След, вечна жывы
Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні
Сяргей Палуян
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2018
«Рабынь сапраўднага», і Іра («Купля»), і нават Зіна — маюць нешта агульнае ў сабе, нягледзячы на розныя ўмовы жыцця і свайго становішча. Усе яны паасобку ўяўляюць сабой жанчыну, пяшчотную і гераічную часам, верную і прадажную, але самку перш за ўсё. I не толькі аўтарскі тэзіс «Без купіла да дзеўкі не лезь» падкрэслівае гэта. Тэзіс — толькі рысы, афон складаецца з саміх постацей такіх жанчын.
Вялікае ўражанне робіць апавяданне з турэмнага жыцця «Нешта большае за нас». Гэта нешта — тое, што зрабіла з двух прыяцеляў, пасаджаных у адну камеру, бязлітасных ворагаў. Турэмныя ўмовытолькі павялічваюць нянавісць. 1 нядаўнія прыяцелі робяць мэтаю жыцця чыніць як мага больш прыкрасцей адзін другому. А працуючы ў адным і тым жа напрамку, думка дыктуе такія віртуозныя ўколы, што свежаму чалавеку здаліся б найальтруістычнымі ўчынкамі. Уся атмасфера абвостранага нянавісцю пачуцця так і вее на чытача са старонак кніжкі.
«Глум» і «Запісная кніжка» — апавяданні з рэвалюцыйнага жыцця. У першым намаляваны асуджаны на смерць перад пакараннем. Намаляваны яскрава. Другое апавяданне — псіхалагічны эскіз, як злоўлены рэвалюцыянер сілаю свайго пафасу імпануе сялянам і прымушае іх паверыць у яго непрыналежнасць да «аратараў».
«Камедыя з Косцем» належыць да раней напісанага цыклу з жыцця вясковай галоты і закранае вечна жывое пытанне пра байструкоў.
У кніжку ўвайшлі апавяданні Віннічэнкі, напісаныя за апошнія гады, толькі невядома, чаму не змешчана апавяданне «Студэнт», што друкавалася ў «Літературно-науковому Вістннку» ў 1907 годзе.
Патрэбна адзначыць яшчэ мастацкасць вонкавага афармлення кніжкі, што бывае дужа рэдка ва ўкраінскіх выданнях. Гэта ўжо захады выдавецтва, якія трэба шчыра прывітаць.
«НАРОДННЙ КАЛЕНДАР “СЕЛО” НА 1910 РІК». Дадатак да народнай ілюспіраванай газеты «Село».
Кіеў, 1910. Цана 20 кап.
Народнымі календарамі на гэты год руская Украіна не багатая. He беручы пад увагу два руска-ўкраінскія выданні (харкаўскі «Хлібороб» і кіеўскае «Народное богатство»), што ўжо згодна сваёй сутнасці з’яўляюцца календарамі найперш рускімі, але з украінскімі аддзеламі, у якіх друкуюцца матэрыялы выпадковыя і несістэматычныя, маем толькі адзін каляндар «Село». Першая кніжка, за якую селянін плаціць грошы, — гэта каляндар, значыць, яна яму найбольш і патрэбная. А калі на кніжку існуе попыт, здаецца, трэба яго і задавальняць, ды яшчэ і так, каб можна было вытрымаць канкурэнцыю іншых, пераважна рускіх выдаўцоў. Звычайна ў нас робіцца ўсё «рассудку вопрекн, наперекор стнхням»1, і з патрабаваннямі чытача мы не звыклі лічыцца. Неадпаведнасцю патрэбам дзейсна карыснай кніжкі грашылі і календары «Просвітн», і календары «Часу»2. I яны разыходзіліся пераважна сярод пастаянных пакупнікоў украінскіх кніжак, не даходзячы да народнай масы. Селянін, як і ў папярэднія гады, купляе вялікія і танныя, багата ілюстраваныя календары Сыціна, Гатцука, Андрыяшава і іншых, бо ён яшчэ не дайшоў да таго, каб купляць украінскую кніжку толькі таму, што яна ўкраінская. Ды калі яшчэ дойдзе?
На шлях канкурэнцыі з рускімі календарамі ступіў каляндар «Село». Выхад сам па сабе добры, ды, на жаль, на гэтым шляху выдавецтва зрабіла толькі адзін крок. Усё-такі сёлета рускія календары заб’юць яго. Прычын шмат: не сказана нічога пра будучае надвор’е (гэта адзін з першых матываў у селяніна мець у сябе каляндар); адсутнасць статыстычных звестак пра дзяржаўную гаспадарку; адсутнасць практычных звестак пра сельскую гаспадарку; адсутнасць апавяданняў, вершаў, ілюстрацый (усе малюнкі — гістарычныя партрэты) і шмат іншых. Да таго ж і вялікая цана за дужа маленькі памер (з 54 стар, тэксту для чытання ўсяго — 19) не можа спрыяць яго распаўсюджанню. Выдадзены каляндар у канцы студзеня, гэта значыць тады, калі кожны, каму каляндар быў патрэбны, купіў яго яшчэ ў лістападзе або ў снежні. 3 пункту гледжання ўсіх гэтых прычын, можна
сказаць, што ў гэтым годзе ўкраінскі каляндар не адыграе той ролі, якая яму належыць.
Але ён мае яшчэ і другую вагу, таму што гэта — дадатак да газеты «Село», якая ўжо набыла сабе немалую папулярнасць, і яктакі сярод падпісчыкаў газеты канкурэнцыі з рускімі календарамі мець не будзе. А калі адпадае галоўная падставатых вымог, пра якія мы гаварылі, то тады шмат якія хібы знікаюць самі па сабе і каляндар робіцца дужа карысным. I сапраўды, ён ужо не будзе кніжкаю для чытання на цэлы год, ён — толькі дапаўненне да газеты, даведнік, які ў розных выпадках трэба мець пад рукою. Матэрыял для чытання дае ўжо газета, каляндар толькі інфармуе пра некаторыя справы тады, калі нельга больш на сваім месцы даць і каляндарныя звесткі, і гістарычныя, і гісторыкалітаратурныя публікацыі, і геаграфічныя, і пра кааперацыю. Чытачу ўкраінскага часопіса гэтак жа могуць дапамагчы і спіскі ўсёй украінскай прэсы, і папулярных кніжак на ўкраінскай мове. Пры такім поглядзе на каляндар змест яго — ужо нешта арганічна цэлае з выразна вызначанымі нацыянальнымі і дэмакратычнымі тэндэнцыямі газеты.
Каляндар «Село» амаль зусім беззаганны, як дадатак, і шмат у чым кульгае, як выданне для асобнага продажу. На новы год рэдакцыя павінна пастарацца згладзіць розніцу паміж зместам свайго выдання ў дзвюх яго ролях, прыстасоўваючы яго для наспелага распаўсюджання. А чытачам і падпісчыкам газеты нічым не можа перашкодзіць тое, што яны будуць мець каляндар больш поўны. Большы памер і ніжэйшая цана, большая і разнастайная ілюстраванасць і больш вымоглівая карэктура — таксама неабходныя патрабаванні.
ВНДАВННЦТВО «ЧАС».
Чацвёртая серыя кніжак (нумары 31-41).
Кіеў, 1909. Цана 28 кап.
Выдавецтва «Час», можна сказаць, найбольш папулярнае з усіх украінскіх народных выдавецтваў. Танная цана кніжак, прыемны знешні выгляд (часта аздоблены загалоўным малюнкам або партрэтам) і, урэшце, змест — белетрыстыка і часам
вершы — усё гэта добра ўплывае на распаўсюджанне кніжак. Да таго ж даволі вялікая прадукцыя (40 кніжачак) у серыях, два выданні па-за серыямі, народны каляндар на 1909 год і адрыўныя на 1909 і 1910 гг. папулярызуе яго і дае яму магчымасць пашыраць сваю дзейнасць.
Толькі, мне здаецца, выдавецтва не высветліла яшчэ для самога сябе сваёй мэты. Якая яна? Думаю, што не памылюся, калі скажу — даць магчымасць нашаму селяніну купіць і прачытаць добрую, танную кніжачку. Аднак гэтай магчымасці выдавецтва не дае. Кніжак нямала, а такіх, што адпавядаюць вымогам чытача-селяніна, няшмат.
Выдавецтва пачало папулярызаваць сярод украінскага сялянства творы сусветнай літаратуры. Супраць аднаго гэтага можна было б крыху запярэчыць. I сапраўды. Нашто мець селяніну пераклады амаль з усіх еўрапейскіх моў (лепш сказаць, пераклады з рускіх перакладаў), калі ён не мае твораў сваёй літаратуры, якая больш адпавядае складу яго душы ўжо дзякуючы аднаму таму, што яна ўкраінская. А калі і маем у выданнях «Часу» некаторых украінскіх пісьменнікаў, то далёка не лепшых — Грынчэнка1, Піліповіч2, Руданскі. А дзе Віннічэнка, Кацюбінскі3, Стафанік (асабліва Стафанік), Франко4 і іншыя? Няўжо селяніну цяжэй іх зразумець, чым Мапасана5, Целяшова6 (гэты навошта?), Педра дэ Нова-Кальсона7, Дадэ8, Лермантава, Амічыса9? Апрача таго, і ў перакладах не відаць вядучай думкі — перакладаецца тое, што пад час перакладу трапілася пад руку, ды яшчэ прыкметна жаданне даць пераклады як мага большай колькасці ayTapa^ ды з большага ліку моў. Разнастайнасць, здаецца, лішняя, бо выдаваць кніжку трэба таму, што яна патрэбная, а не таму, што яна яшчэ не выдадзена.
У чацвёртай серыі бачым тыя самыя хібы, што і ў папярэдніх. Зусім не адпавядаюць сваім задачам такія кніжкі: «Дангль. Різдвяннй дарунок»10, «Лермонтов. Пісня про царя Івана Васнльовнча», «Амічнс. Хуртовнна» і «Сгнпетське оповідання», таму што расказваеццаў іх пра невядомыя нашаму селяніну эпохі або нешта робіцца ў незнаёмых для яго абставінах. А мноства заўваг (як, напр., у «егйпетському оповіданні») зусім нішчаць уражанне ад кніжкі, бо ўвесь час трымае ўвагу чытача паміж
самім апавяданнем і заўвагамі і, несумненна, не дае яму яскравага ўяўлення ні пра тое, ні пра другое. У такім разе лепей ужо даваць папулярнае даследаванне з егіпецкай даўніны.
Рэшта перакладаў і некаторыя арыгінальныя кніжачкі ўражваюць тэндэнцыйным падборам сюжэтаў і іх апрацоўкі. Сюжэты трагічныя, а апрацоўка саладжавая, сентыментальная. Можна было знайсці багата чаго лепшага, калі б нашы выдаўцы пазбыліся думкі, што народ можна карміць толькі салодзенькаю юшкаю з навару народна-сентыментальнай пісаніны. А да гэтай апошняй належаць апавяданні і Канапніцкай11, і Пейверынта12, і Фібіх'3. Пра нашых пісьменнікаў ужо і не кажу. Няўжо могуць каго выхаваць анекдоты Руданскага? Час бы ўжо абнавіць нашу асветніцкую зброю.
Г. ВАІЦЕНКО. «слігшй».
П’еса. С.-Пецярбург, 1910. Цана 75 кап.
Пан Вашчанка выступае перад украінскім грамадзянствам ужо з другою кніжкаю. Першая — зборнік «Пісня в кайданах» — звярнула на сябе ўвагу нашай крытыкі, якая тады і папярэдзіла маладога аўтара ад залішняй тэндэнцыйнасці яго твораў. Зборнік той складаўся з драмы «Пісня в кайданах», двух апавяданняў і вершаў у прозе. Драма Вашчанкі мела ў сабе ўсе тыя адзнакі, што характарызуюць нашу так званую «новую» драму, у якой, уласна кажучы, нічога не робіцца, а толькі пра ўсё гаворыцца, затое апавяданні, у якіх былі паказаны галоўным чынам унутраныя перажыванні герояў, былі акрасаю зборніка, асабліва апавяданне «Німнй». Гэта не давала магчымасці спадзявацца на што-небудзь новае ад Вашчанкі як ад драматурга, але падавала надзею на новыя яго апавяданні. Аднак жа новы яго твор «Сліпнй» — п’еса; такім чынам, развіваецца ён як драматург. Ды дарэмна было б адшукваць у цяперашняй п’есе сувязь з папярэдняй драмай, яна. хутчэй за ўсё, працяг апавяданняў. 1, можа, недарэмна акрэсліў аўтар два лепшыя свае творы такімі роднаснымі назвамі — «Німнй» і «Сліпнй». Ёсць нешта агульнае ў душах герояў гэтых двух твораў, як агульная і тая форма, у якой адбываецца іх жыццё, — калецтва.
Калека — не звычайны чалавек, асабліва калі ў яго атрафіраваны які-небудзь орган успрымання, як сляпы, нямы і г. д. Свет адбіваецца ў яго ўяўленні не так, як у здаровага чалавека, а атрафіраванне аднаго органа выклікае абвастрэнне ў дзейнасці іншых. 3-за гэтага і душа калекі не падобная да звычайнай душы, яна больш чулая, больш далікатнай канструкцыі. Датаго ж становішча лішняга сярод здаровых нармальных людзей яшчэ больш узмацняе гэтую чуласць душы калекі, давёўшы да апагея чуласці, урэшце ламае яе сваім цяжарам. Тады ўжо калека робіцца ворагам грамадства, помсціць яму.