• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    * Данатэла — Даната дзі Нікола дзі Бэта Бардзі (1386-1466), фларэнтыйскі скульптар.
    ** Міна да Ф’езоле — Міна дзі Джавані (каля 1430-1484), італьянскі скульптар.
    на слупах для аб’яў, сярод канцэртных праграм і па-мастацку аформленых рэклам гігіенічных сродкаў.
    Азірніся, паглядзі ў вокны кнігарняў. На твае вочы трапяцца такія загалоўкі, як «Мастацтва жытла ад часу Рэнесансу», «Выхаванне пачуцця колеру», «Рэнесанс у сучасным мастацкім рамесніцтве», «Кніга як мастацкі твор», «Дэкаратыўнае мастацтва», «Прага мастацтва», — і ты павінен ведаць, што гэтыя рэкламныя творы купляюцца і чытаюцца тысячамі і што ўвечары на гэтыя ж самыя тэмы будзе весціся гаворка ў напоўненых залах.
    Калі пашанцуе, то табе сваёй уласнай персонай сустрэнецца адна са славутых дам, якіх усе прывыклі бачыць у мастакоўскім асяроддзі, адна з тых багатых і прыгожых дам, штучна створаных тыцыянаўскіх бландзінак у брыльянтавых упрыгожаннях, п’янкім рысам якіх, дзякуючы руцэ геніяльнага партрэтыста, наканавана вечнасць, і пра чыё інтымнае жыццё гаворыць увесь горад — каралеў мастацкіх фестываляў падчас карнавалу, крышку загрыміраваных, крышку падфарбаваных, поўных шляхетнай пікантнасці, какетлівых і вартых пакланення. I толькі зірні: вунь у экіпажы па Людвігштрасэ едзе вялікі мастак са сваёй каханай. Людзі звяртаюць увагу на сродак перамяшчэння, спыняюцца і пазіраюць пары ўслед. Шмат хто вітаецца. Неўзабаве ўжо з’явяцца і ахоўнікі.
    Мастацтва працвітае, мастацтва пануе, мастацтва з усмешкаю распасцірае сваю ўладу на горад. Усебаковы рэспектабельны ўдзел у яго працвітанні, усебаковыя, старанныя і самаадданыя практыка і прапаганда служаць на яго карысць, тут уладарыць безумоўны культлініі, густу, формы, зместу, прыгажосці...
    .. .Мюнхен зіхцеў.
    II
    Па Шэлінгштрасэ ішоў юнак; ён крочыў сярод званкоў веласіпедыстаў пасярэдзіне драўлянай маставой у бок шырокага фасада царквы Святога Людвіга. Калі паглядзець на яго, то стваралася ўражанне, быццам па сонцы ідзе цень, паводле на-
    строю — згадка пра цяжкія часы. Няўжо ён не любіў сонца, у святочным ззянні якога патанаў горад? Чаму ён ішоў, заглыбіўшыся ў сябе, адвярнуўшыся ад усяго і ўнурыўшы позірк долу?
    На ім не было капелюша, што пры вольным знешнім выглядзе вясёлага горада нікога не здзіўляла, але на галаву ў яго быў накінуты башлык прасторнага чорнага паліто, які кідаў цень на яго кантаваты лоб, захінаў вушы і быццам абрамляў яго запалыя шчокі. Якія згрызоты сумлення, якія непаладкі і якія здзекі з самога сябе змаглі так выпусташыць гэтыя шчокі? Ці не жахліва бачыць, што ў такі сонечны дзень ва ўпадзінах шчок чалавека знайшло сабе прытулак гора? Яго цёмныя бровы густа сышліся на вузкім пераноссі, а сам нос з гарбінкай выбіваўся на твары сваёй велічынёю; вусны былі моцныя і тоўстыя. Калі ён уздымаў піўныя вочы, што месціліся даволі блізка адно ад аднаго, на яго кантаватым ілбе ўтвараліся косыя зморшчыны. Ён пазіраў з выразам дасведчанасці, абмежаванасці і пакут. 3 профілю гэты твар быў вельмі падобны да адной старой карціны, створанай манахам, якая захоўваецца ў Фларэнцыі ў цеснай, жорсткай кляштарнай келлі, з якой аднойчы пачаўся жудасны і бязлітасны пратэст супраць жыцця і яго трыумфу.
    Іеранімус крочыў па Шэлінгштрасэ, ішоў павольнымі і цвёрдымі крокамі, сцягваючы з сярэдзіны дзвюма рукамі абедзве паловы свайго прасторнага паліто. Дзве маленькія дзяўчынкі, дзве з ліку гэтых сімпатычных, прысадзістых істот са стужачкай еп bandeaux, занадта вялікімі ступнямі ног і вольнымі норавамі, праходзілі бестурботна, рука пад руку, паўз яго, гатовыя да прыгод; яны падштурхнулі локцем адна адну і засмяяліся, нахіліліся наперад і кінуліся бегчы, смеючыся з яго башлыка і яго твару. Але ён не звярнуў на гэта ўвагі. 3 нахіленай галавою і не пазіраючы ні налева, ні направа, ён перасек Людвігштрасэ і падняўся па прыступках у царкву.
    Вялікія палавінкі цэнтральных дзвярэй былі шырока расчыненыя. У свяшчэнным паўзмроку, халаднаватым, душным і на-
    * Маецца на ўвазе партрэт Джыралама Саванаролы, напісаны Фра Барталамеа, які захоўваецца ў кляштары Св. Марка.
    поўненым фіміямам, недзе ўдалечыні мільгала слабае чырванаватае полымя. Старая кабета з набрынялымі крывёю вачыма ўзнялася з лаўкі і на мыліцах пацягнулася паміж калонамі. А больш у царкве нікога не было.
    Іеранімус спаласнуў лоб і грудзі ля крапільніцы, прыпаў на калена перад галоўным алтаром і застаўся стаяць у цэнтральным нэфе. Ці не было такога ўражання, што яго постаць тут, у царкве, выцягнулася ўгору? Ён стаяў, выпрастаўшыся і нерухома, з вольна ўзнятай галавою, яго вялікі з гарбінкай нос, здавалася, тырчаў над моцнымі вуснамі з выразам уладнасці, а вочы ўжо не былі скіраваныя долу, а пазіралі адважна перад сабою ўдалячынь, у бок распяцця на галоўным алтары. Такім чынам ён прабыў нерухома нейкі час; потым, адступіўшыся назад, зноў прыпаў на калена і выйшаў з царквы.
    Ён пайшоў назад угару па Людвігштрасэ, павольна і цвёрда, схіліўшы галаву, пасярэдзіне шырокай нямошчанай праезнай маставой у бок агромністай Залы Палкаводцаў з яе статуямі. Але трапіўшы на Адэонспляц, ён узняў вочы ўгору, так што на яго кантаватым твары ўтварыліся папярэчныя зморшчыны, і запаволіў свае крокі: яго ўвагу прыцягнуў натоўп людзей перад выстаўленымі экспанатамі вялікай крамы мастацкіх вырабаў, гандлёвага прадпрыемства прыгажосці М. Блютэнцвайга.
    Людзі пераходзілі ад вітрыны да вітрыны, разглядалі выстаўленыя шэдэўры і абменьваліся думкамі, зазіраючы адно аднаму цераз плячо. Іеранімус змяшаўся з натоўпам і таксама пачаў разглядаць усе гэтыя рэчы, засяроджваючыся на ўсім, экспанат за экспанатам.
    Ён бачыў копіі шэдэўраў з усіх галерэй Зямлі, каштоўныя рамы ў іх простай незвычайнасці, скульптуры Рэнесансу, бронзавыя целы і дэкаратыўныя чаркі, зіхоткія вазы, аздабленне кніг і партрэты мастакоў, музыкаў, філосафаў, акцёраў, паэтаў; на ўсё гэта ён глядзеў і кожнаму экспанату прысвячаў нейкі момант. Сцягваючы дзвюма рукамі з сярэдзіны абедзве паловы свайго паліто, ён круціў галавою пад башлыком, маленькімі, кароткімі паваротамі з боку ў бок, і з-пад яго цёмных, на пера-
    носсі моцна зведзеных густых броваў, якія ён уздымаў уверх, яго вочы пазіралі нейкі час на кожную рэч з адчужаным, тупым і холадна-здзіўленым выразам. Так ён дайшоў да першай вітрыны, да той, у якой знаходзілася карціна, што выклікала цікавасць, нейкі час глядзеў з-за плячэй людзей, якія тоўпіліся тут, і нарэшце прабіўся наперад, да самага экспаната.
    Вялікая, чырванавата-карычневая фатаграфія, з надзвычайным густам заключаная ў раму са старога золата, стаяла на мальберце пасярэдзіне вітрыны. Гэта была Мадонна, праца, якая ўспрымалася абсалютна па-сучаснаму, вольная ад усялякіх умоўнасцей. Фігура Святой Парадзіхі была адзначана спакуслівай жаноцкасцю, яна была аголеная і прыгожая. Вакол яе вялікіх жарсных вачэй залеглі цёмныя цені, а рот, які далікатна і дзіўна ўсміхаўся, быў крыху растулены. Яе тонкія пальцы, сціснутыя крышку нервова і сутаргава, абхапілі сцягно дзіцяці, голенькага хлопчыка вытанчанай і амаль першароднай зграбнасці, які гуляў з яе грудзьмі і пры гэтым скіроўваў свой разумны бакавы погляд на гледача.
    Яшчэ два юнакі стаялі побач з Іеранімусам і вялі размову пра карціну, два маладыя чалавекі з кніжкамі пад пахай, якія яны ўзялі ў гарадской бібліятэцы ці неслі туды, гуманітарыі, падкаваныя ў мастацтве і навуцы.
    «Малы нядрэнна ўладкаваўся, д’ябал мяне вазьмі», — прамовіў адзін.
    «I, відавочна, у яго ёсць намер выклікаць зайздрасць у сяготаго, — адказаў другі. — Сумнеўная кабета!»
    «Кабета — проста звар’яцець! Збіваешся крышку з панталыку наконт догмы пра бязгрэшнае зачацце...»
    «Праўда-праўда, яе выгляд выклікае хваляванне... Ты бачыў арыгінал?»
    «Вядома. Быў вельмі ўражаны. У колерах яна яшчэ больш узбуджае... асабліва вочы».
    «А падабенства — выключнае».
    «Не зразумеў».
    «Ты не ведаеш мадэлі? Ён жа выкарыстаў сваю маленькую прыбіральшчыцу. Гэта амаль што партрэт, толькі моцна
    стылізаваны ў сэнсе разбэшчанасці... Дзяўчына — куды больш нявінная».
    «Спадзяюся, Жыццё было б занадта напружаным, калі б было шмат такіх, як гэта mater amata ...»
    «Карцінная галерэя купіла яе».
    «Сапраўды? Глядзі ты! Мусіць, між іншым, ведала, што рабіла. Як выпісана цела, і плаўнасць ліній убору напраўду выдатная...»
    «I праўда, неверагодна таленавіты тып».
    «Ты ведаеш яго?»
    «Зусім крышку. Ён зробіць сабе кар’еру, гэта дакладна. Яго ўжо два разы запрашалі да стала ў рэгента...»
    Апошняе было прамоўлена ўжо пры развітанні.
    «Ці з’явішся ты сёння вечарам у тэатры? — спытаўся адзін. — Таварыства драмы ставіць сёння “Мандрагору” Макіявелі».
    «О, брава. Ад гэтага можна чакаць задавальнення. Я збіраўся пайсці ў вар’етэ мастакоў, але, хутчэй за ўсё, я ўрэшце аддам перавагу больш прыстойнаму Нікаля. Да пабачэння...»
    Яны развіталіся, адступілі назад і разышліся — адзін налева, другі направа. Іншыя людзі заступілі іх месца і пачалі разглядваць паспяховую карціну. А Іеранімус заставаўся нерухома стаяць на сваім месцы; ён стаяў, выцягнуўшы галаву, і было відаць, як сутаргава сціскаліся ў кулакі яго рукі, якімі ён на грудзях утрымліваў з сярэдзіны сваё паліто. Яго бровы больш не былі, як раней, з прахалодай і крышку ненавісна-здзіўленым выразам узняты, яны моцна апусціліся і зрабіліся спахмурнелымі, шчокі, напалову прыкрытыя башлыком, здавалася, яшчэ больш запалі, а тоўстыя вусны зрабіліся зусім бледнымі. Павольна яго галава нахілялася ўсё ніжэй і ніжэй, так што яго вочы ўрэшце з самага нізу ўтаропіліся ўверх на твор мастацтва. Ноздры яго вялікага носа дрыжалі.
    У гэткім стане ён прастаяў каля чвэрці гадзіны. Людзі вакол яго паразыходзіліся, а ён не скрануўся з месца. Нарэшце ён паволі-паволі павярнуўся на пятках і пайшоў прэч.
    * Любая маці (лац.).
    Ill
    Але вобраз Мадонны застаўся з ім. Заўсёды, дзе б ён ні быў—ці бавіўся ў сваёй вузкай і простай каморцы, ці кленчыў у халаднаватых цэрквах, — перад яго разгневанай душою стаяла яна з жарснымі, прыцененымі вачыма, з загадкава ўсмешлівымі вуснамі, аголеная і прыгожая. I ніякая малітва не ў стане была адагнаць яе.
    На трэцюю ноч здарылася, што на Іеранімуса з вышынь зышлі загад і заклік умяшацца і ўзняць свой голас супраць легкадумнай гнюснасці і нахабнай прыгожай фанабэрыстасці. Дарэмна ён, як калісьці Майсей*, аднекваўся няздольнасцю добра гаварыць; Боская воля заставалася непарушнаю і настойліва патрабавала ад яго, нерашучага, зрабіць гэты ахвярны ўчынак у атачэнні ворагаў, якія смяюцца.