяў Сяргея. Бацькава лаянка закончылася лупцоўкай сына. Аднак ад свайго Сяргей не адступаўся, Да Крышыч дайшлі чуткі, што Сяргея за рэвалюцыйныя перакананні збіраюцца выключыць з прагімназіі. Бацька тэрмінова забраў сына з Мазыра і адправіў у Мітаву пад нагляд дзядзькоў Сцяпана і Вікенція. Дзядзькі ўладкавалі Сяргея ў Мітаўскую мужчынскую гімназію, якая размяшчалася ў былым палацы Ганны Іаанаўны (Біронаўскі замак).
— Я добра помню той 1904 год, — апавядае Зінаіда Епіфанаўна, — таму што акурат у тым годзе і я стала вучыцца ў першым класе Мітаўскай жаночай гімназіі. Разам з Сяргеем нас пасялілі ў нямецкай сям’і. Гаспадыня пансіёна была вельмі строгая. Сяргея яна часта праганяла з-за стала за непаслушэнства, за тое, што ён адмаўляўся есці нязвыклыя нямецкія стравы. Ды і тут ён праяўляў свой характар. адстойваў свае густы і прывычкі.
Надышоў 1905 год. Рабочая Мітавазабурліла. Дарабочыхдалучыліся вучні гімназій і рэальнага вучылішча. Баставала нават жаночая гімназія. Сяргей кідаеццаў гушчыню падзей: удзельнічае ў дэманстрацыях, мітынгах, выступае з палкімі прамовамі ў гімназіі. Над ім навісае пагроза арышту. Прыязджае бацька і, ратуючы сына ад «воўчага білета», тэрмінова забірае яго дахаты.
Дома — новыя сваркі, новыя скандалы. Але Сяргей, які, паводле слоў Зінаіды Епіфанаўны, «упартасцю ўдаўся ў бацьку», цвёрда трымаўся сваіх перакананняў, заставаўся верны сабе:
сустракаўся з юравіцкай рэвалюцыйна настроенай моладдзю, вёў антыдзяржаўныя гутаркі, і яму зноў пагражаў арышт. Бацька, чалавек успыльчывы, нярэдка нават біў Сяргея (праўда, потым ён хутка адыходзіў, нават раскайваўся ў гэтым). Пасля адной такой сваркі Сяргей і пайшоў з дому назаўсёды...