• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    ромных дзяцей і дзёрзкіх прасцякоў праз узвышэнне і блюзнерскае ўсхваленне прыгажосці, і дапамагаць ёй узяць уладу, бо яны яшчэ далёкія ад пакут і яшчэ далей ад збавення!.. Ты бачыш усё вельмі змрочна, ты, незнаёмец, адказваеце Вы мне. Веды, кажу я Вам, — гэта найглыбейшая крыніца святла; але ёсць чысцілішча, без ачышчальнай мукі ў якім не выратуецца ніводная людская душа. Hi дзёрзкі дзіцячы розум, ні грубая непасрэднасць не здымаюць грахі, пан Блютэнцвайг, а толькі тое пазнанне, у якім гінуць і знікаюць юрлівыя пажадлівасці нашай агіднай плоці».
    Глыбокая цішыня. Жоўты пан з чорнай казлінай бародкай коратка гыгыкнуў.
    «Вам, пэўна, трэба ісці», — лагодна сказаў чалавек з малымі прыбыткамі.
    Але Іеранімус не прадэманстраваў аніякіх намераў пайсці. Выпрастаўшыся ва ўвесь рост у сваім паліто з башлыком, з вачыма, якія загарэліся, ён стаяў пасярэдзіне крамы па продажы мастацкіх вырабаў, і яго тоўстыя вусны цвёрдым і быццам праржавелым голасам прамаўлялі нястрымна асуджальныя словы...
    «Мастацтва, крычаць яны! Асалода! Прыгажосць! Ахінайце свет прыгажосцю і надавайце кожнай рэчы высакароднасць стылю!.. He хачу і слухаць вас, гнюсныя вы людзі! Вы хочаце шыкоўнымі фарбамі замазаць нікчэмнасць свету? Спадзеяцеся заглушыць святочным шумам пышнага выдатнага густу стогны зямлі, з якой вы здзекуецеся? Вы памыляецеся, бессаромныя! Бог не дазволіць кпіць з яго, і ў яго вачах ваша нахабнае пакланенне ідалам бліскучай павярхоўнасці — гэта жах!.. Ты ганьбіш мастацтва, ты, незнаёмец, адказваеце Вы мне. Вы маніце, кажу я Вам, я ганьбую не мастацтва. Мастацтва — гэта не бессаромны падман, які спакушае да ўмацавання і пацвярджэння жыцця ў плоці! Мастацтва — гэта святая паходня, якая добрасардэчна нясе святло ва ўсе жудасныя глыбіні, ва ўсе сорамныя і ганебныя прадонні існасці; мастацтва — гэта боскі агонь, які даецца свету, каб ён успыхваў і разыходзіўся разам з усёй ягонай ганьбаю і здзекамі ў выратавальнай спагадзе!.. Забярыце, пан
    Блютэнцвайг, забярыце твор славутага мастака з той вітрыны... Нават, было б слушна, калі б Вы спалілі яго на пякельным агні і развеялі попел на ўсіх вятрах, на ўсе чатыры бакі!..»
    Яго непрыгожы голас абарваўся. Ён зрабіў рашучы крок назад, рыўком скінуў з адной рукі чорнае паліто, жарсным рухам выцягнуў яе моцна наперад і далонню, што ўздрыгвала, рухаючыся то ўверх, то ўніз, паказаў на эксапанат, на вітрыну, туды, дзе месцілася выява Мадонны, якая выклікала такі ажыятаж. Ён застаўся стаяць у гэтай уладнай паставе. Яго вялікі нос з гарбінкай, здавалася, тырчаў з загадным выразам, яго цёмныя бровы, якія гусцелі на пераноссі, былі так высока ўзнятыя, што кантаваты, захінуты башлыком лоб быў увесь спаласаваны шырокімі папярэчнымі зморшчынамі, а над яго ўпадзінамі на шчоках запалымнеў ліхаманкавы жар.
    Але тут пан Блютэнцвайг павярнуўся. Ці то нахабнае патрабаванне спаліць гэтую сямідзесяцімаркавую рэпрадукцыю так вывела яго з сябе, ці ўвогуле прамовы Іеранімуса нарэшце канчаткова паклалі канец яго цярпенню, але на твары яго намаляваўся справядлівы і моцны гнеў. Ён паказаў насадкаю пяра на дзверы крамы, некалькі разоў коратка і ўзбуджана падзьмуў з носа ў вусы, павалтузіўся з моваю і потым з вялікай настойлівасцю вымавіў:
    «Калі Вы, святы-заступнік, імгненна не знікнеце з поля зроку, то я Вам палегчу адыход з дапамогай вунь таго бамбізы, разумееце мяне?»
    «О, Вы мяне не запужаеце, Вы не прагоніце мяне, Вы не прымусіце мой голас маўчаць! — усклікнуў Іеранімус, сцягнуўшы свой башлык кулаком над грудзямі, і бясстрашна заматляў галавою. — Я ведаю, што я адзінокі і бяссільны, тым не менш я не замоўкну, аж пакуль Вы мяне не пачуеце, пан Блютэнцвайг! Забярыце карціну з вітрыны і спаліце яе сёння ж! А, спаліце не толькі яе адну! Спаліце разам гэтыя статуэткі і бюсты, выгляд якіх зводзіць у грэх, спаліце гэтыя вазы і ўпрыгожанні, гэтых бессаромных вырадкаўпаганства, гэтыя пышна выкананыялюбоўныя вершы! Спаліце ўсё, што ўтрымлівае Ваша крама, пан Блютэнцвайг, бо гэта — смецце ў вачах Бога. Спаліце, спаліце,
    спаліце гэта!» — крычаў ён сам не свой, шырокімі шалёнымі рухамі паказваючы на ўсё вакол сябе. «Гэты ўраджай ужо саспеўдляжняца... Нахабнасць сучаснасцізносіцьусезапруды... Але я кажу Вам...»
    «Краўтгубэр! — з напругай падаў свой голас пан Блютэнцвайг, павярнуўшыся да дзвярэй на заднім плане. — Зараз жа падыдзіце сюды!»
    Тое, што ў выніку гэтага загаду з’явілася на арэне, было масіўным, агромністым Нечым, жудаснай і магутнейшай чалавечай істотаю, таўшчэзнасць якой выклікала жах; наплывістыя, выпіраючыя, абцягнутыя скурай часткі цела, якія паўсюды бясформенна пераходзілі адна ў адну... Бязмерная, агромністая фігура, якая павольна і грузна перамяшчалася па падлозе і цяжка сапла, кормленая соладам, сын племені жудаснае дужасці! На яго твары ўверсе можна было ўбачыць раскудлачаныя маржовыя вусы, агромністы, запэцканы клеем, скураны фартух ахінаў яго тулава, а жоўтыя рукавы кашулі былі закасаныя на руках з жахлівай казкі.
    «Ці не адчыніце Вы дзверы гэтаму пану, Краўтгубэр, — сказаў пан Блютэнцвайг. — I калі ён у іх усё-такі не патрапіць, дапамажыце яму знайсці вуліцу».
    «Га?» — рыкнуў чалавек, паглядаючы сваімі маленькімі слановымі вочкамі то на Іеранімуса, то на свайго карміцеля... Пачуўся глухі гук з цяжкасцю стрыманай сілы. Потым ён пайшоў, скаланаючы ўсё вакол сябе сваім тупаннем, да дзвярэй і адчыніў іх.
    Іеранімус увесь спалатнеў. «Спаліце..— хацеў ён сказаць, але ўжо адчуў, як нейкая страшэнная звышсіла, фізічная сіла, супраць якой немагчымы быў аніякі супраціў, павярнула яго і павольна, але нястрымна пацясніла да дзвярэй.
    «Я слабы... — прамовіў ён. — Мая плоць не вытрымлівае гвалту... яна не вытрывае, не... Што гэта даказвае? Спаліце...»
    Ён замоўк. Ён апынуўся па-за крамаю. Агромністы служка пана Блютэнцвайга нарэшце выпхнуў яго даволі лёгкім ударам і штуршком, так што ён, абапёршыся на адну руку, апусціўся бокам на каменную прыступку. А за яго спінаю з бразгатам зачыніліся зашклёныя дзверы.
    Падняўшыся, ён стаяў, выпрастаўшыся і цяжка дыхаючы, трымаў адным кулаком свой башлык, сцягнуты паўзверх грудзей, апусціўшы другі кулак пад паліто. Упадзіны шчок былі афарбаваныя ў шэрую бледнасць; ноздры яго вялікага, гарбатага носа надзімаліся і сціскаліся ўздрыгваючы; яго агідныя вусны былі скрыўлены з выразам адчайнай нянавісці, а вочы, напоўненыя палам, блукалі разгублена і ўсхвалявана па прыгожай плошчы.
    Ён не заўважаў позіркаў, скіраваных на яго з цікаўнасцю і насмешлівасцю. На мазаіцы перад вялікай Залай Палкаводцаў ён бачыў крывадушнасці свету, карнавальныя касцюмы мастакоўскіх фестываляў, упрыгожанні, вазы, каштоўнасці і стылёвыя прадметы, голыя статуі і жаночыя бюсты, маляўнічыя адраджэнні паганства, партрэты славутых прыгажунь, створаныя рукою майстра, пышна аформленыя любоўныя вершы і прапагандысцкія матэрыялы па мастацтве, складзеныя ў форме пірамід і пад радасныя крыкі народа, зняволенага праз яго страшэнныя словы, усё гэта ўздымаецца траскучым полымем... Ён глядзеў насустрач жаўтаватай сцяне воблакаў, якую нацягнула ад Тэатынэрштрасэ і ў сярэдзіне якой паціху пагруквала, а таксама было відаць шырокі вогненны меч, які ў серным святле расцягваўся над вясёлым горадам...
    «Gladius Dei super terram...*, — прашапталі яго тоўстыя вусны, і выпростваючыся ўверх у сваім башлыку, прыхавана і сутаргава памахваючы кулаком, які звісаў долу, ён шаптаў калоцячыся: — Cito et velociter!»**
    * «Божы меч над зямлёй» (лац.).
    ** «Хутка і няўхільна!» (лац.)
    ТРЫСТАН
    і
    Вось гэта і ёсць «Айнфрыд», санаторый! Ён, просты і ўвесь прамалінейны, са сваім прадаўгаватым галоўным корпусам і бакавым флігелем месціцца пасярэдзіне прасторнага саду, цудоўна ўпрыгожанага гротамі, аркамі і маленькімі павільёнамі з драўнянай кары, а за ягонымі шыфернымі дахамі ўзвышаюцца горы, зялёныя ад соснаў, масіўныя і лагодна пасечаныя цяснінамі.
    Як і раней, установай кіруе доктар Леандэр. 3 падвойнай барадою, шорсткай і кудлатай, як конскі волас, якім напханая мэбля, з тоўстымі бліскучымі шкельцамі акуляраў; з выглядам чалавека, загартаванага навукаю і напоўненага ціхім далікатным песімізмам, ён трымае ў сваім палоне на кароткім павадку і нябачна хворых, — усіх гэтых індывідаў, якія занадта слабыя, каб усталёўваць законы самім сабе і трымацца іх, аддаюць яму сваю маёмасць, каб мець права карыстацца яго падтрымкаю.
    Што да фройляйн фон Остэрла, то яна з нястомнай самаахвярнасцю кіруе гаспадаркай. О Божа мой, як яна энергічна бегае па сходах уверх-уніз, з аднаго канца ўстановы ў другі! Яна — гаспадыня ў кухні і кладоўцы, яна корпаецца ў шафах з бялізнаю, яна аддае загады служкам і замаўляе з улікам ашчаднасці, гігіены, добрага густу і знешняй прывабнасці стол
    для дома, яна гаспадарыць з нястрымнай клапатлівасцю, і ў яе надзвычайнай стараннасці хаваецца заўсёдны папрок усяму мужчынскаму свету, у якім ніхто яшчэ не паспытаў спакусы забраць яе да сябе. Але на яе шчоках у дзвюх круглых чырвоных, як кармазін, плямах гарыць нязгасна надзея з часам стаць фрау Леандэр, жонкай доктара.
    Азон і спакойнае вольнае паветра... Для лёгачных хворых «Айнфрыд», што б ні гаварылі зайздроснікі і супернікі доктара Леандэра, гэта ўстанова, якую можна рэкамендаваць ад шчырай душы. Тут лечацца не толькі хворыя на сухоты, тут пацыенты самыя розныя: мужчыны, дамы, наватдзеці; доктар Леандэр дамогся поспехаў у самых розных галінах. Тут ёсць хворыя на гастрыт, як, напрыклад, жонка радцы магістрата Шпаца, у якой, акрамя таго, яшчэ хворыя вушы; паны з парокам сэрца, паралітыкі, рэўматыкі, а таксама з хворымі нервамі ў розным стане. Генерал-дыябетык пад заўсёднае бурчанне праядае тут сваю пенсію. Некаторыя паны з тварамі настолькі схуднелымі, што засталіся толькі скура ды косці, нагэтулькі кепска рухаюць сваімі нагамі, што гэта не можа абяцаць нічога добрага. Пяцідзесяцігадовая дама, пастарава жонка Гёленраўх, якая нарадзіла дзевятнаццаць дзяцей і больш не здольная спарадзіць аніводнае думкі, аднак не супакойваецца, а ўжо год, узяўшы пад руку сваю прыватную мамку, аслупянела і моўчкі, бязмэтна і жудасна бадзяецца па ўсім будынку, быццам яе гоніць нейкая вар’яцкая неўтаймоўнасць.