След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
«Дзве песні» пайшлі ў друк з папраўкамі ў мове Я. Купалы, але з іншым подпісам: у карэктуры Ядвігін падпісаў верш прыдуманым ім для Максіма Багдановіча псеўданімам Максім Крыніца.
Праз некалькі тыдняў пасля надрукавання верша «Дзве песні» Максім Багдановіч прыслаў яшчэ некалькі новых вершаў і ліст, у якім пратэставаў, што яго перарабілі ў Максіма Крыніцу. Але вершы былі ізноў «дэкадэнцкія» і дзеля гэтагатрапілі ўтую ж папку, дзе быў папярэдні сшытак з надпісам «В архів». Там яны праляжалі да канца жніўня, калі іх выцягнуў на свет С. Палуян,
які, прачытаўшы вершы. з надзвычайным захапленнем стаў бараніць іх спярша перад Ядвігіным, а пасля перад «верхняй палатай», з радоў якой за надрукаванне некаторых вершаў першы выказаўся Чыж, а пазней А. Луцкевіч. У выніку ў № 35-36 (падвойным) з перапраўкамі С. Палуяна пад праўдзівым ужо прозвішчам аўтара былі надрукаваны два вершыкі пад агульным агалоўкам «Лясун» (б. 316), у № 38 — «Край мой радзімы», у № 39 — «3 песняў беларускага мужыка», далей у № 41 — два вершы з цыкла «Вадзянік», у № 42 — «На чужыне», у № 43 — «Пугач», у № 44 — пераклад з Гейнэ, у № 46 — павіншаванне «Нашай Ніве», у № 47 — «Разрытая магіла», у № 50 — верш, пасвячоны П-ну, у № 51-52 — «Цемень».
Пасля надрукавання «Край мой радзімы» і вершаў з цыкла «Вадзянік» у рэдакцыйным складзе, акром Ядвігіна, які ўпорна казаў: «А ўсё ж гэтыя вершы не для народа», — усе аднагалосна выражалі прызнанне пісьменніцкагаталенту М. Багдановічу. С. Палуян завязаў з ім частую перапіску на нацыянальна-літаратурныя тэмы. Пасля выезду С. Палуяна назад у Кіеў і яго трагічнай смерці перапіску з Багдановічам прадаўжаў аўтар гэтага нарыса. <...>
За некалькі месяцаў пасля выезду з Вільні М. Багдановіч надаслаў у рэдакцыю «Нашай Нівы» рукапіс, у якім былі сабраны яго вершы, як некаторыя з раней друкаваных у «Нашай Ніве», так і нанова ім напісаныя, пад загалоўкам «Кніжка выбраных вершаў», з просьбай выпусціць асобнай кніжачкай. Рукапіс гэты праляжаў у рэдакцыі больш паўгода, бо не было грошай. I толькі ў 1913 годзе былі дабыты грошы, каб надрукаваць яго. <„.> Рысунак на акладку даў я са свайго сабрання. Гэты рысунак у 1905 годзе зрабіў адзін з вучняў (не памятаю яго прозвішча) Штыгліцаўскай школы. Рысунак напамінае крыху вянок, дзеля гэтага я і пастанавіў, карыстаючыся правамі выдаўца, надпісаць на кніжцы да аўтарскага яшчэ і свой агаловак — «Вянок». Выходзіла нязгорш: «Вянок, кніжка выбраных вершаў». А каб апраўдацца перад чытачамі, чаму названа кніжка «вянком», я на першым, пасля агалоўку, лісце памясціў раз’ясненне: «Вянок на магілу С. Е. Палуяна» (f8 красавіка 1910 г.). Зрабіў я гэта без ведама аўтара, але асноўваючыся на яго сардэчным адношанні
да нябожчыка Палуяна. Між іншым, калі кніжка выйшла, М. Багдановіч быў вельмі задаволены з майго помысу, што выразіў у форме падзякі вершам...
л л л
...У ліпені месяцы ў рэдакцыю «Наша Ніва» прыбыў С. Палуян. Да энтузіястычнай і без таго атмасферы, якая ў тыя часы панавала ў «Нашай Ніве», упаў кіпучы метэор. Тэмпература атмасферы, а разам з гэтым і тэмпераменты асобных працаўнікоў адразу падняліся. Пачулася нейкая напружанасць. Горстка беларусаў, прапаведнікаў адраджэння, сабраная каля «Нашай Нівы», акружаная з усіх старон варожай атмасферай, раптам уявіла сабе, што знаходзіцца на полі бітвы. Што напіраючая з усіх старон лавіна варожасці можа змыць іх, што, каб устаяць, патрэбны нейкі надлюдскі высілак, нейкі чын, нейкае дзеянне так яркае, каб, як мігавіца, асляпіла супраціўны абоз і ўстрымала яго. Такі дзіў, усім было ясна, мог адбыцца толькі ў дзедзіне духовасці, толькі ў той горстачцы, якая трымала штандар або гарнулася да яго. Дзеля гэтага ўчытваліся ў кожную фразу, створаную паміж намі і дасланую нам поштай. Услухаліся чоўка і пільна ў тэмп кожнай карэспандэнцыі, кожнага верша, напісанага па-беларуску. Стаўлялі самі сабе магчыма большыя вымогі. У выніку двох-трохмесячнага такога напружання мы самі ўзраслі, а перш за ўсё ўзрос Янка Купала. Мы гэта чулі і разумелі. Гэты цыкл завяршыў верш Я. Купалы «Снег», які, саўсім беспадстаўна, аўтар падпісаў «паводле Пшыбышэўскага».
Я добра памятаю той вечар, калі быў напісаны гэты верш. Было гэта позняй восенню. Выпаў першы глыбокі і белы снег, мяккі, пушысты і цёплы. Мы, я і Палуян, сядзелі ў мяне дома. Было ўжо па 12-й гадзіне вечара. С. Палуян і Я. Купала, як мы тады казалі, «выбіраліся ўжо ў вырай» — меліся выязджаць з Вільні. Выязджаць, шукаючы залатога руна асветы, каб вярнуцца з часам волатамі ў дзедзіне творчасці. С. Палуян і я непакоіліся, што Я. Купала меў некаторую склоннасць да «шклянога бога». У гэты момант увайшоў Я. Купала, румяны, паводле ўсіх азнак пад знакам Вакха. Пачалося таварыскае казанне. Я. Купала сеў
у куце за сталом і маўчаў. На ніякія нашы закіды не адказваў, толькі нешта крэмзаў на пакомканай паперцы алоўкам. Калі мы вычарпалі ўсе свае аргументы і прымоўклі, Я. Купала сказаў: «А цяпер паслухайце, хлопцы». I прачытаў свой верш «Снег». Цяпер, паражоныя хараством верша, мы змоўклі — усе нашы аргументы былі разбіты. Аказалася, што Я. Купала быў таго вечараў тэатры, у якім ігралі Пшыбышэўскага «Снег». Мастацтва і прыродаўтварылі настрой, рэштадапоўніўтворчы геній аўтара.
У некалькі дзён пасля гэтага выехаў Я. Купала ў Пецярбург, a С. Палуян у Кіеў. Было гэта ў канцы 1909 года.
lean Замоцін
[ПЕРАПІСКА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА 3 МАКСІМАМ БАГДАНОВІЧАМ]
У перапісцы нябожчыка паэта [Максіма Багдановіча. — Т. К. і В. Р.] захавалася некаторая колькасць лістоў да яго Я. Купалы (2), Цёткі (1), С. Палуяна (8), В. Ластоўскага (20) і інш., але гэтыя лісты не асвятляюць у належнай паўнаце цеснай увязкі паэта з блізкім яму літаратурным асяроддзем. Аднак гэта ўвязка бясспрэчная. <.. .> Некаторыя з прадстаўнікоў беларускага адраджэння, якія знаходзіліся ў перапісцы з Максімам Багдановічам, самі ў сваіх лістах да яго стараліся трымаць яго ў курсе бягучых падзей беларускага літаратурнага жыцця і гэту інфармацыю рабілі не толькі з вялікай любасцю да беларускай літаратуры, але і з цёплаю ўвагаю да свайго адрасата, маладога пачынаючага паэта. Такія звесткі мы знаходзім у лістах С. Палуяна, В. Ластоўскага, В. Лявіцкай і інш. <.. .> Але не адны толькі фактычныя дадзеныя атрымоўваў ён з непасрэднага і завочнага дачынення да беларускіх пісьменнікаў і наогул культурных працаўнікоў беларускага адраджэння. Ён атрымоўваў таксама сяброўскае падтрыманне і сваім шуканням у галіне тэматыкі і мастацкай формы. У гэтых адносінах асабліва цікавыя лісты В. Ластоўскага і С. Палуяна, якія, разгадаўшы артыстычную натуру М. Багдановіча, ахоўвалі яго творчасць ад вузкіх тэндэнцый, ад аднастайных і нудных
настрояў і заахвочвалі яго да настойлівай і тонкай работы над мастацкаю тэхнікай, якая другім здавалася дэкадэнцтвам. <.. .>
Абодва вершы [«Дзве песні, пераклад з Ю. Святагора» М. Багдановіча. — Т. К. і В. Р.] з папраўкамі Я. Купалы былі надрукаваны ў «Нашай Ніве» (1909. № 19), пад імі быў падпісаны прыдуманы Ядвігіным Ш. псеўданім «Максім Крыніца». Праз некалькі тыдняў М. Б[агдановіч] прыслаў яшчэ некалькі вершаў разам з лістом, у якім выказваў пратэст супраць замены яго прозвішча псеўданімам. Вершы яго і ў гэты раз, як дэкадэнцкія, трапілі ў «архіў» і праляжалі там да канца жніўня, калі іх адтуль выцягнуў С. Палуян, які адчуў, як і Я. Купала, вялікую здольнасць у маладым паэце. Апрача Палуяна, М. Б[агдановіч] як паэт знайшоў падтрымку ў А. Луцкевічу; потым і іншыя члены рэдакцыі, за выключэннем толькі Ядвігіна Ш., які ўпарта паказваў на тое, што вершы Максіма Багдановіча «не для народа», прызналі М. Б[агдановіча] заталенавітага паэта, і ў канцы 1909 г. у «Нашай Ніве» надрукаваны быў цэлы шэраг яго вершаў. <...>
Пасля гэтага М. Б[агдановіч] робіцца ўжо сталым супрацоўнікам «Нашай Нівы» і друкуе там свае творы ў працягу ўсяго існавання часопіса, г. зн. да 1914 года ўключна. Яго па-сяброўску ахоўваюць за гэтыя гады, як відаць з перапіскі, спачатку С. Палуян, а пасля яго ад’езду ў Кіеў і трагічнай смерці там у 1910 годзе — В. Ластоўскі; у гэтых двух сяброў малады паэт знаходзіў не толькі крытыку свае мовы, якая звычайна пярэсцілася русізмамі, але і ацэнку сваіх паэтычных замыслаў і мастацкай тэхнікі.
Пёпір Бузук
АБ БЕЛАРУСКА-ЎКРАІНСКІМ ЛІТАРАТУРНЫМ ПАБРАЦІМСТВЕ
(урывак)
[Гаворачы] аб адносінах беларусаў да ўкраінскай літаратуры, нельга не ўспомніць аб гаротлівым Палуяне, які, бліснуўшы, як знічка, хутка сышоў з арэны, скончыўшы ў Кіеве жыццё самагубствам. Сябраваў Палуян з маладым украінскім паэтам
Чупрынкам1, разам з якім быццам і даў абяцанку ліквідаваць рахункі з жыццём. Гэтую абяцанку Палуян і выканаў шчыра. Прычыны самагубства Палуяна і дагэтуль застаюцца яшчэ нявысветленымі. Апавядаюць, быццам у Палуяна з’явіўся намер парваць э жыццём, калі ён пабачыў, што Беларусь не мае тых спрыяючых умоў для свайго культурнага развіцця, якія ёсць ва Украіне, але ў нас няма падстаў лічыць гэтую чутку даведзенай.
Цішка Гартны
ДВАЦЦАЦЬ ГАДОЎ НАЗАД
(урывак)
Найбольш я праводзіў часу з прыехаўшым у Вільню супрацоўнікам «Нашае Нівы», здольным пісьменнікам і публіцыстам Сяргеем Палуянам.
Зайшоўшы адзін раз у рэдакцыю, я ўгледзеў там сярэдняга росту маладога чалавека, якога дагэтуль не бачыў. Худатвары, з доўгім носам, з глыбока ўпалымі вачмі, у пенснэ, досыць сутулы, ён быў адзеты ў гарнітур шэра-бурачнага, невыразнага колеру, з-пад якога выглядала чырвоная кашулька. На галаве ў яго быў буланы шыракаполы капялюш. Выгляд незнаёмага паказаўся мне сур’ёзным, твар сімпатычным. У задуменным поглядзе вырушыліся глыбокія думкі.
Пазнаёмцеся, Сяргей Палуян! — праказаў Сцяпан'. Я быў рады новаму знаёмству, бо ўжо паспеў чытаць Палуянавы допісы з Кіева. С. Палуян, як мне паказалася, быў задаволены стрэчаю са мною. Ад першага разу мы з ім блізка сышліся і кожны дзень хадзілі разам гуляць. Гуляючы, мы ўсебакова абгаворвалі становішча беларускага нацыянальна-сацыялістычнага руху, палажэнне «Нашай Нівы» і палітычны напрамак ды настрой сяброў рэдакцыйнай калегіі. Я расказаў С. Палуяну выпадак з паездкаю ў Лябёдку да В. Іваноўскага, ён адазваўся досыць крыўдліва на спатканне яго ў рэдакцыі некаторымі яе сябрамі. Абоіх нас не задавальняў слабы радыкалізм кіраўнікоў газеты і інтэлігенцкая адмежаванасць ад рабочых. Слабая сувязь апошніх з рэдакцыяй наводзіла мяне на сум, і мы з С. Палуянам не ба-