• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў

    Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 592с.
    Мінск 1976
    133.77 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Ой, не г р э е, хоць і свеціць, месяц над зямлёй... Я. К у п а-л а.
    Даволі высока забралася ўжо сонца і мякка п р ы г р а-в а л а зямлю. М. Л ы н ь к о ў.
    Сонца ўгравала ўсё мацней, было душна і парна. I. М е л е ж.
    Сонца моцна п я к л о. К. Ч о р н ы.
    Пачало прыпякаць сон-ца, на двор паадчынялі вокны... я. С к р ы г а н.
    123
    Сонца высока стаіць на не-бе і без жалю паліць зям-лю. Я. К о л а с.
    Пасля сёмухі сонна як бы стала на адным месцы і ня-шчадна с м а л і л a. Р. С а б а-л е н к а.
    Ці то ад выпітага квасу, ці то частачка Аскольдавай ра-дасці перадалася нам, ісці ў «Калінавы цвет» было лёгка, хоць, сонца п р а ж ы л а па-ра-нейшаму. А. Пальчэўскі.
    ГУБЫ, ВУСНЫ.
    Нават старая Харціна і тая г у б ы памачыла ў кілішку. Р. Сабаленка.
    He памятаючы сябе, ён пры-нік да яе в у с н а ў. I. Н а в у-м е н к а.
    ГУДОК, СІРЭНА.
    Весялоўскі тады чакаў г у д-к а на сваю змену... КЧ о р-н ы.
    Загула над прыстанню с і-р э н а... П. Б р о ў к а.
    ГУК, ГОЛАС; ЗЫК (разм.).
    Ноч. Цішыня. Аніводнага г у к у. П. Галавач.
    Лес адразу напоўніўся новы-мі, зімовымі галасамі, упрыгожыўся новымі фарбамі. М. Л ы н ь к о ў.
    3-пад Нёмана ляцеў трывож-ны крык сялян і чуўся плач жанок; усе гэтыя з ы к і зліва-ліся ў страшную музыку яко-гась няшчасця. Я. К о л а с.
    ГУЛЬТАП; ГУЛЬТАІНА, АБІБОК, ЛЕЖАБОК, ЛЕ-ЖАНЬ, ЛЯНІВЕЦ, НЯДБА-ЛЕЦ (разм.); ЛАЙДАК, ЛАП-ДАЧЫНА, ЛОДАР (разм. непахв.); ЗАВАЛА, ВАЛЯЧ, ЗАГАВАПЛА (абл.); ТРУ-ЦЕНЬ, ПАРАЗІТ (перан.).
    Г у л ь т а ю заўсёды свята. П р ы к а з к а.
    I вось жа не падумае, гуль-т а і н а, што бацьку трэба па-магчы! Я. К о л а с.
    Уцёк ад работы стары а б і-б о к! 3. Б я д у л я.
    Што я — труцень, л е ж а-б о к, спекулянт, злодзей? I. Ш а м я к і н.
    He дачакаешся, л е ж а н ь, што за ногі сцягну... М. Стральцоў.
    Мой немец кажа, што «по-тым» гавораць л я н і ў ц ы. У. Караткевіч.
    Наш дзядзька першы не ўтрывае і на пакошу тыцне пальцам: бяда няўмекам і нядбальцам, хто шнур зжуе няроўным плехам — Ан-тось яго ўжо дойме смехам... ЯК о л а с.
    Чалавек без работы не можа доўга быць, хіба толькі спрад-вечны л а й д а к або каторы змалку не прывык. КЧ о р н ы.
    Адным словам, відно было, што гэта гаспадар, а не які л а й д а ч ы н a... Р. Саба-л е н к а.
    Л о д а р Касабуцкі ходзіць у часе працы па цэху і практы-куецца ў боксе. КК Р а п і в а.
    Так запусціць зямлю нядба-ла? He гаспадар быў, а з а-в а л а! Я. К о л а с.
    I не раздзяваўся, в а л я ч нягодны! Я. К о л а с.
    I лепшы, старанны работнік зацемнены, можа, якім з а г а-в а й л а м, абібокам. X. Ш ы н-к л е р.
    Адчапіся ты з царамі сваі-мі... Т р у т н і яны, крывасмокі на нашым целе... М. Л ы н ь-к о ў.
    He хочуць ні вучыцца, ні рабіць, a п a р а з і т а м і мяр-куюць век пражыць. Э. В а л а-с е в і ч.
    ГУЧНА, МОЦНА, ГОЛАС-НА, ГАЛАСІСТА, ГАЛАСЛІ-ВА, ЗВОНКА, ГУЛКА, АГЛУ-ШАЛЬНА, УГОЛАС, УСЛЫХ, УЧУТКІ Ірэзка: ПРАРЭЗЛІ-
    124
    ВА, ПРАРАЗЛІВА, ПРАНІЗ-ЛІВА. ІІРАНОЗЛІВА; ЗЫЧ-НА, НЕМА, ГАРЛАСТА, ГРУ-КАТНА, НАУЗРОУ (разм.); ГРЫМОТНА, ГРАМАВІТА, ГРОМКА, ГАМАНЛІВА (пе-ран.) □ IІА УВЕСЬ ГОЛАС, НА ПОУНЫ ГОЛАС, HE СВА-ІМ ГОЛАСАМ, НЕМЫМ ГО-ЛАСАМ, НА УСЕ ГОРЛА, ВА УСЁ ГОРЛА, НА УСЕ ГРУ-ДЗІ, НА ПОУНЫЯ ГРУДЗІ, ВА УСЕ ГРУДЗІ.
    Г у ч н а выклікаў зару горн вясёлы піянера. М. Л у ж а-н і н.
    Слухаючы гэта, усе м о ц н a смяяліся. П. П е с т р а к.
    За плячыма ў мяне дзве жанчыны г о л а с н а гутараць пра нейкага агульнага свайго знаёмага... П. Г а л а в а ч.
    Спяваюць галасіста, з в о н к а, на ўсе грудзі, без надрыву. П. П е с т р а к.
    I хлопчык стаў у дудку дзьмуць, гамоніць дудка г а-л а с л і в а. Я. К о л а с.
    ...3 в о н к а над Прыпяццю сіняй вольная песня гучыць. М. Т а н к.
    Г у л к а гудзелі іх там та-пары, елкі, асіны стагналі. Я. К У п а л а.
    ...А глушальна ўдарыў гром. Э. С а м у й л ё н а к.
    Хіба ж матулі ў г о л а с не плакалі, як нас у турмы вялі? М. В а с і л ё к.
    Чытайце выразна, у с л ы х, слоў не глытайце вялікіх, ма-лых. А. П ы с і н.
    Мы масціліся на кухні, Алесь чытаў у ч у т к і. а я што-небудзь рабіў і слухаў. Я. С к р ы г а н.
    Зноў прарэзліва пра-гуў паравоз. П. К а в а л ё ў.
    — Лаві яго, гада! Куды ты? — Дзед Сёмка крычыць п р a р а з л і в а... Я. Колас.
    Але дзяўчынка не прасіла да-равання, а тупала нагамі і пранізліва лямантавала...
    У. Караткевіч.
    To з аднаго, то з другога бо-ку праходзіў паўз вагон маняў-ровы паравоз, п р а н о з л і в a пішчаў пад самае вуха. М. Л о-б а н.
    ...Лясніцкі дражніўся з Ні-най, абое весела, з ы ч н а смя-яліся. М. 3 а р э ц к і.
    Н е м а крыкнуў Хрулька і асунуўся на дол. ЯК о л а с.
    Хлопчык абурана, г а р л а-с т а крычаў, пакуль яго выно-сілі прэч... В. Б ы к а ў.
    Калі сёння будзе ціха, дык заўтра будзе грукатна. К. Ч о р н ы.
    Гудкамі хрыпатымі ранак будзілі наўзроў караблі. М. К а л а ч ы н с к і.
    I тут выбух г р ы м о т н a рве побач. В. Б ы к а ў.
    ён грамавіта гукнуў:— Зямля мая, дазволь прабіцца ў глыбы сільвініту... А. Б я л е-в і ч.
    ...Буду пець, г р о мк а пець, пакуль возьме магіла. ЯК у-п а л а.
    Ледзь не кожны тыдзень у нядзелю збіраліся сюды сяляне навакольных вёсак на свае сходкі і ў сініх хмарах сама-саду гаманліва раіліся... М. М а ш а р а.
    Абхапіла рукамі галаву, за-галасіла з адчаем, н а ў в е с ь г о л a с. I. М е л е ж.
    Н а п о ў н ы г о л а с раўлі сірэны. Б. М і к у л і ч.
    Кідаецца з кулакамі на му-жа і н е с в а і м г о л a с а м крычыць... 3. Б я д у л я.
    Чула я — крычала пчолка, н е м ы м г о л a с а м крычала да прасіла ратунку. А. П а ў-л о в і ч.
    Нарадзіўся я дужанькі, кры-чаў, як і трэба было, н а ў с ё г о р л а... Б. С а ч а н к а.
    — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман в а ў с ё г о р л а і сам уляпіўся за аглоблю. Я. К о л а с.
    125
    Песні спяваліся звонка, н a ў с е г ру д з і... К. К у л а-к о ў с к і.
    ...Н а п о ў н ы я г р у д з і спявае прыёмнік. ЯБ р ы л ь.
    В а ў с е г р у д з і загукай-ма... Я. К о л а с.
    ГУШЧАР,	ГУШЧАРНІК,
    ГУШЧАРНЯК; ГУШЧАРНЯ, ГУШЧЭЧА, ГУШЧЫНЯ (разм.); ЧАШЧОБА (абл.).
    Лагер размяшчаўся ў сасно-вым г у ш ч а р ы. I. М е л е ж.
    Ды яшчэ ці мала людзей блыталася па нізкіх кустах, па мокрых алешнікавых паплавах, у гушчарніках лазовых за рэчкамі. КЧ о р н ы.
    Заламалі ўлева, прайшліся гушчарняком ганоў двое — не патрапілі і завярну-лі направа. Ц. Г а р т н ы.
    Як коннікі паехалі, ён па-волі пацягнуўся ў лясную г у-ш ч а р н ю. К. Ч о р н ы.
    А ўжо за радамі ліп адразу пачыналася дзікая, непраход-ная г у ш ч э ч a. М. 3 а р э ц-к і.
    Вельмі паволі ўехалі яны ў малады ельнік — страшэнная г у ш ч ы н я. КЧ о р н ы.
    Хутка давялося пакінуць грузавік, загнаўшы яго ў глухія лясныя ч а ш ч о б ы. М. Л ы н ь к о ў.
    ГЭТАК, ТАКІМ ЧЫНАМ, ТАКІМ ПАРАДКАМ.
    А пісаць і гаварыць на сва-ёй мове г э т а к натуральна, як дыхаць. У. Караткевіч.
    А справа ўся адбылася т а-к і м ч ы н а м. М. Л ы н ь-к о ў.
    Тут Міхалку падхапілі пад рукі, двое цягнулі яго за полы каптана, некалькі чалавек пха-лі, і т а к і м п а р ад ка м дамарослага пісара цягнулі праз усю хату. Я. Кол ас.
    Д
    ДА, К, КА, ПАД, НА □ У БОК.
    Плывуць журавы нада мною, ляцяць д а заморскіх краін. А. Б я л е в і ч.
    К новай долі шлях нам ляжа, як на небе млечны шлях... Я. К у п а л а.
    He вернешся, як хваля тая, к а мне, вясна ты маладая!.. я. К о л а с.
    Яны падыходзілі ўжо п а д Тацяніну хату. М. Зарэцкі.
    Цяпер Алесь ішоў проста н a хлопца. У. К а р а т к е в і ч.
    Па грэблі ў б о к мястэчка ідзе чалавек. А. Ч а р н ы ш э-в і ч.
    ДАБРАДЗЕЙ; ФІЛАНТРОП (кніжн.).
    Які такі дабрадзей табе
    падорыць кавалак зямлі? М. Л о б а н.
    — Міхаіл Палікарпавіч — дабрэйшы чалавек, — сказаў ён, звяртаючыся да агранома.— Вялікі філантропі палітык у больш шырокім сэнсе гэтага слова, чым мы. П. Г а л а в а ч.
    ДАБРАТА, ЛЮДСКАСЦЬ; ДОБРАСЦЬ, ДАБРОСЦЬ, ДА-БРЫНЯ (разм.).
    Лішняя д а б р а т a — дура-та. П р ы к а з к а.
    Так, майго Васільку, каб не ўрачы, усе любяць за яго людскасць, самавітасць. Ц. Г а р т н ы.
    Цяпер, пакуль Кандрата Hawa, то ты пакарыстайся яго добрасцю, раз ён да цябе горнецца. М. Л о б а н.
    Збудуе ён і сабе, і людзям,
    126
    хай жывуць на здароўе, хай ведаюць яго, Казлюка, д а б-р о с ц ь... Р. Н я х а й.
    Хаця яго д а б р ы н я ні ра-зу яму не дазволіла спытаць, што палонны еў і чым увогуле там кормяць у лагеры. М. Р а-к і т н ы.
    ДАБРАЦЦА, ДАСЯГНУЦЬ, ДАПАСЦІ, ДАПЯЦЬ, ДАГІ-СЦІ, ДАБРЫСЦІ, ДАПЛЕС-ЦІСЯ, ДАЕХАЦЬ, ДАМЧАЦ-ЦА, ДАІМЧАЦЦА.
    За дзень спякотны добра мы прысталі, дабрацца хочам да сяла. А. Астрэйка.
    Яго [самалёт] падбілі над лініяй фронту, але ён нейкім цудам дасягнуў сюды. I. Н о в і к а ў.
    Андрэй усё зробіць, усюды д a п а д з е. КЧ о р н ы.
    Колькі Агата ні дабівалася, куды яна толькі ні ездзіла, аж да самай Варшавы д а п я л а, усюды адно казалі: не знаем і не ведаем. Р. Сабаленка.
    Аўхім Гулькоў д а й ш о ў з палком да Проні. А. П ы с і н.
    Верыў—дома мне быць, д а-б р ы д у, дажыву. П. Б р о ў-к а.
    Даплёўся чалавек да вёскі і ўбачыў тры крыжы. Р. Ш к р а б а.
    Але я да шчасця д а е д у, дарогу і ў тундры знайду. М. X в е д а р о в і ч.
    Хутка цягнік дамчаўся да лесу. А. Пальчэўскі.
    Ен [Лук’янскі] даімчаўся да хвояў і кінуўся ўправа. К. Ч о р н ы.
    ДАБРЭЦЬ, ЛАСКАВЕЦЬ.
    Пісарава строгасць раптам сходзіць, і выраз яго твару адразу нейк д аб р э е. ЯК о-л a С.
    Лаяў нас невядома за што. Але потым ізноў ласкавеў. М. Г а р э ц к і.
    ДАВЕДВАЦЦА, УВЕД-ВАЦЬ, ПРАВЕДВАЦЬ, РАЗ-ВЕДВАЦЬ, ВЫВЕДВАЦЬ, ДАЗНАВАЦЦА, ВЫЗНА-ВАЦЬ, РАСПАЗНАВАЦЬ, РАЗГАДВАЦЬ, ВЫСВЯТ-ЛЯЦЬ, ВЫЯСНЯЦЬ, ДАСЛЕ-ДАВАЦЬ, ВЫЗНАЧАЦЬ; ДА-ЧУВАЦЦА, ПРАЧУВАЦЬ, ДА-ХОДЗІЦЬ (разм.); ШУКАЦЬ, ДАШУКВАЦЦА, ДАКОП-ВАЦЦА, ЗНАХОДЗІЦЬ, НЮ-ХАЦЬ, ВЫНЮХВАЦЬ, РАЗ-НЮХВАЦЬ, ВІЖАВАЦЬ, ВЫ-ВІЖОУВАЦЬ, РАЗБЛЫТ-ВАЦЬ, РАСКУСВАЦЬ (пе-ран.) □ ДАХОДЗІЦЬ ПРАУ-ДЫ, ДАХОДЗІЦЬ ЯСНАС-ЦІ, АБМАЦВАЦЬ ГРУНТ.
    Пакуль яна спіць, мы ад Ма-шы даведваемся аб ёй усё. 1. Ш а м я к і н.
    Тут у в е д в а л і ўсё, дзе ка-му рабіць, куды каму ісці. I. М е л е ж.
    Ты толькі праведвай, дзе яны хаваюцца і што яны ду-маюць рабіць... Я. К о л а с.
    Удзень жа разведвалі, дзе і як рухаецца вораг і які ён. М. Л у п с я к о ў.
    Усё выведвалі, што там робіцца ў гэтай неспакойнай хаце... I. М е л е ж.
    I сапраўды, Гаўрыла Буры першы дазнаваўся, каго і ў якой установе скарацілі, a каго прызначылі на вышэйшую пасаду... П. К а в а л ё ў.