• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    I ён перад абедам сабраўся і пайшоў, таму што Бог таго хацеў, дарогаю да крамы па продажы мастацкіх вырабаў, да гандлёвага прадпрыемства прыгажосці М. Блютэнцвайга. На галаву ў яго быў накінуты башлык, ён трымаў сваё паліто з сярэдзіны дзвюма рукамі за абедзве паловы і ішоў.
    IV
    Зрабілася халаднавата; неба было бляклае, пагражала навальніца. Зноў шмат народу абступіла вітрыны крамы па продажы мастацкіх вырабаў, асабліва тую вітрыну, у якой знаходзілася карціна Мадонны. Іеранімус адным толькі кароткім позіркам глянуў туды; потым ён націснуў на клямку шкляных дзвярэй, абвешаных плакатамі і мастацкімі часопісамі.
    «Гэта Боская воля!» — сказаў ён і зайшоў у краму.
    Маладзенькая дзяўчына, якая недзе за канторкай штосьці пісала ў вялікім сшытку, сімпатычная брунетка са стужачкай
    * Намёк на паданне з Бібліі, паводле якога з фараонам размаўляў, просячы таго вызваліць з рабства яўрэяў, замест коснаязыкага Майсея ягоны брат Аарон.
    у валасах і занадта вялікімі ступнямі ног, падышла і прыязна спытала, чым можа служыць.
    «Дзякую Вам, — сказаў Іеранімус ціха — пры гэтым на лбе ў яго з’явіліся папярэчныя зморшчыны — і сур’ёзна зазірнуў ёй у вочы. — Я не з Вамі хачу размаўляць, а з гаспадаром крамы, панам Блютэнцвайгам».
    Крыху павагаўшыся, яна пайшла ад яго і зноў занялася сваімі справамі. Ён стаяў пасярэдзіне крамы.
    3 усяго таго, што было выстаўлена напаказ у вітрынах у асобных экземплярах, тут, у памяшканні, было звалена і багата раскладзена ў колькасці ў дваццаць разоў большай: процьма колераў, ліній і форм, стыляў, густаў і прыгажосцей. Іеранімус няспешна агледзеўся па ўсіх баках і потым мацней абцягнуў вакол сябе паловы свайго чорнага паліто.
    У краме было шмат людзей. За адным з шырокіх прылаўкаў, якія пераразалі ўсё памяшканне, сядзеў пан у жоўтым гарнітуры і з чорнай казлінай барадою, разглядаючы папку з французскімі малюнкамі, над якімі ён час ад часу непрыстойна гыгыкаў. Яго абслугоўваў, прыносячы новыя папкі для прагляду, малады чалавек, відаць, з малой аплатай і раслінным харчам. Насупраць пана, што гыгыкаў, шляхетная старая дама праглядала сучасныя мастацкія вышыўкі, вялікія казачныя кветкі бледных таноў, якія шэрагам стаялі на доўгіх нягнуткіх сцёблах. I ёй дапамагаў супрацоўнік крамы. За іншым сталом сядзеў у кепцы і з драўлянай люлькай у зубах, з абыякавым выглядам, англічанін. Добра апрануты, гладка выгалены, з халодным паглядам і няпэўнага ўзросту, ён корпаўся сярод бронзавых вырабаў, якія пан Блютэнцвайг падносіў яму асабіста. Прыгожую фігурку голай маленькай дзяўчыны, яшчэ няспелай і з пяшчотнымі формамі, якая ў какетлівай цнатлівасці скрыжавала ручкі на грудзях, ён трымаў за галаву і дэталёва разглядаў, павольна круцячы яе вакол самой сябе.
    Пан Блютэнцвайг, чалавек з кароткай рудой барадою і бліскучымі вачыма такога самага колеру, паціраючы рукі, круціўся вакол яго, усялякім чынам расхвальваючы малую дзяўчыну, якую той мог набыць.
    «Сто пяцьдзясят марак, сэр, — сказаў ён па-англійску. — Мюнхенскае мастацтва, сэр. Вельмі сімпатычная, сапраўды. Поўная прывабнасці, ці ведаеце. Гэта — сама грацыя, сэр. Сапраўды, надзвычай мілая, элегантная і вартая захаплення». Потым яму прыйшло ў галаву яшчэ нешта, і ён сказаў: «Надзвычай прываблівая і спакуслівая». I зноў пачаў усё спачатку.
    Яго крыху прыплюшчаны нос месціўся над верхняю губой, так што ён увесь час з лёгкім фырканнем унюхваўся ў свае вусы. Часам ён пры гэтым, прыгорбіўшыся, набліжаўся да пакупніка,, як быццам абнюхваючы яго. Калі ўвайшоў Іеранімус, пан Блютэнцвайг агледзеў яго бегла такім самым чынам, але зноў аддаў сваю ўвагу англічаніну.
    Шляхетная дама зрабіла свой выбар і пакінула краму. Увайшоў новы пан. Пан Блютэнцвайг хуценька абнюхаўяго, быццам хацеў такім чынам даведацца пра ступень яго пакупніцкай здольнасці, і аддаў у распараджэнне юнай бухгалтаркі дзеля далейшага абслугоўвання. Пан набыў толькі фаянсавы бюст П’еро, сына шыкоўнага Медычы, і пайшоў. Англічанін таксама пачаў рыхтавацца да адыходу. Ён набыў сабе маленькую дзяўчыну і пайшоў пад развітальныя паклоны пана Блютэнцвайга. Потым гандляр мастацкімі вырабамі павярнуўся да Іеранімуса і стаў перад ім.
    «Чаго жадаеце?» — запытаў ён не надта каб ветліва.
    Іеранімус трымаў сваё паліто знутры абедзвюма рукамі і глядзеў пану Блютэнцвайгу ў твар амаль без ніводнага ўзмаху веек. Ён паволі расціснуў свае тоўстыя вусны і сказаў:
    «Я прыйшоў да Вас наконт карціны у той вітрыне, вялікай фатаграфіі Мадонны». Яго голас быў хрыплы і манатонны.
    «Выдатна, я да Вашых паслуг, — сказаў Блютэнцвайг жвава і пачаў паціраць рук. — Семдзясят марак у раме, шаноўны пане. Гэта, безумоўна... першакласная рэпрадукцыя. Надзвычай прывабная, якая папросту інтрыгуе».
    Іеранімус маўчаў. Ён нахіліў сваю галаву ў башлыку і крышку сцяўся, а гандляр мастацкімі вырабамі гаварыў; потым ён выпрастаўся зноў і сказаў:
    «Папярэджваю Вас загадзя, што я не ў змозе, ды й не хачу ўвогуле, купляць у Вас што-небудзь. Мне вельмі шкада, што
    я расчароўваю Вас у Вашых чаканнях. Я спачуваю, калі гэта прыносіць Вам боль. Але, па-першае, я бедны, а па-другое, я не люблю рэчаў, якімі Вы гандлюеце. He, купіць я нічога не магу».
    «Не... дык не, — адказаў пан Блютэнцвайг і моцна засоп носам. — Тады дазвольце мне спытацца...»
    «Наколькі, здаецца, я Вас ведаю, — працягваў Іеранімус, — Вы пагарджаеце мною за тое, што я не здольны купіць у Вас што-небудзь...»
    «Гм... — сказаўпан Блютэнцвайг. — Зусім не! Толькі...»
    «Аднак я прашу Вас выслухаць мяне і надаць значэнне маім словам».
    «Надаць значэнне. Гм. Дазвольце запытацца...»
    «Можаце пытацца, — сказаў Іеранімус, — і я Вам адкажу. Я прыйшоў папрасіць Вас, каб Вы зараз жа забралі з вітрыны тую фатаграфію, Мадонну, і больш ніколі не выстаўлялі яе напаказ».
    Пан Блютэнцвайг нейкі час глядзеў моўчкі ў твар Іеранімусу з такім выразам, быццам авантурныя словы наведвальніка павінны бянтэжыць самога прамоўцу. Але гэтага не адбылося, і ён, моцна засопшы носам, прамовіў:
    «Будзьце ласкавы паведаміць мне: ці Вы тут знаходзіцеся ў нейкім афіцыйным статусе, які ўпаўнаважвае Вас даваць мне распараджэнні, ці справа закранае толькі Вас асабіста...»
    «О не, — адказаў Іеранімус, — у мяне няма ані пасады, ані ганаровых даручэнняў ад дзяржавы. Улада не на маім баку, пане. А прывяло мяне сюды выключна маё сумленне».
    Пан Блютэнцвайг, шукаючы словы, круціў галавою сюдытуды, моцна дзьмуў носам у вусы і змагаўся з моваю. Нарэшце ён прамовіў:
    «Ваша сумленне... Тады, зрабіце ласку... заўважце сабе... што Ваша сумленне для нас — гэта... гэта абсалютна нязначная рэч!..»
    3 гэтымі словамі ён павярнуўся, пайшоў да канторкі ў глыбіні крамы і пачаў пісаць. Абодва супрацоўнікі крамы засмяяліся ад усяго сэрца. I сімпатычная фройляйн захіхікала над сваёй
    бухгалтарскай кнігай. Што да жоўтага пана з чорнай казлінай бародкаю, то выявілася, што ён быў іншаземцам, бо, відавочна, не зразумеў з размовы анічога і працягваў займацца французскімі малюнкамі, час ад часу гыгыкаючы.
    «Абслужыце пана», — сказаў пан Блютэнцвайг цераз плячо сваім памагатым. I працягваў пісаць. Малады чалавек, які, відавочна, меў малыя прыбыткі і харчаваўся расліннай ежай, падступіўся да Іеранімуса, намагаючыся ўстрымацца ад смеху, але тут наблізіўся яшчэ адзін прадавец.
    «Ці можам нейкім чынам яшчэ служыць Вам?» — лагодна спытаўся чалавек з малымі прыбыткамі. Іеранімус спакойна вытрымаў скіраваны на яго пакутны, тупы і, аднак, пранізлівы позірк.
    «Не, — сказаў ён, — больш ніяк не можаце. Я прашу Вас зараз жа забраць з вітрыны выяву Мадонны і — назаўсёды».
    «Во! А чаму?»
    «Гэта святая Маці Боская...» — прыглушана сказаў Іеранімус.
    «Тое праўда... Але ж Вы чуеце, што пан Блютэнцвайг не схільны выконваць Вашае жаданне».
    «Варта думаць пра тое, што гэта святая Маці Боская», — сказаў Іеранімус, і яго галава задрыжала.
    «Так і ёсць... А што далей? Ці мадоннаў наогул нельга выстаўляць? Ці іх і маляваць нельга?»
    «Не такім чынам! He так! — сказаў Іеранімус амаль шэптам, выпрастаўшыся і моцна пахітаўшы некалькі разоў галавою. Яго кантаваты лоб пад башлыком быў увесь спаласаваны доўгімі і глыбокімі папярэчнымі зморшчынамі. — Вы ж добра ведаеце, што гэта само па сабе распуста, тое, што там намаляваў той чалавек... аголеная пажадлівасць! Ад двух сціплых і несвядомых людзей, якія разглядалі гэтую выяву Мадонны, я на свае вушы пачуў, што яна збівае з панталыку, калі разважаць наконт догмы бязгрэшнага зачацця...»
    «О, дазвольце, тут іншая справа», — сказаў малады прадавец, сарамліва ўсміхаючыся. Ён у свае вольныя гадзіны напісаў брашуру пра сучаснае развіццё мастацтва і быў, напэўна ж, здольны весці інтэлігентную размову. «Карціна — гэта мастац-
    кі твор, — працягваў ён, — і яго трэба мераць належнай мераю. Яна займела агульнае ўхваленне. Яе купіла дзяржава...»
    «Я ведаю, што дзяржава купіла яе, — адказаў Іеранімус. — Я таксама ведаю, што мастак два разы абедаў у рэгента. Народ пра гэта гаворыць, і Бог ведае, як ён ставіцца да таго факта, што нехта за такі твор ператвараецца ў высокашаноўную асобу. Пра што сведчыць гэты факт? Пра слепату свету, слепату, якая выглядае неспасціжнаю, калі яна не грунтуецца на бессаромнай крывадушнасці. Гэтае тварэнне спароджана юрам, і ім захапляюцца ў стане юру... Так гэта ці не? Адкажыце, адкажыце і Вы, пан Блютэнцвайг!»
    Настала паўза. Іеранімус, здавалася, вельмі сур’ёзна чакаў адказу і пазіраў сваімі пакутнымі і пранізлівымі вачыма то на двух прадаўцоў, якія ўтаропіліся на яго зацікаўлена і разгублена, то на круглую спіну пана Блютэнцвайга. Панавала цішыня. Толькі жоўты пан з чорнай казлінай бародкаю, схіліўшыся над французскімі малюнкамі, засмяяўся сваім гыгыканнем.
    «Так і ёсць! — працягваў Іеранімус, і ў яго хрыплым голасе дрыготка прабіўся глыбокі адчай. — Вы не наважыцеся адмаўляць гэта! Але як тады магчыма сур’ёзна ўхваляць аўтара гэтага тварэння, быццам ён да духоўных даброт чалавецтва дадае яшчэ адну? Як магчыма стаяць перад ёю, без роздуму аддавацца нізкай асалодзе, выкліканай ёй, і прымушаць маўчаць сваё сумленне, ужываючы слова “прыгажосць”, нават сур’ёзна запэўніваць сябе, што такім чынам напаўняеш сябе шляхетным, вытанчаным і надзвычай вартым чалавека пачуццём? Што гэта — грубае няведанне ці подлая крывадушнасць? Мой розум у гэтым месцы адмаўляецца штосьці цяміць... ён замаўкае перад абсурдным фактам, што нейкі чалавек праз неразумнае і надзейнае разняволенне сваіх жывёльных інстынктаў можа дасягнуць на зямлі найвышэйшай славы!.. Прыгажосць!.. Што такое прыгажосць? Якім чынам выяўляецца прыгажосць і на што яна ўздзейнічае? Немагчыма, каб Вы гэтага не ведалі, пан Блютэнцвайг! Але як гэта магчыма... не заўважаць такой рэчы, а ўбачыўшы яе, не напоўніцца агідай і злосцю? Гэта злачынства — падцвярджаць і замацоўваць няведанне бесса-