След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
Абедзве сям’і шпарка павялічваліся. Першым аб навучанні дзяцей павінен быў парупіцца Дзміцер Бахонка. Аднак навучэнне дзяцей у тыя часы было для беларускага селяніна дужа цяжкаю справаю. Народныя школы насяле пачалі адчыняццатолькі ад 1863 года, дый лічба гэтых школ была дужа малая: у першы год былі адчынены адна-дзве школы на цэлы павет. Трапіць у гэтыя школы маглі толькі шчаслівейшыя дзеці з бліжэйшых вёсак. Навучанне ў гэтых школах ішло на расейскай мове, да якой дзеці спачатку павінны былі прывыкнуць, што адбірала ў іх два першыя гады. Галаўнейшая ўвага ў выкладанні звярталася на «Закон Божы», навучанне малітваў і пяянне царкоўных ды патрыятычна-расейскіх песняў.
Пасля трох-чатырох зім навучання ў гэткай школе скончыўшыя яе беларускія дзеці не ўмелі напісаць звычайнага ліста да бацькоў, бо літаратурнаю расейскаю моваю аўладаць яны яшчэ не паспявалі, а пісаць у «простай» беларускай, «мужыцкай» мове яны, пад уплывам расейскай школы, ужо ўважалі за сорам. He дзіва, што шмат хто з скончыўшых гэткую школу праз 5-7 год зноў рабіўся амаль непісьменным.
Яшчэ горш было з далейшым навучаннем дзяцей. Каб скончыць паветавую або гарадскую 6-гадовую школу, трэба было адвезці дзяцей у горад і ўтрымоўваць іх там. Утрыманне ж дзяцей у горадзе было непасільным для бюджэту беларускага селяніна, нават з ліку замажнейшых гаспадароў. Адзіным выхадам «у навуку», адзінаю сцежкаю да далейшае асветы з’яўлялася ў тыя часы для беларускае сялянскае моладзі толькі вучыцельская семінарыя.
У расейскія вучыцельскія семінарыі прымалі здальнейшых гадунцоў пачатковых школ, па вытрыманні імі асобных уступных іспытаў. Тыя хлапцы, што лепш за іншых вытрымоўвалі гэтыя іспыты, прымаліся ў семінарыю на дзяржаўнае ўтрыманне. Гэтых семінарыстаў называлі «казённакоштнымі» і трымалі ў бурсе пры семінарыі. Яны складалі каля 50% усіх вучняў семінарыі. Рэшта называлася «сваякоштнымі» і павінна была жыць
на прыватных кватэрах сваім коштам ды плаціць за навучанне ў семінарыі 40 залатых рублёў у год.
Дзеля таго, што кожны беларускі сялянскі хлапец ведаў, што бацькі не змогуць утрымаць яго ў семінарыі на свой кошт, хлапцы рыхтаваліся да іспытаў вельмі старанна, каб адваяваць сабе месца сярод «казённакоштных». Кадры «сваякоштных» камплектаваліся звычайна з дзяцей беларускага мяшчанства тых гарадоў, дзе працавалі вучыцельскія семінарыі, бо гэтыя хлапцы маглі жыць пры бацьках.
Гэтаю семінарскаю сцежкаю змушаны былі накіравацца многія здольныя беларускія адзінкі, і толькі гэтай сцежкай выйшлі «ў свет», стварыўшы пасля звальнення ад панскага прыгнёту першыя кадры новае беларускае сялянскае інтэлігенцыі.
Аднак за стварэнне гэтых кадраў і за навучанне іх «на казённы кошт» дорага прышлося заплаціць беларускаму сялянству і ўсяму беларускаму народу. Расейскі ўрад гэтым безграшовым навучаннем расстаўляў пастку для лепшых сыноў беларускага народу, каб узяць іх у духовы палон і ўзгадаваць у такім кірунку, каб яны былі апораю расейскага царызму ды выканаўцамі палітыкі асіміляцыі беларусаў. Вучыцельскія семінарыі былі кузняй, у якой маладыя душы вясковых хлапцоў расейская ўлада перакоўвала ў паслухмяную прыладу для русіфікавання беларускіх дзяцей ды ўзгадоўвала прыхільнікаў і служак расейскага самадзяржаўя.
Толькі напрадвесні 1-е расейскае рэвалюцыі, пад уплывам народніцкіх ідэалаў і першых подыхаў беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху, найбольш моцныя і сведамыя адзінкі знаходзяць у сабе сілы на змаганне з асіміляцыйнаманархічнымі ўплывамі семінарскае кузні і закладаюць сярод сваіх семінарскіх таварышаў першыя беларускія нацыянальныя гурткі. Сярод гэтых моцных адзінак былі найвыдатнейшыя беларускія адраджэнцы: паэт Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), пісьменнікі-навукоўцы браты Антон і Язэп Лёсікі, паэт Міхась Чарот (М. Кудзелька), пісьменнік Язэп Нёманскі (Пятровіч), паэт Уладзімір Дубоўка, пісьменнік Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі) ды шмат іншых.
Пасля сканчэння навучання ў семінарыі «казённакоштныя» павінны былі абавязкова адпрацаваць пэўную лічбу гадоў у якасці вучыцеля пачатковае школы ўтых раёнах, куды іх знойдзе патрэбным накіраваць урад. Звычайна трэба было за кажны год безграшовага навучання адпрацаваць два гады ў прызначаным месцы, пасля чаго прасіцца ў тую мясцовасць, якая была для вучыцеля больш пажаданаю. Было няпісаным законам, што кажнага вучыцеля, скончыўшага семінарыю, улады накіроўвалі ў чужы і далёкі ад ягонае радні павет.
Летуценнем амаль кажнага здольнага хлапца было па сканчэнні семінарыі пайсці ў далейшую навуку, але тут паўставалі ўжо не толькі грашовыя, але і службовыя труднасці: патрэбна было шляхам надзвычайнае ашчаднасці сабраць хоць троху вольных сродкаў.
Расейскі ўрад нічога не меў супраць таго, каб былыя семінарысты «казённакоштныя» ішлі ў далейшую навуку, ён нават спрыяў гэтым імкненням, адтэрміноўваючы на час навучання абавязковую вучыцельскую працу, але затое ён быў моцна зацікаўлены ўтым, каб былы «казённакоштны», падвысіўшы сваю кваліфікацыю, не адышоў зусім ад вучыцельскае працы. Таму, для папаўнення адукацыі вучыцялёў, скончыўшых семінарыі і меўшых права навучаць толькі ў пачатковых школах-чатырохгодках, былі створаны асобныя вучыцельскія інстытуты, у якіх на моцы асобных конкурсных экзаменаў прымалі тых маладых настаўнікаў, якія па сканчэнні семінарыі не менш двух год адпрацавалі ўжо ў пачатковай школе і атрымалі належныя атэстацыі ад паветавых інспектараў народных школ.
Лепшым з вытрымаўшых конкурсныя экзамены ў вучыцельскі інстытут даваліся невялікія стыпендыі, якія перад сусветнаю вайною былі ўжо даведзены да 200 залатых рублёў у год. Але, зноў жа, і за гэтую стыпендыю патрэбна было за кажны год яе атрымоўвання адпрацаваць па два гады ў прызначаным стыпендыяту месцы. Дзеля таго, што ў семінарыі курс навучання цягнуўся чатыры гады, а ў вучыцельскім інстытуце тры гады, дык усяго набіралася 7 год навучання, за якія патрэбна было адпрацаваць абавязковых 14 год. Гэтаазначае, што чалавекужо на ўсё жыццё быў звязаны з вучыцельскаю працаю. I ў вучы-
цельскія інстытуты, сапраўды, паступалі толькі тыя, хто ўжо сведама жадаў удасканаліцца як вучыцель і працаваць далей у шасцікласных гарадскіх вучылішчах.
Трэбаадзначыць, што паколькі вучыцельскія семінарыі былі кузняю русіфікацыі, манархізму і праваслаўя, бо мелі справу з маладымі вясковымі хлапцамі, на якіх адносна лёгка было ўплываць, дык становішча ў вучыцельскіх інстытутах было ўжо інакшае. У інстытуты паступалі наймацнейшыя сілы з беларускага настаўніцтва, шмат чытаўшыя, наглядаўшыя і думаўшыя падчас сваёй працы ў вясковых школах. Бальшыня з іх была ўжо ў сталых гадах і мела свае моцныя перакананні, дык уплываць на інстытутчыкаў было цяжка. Таму вучыцельскія інстытуты ў Беларусі сталіся асяродкам мясцовага беларускага патрыятызму і праз свае нелегальныя гурткі ўзгадавалі шэраг выдатных беларускіх палітычных дзеячаў, якія адыгралі значную ролю ў беларускім адраджэнцкім руху. У лік слухачоў вучыцельскіх інстытутаў належаць: паэт-публіцыст Янук Журба, былы пасол Сейму Сымон Рак-Міхайлоўскі, рэдактар Язэп Троська, былы консул і акадэмік Сымон Некрашэвіч, гісторык Даніла Васілеўскі ды іншыя.
Гэтым семінарска-інстытуцкім шляхам накіраваліся ў 80-х гадах мінулага стагоддзя і сыны Дзмітра Бахонкі — Сцяпан ды Вікенці2. Якую семінарыю скончылі браты Бахонкі, даведацца пакуль што не ўдалося, але добра вядома, што абодва яны скончылі Віленскі вучыцельскі інстытут каля 1886-7 гг. і адразу былі накіраваны на працу ў Латвію, у горад Мітаву, дзе абодва і асталіся амаль на ўсё сваё жыццё, адпрацаваўшы больш за чвэрцьвеччаў Мітаўскіх гарадскіх вучылішчах, пакуль царскімі ж уладамі не былі эвакуяваны ў 1915 годзе ў глыб Расеі.
Пасля таго як у Мітаве аселі старэйшыя браты Сцяпан і Вікенці Бахонкі, да іх пацягнулася вучыцца і маладзейшае пакаленне, бо яно ўжо мела базу дзе «зачапіцца». Сюды ж прыехалі і пляменніцы Бахонкаў. дочкі іхняе сястры Аляксандры, якая пабралася з Епіфанам Палуянам. А праз шэраг гадоў з далёкага брагінскага Палесся, праз усю Беларусь, абмінаючы свае беларускія гарады і Гомель, і Магілёў, і Менск, і Вільню, пацягнуўся вучыцца ў латышскую Мітаву і наш паэт Сяргей Палуян.
Гэткая была палітыка расейскага царскага ўрада. Ён адрываў сялянскую беларускую інтэлігенцыю ад роднага народу і накіроўваў яе да латышоў, дзе выкарыстоўваў яе як зброю для русіфікацыі латышскага народу. Латышскіх жа вучыцялёў расейскі ўрад перакідаў на Беларусь, каб яны тут займаліся русіфікацыяй народу беларускага. Калі б беларускія і латышскія ды іншых нацыянальнасцяў вычыцялі аставаліся сярод свайго народу, дык, безумоўна, яны стаялі б да яго бліжэй, спачувалі б ягонаму адраджэнскаму руху і бралі б у ім актыўны ўдзел.
Замацаванне старэйшых братоў Бахонкаў на добрых вучыцельскіх пасадаху Мітаве і шэрагдобрыхураджаеў моцна паднялі заможнасць Бахонкаў, а разам з тым і бацькоў С. Палуяна. У 1893 годзе Епіфан Палуянужо набывае сабе двор Крышычы на Мазыршчыне, куды і перабіраецца на самастойную гаспадарку.
У гэтых Крышычах і выгадаваўся Сяргей Палуян. Тут, у хаце бацькоў, ён пачаў вучыцца і пражыў бязвыездна да 1900 года, калі, маючы дзевяць з паловаю гадоў, вытрымаў экзамены ў 1-ы клас Мазырскай прагімназіі і пачаў у ёй вучыцца пад наглядам нейкага гімназіста-рэпетытара Гутмана3.
Сяргей быў на чатыры гады маладзейшым за сваю старэйшую сястру Ганну. Быў ён дужа здольны, рухлівы, шчыры і ўпарты. Вучыўся ахвотна і старанна. 3 усіх братоў і сёстраў найбольш сябраваў з старэйшаю за яго на два гады сястрою Аўгінняй. Дужа любіў сябраваць з сялянскімі хлапцамі, нягледзячы на тое, што бацькі былі гэтым страшэнна незадаволены.
Вучэнне ў Мазыры ішло добра, але бацькі знайшлі, што рэпетытар кепска ўплывае на Сяргея, бо той яшчэ больш пачаў сябраваць з сялянскімі хлапцамі і старэйшымі сялянамі ды нават вёў з імі нейкія гутаркі і раздаваў нейкія прывезеныя з Мазыра лісткі. Таму ўвосені 1904 года бацькі перавялі Сяргея ў Мітаву, дзе ён паступіў у 5-ы клас Мітаўскай гімназіі.
У Мітаве ўжо вучыліся сёстры Сяргея. Тут жа жылі два дзядзькі Бахонкі, дык бацькі спадзяваліся, што за Сяргеем будзе добры нагляд. Апроч таго, сама Мітаўская гімназія лічылася адною з лепшых. Сёстры і Сяргей былі змешчаны ў вучнёўскім пансіёне, які трымала сям’я ведамых латышскіх дзеячаў Беньямінаў4.