Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 592с.
Мінск 1976
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Неба ч ы с т а е, нібы шкло. А. Я к і м о в і ч.
ПРАКТЫКАВАЦЦА, ТРЭ-НІРАВАЦЦА.
Каб з рэвальвера навучыцца страляць на далёкай адлеглас-ці, трэба доўга практыка-в а ц ц а. Я. М а ў р.
Ля валейбольнай сеткі якраз трэніравалася група гім-назістаў з ауседняй гімназіі. A. К а р п ю к.
ПРАЛЕСКА, ПАДСНЕЖ-
нік.
Я пралесак блакітных ся-гоння парву і вянкамі цябе прыбяру... П. П а п ч а н к а.
Прабів-ае рыхлы снег п а д-снёжнік... А. Бялевіч.
ПРАМАХНУЦЦА; ПРАМА-ЗАЦЬ (разм.).
Я вельмі старанна цэлюся, цяпер я не магу п р а м а х-н у ц ц a. В. Б ы к а ў.
Бяры, мілы, трохлінейку, два падсумкі, патранташ, цэлься ворагу у сэрца, не п р а м а ж. К. К р а п і в а.
ПРАМЕНЬ, ПРОМЕНЬ; КА-СА, ПУК, ПАСМА, ПАС, СТРАЛА (перан.).
Раптам яна ўбачыла на бе-лай столі п р а м е н ь — ма-ленькую ружовенькую палоску ў самым куце. I. Ш а м я к і н.
Ці ж над родным нашым краем промень волі не блі-шчаў? Я. К о л а с.
Ды толькі што сонца зай-грала на лозах, рассыпаўшы ко с ы ў крыштальнасці рос... М. М а ш а р а.
Залатыя п у к і святла элек-трычных ліхтароў распаролі сіваватыя змрокі ранняга асен-няга прыцемку. Р. С а б а л е н-к а.
Унізе, на дне лагчыны, тур-катаў, трасучыся ад холаду, млын і спрабаваў змагацца з чорнаю навалаю цемры кволы-мі п а с м а м і сівога трапятко-га святла. М. 3 а р э ц к і.
Пас мёртвага святла ля-жыць на канапе, на стале, руч-ніком спадае на падлогу. I. М е л е ж.
332
Рассыпаючы сноп залатых с т р э л, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора. Я. К о л а с.
ПРАМОВА, ВЫСТУПЛЕН-НЕ Ірэлігійнага характару: ПРОПАВЕДЗЬ, КАЗАНЬ, КА-ЗАННЕ.
Яго п р а м о в а мела бяс-спрэчны уплыў на в ы с т у п-ленні іншых прамоўцаў... Я. К о л а с.
Там якраз таўсты місія-нер казаў пропаведзь. Я. М а ў р.
3 тае пары мяне заўсёды ну-дзіла, калі я слухаў папоўскі ка зань. К. Крапіва.
I доўга яшчэ казаў к а з а н-н і свае ксёндз у касцёле. М. Л ы н ь к о ў.
ПРАМОУЦА, АРАТАР, КРА-САМОУЦА.
Гучныя воплескі не да-юць прамоўцы скончыць. К. Ч о р н ы.
Людзі слухалі і ўважліва сачылі за кожным жэстам a р а т а р а, прыглядваліся да яго аблічча. М. Л ы н ь к о ў.
Анатолій Васільевіч сваімі прамовамі мог закасаваць яко-га хочаш з духоўных к р а с а-моў цаў. М. Л у ж а н і н.
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, ІНДУ-СТРЫЯ.
За мяжу прафесар ехаў не толькі для таго, каб дасканаль-на вывучыць хімічную і газа-вую п р а мыс ло в ас ць еў-рапейскіх краііі. П. Г а л а в а ч.
Індустрыя, канешне, возьме сваё, багата возьмуць будоўлі. I. М е л е ж.
ПРАНІЗАЦЬ, ПРАЦЯЦЬ, ПРАНЯЦЬ, ПРАШЫЦЬ; ПРАСТРОМІЦЬ (разм.).
Сцюжа пранізала яго да самых касцей. 3. Бядуля.
Эмілія адчула, як пяць пар вачэй нібы працялі яе на-скрозь. Я. М а ў р.
Няваду быццам п р а н я л о электрычным токам. К. Ч о р-н ы.
У той жа час цемру неба п р а шыл і струмені трасёраў. М. Т к а ч о ў.
Пякучы боль прастроміў усё цела. М. Л ы н ь к о ў.
ПРАПАНОВА, ДУМКА МЕРКАВАННЕ, ІДЭЯ, ПРА-ПАЗІЦЫЯ.
На рабочых сходах ён гала-саваў за добрыя прапано-в ы... К. Ч о р н ы.
Паўстала д у м ка ў нас усіх — скруціць пяскі зялёным пасам. У. Д у б о ў к а.
і'Аінулай восенню выказаў свае меркаванні наконт мохаўскіх багаццяў прафесар Сянчэня. У. Ш а х а в е ц.
Міцеву ід^эю ўхваляюць таксама, хоць адразу відаць, што такім спосабам цягнік не ўзарвеш. I. Н а в у м е н к а.
А тым часам не прапускаў ніводнае сходкі, ніводнае вы-творчае нарады. Нават на мно-гіх выступаў, падаваў прапа-зі ц ы і... Ц. Г а р т н ы.
ПРАПОЛКА, ПОЛІВА.
Жанчын на п р a no л к у бульбы! Я паеду на сенакос. I. Ш а м я к і н.
Цётка Хвядоска перакусвала непрыкметна каля прыпечка, «зводзіла вочы» дзе-небўдзь у разоры, за п о лів а м, ды зноў за працу. I. Ш а м я к і н.
ПРАРАСЦІ, УЗЫСЦІ;
АБЫСЦІ (разм.).
Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарасці... В. Таўлай.
Я [крапіва] расту вось тут пад плотам і не так даўно ўзышла... К. К р а п і в а.
Ужо каля месяца не было
333
дажджоў. Шмат дзе, чуваць, не а б ы ш л а нават ярына. М. Т а н к.
ПРАРОК, ВЯСТУН, ВЯ-ШЧУН, АРАКУЛ.
Ішсў [Кастусь Каліноўскі] па землях беларускіх і, як п р а-р о к. прарочыў людзям — сва-ім братам,—што шчасце бу-дзе... А. Г у р л о.
Парывісты вецер... час ад ча-су заносіў аднекуль здалёк па-ру-другую сняжынак — першых вестуноў і разведчыкаў зі-мы. I. Ша мякін.
3-за недалёкага лесу веерам ужо шыбалі праменна-мутныя стрэлы — s е ш ч у н ы сонца. П. П е с т р а к.
Пасля з выглядам грэчаскага аракула ён дадаў; — Ну, цяпер я ўжо добр’ ведаю, што ворагу — капут... П. Пест-р а к.
ПРАСАВАЦЬ, ГЛАДЗІЦЬ.
Маці прасава.іа бяліз-ну. Я. М а ў р.
Уключай прчс у разетку і г л а д з ь. А. Пальчэўскі.
ПРАСВЕЧВАЦЦА, ПРА-СВЕЧВАЦЬ, СВІЦЕЦЦА.
Праз лісце каштана п р а-свечвалася неба, яснае, спякотнае, як і многа дзёп ужо. I. Шамякін.
Праз рэдкую б’родку п р а-свечваў раздвоены падба-родак. П. П е с т р а к.
Страха, быццам сіта, с в і-ц і ц ц а. М. Т а п к.
ПРАСІЦЬ, ПРАСІЦЦА, ВЫ-ПРОШВАЦЬ. УПРОШВАЦЬ, МАЛІЦЬ, МАЛІЦЦА, ВЫ-МОЛЬВАЦЬ, УМОЛЬВАЦЬ, УМАЛЯЦЬ, КЛАНЯЦЦА, ХА-ДАЙНІЧАЦЬ; КЛЕНЧЫЦЬ, КЛЯНЧЫЦЬ, ШАПКАВАЦЬ (разм.); БЛАГАЦЬ (абл.) □ ЗВЯРТАЦЦА 3 ПРОСЬ-БАЙ, КЛАНЯЦЦА У НОГІ,
ЦАЛАВАЦЬ РУКІ I НОГІ, АБІВАЦЬ ПАРОГІ, БІЦЬ ЧА-ЛОМ.
А ў піліпаўку, гаротны, з тор-бай хлеба п рос іц ь!
П. Г л е б к а.
Тата пайшоў у двор п р а-с і ц ц а, каб яшчэ грохі пача-калі і не выкідалі нас адгэ-туль. Я. К у п а л а.
3 пустымі рукамі цяжэй бы-ло хадзіць сярод белага дпя, ды і выпрошваць у лю-дзей не надта лёгка. A. К у-л а к о ў с к і.
Прьіходзілася ў п р о ш-в а ць вясковых пастушкоў, каб далі праехаць на кані. А. Я к і м о в і ч.
М а л ю цябе: не зводзь яе, мае Зоські! Я. К У п а л а,
Таму і не ходзяць мужыкі, не м о л я ц ц а: пазыч, пане Міхале, пудзік жыта. Адвучыў. А. Ч а р н ы ш э в і ч.
Ен здрадай з ы м о л ь в а ў сабе жыццё. I. М е л е ж.
Кубэ ўмольваў па тэле-фону фюрэра аб тэрміповай дапамозе. М. Л ы н ь к о ў.
У м а л я ў яе — не згадзіла-ся. У. К а р а т к е в і ч.
He кланяюся багачу: свайго намалачу. П р ы к а з-к а.
Але ці могуць не высылаць, а пакінуць тут, калі хадай-н і ч а ц ь? К. Ч о р н ы.
— Пачакай, прыйдзе да мя-не твая мама кленчыць аванс, кукіш яна атрымае! — падумаў сам сабе бухгалтар. А. Пальчэўскі.
ёіі галадаў, пух, але ні да каго не ішоў кл ян чы ц ь да-памогі... М. Л у п с я к о ў.
У мяне, каб пе схлусіць вам, сапі вельмі нялюдскія, а ш а п-к а в а ц ь перад людзьмі, каб пазычыць сягды-тагды, дык... К. Ч о р н ы.
Пан разбойніка благае ратаваць ад смерці... Ф. Б а-г у ш э в і ч.
334
Гаворыць так Зося Антонаў-на, а самой усё-такі прыемна, што да яе звяртаюцца з просьбай такія адукава-ныя маладыя камсамолкі.
А. Б я л е в і ч.
Абрыдла на ўсякую ўсячыну прасіць у суседзяў, к л ан яц-ц а ім у н о г і ды адрабляць у дзесяць столак. А. П а л ь-ч э ў с к і.
Ен мне р у к і і н о г і ца-л а в а ў, абы я пусціў яго жы-вога. А. Ч а р н ы ш э в і ч.
А б і в a ў п а р о г і старшы-ні райспажыўсаюза, каб той паслаў старшынёй праўлення сельпо ці хоць загадчыкам ма-газіна. М. С е р г і е в і ч.
Прыплыў вось да мяне... Б і ў, як гаворыцца, ч а л о м... He раіш браць? Э. В а л а с е-в і ч.
ПРАСЛАВІЦЬ, УСЛАВІЦЬ, УВЕКАВЕЧЫЦЬ, АБЯССМЕР-ЦІЦЬ, ЗРАБІЦЬ ВЯДОМЫМ.
I дзень перамогі п р а с л а-в і м! М. М а ш а р а.
Песнямі ўслаўлю сваімі наша жыццё маладое. Я. К у-п а л а.
Словы і вобразы надзвычай-най празрыстасці і чысціні зна-ходзіць паэт, каб увекаве-чыць маладую постаць рэс-публікі. Р. Б я р о з к і н.
Андэрсен абяссмерціў сваё імя казкамі. Р. Ш к р а-б а.
В я д о м ы м ён [дом I з’ез-ду РСДРП) зрабіў на цэлы свет калісьці непрыкметны гэты горад. М. А ў р а м ч ы к.
ПРАСЛЕДАВАННЕ, ГА-НЕННЕ.
На праследаванні Грамада адказала масавай дэ-манстрацыяй пратэсту. У. К а-л е с н і к.
Лёс жа амаль усіх адкрыва-целяў і вынаходнікаў, пра якіх я чытаў у кнігах, даволі не-зайздросны: яны, як правіла, падвяргаліся г а н е н н я м. X. Ж ы ч к а.
ПРАСТОЙВАЦЬ, СТАЯЦЬ; ГУЛЯЦЬ (разм.).
Значная частка аўтамабіляў шмат часу прастойвае ў рамонце. «3 в я з д а».
Спыніць бровар! Мала таго, што с т а і ц ь млын. А. Ч а р-н ы ш э в і ч.
Жняярка ў той дзень г у-ляла да самага вечара. К. Ч о р н ы.
ПРАСЦІ; СМАКТАЦЬ, СУС-ЛІЦЬ (перан.).
А сцюдзёнай зімой у хаціне курной кужаль п р а л а, сна-вала і ткала. Я. К у п а л а.
Маці і нявестка цэлымі дня-мі смокчуць ілыіяныя ку-дзелі. П. П е с т р а к.
Сядзела ўсё дома, ля бля-шанай печкі, у якой зімою ня-спынна гудзеў агонь, і с у с л і-л а кудзелю. М. С е р г і е в і ч.
ПРАСЦІНА, ПРАСЦІРАД-ЛА.
Нават накінулася на докта-ра, што прасціны на не-каторых ложках былі вельмі заношаны, старэнькія, лапік на лапіку. М. Л ы н ь к о ў.
Папна Яніна памыла сарочкі нашы і палажыла нас на бела-снежныя прасцірадлы. М. Л ы н ь к о ў.
ПРАЦА, РАБОТА; МАЗОЛЬ, ПОТ (перан.).
Мы п р а ц а ю ўзнімем за горадам горад, зялёнаю рунню засцелем палі. П. Б р о ў к а.
Мы шчасце будуем такое, што радасцю стала р а б о т а. К. Б у й л о.
335
А хлеба кавалак я і сваім м а з а л ё м прыдбаю. М. Л о-б а н.
П’юць, хоць грош крывавым потам на гарэлку здабыва-юць. Я. К у п а л а.
ПРАЦВЕРАЗІЦЦА, ПРА-ЦВЕРАЗЕЦЬ; ПРАСПАЦЦА, ВЫСПАЦЦА (перан.).
Працверазіцца — сам будзе нярады... I. Мележ.
Каятан Гумоўскі напалохаў-ся і працверазеў.
П. Б р о ў к а.
Ідзі праспіся, перабраў, відаць. М. Л ы н ь к о ў.
Ды ён п’яны, таварышы, Хі-ба вы не бачыце? Ідзі лепш в ы с п іс я, Нічыпар. К. К р а-п і в а.
ПРОВАД, КАБЕЛЬ, ДРОТ.
Пяюць п р а в а д ы на вы-сокіх слупах... П. Г л е б к а.
Ціхі к а б е л ь нашых тэле-фонаў ляжыць па разорах і ў траве. К. Ч о р н ы.
Над кожным дахам д р о т у медзь заводзіць перазвон. А. Астрэйка.
ПРОДКІ, ПРАШЧУРЫ, ПА-ПЯРЭДНІКІ; БАЦЬКІ, ДЗЯ-ДЫ, ПРАДЗЕДЫ (перан.).
Тут, гавораць, нашы п р о д-к і крыжакам давалі бой. A. А с т р э й к а.
Ці не іі р а ш ч у р ы выйшлі з туману мінуўшчыны, каб сваёй салідарнасцю падтры-маць сучаснікаў, іх нашчадкаў, у горы і бядзе? Б. М і к у л і ч.
«Паўстань!..» — і ўставалі яны на бой, папярэднікі нашы. A. К у л я ш о ў.
А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоў-ваецца не толькі ад свайго на-рода, але і ад б а ц ь к о ў сваіх. Я. К о л а с.
Д з я д ы нашы білі драпеж-нікаў прускіх... П. Б р о ў к а.