Смерць у Венецыі
Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
Цяпер Жыццё перайшло на грубы тон. Яму ўдалося стаць на адну нагу, яно размахнулася правай рукою і так штурхнула Піпзама ў грудзі, што той, хістаючыся, адступіў на некалькі крокаў. Потым яно сказала голасам, які пагрозліва набіраў сілу:
«Вы, відаць, п’яны, мужчына! Калі Вы, зацяты барацьбіт, яшчэ раз уздумаеце затрымаць мяне, то я Вас саб’ю на горкі яблык, Вы разумееце? Я Вам косці пераламаю! Так і ведайце!» I з гэтымі словамі яно павярнулася да пана Піпзама спінай, гнеўным рухам мацней нацягнула на галаву сваю шапачку і зноў скочыла на ровар. He, яно сапраўды ў кішэню па слова не лезла. I асядлаць ровар яму ўдалося таксама без цяжкасці, як і мінулым разам. Яно з першага разу ёмка ўселася на сядзенні і адразу ж падпарадкавала сабе агрэгат. Піпзам назіраў, як тая спіна аддалялася ўсё хутчэй ды хутчэй.
Ён стаяў, сапучы, і глядзеў услед Жыццю... Яно не падала, з ім не здарылася няшчаснага выпадку, шына не лопалася і ніводзін камень не трапляўяму пад кола; пружынячы, яно ад’язджала ўсё далей. Тут Піпзам пачаў крычаць і лаяцца... Гэта можна было назваць рыкам, гэта ўжо быў не чалавечы голас.
«Вы не паедзеце далей! — лямантаваў ён. — Вы павінны ехаць там, на тым баку, а не па дарозе да могілкаў, ці чуеце, што я кажу?! Злазьце з ровара, зараз жа злазьце! О, о! Я заяўлю на Вас! Я паскарджуся на Вас! Ах, Госпадзе Божа, каб жа ты ўпаў, каб табе зваліцца, ты боўдзіла, я б цябе растаптаў, таптаў бы ботам твой твар, ты, кляты вырадак!..»
Ніколі нічога падобнага не здаралася! Мужчына, які лаецца па дарозе на могілкі, мужчына, які раве набычыўшыся, мужчына, які сварыцца, падскокваючы ад злосці, выдурняецца, размахвае ў розныя бакі рукамі ды нагамі й не можа супакоіцца! Ровара ўжо даўно не было відаць, а Піпзам усё яшчэ шалеў на тым жа самым месцы.
«Трымайце яго! Трымайце яго! Ён ездзіць па дарозе на могілкі! Здыміце яго з ровара, праклятага ёлупня! Ах... ах... вось каб ты трапіў у мае рукі, я б ужо расправіўся з табою, ты, дурны сабака, ты, шалёны ветрагон, ты, Ванька-дурылка, ты — недавучка!.. Злазь! Злазь з ровара! Ці не знойдзецца нікога, хто скіне яго ў пыл, гэтага нягодніка?!. Ездзіць дзеля забавы, а як жа? Па дарозе да могілкаў, ці чулі?! Ты, сабачы сын! Ты, нахабнік! Ты, праклятая малпа! Блакітныя вочы, а як жа? А яшчэ што, акрамя?.. Няхай д’ябал павыдзірае іхтабе, ты, невук, невук, невук!..»
Цяпер Піпзам перайшоў на словазлучэнні, якія паўтараць нельга, ён закіпеў і выкрыкваў трэснутым голасам самыя ганебныя непрыстойныя словы, прычым шалёныя рухі ягонага цела ўсё больш узмацняліся. Некалькі дзяцей з кошыкам і сабакам-пінчарам ішлі ад шашы ўяго бок; яны пералезлі цераз роў, акружылі мужчыну, які няспынна лямантаваў, і з цікаўнасцю пазіралі на яго скрыўлены твар. Людзі, якія працавалі ў аддаленні на будоўлях ці якраз спынілі сваю працу, каб папалуднаваць, звярнулі ўвагу на яго таксама, а падарожнікі, мужчыны
і жанчыны-тынкоўшчыцы, далучыліся да групы. Але Піпзам усё яшчэ буяніў, ён раз’юшыўся яшчэ больш. Ён слепа размахваў кулакамі да неба і ва ўсіх кірунках, дрыгаў нагамі, круціўся вакол сябе, згінаў калені і зноў спружынай выпростваўся ад незвычайнай напружанасці, каб закрычаць як мага гучней. Ён ні на хвілю не спыняўся ў сваёй лаянцы, ён не прадыхаў, і рабілася дзіўна, адкуль у яго браліся ўсе тыя словы. Яго твар жудасна наліўся крывёю, капялюш збіўся на патыліцу, а незаціснутая верхняя кашуля вылезла з-пад камізэлькі. Пры гэтым ён даўно дапяў да агульнасцей і выдаваў рэчы, якія ўжо ніколькі не тычыліся справы. Гэта былі намёкі на яго поўнае заган жыццё ды рэлігійныя тлумачэнні, вымаўленыя такім неналежным тонам і неахайна перамешаныя з непрыстойнымі словамі.
«Падыдзіце толькі сюды, падыдзіце ўсе сюды! — лямантаваў ён. — He вы, не толькі вы, іншыя таксама, у шапачках і з блакітнымі вачыма! Я хачу ўвесці вам праўду ў вушы, каб навекі зрабілася жахліва вам, пасвісцёлам! Смеяцеся, каб вас парвала! Я, ну так, я нават бываю ў запоі, калі вам так хочацца гэта пачуць! Што гэта значыць?! Яшчэ не вечар! Яшчэ прыйдзе дзень, вы, нікчэмныя адкіды, калі Бог узважыць усіх нас... Ах... ах... Сын чалавечы прыйдзе ў аблоках, вы, нявінныя нягоднікі, а ягоная справядлівасць не тутэйшага паходжання! Ён нізрыне вас у надзвычайную цемень, ваш просты род, вось там будзе лямант і скрыгат...»
Цяпер ён быў акружаны даволі вялікім гуртам людзей. Адны ўсміхаліся, іншыя пазіралі на яго з-пад нахмураных броваў. Яшчэ больш прыйшло рабочых ды жанчын-тынкоўшчыц з будоўляў. Адзін фурман злез са сваёй падводы, спыніўшыся на прасёлку, і з пугай у руцэ пералез цераз роў. Яшчэ адзін затрос Піпзама за рукаў, але гэта не дапамагло. Узвод салдат, які маршыраваў побач, са смехам выцягнуў шыі, каб убачыць яго. Сабака-пінчар не вытрываў болей, упёрся пярэднімі лапамі ў дол і, падціснуўшы хвост, заскавытаў яму проста ў твар.
Раптам Лёбгот Піпзам яшчэ раз закрычаў колькі меў сілы: «Ты мусіш злезці, ты зараз жа злезеш, ты, невук недапечаны!» Ён накрэсліў рукою шырокае паўкола і рынуўся долу. Ён ля-
жаў, раптам анямелы, як чорны камяк пасярод цікаўных. Яго пакамечаны цыліндр адляцеў ад яго, некалькі разоў падскочыў на зямлі, а потым проста застаўся ляжаць.
Два муляры схіліліся над нерухомым Піпзамам і спакойным ды разумным тонам працоўных людзей пачалі абмяркоўваць гэты выпадак. Потым адзін з іх устаў на ногі і хуценька знік. Тыя, хто заставаліся, зрабілі яшчэ некалькі спроб прывесці яго ў прытомнасць. Адзін абпырскаў яго вадою з цэбра, другі наліў са сваёй бутэлькі брантвейну ў жменю і пацёр яму скроні. Але гэтыя спробы не мелі аніякага поспеху.
Так прайшлі якія паўгадзіны. Потым на шашы ўсё гучней пачуўся стук колаў. Гэта была санітарная карэта, і яна тут жа спынілася, у яе былі запрэжаныя два ладныя невялічкія канякі, а на ёй самой на кожным баку быў намаляваны адмысловы чырвоны крыж. Два мужчыны ў зграбнай уніформе спусціліся з козлаў, і ў той час як адзін падаўся да задняй часткі карэты, каб адчыніць яе і выцягнуць насілкі, другі выскачыў на дарогу да могілкаў, расштурхаў цікаўных па баках і пры дапамозе аднаго мужчыны з натоўпу панёс пана Піпзама да карэты. Ён быў укладзены на насілкі і ўсунуты, як хлеб у печ, у карэту, пасля чаго дзверы зноў зачыніліся і абодва чалавекі ва ўніформе зноў ускараскаліся на козлы. Усё гэта адбывалася вельмі дакладна, некалькімі спрактыкаванымі рухамі, ціп-топ, як у балагане.
А затым яны павезлі Лёбгота Піпзама прэч.
GLADIUS DEI*
i
Мюнхен зіхцеў. Над святочнымі плошчамі і белымі храмамі з калонамі, псеўдаантычнымі манументамі і барочнымі цэрквамі, фантанамі, палацамі і садамі рэзідэнцыі зіхотка распасцерлася неба з сіняга шоўку, і яго шырокія і яркія, аточаныя залёным і добра разлічаныя перспектывы ляжалі ў сонечным марыве першага, цудоўнага чэрвеньскага дня.
Птушыная гамана і таемная радасць ва ўсіх завулках... А па плошчах і вуліцах пракочваецца, тоўпіцца і гудзіць непарыўнае і вясёлае жыццё прыгожага і ўтульнага горада. Вандроўнікі з усіх краёў катаюцца ў маленькіх павольных дрожках, пазіраючы з аднолькавай цікавасцю налева і направа на сцены дамоў, і падымаюцца па адкрытых сходах у музеі...
Шмат якія вокны адчыненыя, і шмат з якіх на вуліцу даносіцца музыка, чуюцца практыкаванні на піяніна, скрыпцы ці віяланчэлі — шчырыя і сумленныя дылетанцкія высілкі. А ў «Адэоне»**, як можна пачуць, сур’ёзна праходзіць вучоба на некалькіх раялях.
* Меч Бога (лац.).
** Тут: памяшканне для заняткаў музыкай і канцэртаў.
Маладыя людзі, якія насвістваюць матыў Нотунга*, а вечарамі запаўняюць заднія шэрагі Сучаснага драматычнага тэатра, заходзяць у будынкі ўніверсітэта і гарадской бібліятэкі і выходзяць адтуль з літаратурнымі часопісамі ў кішэнях пінжакоў. Перад Акадэміяй выяўленчых мастацтваў, якая развінае свае белыя рукі паміж Цюркенштрасэ і Зігестор’*, спыняецца прыдворная карэта. А на вышыні рампы стаяць, сядзяць і ляжаць шматколернымі групамі мадэлі: маляўнічыя старыя, дзеці і жанчыны ў нацыянальных строях з албанскіх гор.
Спакой і няспешнае шпацыраванне на ўсіх доўгіх вуліцах паўночнай часткі горада. Людзей не падганяе і не грызе прага штосьці набыць, яны жывуць дзеля прыемных пачуццяў. Маладыя мастакі з круглымі капялюшыкамі на патыліцах, вольна завязанымі гальштукамі, без кійкоў, бесклапотныя вучні рамеснікаў, якія плацяць за сваё жытло маляўнічымі накідамі, шпацыруюць, каб наладаваць сябе добрым настроем пад уздзеяннем гэтай блакітнай раніцы, і пазіраюць услед малым дзяўчынкам такога сімпатычнага, невысокага тыпу з чорнай стужачкай еп bandeaux***, з крышку завялікімі нагамі і бестурботнымі норавамі. У кожным пятым доме блішчаць на сонцы шыбы вітрын атэлье. Часам з шэрагу звычайных дамоў нейкі вылучаецца сваім мастацкім выглядам; твор фантазіі маладога архітэктара, шырокі і плоскі, дугападобны, з незвычайным арнаментам, дасціпны і стыльны. I раптам дзе-небудзь дзверы на сумным фасадзе заключаны ў рамку дзёрзкай імправізацыі: плаўныя лініі і сонечныя колеры, выпівохі і русалкі, ружовыя голыя целы...
Заўсёды зноў і зноў прыходзіш у захапленне, калі бавішся перад прадметамі мастацкага сталярства і кірмашоў сучасных тавараўраскошы. Колькі фантастычнага пачуцця камфорту, колькі непасрэднага гумару ў формах усіх рэчаў! Усюды рассыпаны
* Нотунг (Nothung) — чароўны меч Зігфрыда з тэтралогіі Рыхарда Вагнера «Пярсцёнак Нібелунгаў».
** зігестОр — Арка Перамогі (Брама Перамогі).
*** у пал0СКу (фр.).
маленькія гандлёвыя кропкі скульптур, рам і антыкварыяту, з вітрын якіх насустрач табе выстаўляюцца бюсты фларэнтыйскіх дам XV стагоддзя, поўныя шляхетнай пікантнасці. I гаспадар самай маленькай і самай таннай з гэтых крамак распавядзе табе пра Данатэла і Міна да Ф’езоле*', быццам ён асабіста атрымаў ад іх саміх права на папулярызацыю...
А там наверсе на Адэонспляц з відам на Залу Вялікіх Палкаводцаў, перад якой распасціраецца прасторная плошча, выкладзеная мазаікай, наўскасяк насупраць палаца рэгента, тоўпяцца людзі вакол шырокіх вокнаў і вітрын вялізнай крамы мастацтва, прасторнага гандлёвага прадпрыемства прыгажосці М. Блютэнцвайга. Якая бліскучая шыкоўнасць выкладзеных тавараў! Рэпрадукцыі шэдэўраў з усіх галерэй свету, заключаныя ў каштоўныя, рафінавана афарбаваныя і ўпрыгожаныя арнаментамі рамы з адметным тонкім густам пышлівай прастаты; копіі сучасных карцін, весела настраёвых фантазій, у якіх, здаецца, з гумарам і рэалізмам адраджаецца антыка; скульптуры Рэнесансу ўдасканалых адліўках; голыя бронзавыя целы і крохкія дэкаратыўныя чарачкі; керамічныя вазы ў пластычным стылі, якія выйшлі з ваннаў выпарвання металаў у страката ззяючай абалонцы; шыкоўныя тамы, трыумф новага выдавецкага мастацтва, творы модных лірыкаў, запакаваныя ў прыгожы і высакародны глянец; сярод усяго гэтага партрэты мастакоў, музыкаў, філосафаў, акцёраў, паэтаў, вывешаныя дзеля задавальнення цікаўнасці да прыватнага жыцця... У прасторнай вітрыне першай суседняй кнігарні выстаўлена на мальберце вялікая карціна, перад якой тоўпіцца народ: каштоўная фатаграфія, выкананая ў чырвона-карычневых танах, заключаная ў шырокую раму са старога золата; аб’ект, які прыцягвае ўвагу, копія галоўнага экспаната вялікай міжнароднай выставы года, наведаць якую запрашаюць архаізаваныя і дзейсныя плакаты