Смерць у Венецыі
Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
Дзверы на паверсе таксама былі вельмі сціплыя, зашклёныя малочна-матавымі шыбамі, перад якімі былі размешчаны драцяныя сеткі, і сям-там можна было ўбачыць прозвішчы. Лесвічныя пляцоўкі былі асветлены керасінавымі лямпамі. А на чацвёртым паверсе (гэта быў апошні, а над ім — кладоўка) налева і направа адлесвіцы вялідзверы: звычайныя, рудаватыя дзверы ў пакоі; тут прозвішчаў відаць не было. Ван дэр Квален дайшоў да сярэдзіны і пацягнуў за масянжовую ручку званка... Званок зазваніў, але з сярэдзіны не пачулася ніякага руху. Ён пастукаў злева. Ніякага адказу. Ён пастукаў справа... Пачуліся павольныя, лёгкія крокі, і дзверы адчыніліся.
Гэта была жанчына, вялікая, хударлявая дама, старая і даўгалыгая. Яна была ў каптуры з вялікім бантам матава-ліловага колеру і ў старасвецкай закрытай чорнай сукенцы. У яе аказаўся запалы птушыны твар, а на лбе можна было ўбачыць нешта чужароднае накшталт мохападобнай расліннасці. Гэта выглядала даволі брыдка.
«Добры вечар, — сказаў ван дэр Квален. — Пакоі...»
Старая дама кіўнула галавою: яна ківала і ўсміхалася павольна, моўчкі і з поўным разуменнем, потым прыгожаю белай доўгай рукою паказала, скрывіўшы няспешную, стомленую і высакародную грымасу, на супрацьлеглыя дзверы злева. Потым яна вярнулася назад і зноў з’явілася з ключом. «Ну паглядзі ты, — падумаў ён, стоячы за яе спінай, пакуль яна адчыняла. — Вы ж падобная да прывіду, як гераіня з казкі Гофмана, шаноўная спадарыня...» Яна зняла лямпу-газоўку з крука і дазволіла яму ўвайсці.
Гэта было невялікае, нізкае памяшканне з карычневай падлогаю, сцены былі абабітыя да самага верху матамі колеру саломы. Акно ў тыльнай сцяне справа было захінутае доўгімі, роў-
нымі фальбонкамі белай муслінавай гардзіны. Белыя дзверы ў суседні пакой былі праваруч.
Старая дама адчыніла і ўзняла лямпу ўгору. Гэты пакой быў зусім пусты, з голымі белымі сценамі, на фоне якіх вылучаліся тры плеценыя крэслы, лакіраваныя светла-чырвоным колерам, як трускалкі ў смятане. Адзежная шафа, камода-рукамыйнік і люстэрка... Ложак, надзвычай магутны прадмет мэблі з чырвонага дрэва, вольна стаяў пасярэдзіне пакоя.
«Вы маеце што-небудзь супраць?» — спыталася старая дама і сваёй прыгожаю доўгай белай рукою лёгка правяла па мохавай расліннасці на лбе... Было ўражанне, што яна гаворыць гэта ненаўмысна, як быццам не можа згадаць больш звыклай фразы для гэтага моманту. Яна адразу ж дадала: «Так бы мовіць...»
«Не, я нічога не маю супраць, — сказаў ван дэр Квален, — «пакоі абстаўлены даволі арыгінальна. Я здыму іх... Я хацеў бы, каб нехта забраў з вакзала мае рэчы, вось квіток. Будзьце ласкавы, дайце распараджэнні, каб прывялі ў парадак пасцель, начны столік... каб далі мне зараз жа ключы ад дома і ад паверха... ды яшчэ... забяспечце мяне парай ручнікоў... Я хацеў бы крышку прывесці сябе ў парадак, а потым накіравацца ў горад пад’есці і зноў вярнуцца».
Ён дастаў з сумкі нікеірваны карабок, забраў з яго мыла і пачаў асвяжаць каля рукамыйніка твар і рукі. Пры гэтым час ад часу ён пазіраў праз моцна скляпеністыя шыбы глыбока ўніз, на забруджаныя прыгарадныя вуліцы ў газавым святле, на дугавыя лямпы і вілы... Выціраючы рукі, ён падышоў да адзежнай шафы. Гэта была чатырохкантовая, карычневага колеру, крышку хісткая рэч з прастадушна ўпрыгожаным верхам, і яна стаяла пасярэдзіне правай бакавой сцяны якраз у нішы другіх, белых, дзвярэй, што павінны былі весці ў памяшканні, да якіх са знешняй лесвіцы доступ утваралі галоўная і сярэдняя дзверы. «Сёе-тое на свеце наладжана добра, — падумаў ван дэр Квален. — Гэтая шафа добра пасуе да нішы дзвярэй, быццам яна для гэтага і зроблена...» Ён адчыніў... Шафа была абсалютна пустая, з шэрагамі кручкоў на столі; але выявілася, што гэты
салідны прадмет мэблі не меў задняй сценкі, а быў завешаны шэрай тканінай, звычайнай грубай дзяругай, замацаванай за чатыры рагі цвікамі ці іголкамі...
Ван дэр Квален зачыніў шафу, узяў капялюш, зноў падняў каўнер паліто, патушыў свечку і выйшаў. Калі ён ішоў цераз пярэдні пакой, яму здалося, што акрамя сваіх крокаў ён чуе no634, у тых іншых памяшканнях, нейкі звон, ціхі, высокі металёвы звон... але не быўупэўненым, ці не самападман гэта. «Быццам залаты пярсцёнак падае ў срэбную пасудзіну», — падумаў ён, замыкаючы жыллё, потым пайшоў па сходах уніз, выйшаў з дома і знайшоў дарогу ў горад.
У ажыўленым горадзе ён знайшоў асветлены рэстаран і сеў за адзін з пярэдніх сталоў, павярнуўшыся спінаю да ўсяго вонкавага свету. Ён з’еў суп з гародніны з падсмажаным хлебам, біфштэкс з яйкам, выпіў кампот, пакаштаваў віна, потым заеў яшчэ ўсё кавалачкам зялёнага сыру гарганцола і паловай ігрушы. Калі ён заплаціў і апранаўся, зрабіў некалькі зацяжак рускай папяросы, потым запаліў цыгару і пайшоў. Крыху паблукаўшы яшчэ па вуліцах, ён зноў адшукаў шлях дадому ў прыгарад і, не спяшаючыся, накіраваўся туды.
Дом з люстэркавымі вокнамі ляжаў у поўным змроку і цішыні; ван дэр Квален адамкнуў дзверы і пайшоў наверх па цёмных прыступках. Ён асвятляў свой шлях запаленай сярнічкай і на чацвёртым паверсе адчыніў злева карычневыя дзверы, якія вялі ў ягоныя пакоі. Паклаўшы паліто і капялюш на канапу, ён запаліў лямпу на вялікім пісьмовым стале і тамсама знайшоў сваю дарожную сумку, як і скручаны плед ды парасон. Разгарнуў плед і выцягнуў адтуль бутэльку каньяку, пасля чаго са скураной сумкі дастаў чарку і, пакуль дапальваў сваю цыгару да канца, час ад часу, седзячы ў крэсле, раз-пораз рабіў глыток. «Прыемна, — думаў ён, — што на гэтым свеце ўсё яшчэ ёсць каньяк...» Потым ён накіраваўся ўспальню, запаліўтам свечку на начным століку, патушыў у іншым пакоі лямпу і пачаў распранацца. Ён складваў прадметы свайго непрыкметнага і паношанага гарнітура адзін за адным на чырвонае крэсла каля ложка; аднак потым, адшпільваючы падцяжкі, ён звярнуў увагу на
капялюш і паліто, якія ляжалі яшчэ на канапе; ён забраў іх і адчыніў адзежную шафу... Ён адступіўся на крок і схапіўся рукою ззаду за адзін з вялікіх цёмна-чырвоных драўляных шароў, што ўпрыгожвалі чатыры вуглы ложка.
Пакой са сваімі голымі белымі сценамі, на фоне якіх вылучаліся тры плеценыя крэслы, лакіраваныя светла-чырвоным колерам, як трускалкі ў смятане, быў ахутаны трывожным святлом свечкі. А там — адзежная шафа, дзверцы якой былі шырока расчыненыя: яна была не пустая, у ёй хтосьці стаяў, нейкая постаць, істота, такая прывабная, што сэрца ван дэр Квалена на імгненне перастала біцца, а потым зноў запрацавала дакладнымі, павольнымі, лагоднымі ўдарамі... Яна была зусім голая і стаяла з узнятай тонкай пяшчотнаю рукою, абшчапіўшы ўказальным пальцам кручок на столі шафы. Хвалі яе доўгіх каштанавых валасоў спадалі на дзіцячыя плечы, ад якіх зыходзіла такая прыцягальнасць, на якую можна рэагаваць толькі незаўважным плачам. У яе прадаўгаватых чорных вачах адлюстроўвалася святло свечкі... Яе рот быў крышку завялікі, але меў такі выраз салодкасці, як вусны сну, калі яны пасля пакутных дзён датыкаюцца да нашага чала... Яна стаяла, шчыльна стуліўшы пяткі, а яе зграбныя ногі былі прыціснуты адна да адной...
Альбрэхт ван дэр Квален правёў адной рукою па вачах і ўбачыў... ён убачыў таксама, што там унізе ў правым кутку дзяруга была аддзелена ад шафы... «Як? — спытаў ён. — Вы не хочаце ўвайсці?.. ці як тут сказаць... выйсці? Ці не вып’еце чарачку каньяку?.. Паўчарачкі?»
Але на сваё пытанне ён не чакаў адказу і не атрымаў яго. Яе вузкія, бліскучыя і такія чорныя вочы, што здаваліся безвыразнымі, бяздоннымі і нямымі, — яны былі накіраваны на яго, але без увагі і мэты, расплывіста, як быццам яны яго і не бачаць.
«Хочаш, каб я табе распавяла?» — раптам прамовіла яна спакойным прыглушаным голасам.
«Хачу...» — адказаў ён. Ён прысеў на край ложка, паліто ляжала ў яго на каленях, а на ім месціліся сплеценыя рукі. Яго рот быў крышку разяўлены, а вочы былі крыху прыплюшчаныя.
Але кроў бегла, пульсуючы цёпла і лагодна, па ўсім яго целе, а ў вушах быў лёгкі пошум.
Яна прысела ў шафе і пяшчотнымі рукамі абхапіла адно калена, якое падцягнула ўверх, у той час як другая нага звісала з шафы. Яе маленькія грудкі цясніліся паміж верхнімі часткамі рук, а нацягнутая скура на калене блішчэла. Яна пачала апавядаць... Апавядала ціхім голасам, а святло ад свечкі выконвала ў гэты час бязгучныя танцы...
Парачка брыла па пустынным полі, і яе галава ляжала ў яго на плячы. Моцна пахлі травы, але з даліны ўжо ўздымаліся воблакі вячэрняга туману — такі быў пачатак. У аповед не адзін раз упляталіся вершы, якія ўтрымлівалі непараўнальна лёгкія і салодкія рыфмы, як гэта часта здараецца з намі ў паўсне падчас ліхаманкавых начэй. Але скончылася ўсё нядобра. Канец быў жалобным: парачка так моцна і неразрыўна сплялася ў абдымках, а калі вусны зліліся ў пацалунку, яны адно аднаму ўдарылі нажом паўзверх пояса, і менавіта з добрымі намерамі. Вось такі быў канец. I потым яна ўстала з бясконца ціхім і сціплым выразам на твары, вызваліла там унізе правы матуз з шэрай дзяругі, якая ўтварала заднюю сценку шафы, і знікла.
3 гэтага часу ён штовечар сустракаўяе ў сваёй адзежнай шафе і слухаў яе аповеды... колькі вечароў? Колькі дзён, тыдняў ці месяцаў прабыў ён у гэтым жытле і ў гэтым горадзе?.. А нікому не было б ніякай карысці, калі б ён пра гэта даведаўся. Каго б узрадавала гэтая нікчэмная лічба?.. А мы ведаем, што Альбрэхт ван дэр Квален шматлікімі дактарамі быў прысуджаны толькі да некалькіх месяцаў жыцця...
Яна распавядала яму... I гэта былі сумныя гісторыі, без суцяшэння, але яны траплялі як магутны цяжар на яго сэрца і прымушалі яго біцца павольней і лагодней. Часцяком ён забываўся... Яго кроў пачынала ў ім булькатаць, ён працягваў рукі, шукаючы яе, і яна не супраціўлялася. Але потым некалькі вечароў ён не знаходзіў яе ў шафе, а калі яна вярталася, то яшчэ некалькі вечароў нічога не распавядала, а потым павольна пачынала зноў, пакуль ён зноў не забываўся.
Колькі часу гэта працягвалася... хто ведае? Хто ведае, ці прачнуўся ўвогуле сапраўды Альбрэхт ван дэр Квален тым надвячоркам і ці падаўся ў незнаёмы горад; ці, можа, ён застаўся сонны ў сваім купэ першага класа і быў з неверагоднай хуткасцю перавезены цягніком Берлін—Рым цераз горы? Хто б з нас адважыўся з упэўненасцю і з усведамленнем сваёй праўды адказаць на гэтае пытанне? Гэтага абсалютна ніхто не ведае... «Гэта, мусіць, вісіць у паветры...»