• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    ДАРОГА НА МОГІЛКІ
    Дарога на могілкі ішла тут заўсёды побач з шашою, заўсёды на пару з ёю, пакуль не дасягала мэты, гэта значыць, могілкаў. На другім баку ад яе спачатку знаходзіліся дамы, дзе жылі людзі, новабудовы прыгарада, дзе яшчэ ўсё нешта рабілі, а далей пачыналіся палі. Што да шашы, па баках якой раслі дрэвы, пакручастыя букі немаладога ўзросту, то адна яе палова была брукаваная, другая — не. Дарога ж да могілкаў была пасыпана тонкім слоем жвіру, што надавала ёй характар прыемнай сцежкі. Паміж імі цягнуўся вузкі сухі роў, зарослы травою ды лугавымі краскамі.
    Была вясна, нават амаль ужо лета. Усё навокал усміхалася. Боскае блакітнае неба было скрозь завешана маленькімі, круглымі, густымі аблачынкамі, што былі ўсе ў белых камічных плямінках. Птушкі цвіркаталі ў буках, а над палямі блукаў лагодны ветрык.
    Па шашы з недалёкай вёскі ў напрамку горада цягнулася падвода, яна адной паловай ехала па брукаванцы, другой — па незабрукаванай частцы дарогі. Фурман звесіў ногі з двух бакоў дышля і не вельмі ўмела насвістваў песеньку. У самым канцы воза сядзеў, павярнуўшыся да чалавека спінаю, рудаваты сабачка, які вочкамі над вострай мордачкай і з невыказна сур’ёзнай ды засяроджанай фізіяноміяй глядзеў назад на дарогу, паякой ён праехаў. Гэта быў непараўнальны сабачка, проста золата, вельмі забаўны; але, на жаль, ён да справы дачынен-
    ня не мае, таму мы павінны пакінуць яго... Побач праходзіў узвод салдат. Яны ішлі з казармы непадалёк, тупалі, уздымаючы пыл, і спявалі. Яшчэ адна падвода цягнулася з горада ў напрамку вёскі. Гэты фурман драмаў, а на возе сабачкі не было, таму гэтая падвода не ўяўляе для нас ніякай цікавасці. Па дарозе ішлі два рамеснікі, адзін гарбун, другі — сапраўдны волат. Яны ішлі босыя, свае боты неслі за спінаю; дагнаўшы падводу, яны крыкнулі соннаму фурману штосьці прыязнае і пайшлі сваёй дарогай. Гэта быў умераны дарожны рух, які адбываўся без замінак і здарэнняў.
    Дарогай да могілкаў ішоў толькі адзін чалавек; ён рухаўся павольна з апушчанай галавою, абапіраючыся на чорную кульбу. Гэтага чалавека звалі Піпзам, Лёбгот Піпзам, а не неяк інакш. Мы называем яго падкрэслена дакладна, бо надалей ён паводзіў сябе самым дзіўным чынам.
    Ён быў апрануты ў чорнае, бо накіроўваўся да магілак сваіх блізкіх. На ім быў грубы выгнуты капялюш-цыліндр, выцерты да бляску сурдут, штаны, занадта цесныя, як і занадта кароткія, і чорныя, зусім заношаныя лайкавыя пальчаткі. Яго шыя, доўгая і сухая шыя з вытыркнутым кадыком, узвышалася над адкладным каўняром, які ўжо выцерся, на краях ужо нават разбухмаціўся, гэты адкладны каўнер. Але калі чалавек уздымаў галаву — а гэта ён рабіў час ад часу, каб упэўніцца, ці далёка яшчэ да могілкаў — то можна было ўбачыць яшчэ штосьці: рэдкі твар, несумненна, твар, які забудзеш ужо не так хутка.
    Ён быў чыста паголены і бледны. Паміж запалымі шчокамі выступаў нос, які быў спераду тоўсты і падобны да бульбіны, ззяючы надзвычайнай, ненатуральнай чырванню і вылучаючыся процьмаю невялічкіх наростаў, нездаровых пухлін, якія надавалі яму непрапарцыянальны і фантастычны выгляд. Гэты нос, які сваёй яркасцю рэзка адрозніваўся ад матавай бледнасці ўсяго твару, меў штосьці неверагоднае і маляўнічае, ён здаваўся насаджаным, як маскарадны нос, як меланхалічны жарт... Свой рот, вялікі рот з апушчанымі куточкамі вуснаў чалавек моцна сціснуў, а калі ён уздымаў вочы, то яго бровы, у якіх прабіваліся белыя валасінкі, узносіліся ўверх да капелюша, так
    што можна было разгледзець, якія моцна запаленыя і жалобна абведзеныя чорным яго вочы. Карацей кажучы, гэта быў твар, якому ніяк нельга было зусім адмовіць у сімпатыі.
    Выгляд Лёбгота Піпзама не выклікаў пачуцця радасці, ён кепска адпавядаў гэтай мілай раніцы і нават для таго, хто вырашыў наведаць могілкі сваіх блізкіх, ён быў занадта змрочным. Але калі зазірнуць у яго душу, то трэба было прызнаць, што для такога настрою было дастаткова важкіх прычын. Ён быў крышку прыгнечаны, як?.. Цяжка такім вясёлым людзям, яквы, растлумачыць... Крышкуняшчасны... ці?.. крышкудрэнна дагледжаны. Ах, папраўдзе кажучы, ён быў такім не крышку, а ў высокай ступені, яго лёс, без перабольшання, абышоўся з ім жорстка.
    Па-першае, ён піў. Ды пра гэта яшчэ будзе гаворка. Акрамя таго, ён аўдавеў, асірацеў і быў пакінуты ўсім светам; ва ўсім свеце ён не меў ніводнай душы, якая б яго любіла. Жонка, з дому Лебцэльт, памерла, нарадзіўшы яму паўгода таму дзіця; гэта было трэцяе дзіця, і яно было мёртвае. Іншыя двое таксама памерлі: адно ад дыфтэрыі, другое ні з таго ні з сяго — магчыма, ад агульнай неспрыяльнай атмасферы. Мала таго, неўзабаве ён яшчэ страціў сваё працоўнае месца, быў груба прагнаны са службы, і гэта было звязана з цягаю, мацнейшай за Піпзама.
    Раней ён яшчэ мог так-сяк процістаяць гэтай цязе, хоць перыядычна паддаваўся ёй звыш меры. Але калі ён страціў жонку і дзяцей, калі ён пазбавіўся, не маючы апірышча і падтрымкі, усіх прыхільнікаў, застаўся адзін на ўсім белым свеце, заганныя звычкі авалодалі ім, усё больш ламаючы яго душэўнае супраціўленне. Ён быўдзяржаўным службоўцам у страхавым таварыстве, чымсьці накшталт сакратара з месячным акладам у 90 рэйхсмарак чыстымі. У неадэкватным стане ён дапускаў ненаўмысныя грубыя памылкі і пасля некалькіх папярэджанняў быў нарэшце звольнены як супрацоўнік, які не заслугоўвае даверу.
    Зразумела, што гэта зусім не спрыяла маральнаму аздараўленню Піпзама, ён, наадварот, усё больш апускаўся. Вам, напэўна, варта ведаць, што няшчасце знішчае гонар у чалавеку — ва ўсякім разе, добра, калі людзі разумеюць гэта. У гэтым
    хаваецца дзіўная і жахлівая акалічнасць. Няма ніякай карысці з таго, што чалавек усяляк даводзіць сам сабе сваю нявіннасць: у большасці выпадкаў ён, напэўна, за сваё няшчасце пагарджае сабою. Але заганнасць і самапагарда самым жахлівым чынам узаемазвязаныя, яны сілкуюць адна адну, яны дзейнічаюць на карысць адна адной, ператвараючы ўсё ў пекла. Так здарылася і з Піпзамам. Ён піў, бо ўжо не паважаў сябе, а паважаў ён сябе ўсё менш і менш, таму што ганебнае знішчэнне ўсялякіх добрых намераў, якое ўвесь час узнаўлялася, раз’ядала яго самадавер. Дома ў шафе для адзення ён меў звычку трымаць бутэльку з атрутна-жоўтай вадкасцю, назву якой на ўсякі выпадак мы называць не будзем. Перад гэтай шафаю Лёбгот Піпзам, здаралася, стаяў на каленях і кусаў вусны да крыві, і ўсётакі ўрэшце ён падаў... Мы неахвотна расказваем вам такія рэчы: але жяны ўсё-такі павучальныя... Вось ён ішоўпадарозе да могілкаў і пастукваў перад сабою чорнаю кульбай. Лагодны ветрык абвяваў і яго нос, але ён таго не адчуваў. 3 высока ўзнятымі бровамі ён пустымі і сумнымі вачыма глядзеў у вольны свет, нікчэмны, страчаны чалавек... Раптам ён пачуў за сваёй спінай нейкі шум і прыслухаўся: лёгкае шабуршанне на вялікай хуткасці набліжалася здалёку. Ён павярнуўся і спыніўся. Гэта быў ровар, шыны якога лёгка шаргаталі па зямлі, пасыпанай жвірам, і які набліжаўся поўным ходам, але потым яго тэмп запаволіўся, бо Піпзам стаяў пасярэдзіне дарогі.
    На ровары сядзеў малады чалавек, юнак, бесклапотны турыст. О Божа, ён нават не прэтэндаваў быць залічаным да высокага і шаноўнага свету! Ён ехаў куды вочы глядзяць на рухомай прыладзе сярэдняй якасці, невядома чыёй вытворчасці, на ровары, магчыма, за дзвесце марак. Ён такім чынам апынуўся ўжо на волі, па-за горадам, налягаючы на бліскучыя педалі, трапіў на Богам дадзеную прыроду, гэх! На ім была стракатая кашуля, а зверху шэрая куртачка, спартыўны абутак і самая зухаватая ў свеце шапачка — смех, а не шапачка: у рудаватую клетку, з гузічкам на макаўцы. А з-пад яе вытыркаўся неўпарадкаваны бялявы чуб, які захінаў лоб. Вочы былі ярка-сінія. Ён з’явіўся, як само Жыццё, і дзынкнуў званком; але Піпзам ні на
    адзін крок не саступіў з дарогі. Ён стаяў і з нерухомым выразам твару пазіраў на Жыццё.
    Яно кінула на яго злосны позірк і павольна праехала міма, пасля чаго Піпзам таксама павольна рушыў наперад. Але калі яно было побач з ім, ён прамовіў павольна і з моцным націскам:
    «Нумар дзевяць тысяч семсот сем». Потым ён сціснуў вусны і зноў пачаў абыякава пазіраць уніз перад сабою, адчуваючы, што позірк Жыцця разгублена затрымаўся на ім.
    Яно павярнулася, ухапілася адной рукою ззаду за сядло і вельмі павольна паехала.
    «Што?» — спытала яно.
    «Нумар дзевяць тысяч семсот сем, — паўтарыў Піпзам. — Ды нічога. Я напішу на Вас заяву ў паліцыю».
    «Вы заявіце на мяне?» — спытала Жыццё, павярнулася яшчэ больш у сядле і паехала яшчэ павольней, так што давялося балансаваць рулём сюды-туды...
    «Заяўлю», — адказаў Піпзам ужо на адлегласці пяці-шасці крокаў.
    «Наконт чаго?» — спытала Жыццё і злезла з ровара. Яно спынілася і запытальна пазірала на яго.
    «Гэта Вы выдатна ведаеце самі».
    «Не, мне гэта невядома».
    «Вы мусіце гэта ведаць».
    «Але я не ведаю, — сказала Жыццё, — і гэта цікавіць мяне надзвычай мала!» Прамовіўшы гэта, яно ўзялося за ровар, каб зноў сесці на яго. Яно па слова ў кішэнь не лезла.
    «Я заяўлю на Вас, што Вы ездзіце тут, а не там па шашы, а тут па дарозе да могілак», — сказаў Піпзам.
    «Ах, мой шаноўны! — са злосным і нецярплівым смехам сказала Жыццё, павярнулася яшчэ раз і спынілася. — Вы бачыце тут па ўсёй дарозе адбіткі ад роварных колаў... Тут усе ездзяць...»
    «Мне ўсё адно, — запярэчыў Піпзам, — я на Вас заяўлю».
    «Ай, рабіце Вы ўсё, што Вам даспадобы!» — крыкнула Жыццё і села на ровар. Яно сапраўды ўселася, яно не зняславілася
    няўдалай пасадкай; яно адштурхнулася нагою толькі адзін раз, упэўнена ўладкавалася на сядзенні, старанна націснула на педалі, каб зноў набраць тэмп, адпаведны свайму тэмпераменту.
    «Калі Вы і надалей тут будзеце ездзіць, тут, па дарозе да могілкаў, то я на Вас абавязкова заяўлю», — крыкнуў Піпзам дрыготкім голасам. Але Жыццё праз гэта не вельмі хвалявалася; яно працягвала ехаць хутчэй і хутчэй.
    Калі б вы ў гэты момант убачылі твар Лёбгота Піпзама, вы б вельмі спужаліся. Ён сціснуў вусны так моцна, што яго твар і нават палымяны нос непазнавальна скрывіліся, а пад ненатуральна ўзнятымі бровамі вочы з выразам вар’ята ўтаропіліся на ровар, які ад’язджаў. Раптам ён рынуўся наперад. Кароткую адлегласць, якая аддзяляла яго ад ровара, ён пераадолеў подбегам і ўхапіўся за багажнік; ён учапіўся за яго абедзвюма рукамі, і не расціскаючы звышчалавечна моцна сцятых вуснаў, моўчкі, з дзікімі вачыма, цягнуў з усіх сіл за ровар, які хістка рухаўся наперад. Убачыўшы гэта, цяжка было зразумецы ці ён са злосці намерыўся перашкодзіць маладому чалавеку ехаць, ці, апантаны жаданнем быць узятым на буксір, ускочыць ззаду на ровар і ехаць разам, таксама апынуцца на волі, на ўлонні Богам дадзенай прыроды, гэх!.. Ровар не могдалей вытрываць гэтай адчайнай нагрузкі; ён спыніўся, ён нахіліўся, ён упаў...