След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
— А ты пра каго думаеш?..
Пытанне для Сяргея было неспадзеўкі, і ён зачырванеўся яшчэ больш. Глядзеў у вочы Купалы, якія, яму здалося, ці не заіскрыліся смяшынкай.
— Думаю пра святога Уладзіміра, — усміхнуўся Палуян.
— У манахі сабраўся, — падтрымаў жарт Купала.
— Ото ж — ва ўніверсітэт святога Уладзіміра, — развёў рукамі Сяргей...
— У-ні-вер-сі-тэт, — паўтарыў Купала, расцягваючы слова па складах. — Доўгая гісторыя. Хутчэй у Падую зайшоў Скарына, чым цяпер паравозамі да каторага з іх даехаць.
У «Зялёным Штралі», як заўсёды, было элегантна, у меру весела, квартэт Тхужа выконваў папулярную песню «Mow do mnie jeszcze...». Можа, падумаў Палуян, Купала так ахвоча і гаворыць з ім якраз пад запросіны гэтай элегічна-задушэўнай песні. Але ўвогуле яны то маўчалі, то гаварылі. Тым не менш такім, як бачыў Палуян у гэты вечар Купалу, ён яго яшчэ ніколі не бачыў. 1 Купала, можа, першы раз у жыцці, а што ў Вільні, дык сапраўды першы раз, вось так гаварыў, так адкрываўся і ў сваёй гордасці, і ў сваёй зацятасці, і ў сваіх патаемных пачуццях.
— Толькі ва ўніверсітэт, Сяргейка, толькі ва ўніверсітэт. О, як яны ўвесь час выстаўляюцца: Дэрпцкі, Пецярбургскі...
— Асла колькі ні вучы, будзе аслом...
— He, дарагі. Яны — не аслы. Навошта так?
— Але ж калі выстаўляюцца...
— А ім і ёсць чым выстаўляцца. Ты думаеш, не?
— Верхняя палата! Таёны!
— Верхняя, Сяргейка, верхняя! Ну як цябе не любіць?! Верхняя, і мы — ніжняя. Але каго ты там пасадзіў навярху? Што за шаманскае слова ўжыў?
— Якуты так сваіх управіцеляў называюць. Я пра гэта якраз напісаў для газеты — і праякутаў, і пра чувашоў. «Недзяржаўныя народы». А хто ж іх зрабіў такімі? Хто зрабіў нас такімі, якімі мы ёсць? Хто зрабіў нам жыццё такім, якім мы яго маем? Я люблю жыццё, свет, красу, але ці на нашу долю ўсё гэта выпала?! Мы — толькі сейбіты. Мо і кепская доля спаткае нас, мо і зніштожыцца тое, што сеем, нягодай ды сцюдзёным сіверам, але не сяўцам думаць аб гэтым.
— He сяўцам... — пацвярджае Купала.
— Ідзе спешная сяўба, — прадаўжае Сяргей.
«Чаму спешная? — хоча разважыць Купала, — тут за год, два, ды і за дзесяцігоддзі ці што паспееш: столькі ж страчана, столькі ўпушчана, усё трэба пачынаць нанова — ад мужыка, ад інтэлігенцыі, ад мовы, ад яднання ўсіх пакрыўджаных царызмам. Зрэшты, Сяргей усё гэта разумее, ён аб усім гэтым ужо напісаў, — вось толькі год, як пачаў пісаць, а ўжо столькі магутна напісаў...»
Купала глядзіць на русявага, такога прыстойнага, высокага юнака: «Беларус!..» <„.>
Купала выняў з партманэ-складанчыка фатаграфію.
— Падпішу, — сказаў і падпісаў: «На добрую памятку... ад шчырага сэрца... Вільня. 29.ХІ.09». — А паглядзі, якая Вільня парыжская, — гаварыў Купала. — Rue de Vilna, № 36, logement 11. Les cliches sont conserves. A фатограф жа поруч з «Нашай Нівай» — на Віленскай. А глянь яшчэ, — прадаўжаў Купала, — як здорава выпісана: Godzko. Толькі не зразумець, як па-беларуску: ці Годзька — ад угодлівасці, ці Гадзько?.. Французскай мовы хоць я і не ведаю, — усміхнуўся Купала, — ды — было нядаўна — праводзіў адну дзяўчыначку — маці яе францужанка. He паленаваўшыся, яшчэ, чаго добрага, загавару па-французску.
Сяргей утураваў Купалу:
— He паспеў нарадавацца літоўскай, а збіраешся вучыць іншую.
Купала не застаўся ў даўгу:
— Ну то ўжо ўкраінскую некаторыя вывучылі — не раўня вашаму.
Палуян пачырванеў. I яны прадаўжалі жартаваць... У «Зялёным Штралі» сапраўды можна было і пажурыцца, і пажартаваць.
— Годзьку і я пастараюся дагадзіць, вось толькі пабагацею, — гаварыў Сяргей Купалу, — і падпішу табе тады свой партрэт моваю Шаўчэнкі. Гарно будэ?..
— Будэ гарно, — згаджаўся Купала, хоць думка, чаму нічога не чутно ад Эпімах-Шыпілы, так і не перастала ныць у ім, як балючы зуб.
Сяргей Панізнік
СЯРГЕЙ ПАЛУЯН
Так свабодна, так ярка пражыць —
Лепшай долі няма на зямлі.
М. Багдановіч
Званы не званілі і Кіеў не плакаў.
Паклаў дабравольна свой голаў на плаху.
А хто зразумеў, як ты волю асіліў?
Мотолькі Максіме...
Званы не званілі. Стагнала Радзіма.
Суцішся, далёкі, бо ты не адзіны,
Хто так за народ свой няўмела загінуў
I памяць журботную краю пакінуў.
А Кіеў не плакаў, бо правы ты, правы...
I сёння нялёгка ад гэтае праўды.
АДЗІНОКІ МАЛАДЗІК
У даль бязмежную адправіў сваю дваццатую вясну.
Радка закончыў баразну і развітаннем сваім раіў: у адзіноце, поўнай рабства, жыць не павінен чалавек.
Для таленту
самота — здзек.
Спыніў пакуты лёсу ястраб.
I Багдановіч на магілу усклаў ускрылены «Вянок».
... Кружляе Памяці ганок — набраць
Слаям і Глыбам сілу.
Рыгор Барадулін
СЯРГЕЙ ПАЛУЯН
He заімшэла-саламяна, А вогнедаха-палымяна
Здалёку клікала яна, Радзіма-маці, Палуяна.
Яго забрала, як вайна, У рэкруты святая справа Даць думку
Роднай старане.
Духоўная, скупая страва, На лебядзе, на палыне Прыгатаваная выгнаннем На вогнішчы сцюдзёным раннем, Была да смаку
Небараку.
Няхай багатая куцця Сама ідзе на стол басцяку, Хто Беларусь, Нібы дзіця, Пакінуць без прытулку хоча. Хпалодны сам, Шаптаў: — Сіроча, Змагайся, родны край, з бядой. Як на Вялікадне вадой, Абмыйся думкай самавітай 1 на снягах надзеяй вытай Праталіну пад рунь густую. Хай рэчка веры нерастуе I крышыць крыгі стылых зім. Яшчэ далёка самабранка, Ды падае свой голас Янка, Знайшоў свой маладзік Максім.
Пасля
Самотнага Сяргея Іскрынка памяці сагрэе.
Алекса Юшчанка
СЭРЦА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА
1
Які ты непрыветны, жорсткі, свеце! I змрок навокал крылле распрасцёр... А ў словах. што навеяў волі вецер: «Шукаць красу, і светласць, і прастор!»
У мудрым, вечна юным запавеце: «Народ, не кідай мовы, каб не ўмёр!»
Здабыць свабоду здолейце, сумейце — Змагайцеся! Праз церні — і да зор!
За працу трэба брацца ўмела, смела, Каб думка наша променем зырчэла I асвятляла ў будучыню лёт.
Сальем далоні ў поціску адзіным!
О, як жа цяжка на прастор ісці нам, Ды не спыніць нікому наш паход!
2
Вось Кіеў. Барацьбы цяжкі пачатак.
Чартапалохам перавіты лёс.
Надзейна расфуфыраны Храшчатык Ды мройны прыдняпроўскі вербалоз.
Навукаў сціжма, лабірынт граматык — Усё б спасцігнуць! Дасягнуць нябёс! Хацеў да кожнага звярнуцца: «Брацік!» Але не час, не да умільных слёз.
Далёкі дружа, браце Палуяне!
Гарэла тваё сэрца палымяна, Збалелае ж, скарылася журбе,
Хоць кіеўская «Украі’нська Хата» (Якая тым і рада, чым багата) Усё-ткі стала роднаю Табе.
Вікпіар Шніп
БАЛАДА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА (20.10.1890-20.04.1910)
Змяёй сціскае горла адзінота.
I кожны дзень усё мацней, мацней, I так, што жыць на свеце неахвота Сярод самотных, як крыжы, людзей У родным краі, што не мае волі. Без волі знікне мова і народ, Як і без мовы родны край ніколі Краінаю не будзе... Чорны лёд Пад сонцам растае, вадой сцякае Па вуліцы, кудой дамоў ідзеш.
I прад табой вада, як залатая, I, як са срэбра, прад табой капеж Усё танчэйшы з кожным днём вясновым, Нібыта нітка, на якой вісіць Тваё жыццё. I ў творы ткуцца словы Твае, якім і без цябе тут жыць I дачакацца часу залатога
У Беларусі, для якой і ты Праз сум да волі пракладаў дарогу, Застаўшыся ў самоце маладым.
Галіна Загурская
СЯРГЕЮ ПАЛУЯНУ
Ён быў, як месяц, адзінокі...
Максім Багдановіч
He зразуметы, у галечы, Ён не адолеў бегу дзён — I паднябесны ціхі звон Тады сказаў яму аб вечным.
Пісаў наш творца, што ўсё роўна, Як будуць смерць яго ўспрымаць. He здолеў болей гараваць, Хаця задумак меў ён поўна.
Пра адраджэнне краю марыў — Хацеў ён жыць не проста так. Душу меў чулую зямляк, Але жыццё было, як кара.
Яшчэ пісаў ён напаследак Пра цуд жыцця і цуд красы, Але адняць не мог касы У той, што наш апошні сведак.
I вось прыняў фатальны выбар, Зрабіў адчайны, горкі крок, Жыццю тым кінуўшы папрок I напісаўшы, як верлібр, Што лёс яго зусім не песціў, Й «жыццё не вартае таго, Каб жыць», жадаючы ўсяго, Бо хтось народ рабом памеціў. Ён быў самотны, адзінокі, Зямных не вытрымаў пакут I, развязаўшы вузел пут, Пайшоў з жыцця ў прастор шырокі. I вось блукае у сінечы
I аглядае родны край, Дзе колісь марыў ён пра рай Для ўсіх людзей зямлі адвечнай.
• Сям’я Палуянаў. Сярэдні рад (злева направа): Іван Рыгоравіч Палуян, Епіфан Іванавіч, Аляксандра Дзмітрыеўна і дачка Ганна. Верхні рад: дзеці Зінаіда. Яўгенія, Сяргей. Ніжні рад: дзеці Ангеліна, Дзмітрый, Рыгор і Людміла. Мазыр, 1904 г.
Бацькі С. Палуяна Епіфан Іванавіч і Аляксандра Дзмітрыеўна. Мазыр. 1893 г.
Бацькі С. Палуяна Аляксандра Дзмітрыеўна і Епіфан Іванавіч. Кіеў, пачатак XX ст.
• Дзядзькі С. Палуяна Вікенцій Дзмітрыевіч. Сцяпан Дзмітрыевіч і Акім Дзмітрыевіч Бахонкі. якія дапамагалі С. Палуяну ў вучобе і працаўладкаванні. Мітава, 1910 г.
• Сястра Сяргея Палуяна Ганна Епіфанаўна з мужам Мікалаем Іванавічам Шаліным і сынам Анатолем. Мітава, 1907 г.
Браты Сяргея Палуяна Рыгор і Дзмітрый. Аргенціна, 1928 г.
• Сяргей Палуян у дамавіне. Кіеў, 1910 г.
Магіла С. Палуяна, якая знаходзілася на Байкавых могілках. Кіеў, 1911 г.
• Сёстры Сяргея Палуяна Ганна. Яўгенія і Зінаіда. Юрмала, 1957 г.
• Пляменніца С. Палуяна Зінаіда Уладзіміраўна і яе муж Сяргей Мікалаевіч Дзярабіны (на здымку злева) гасцінна сустракаюць у сваёй кватэры літаратуразнаўцаў Т. Кабржыцкую і В. Рагойшу. Санкт-Пецярбург, 2009 г.
• Сястра С. Палуяна Ангеліна Епіфанаўна выступае на вечарыне, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння і 75-годдзю з дня смерці свайго брата. Мінск, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, 13 снежня 1985 г. На здымку (злева направа); Вячаслаў Рагойша, Таццяна Кабржыцкая. Сяргей Панізнік, Алег Лойка, Іван Шамякін, Рыгор Барадулін. Аляксей Кулакоўскі. Анатоль Грачанікаў, Зінаіда Дзярабіна, Карлас Шэрман, Ядвіга Раманоўская. Сяргей Дзярабін.
• Сустрэча з родзічамі С. Палуяна ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. На здымку (злева направа): Т. В. Кабржыцкая, С. М. Дзярабін (муж пляменніцы С. Палуяна 3. У. Дзярабінай), В. В. Казлова, Ангеліна Епіфанаўна (родная сястра С. Палуяна), дырэктар музея A. М. Кулакоўскі, Зінаіда Уладзіміраўна Дзярабіна, мастак Л. Я. Прагін.
• Здымак №13: Вечарына ў Доме літаратара. прысвечаная выхаду ў свет кнігі Сяргея Палуяна «Лісты ў будучыню». На здымку (справа налева): Вячаслаў Рагойша. Таццяна Кабржыцкая, Карлас Шэрман. Рыгор Барадулін. Мінск. 19 снежня 1986 г.