Смерць у Венецыі
Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
«Слухай, Амра, калі быць шчырым, то мяне прыгнятае сумненне. Калі я сёння шаноўнаму панству адказаў занадта рэзка адмоўна, калі я пакрыўдзіў іх... бачыць Бог, што гэтага не было ў маіх намерах! Ці ты сур’ёзна мяркуеш... Я прашу цябе...»
Амра нейкую хвілю маўчала, а яе бровы ў гэты час паволі ўздымаліся на лоб. Потым яна паціснула плячыма і сказала:
«Я не ведаю, што табе адказаць, мой сябра. Ты паводзіў сябе так, як я ніколі не чакала ад цябе. Ты адмовіўся, ужываючы няветлівыя словы, падтрымаць выступы сваім удзелам, які, што павінна было б толькі цешыць цябе, усе палічылі неабходным. Ты расчараваўувесь свет, мякка кажучы, самым непрыстойным
* Брунгільда — дзейная асоба з оперы Рыхарда Вагнера «Пярсцёнак Нібелунгаў».
чынам, і сваёй грубай непамяркоўнасцю ты расстроіў усё свята, у той час калі яно было тваім святым абавязкам як гаспадара...»
Адвакат звесіў галаву і, цяжка дыхаючы, сказаў:
«Не, Амра, я не хацеў быць непамяркоўным, павер мне. Я не хачу нікога пакрыўдзіць і ні ў кога выклікаць незадавальненне, і калі я паводзіў сябе брыдка, то я гатовы выправіць гэта. Гаворка ж ідзе пра жарт, маскарад, бяскрыўдны гумар... чаму не? Я не хачу псаваць свята, я пагаджаюся...»
Назаўтра пад вечар Арма зноў зрабіла выезд, каб зрабіць «пакупкі». Яна спынілася на Гольцштрасэ № 78 і паднялася на трэці паверх, дзе яе ўжо нават чакалі. I калі, лежачы і растварыўшыся ў каханні, яна прыціскала яго галаву да сваіх грудзей і з жарсцю шаптала:
«Зрабі гэта для чатырох рук, ці чуеш! Мы з табою будзем акампанаваць яму ў час яго спеваў і танцаў. Я, я паклапачуся пра ўбор».
I дзіўныя дрыжыкі разам са здушаным, сутаргавым смяшком прабеглі па целах абаіх...
V
Усім, хто жадае наладзіць свята, забаву высокага кшталту на свежым паветры, у першую чаргу варта рэкамендаваць маёнтак пана Вэндэліна ў ваколіцах Жаваранкавай гары. 3 прывабнай Прыгараднай вуліцы цераз высокую кратаваную браму трапляеш у сад-парк, які належыць да маёнтка і пасярэдзіне якога месціцца вялікая зала для ўрачыстасцей. Гэтая зала, злучаная толькі адным вузкім калідорам з рэстаранам, кухняй і піваварняй, пабудаваная са страката размаляванага дрэва ў пацешнай мешаніне кітайскага стылю з рэнесансам, мае вялікія двухстворкавыя дзверы, якія ў пагодныя дні можна трымаць адчыненымі, каб дыхаць водарам дрэў. Зала разлічана на вялікую колькасць людзей.
Сёння карэты, якія пад’язджалі, ужо здалёку заўважалі, што іх віталі каляровым мігценнем, бо ўсе краты, садовыя дрэвы і са-
ма зала былі густа ўпрыгожаны стракатымі лямпачкамі, а што да залы ўсярэдзіне, то яна сапраўды ажно свяцілася радасным выглядам. Пад столлю цягнуліся яркія гірлянды, на якіх, у сваю чаргу, былі замацаваны шматлікія папяровыя ліхтарыкі, хоць сярод аздобы сцен, якая складалася са сцяжкоў, зялёных галінак і штучных кветак, ззялі шматлікія электрычныя лямпачкі, асвятляючы залу самым яскравым бляскам. У яе канцы месцілася сцэна, па баках якой стаялі лісцевыя расліны, а на яе чырвонай заслоне лунаў намаляваны мастакоўскай рукою Геній*. А з другога канца залы амаль да самай сцэны цягнуліся ўпрыгожаныя кветкамі сталы, за якімі ўтульна пачувалі сябе, спажываючы вясенняе піва і цяляціну, госці адваката Якобі: юрысты, афіцэры, купцы, мастакі, высокія чыноўнікі ды іх жонкі і дочкі — болыл за сто двадцаць асоб шаноўнага панства сама меней. Яны былі апранутыя зусім проста — мелі чорныя пінжакі або амаль што светлыя вясновыя ўборы, бо сёння панаваў закон — вясёлая нязмушанасць. Мужчыны самі бегалі з куфлямі да вялікіх бочак, выстаўленых каля адной з бакавых сцен, і ў прасторным, стракатым і светлым памяшканні, напоўненым саладкаватым і задушлівым святочным пахам елак, кветак, людзей, піва і страў, гудзела і шумела брыньканне, гучныя і простыя размовы, звонкі, ветлівы, ажыўлены і бестурботны смех усіх гэтых людзей... Адвакат сядзеў, няўклюдны і бездапаможны, у канцы стала, недалёка ад сцэны, піў няшмат і час ад часу звяртаўся, з цяжкасцю выціскаючы з сябе словы, да сваёй суседкі, жонкі ўрадавага радцы Гавэрмана. Ён незадаволена дыхаў ротам з адвіслымі куткамі вуснаў, а яго прыпухлыя смутна-вадзяністыя вочы глядзелі нерухома і з сумнай адчужанасцю ў сярэдзіну ўсяго гэтага гармідару, нібы ў гэтым святочным смуродзе, у гэтай шумнай весялосці ёсць нешта невыказна жалобнае і незразумелае.
Прынеслі вялізныя торты, пад якія пачалі піць салодкія віны і казаць прамовы. Пан Гільдэбрант, прыдворны акцёр, ухваляў вясенняе піва ў прамове, якая цалкам складалася з класічных цытат, нават з грэчаскіх, а асэсар Віцнагель прамаўляў тост з ла-
* Геній (адно са значэнняў) — у рымскай міфалогіі: асабістыдух-ахоўнік.
скавымі жэстамі, у вытанчанай манеры звяртаючыся да прысутных дам, беручы з бліжэйшай вазы і проста з сурвэты на стале жменю кветак, і кожную з іх параўноваў з якою-небудзь дамай. А Амра Якобі, якая сядзела насупраць яго ў строі з тонкага жоўтага шоўку, была названая «прыгажэйшай сястрой чайнай ружы».
Адразу пасля гэтага яна правяла рукою па сваіх мяккіх валасах, узняла бровы і сур’ёзна кіўнула свайму мужу, пасля чаго таўстун устаў і ледзьве не сапсаваў увесь настрой, калі па-свойму няўклюдна з агіднай усмешкай прамармытаў колькі нікчэмных слоў... Пачулася толькі некалькі фальшывых воклічаў «брава», і на нейкі момант усталявалася гнятлівае маўчанне. Аднак адразу ж пасля гэтага зноў запанавала весялосць, пачалі ўжо на падпітку курыць і ўставаць, і з вялікім шумам уласнаручна выносіць сталы з залы, бо прыйшла пара танцаў.
Ужо было пасля адзінаццаці гадзін, публіка адчула сябе зусім разняволенаю. Адна частка гасцей падалася ў асветлены рознакаляровымі агнямі сад, каб падыхаць свежым паветрам, тады як другая засталася ў зале, разбілася на групкі, курыла, размаўляла, налівала піва, піла стоячы... Тут са сцэны рэзка зазвінеў гук трубы, заклікаючы ўсіх у залу. Музыкі — смычковыя і духавыя — сабраліся і расселіся за заслонаю; шэрагі крэслаў, на якіх ляжалі чырвоныя праграмкі, зноў былі расстаўлены, і дамы прыселі, мужчыны пасталі за імі ці абапал іх. Запанавала цішыня напружанага чакання.
Потым аркестрык зайграў шумную ўверцюру, заслона паднялася — і, бач! — ужо навідавоку стаяла нейкая колькасць агідных неграў, у крыклівых касцюмах і з чырвонымі, як кроў, вуснамі; яны шчэрылі зубы, а потым пачалі варварскі лямант... Гэтыя паказы і ўтваралі ў сапраўднасці кульмінацыю свята Амры. Пачуліся радасныя воплескі, і нумар за нумарам удала скампанаваная праграма развівалася далей: фрау Гільдэбрант выйшла ў напудраным парыку, грукнула доўгім кіем аб падлогу і немым голасам заспявала: «That’s Maria!» З’явіўся штукар у фраку, аблепленым ордэнамі, каб прадэманстраваць самае дзіўнае; пан Гільдэбрант паказаў да жаху падобнымі
Гётэ, Бісмарка і Напалеона, а рэдактар доктар Візэншпрунг у апошні момант выступіў з гумарыстычным дакладам на тэму «Сацыяльнае значэнне веснавога піва». Аднак пры канцы паказу напружанне дасягнула сваёй вяршыні, бо наперадзе быў апошні нумар, гэты таямнічы нумар, які ў праграме быў абрамлены лаўровым вянком і меў загаловак: «Луізхен. Песні і танцы. Музыка Альфрэда Лёйтнэра».
У зале заварушыліся, і ўсе позіркі сышліся ў адной кропцы, калі музыкі адставілі ўбок свае інструменты і пан Лёйтнэр, які дагэтуль моўчкі стаяў, прыхіліўшыся да вушака з абыякава заціснутай у роце цыгарэтай, разам з Амрай Якобі сеў за фартэпіяна, якое стаяла пасярэдзіне перад заслонаю. Яго твар пачырванеў, ён нервова гартаў напісаныя ноты, а Амра, наадварот, крыху збляднелая, у гэты час, паклаўшы руку на спінку крэсла, глядзела насцярожаным позіркам на публіку. Потым рэзка зазвінеў званок, і ўсе шыі напружана выцягнуліся. Пан Лёйтнэр і Амра прайгралі некалькі тактаў нявіннага ўступу, заслона паднялася, з’явілася Луізхен.
Хваля разгубленасці і анямення пракацілася па натоўпе гледачоў, калі гэтая вартая жалю і агідна прыбраная аграмадзіна цяжкімі мядзведжымі крокамі выйшла на сцэну. Гэта быў адвакат. Шырокая, гладкая сукенка з блакітна-чырвонага шоўку, якая спадала аж да падлогі, ахоплівала яго бясформенную фігуру, і гэтая сукенка мела дэкальтэ, якое агідна адкрывала позіркам яго груба напудраную шыю. Рукавы на плячах таксама былі ўпрыгожаныя кароткімі буфамі, а доўгія светла-жоўтыя пальчаткі былі нацягнуты на тоўстыя і мускулістыя перадплеччы, а на галаве сядзеў высокі белы завіты парык з зялёным пяром, якое матлялася сюды-туды. А з-пад гэтага парыка выглядваў жоўты, асізлы, няшчасны і адчайна бадзёры твар, шчокі якога ўвесь час вартым жалю чынам падрыгвалі ўверх-уніз, а маленькія, абведзеныя чырвоным вочкі, нічога не бачачы, былі напружана ўтаропленыя на падлогу; сам таўстун цяжка пераступаў з нагі на нагу, прычым ён ці дзвюма рукамі трымаў сваю сукенку, ці слабымі рухамі ўздымаў угару абодва ўказальныя пальцы — іншых жэстаў ён не ведаў; прыглушаным голасам,
які перабіваўся кашлем, ён пад гукі піяніна выконваў нейкую пашлаватую песеньку...
Ці не выклікала гэтая вартая жалю постаць болып, чым калі-небудзь, халоднае адчуванне няшчасця, якое забівала любую нязмушаную весялосць і ціснула, як неадольны цяжар балючай тугі, на ўсю гэтую кампанію?.. Сапраўдны жах месціўся глыбока на дне ўсіх шматлікіх вачэй, якія, як загіпнатызаваныя, былі накіраваны на гэтую сцэну, на гэтую пару за піяніна, і на гэтага мужа там наверсе... Маўклівы, нечуваны скандал цягнуўся, мусіць, пяць доўгіх хвілін...
Але потым настаў момант, які ніводзін тут прысутны не забудзе праз усё сваё жыццё. Давайце ўявім сабе, што ж адбылося ў гэты кароткі, жудасны і складаны адрэзак часу.
Усе ведаюць смешную прыпеўку пад назвай «Луізхен», і вы, напэўна, памятаеце радкі:
«I танец вальс, і танец польку Ніхто, як я, не танчыў, не.
Так, я Луізхен. Колькі ж, колькі Было вас, хто кахаў мяне?...» —
гэтыя непрыгожыя і легкадумныя рыфмаваныя словы, рэфрэн трох даволі доўгіх строф. I вось пры пераапрацоўцы гэтых слоў Альфрэд Лёйтнэр паказаў сваё майстэрства, уключыўшы на свой манер у тканіну вульгарнага і смешнага вырабу нечаканы ўрывак высокай музыкі. Мелодыя, якая рухалася ў до-дыез, гучала ў першых строфах даволі сімпатычна і абсалютна банальна. У пачатку цытаванага рэфрэна такт зрабіўся больш ажыўленым і з’явіліся дысанансы, якія пастаянным падкрэсліваннем «сі» выклікалі чаканне пераходу на фа-дыез мажор. Гэтыя дысгармоніі ўскладняліся да слова «танчыў», а пасля «я Луізхен», што давяршала развіццё і напружанне, у пераходзе на «фа» павінна было прыйсці разняволенне. Замест гэтага здарылася самае нечаканае. Бо з прычыны рэзкага павароту, дзякуючы амаль геніяльнай ідэі, танальнасць тут раптам перайшла на «фа», і гэтая ўстаўка, якая загучала пасля задзейнічання