Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 592с.
Мінск 1976
133.77 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Укляпаўся чорт ведае ў што. Людзі свет пераварочва-
юць, а яму бабская спадніца ўсё засланіла. К. К р а п і в а.
— Падыдзе свята якое-не-будзь, пішу аб свяце, аб вайне, аб каханні.
—■ Ого, — не сцярпеў Цім-ка, — ці не ўлопаўся ты ў каго? В. К а в а л ь.
ЗАКЛІК, КЛІЧ, ВОКЛІЧ, ПОКЛІЧ, ПРЫЗЫУ, ло-ЗУНГ.
Камуністы везлі ў санях пад саломай пачкі лістовак, чырво-ныя сцягі з з а к л і к а м і, а ў душы — адвагу і рашучасць. П. П е с т р а к.
Кліч раздаўся: раздзеты, галодны, для змагання настала параі А. Г у р л о.
Хай нясецца, хай ніколі не загіне вокліч песні! М. Ч а-р о т.
I на п о к л і ч сяброў з усхо-ду абзавецца ўвесь свет ізноў... М. Л у ж а н і н.
Артур перабіў іх гутарку п р ы з ы в а м да ўвагі. ІІ. Г а р т н ы.
Чуліся прамовы аратараў, выгукі лозунгаў. Ц. Г а р т-н ы.
ЗАКЛІНАННЕ, ЗАМОВА.
Яго ўзмахі рук напаміналі знакі заклінання. П. П е-с т р а к.
Ніякія дактары лекамі, ніякія варажбіты замовамі не адымуць у яго гэтага сораму. 3. Б я д у л я.
ЗАКРАСА, ЗАТАУКА, ЗА-ПРАВА.
Ані той з а к р а с ы, ані скваркі тэй... ЯК у п а л а.
Нажывуць круп, затаўкі няма. Я Д в і г і н Ш.
Там давалі толькі шпінат, без заправы, без грама солі... М. А ў р а м ч ы к.
171
ЗАЛІУ, ЗАТОКА, ЗАТОН, ЗАВАДЗЬ, БУХТА, ЛІМАН, ФіёРД Імарскі на поўначы СССР: ГУБА.
Толькі песень неапалітанскіх штосьці над з а л і s а м не чу-ваць. П. П а н ч а н к а.
Фінская затока закута ў тоўсты ільдзяны панцыр. 3. Б fl-fl у л я.
3 з а т о н у ў мора выйшаў першы сейнер... А. 3 в о н а к.
Сарамліва рабіна глядзела ў ваду, упрыгожыўшы з а-вадзь сабой. П. П а н ч а н-к а.
У краіне светлай, дзе я ўмі-раю, у белым доме ля сіняй б у х т ы, я не самотны, я кні-гу маю з друкарні пана Марці-на Кухты. М. Б а г д а н о в і ч.
Над берагам чайка бядуе, і падае сонца ў л і м а н. A. В flfl ю г і н.
Нарвежскія крывёй нарвеж-скай зліў [Гітлер] фіёрды, як ліпу, Бельгію й Галандыю абчысціў. Я. К у п а л а.
Яна ніколі не ўяўляла, што ўваход на паўвостраў такі вуз-кі: ад фінскай мяжы да Кан-далакшскай г у б ы ўсяго не-калькі кіламетраў. I. Ш а м я-к і н,
ЗАЛЯЦАННЕ, ЗАЛЁТЫ, ФЛІРТ; ШАШНІ (разм.).
Ен ростам невялічкі, а ў з а-ляцаннях звер, таварыш Чаравічка — раённы кавалер. П. Б р о ў к а.
А Марына ўжо даўно патка-ла ручнікі-намёты ды Івана ля варот спаткала, — думала — з а л ё т ы. М. Ч а р о т.
Зрэшгы, мужчыны, калі на-дараецца магчымасць, без асаб-лівых згрызот сумлення дазва-ляюць сабе ф л і р т. I. Н а-в у м е н к а.
Ты шашні строіш патаё-ма, лайдак ты, кныр няшчасны! Я. К о л а с,
ЗАЛЯЦАЦЦА, ФЛІРТА-ВАЦЬ; УПАДАЦЬ, ЛАЗІЦЬ, ВАЛАЧЫЦЦА, УЛЯГАЦЬ, ПАДБІРАІІЦА, УВІВАЦЦА (разм).
Злыя языкі гавораць, што вы заляцаецеся да мае жон-кі. КК р а п і в а.
Вам жонка здраджвае. 3 су-седам ф л і р т у е. М. Т а н к.
— За ёю адзін вар’ят упа-дае, закахаўся, — засмяялася Роза. Л. А р а б е й.
Мікола л а з і ў за ёю даўно, яшчэ да Юрачкі. Я. Б р ы л ь.
Ён, так сказаць, простаю мо-ваю, валачыцца пачаў за мною тым летам. К. Ч о р н ы.
Хлопец пачаў улягаць за Мальвінкай, і неўзабаве яны згулялі вяселле. Р. С а б а-л е н к а.
— Ідзі ты, жанчына, да свайго Лявона, a то ён вунь да Нічыпарыхі падбіраецц а,— сказаў Андрэй. А. Чарны-ш э в і ч
Адэля прыгожая, дык хлоп-цы ля яе і ў в і в а ю ц ц а.
С а в і ц к і.
ЗАМІЛАВАННЕ, ЗАКАХА-НАСЦЬ, ЛЮБОУ, ЛІОБАСЦЬ, ЗАХАПЛЕННЕ.
Замілаванне да народ-нае творчасці было ў мяне ад малых гадоў і ідзе са мной усё жыццё. У. Д у б о ў к а.
Бацькоўская закаханасць у шолах жытнёвых ніў, сар-дэчная палымянасць, якое во-раг не сніў. Е. Л о с ь.
Настаўнік заўважыў вялікую любоў хлопчыка да верша-ванага слова... М. X в е д а р о-в і ч.
Без л ю б а с ц і да працы, да зямлі — далёка не заедзеш. Я. Б р ы л ь.
Хоць Аленка захапілася чы-таннем вельмі моцна, але гэтае захапленне не пашкодзіла ёй заўважыць Сцёпку. ЯК о-л а с.
172
ЗАНЯДБАЦЬ, АПУСЦІЦЬ, ЗАКІНУЦЬ, ЗАБЫЦЬ, ЗА-БЫЦЦА.
Пасля смерці жонкі, якая была галавой у хаце, Трахім занядбаў гаспадарку. А. Ч а р п ы ш э в і ч.
Жонка не магла, не хапіла сілы — апусціла гаспадар-ку. С. Б a р а н а в ы х.
Малодшы сын вырашыў астацца дома і памагаць брату на гаспадарцы, бо старэйшы з а к і н у ў яе зусім... У. Д а-м а ш э в і ч.
Забылі вы песні пра воль-пую волю .. Я. К о л а с.
Можа, усе забыліся, што шафёру, які прывёз іх, таксама хочацца перакінуцца словам, павесяліцца? А. Кулакоў-с к і.
ЗАНЯТЫ, ЗАГРУЖАНЫ.
Лявон з ёю цяпер мала га-ворыйь: ён вельмі заняты. 3. Б я д у л я.
Летам я дужа з а г р у ж а-ны. Гастролі, выязныя, здым-кі. У. М е х а ў.
ЗАНЯЦЦА □ ЗАЧАПІЦЬ РУКІ.
Святлана занялася хат-няй работай. У. Ш a х а в е ц.
Цяпер жа ўсё было дагле-джана, прыбрана да ладу, і ста-ры не ведаў, за што з а ч а-піць р у кі. Р. С а б а л е н к а.
ЗАПАЛКА; СЕРНІК, СЯР-НІЧКА (уст.).
У мяне была адна запал-к а, але патухла, як я хацеў раскласці агонь. К. Ч о р н ы.
Ен узліў на стол гарэлкі і паднёс запалены с е р нік. М. Л о б а н.
Тады ўстаў, запаліў с я р-нічку. К. Ч о р н ы.
ЗАПАРУШЫЦЬ, ЗАЦЕРУ-ШЫЦЬ, ЗАЦЕРУСІЦЬ, ЗА-СЫПАЦЬ.
Чужую кучу веючы, свае во-чы з a п а р у ш ы ш. П р ы к а з-к а.
3 песняю жанкі ў поле ру-шаць, сонцам заіграе небакрай. Белым, белым косы з ац я р у-ш ыць ім зялёны май. П. П а н-ч а н к a
Ледзь грэчка цветам поле з а ц я р у с і ц ь, дык чайкі ў вы-рай—даўняя прыкмета. В. В і т-к а.
Тупы штось нарогі, конь ісці не хоча, млеюць рукі, ногі, пыл за с ыпа ў вочы. Я. К у п а л а.
ЗАПАС, ПРЫПАС, РЭЗЕРВ, ФОНД; РЭСУРСЫ (мн.); БА-ГАЖ, АРСЕНАЛ (перан.).
Усяго і запасу, што між зубоў. П р ы м а ў к а.
3 вялікаю і незразумелаю асалодаю яны праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго п р ы п a с у. В. Б ы к а ў.
Камандзір брыгады ўзяў свой апошні р э з е р в. I. Мележ.
Нейкі старшыня калгаса не здолеў стварыць кармавых ф о н д а ў. A. А с і п е н к а.
Падлічылі свае сілы і pacy р с ы прарабы. X. Шын к-л е р.
Ен уяўляў, як яму цяжка будзе ісці праз жыццё з такім б а г а ж о м ведаў, які ён меў. М. М а ш а р а.
У багатым арсенале мас-тацкіх сродкаў усё бліжэй, на першы план станавілася і рыт-мічная арганізацыя фразы. У. Ю р э в і ч.
ЗАПАТРАБАВАЦЬ; ЗАЛА-МАЦЬ, ЗАГАРАДЗІЦЬ (разм.).
Немцы акружылі сяло і з а-патрабавалі да сябе ста-расту і старшыню воласці. М. Л о б а н.
Баяўся, што Годля зало-мі ць і многа і грашыма. I. М е л е ж.
173
Танна не аддаваііце, з а г а-р а д з іц е цану як належыць... К. Ч о р н ы.
ЗАПІСКА; ГІАПЕРКА, ПІ-СУЛЬКА, ЦЫДУЛКА, ЦЫ-ДУЛЬКА (разм.) Іу заходне-беларускіх палітзняволеных: ГРЫПС.
У прэзідыум пасыпаліся з а-п іскі. Т. X а д к е в і ч.
Неўзабаве яму выдалі п а-перку— накіраванне на пра-цу. К. Ч о р н ы.
На заводзе з пісулькаю паслалі ў цэх, сказаўшы, да Karo звярнуцца. Я. Скрыган.
Помніш, у нас на пленуме га-варыў доўгую прамову без падрыхтоўкі, без цы д у л ак. М. Л у ж а н і н.
Для яе было б занадта ня-вытрыманым прыйсці да Рыго-ра так хутка, пасля пакінутай яму ц ы д у л ь к і. Ц. Г а р т-н ы.
Алесь Камар укінуў у каме-ру муштук ад папяросы, у якім знаходзіўся грыпс. Ен быў напісаны на папяроснай гільзе вострым алоўкам, дробненькімі літарамі. М. М а ш а р а.
ЗАПЛАКАЦЬ, РАСПЛА-КАЦЦА, ПРАСЛЯЗІЦЦА. ХЛІПНУЦЬ, УСХЛІПНУЦЬ; ЗАГАЛАСІЦЬ, ЗАРАУЦІ, РАЗРАУЦІСЯ (разм.) □ ЗА-ЛІЦЦА СЛЯЗЬМІ, ПУСЦІЦЬ СЛЯЗУ, УРАНІЦЬ СЛЯЗУ, ДАЦЬ ВОЛЮ СЛЯЗАМ, HE УТРЫМАЦЬ СЛЯЗЫ.
Запелі «Надгробное рыда-нне...» — усе ў хаце зап л ак а-л і. М. Г а р э ц к і.
Дык так расплакалася, што аж захадзілі хадуном яе плечы. М. Л ы н ь к о ў.
— А мой жа ты даражэнь-кі, — п р а с л я з і л а с я цётка Малання, пазнаўшы Салаўёва. У. Ш а х а в е ц.
Дзяўчына хліпнула, ня-
ёмка выцерла слёзы... I. М е-л е ж.
Арцём усхліпнуў, і слё-зы пацяклі па яго твары. Э. Самуйлёнак.
Праз дзень у Некрашы на-ехалі карнікі. Загаласілі бабы. М. Л о б а н.
Домна за р а ў л а ўголас, падышла да ручніка, закрыла ім твар. М. Л о б а н.
У мяне на вачах з’явіліся слёзы, і я ледзь стрымаўся, каб не разраўціся на ўвесь голас. М Лупсякоў.
Залілася Ясаня горкімі с л яз ь м і, але бядзе памагчы нічым не магла. ЯК о л а с.
Стары Піліпоўскі пу с ціў слязу, развітваючыся з сы-нам. К. Ч о р н ы.
— Прапаў, як голка ў кучы лому, мо і жывога ўжо няма,— слязу ўраніла маладзі-ца... Я. К о л а с.
Нарэшце, Кацярына Іванаў-па д а л а в о л ю с л я з а м. М. Л у ж а н і н.
Ведаў ён, што варта каму-небудзь н е ў т р ым аць с л я-з у, усхліпнуць, як не вытры-маюць і ўсе астатнія. Т. X а д-к е в і ч.
ЗАПЛЕСНЕЦЬ, ЗАЦВІСЦІ.
Там сапраўдны разгон для паэта, а тут зачарсцвееш, як тая скарынка, заплеснееш. Р, Сабаленка.
I гэта ж азначала, наколькі думкі мае тады закарэлі, плес-няю з а ц в і л і. М. Г а р э ц к і.
ЗАПОМНІЦЦА □ УРЭЗАЦ-ЦА У ПАМЯЦЬ, УРЭЗАЦЦА У ПАМЯШ. ЗАПАСЦІ У ПА-МЯЦЬ, АСТАЦЦА У ПАМЯ-ЦІ, ЗАСТАЦЦА У ПАМЯШ, ПАКІНУЦЬ СЛЕД У ПАМЯ-ЦІ. АСЕСЦІ У ПАМЯЦІ, УЛЕЗЦІ У ПАМЯЦЬ, УПІЦ-ЦА У ПАМЯЦЬ, ЗАПАСЦІ У ДУШУ.
Назаўсёды запомнілася
174
мне і наша сумесная паездка на адкрыццё Асінбуда. М. Хведаровіч,
У р э з а л і с я Марцінавы сло-вы Юзіку ў п а м я ц ь. К. К р а-п і в а.
Галоўным чынам, адна з іх [розных гісторый] урэзала-с я ў маёй па м я ці. 3. Б я д у-л я.
3 маленства з a п а ў мне ў па м я ц ь дзень, калі аднекуль здалёк вярнулася дадому па-святочнаму апранутая маці. М. А ў р а м ч ы к,
Божа мой, дзе тут забыцца? Навек у памяці астанец-ц a. К. Ч о р н ы.
Назаўсёды засталіся ў памяці самотныя жніўныя песні адзінокіх салдатак, на плечы якіх ляглі ўсе клопаты аб сям’і. П. Б р о ў к а.
Навек п а к і н у ў ты [Гастэ-лаі глыбокі с л е д у неўміру-чай па м яці народнай. М. А ў р а м ч ы к.
Тады ж нікому асабліва не думалася, што дням гэтым суджана запомніцца, надоўга а с е с ці ў людской памяці. I. М е л е ж.
У па м яць у л е з л a — ні-бы нанава ўбачыў, — як па-явіўся Міканор, як, кінуўшы калёсы, стаяў паперадзе, чакаў, калі ён падыдзе з плугам. I. Мележ.
Чортаў астрог — ён гэтак у пі ў с я ў п а м я ц ь, што, можа, да самай смерці не дасць збыту думкам. Р. С а-б а л е н к а.
Есць штосьці радаснае і ад-начасна шчымліва-сумнае ў вяртанні праз многія гады на сцежкі маладосці, на тыя мяс-ціны, шіо з a п а л і табе ў д у-ш у назаўсёды. I. Н а в у м е н-к а.
ЗАПОМНІЦЬ, HE ЗАБЫЦЬ □ ЗАРУБІЦЬ HA НОСЕ.
У сорак трэцім мы былі яшчэ