Смерць у Венецыі
Toмас Ман
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 392с.
Мінск 2018
Час ад часу нехта з «цяжкіх» памірае; тады яны ляжаць у палатах і не прыходзяць ні харчавацца, ні аглядацца ў доктара, і ніхто, нават сусед з палаты, нічога пра гэта не ведае. Ціхай спакойнай ноччу васковага кліента выносяць прэч, а справы ў «Айнфрыдзе» ідуць сваёй хадою: масажы, электрапрацэдуры, ін’екцыі, душ, купанне, гімнастыка, паценне і інгаляцыя ў працэдурных кабінетах, абсталяваных усімі дасягненнямі сучаснасці.
Так, жыццё працягваецца. Установа перажывае росквіт. Парцье на ўваходзе ў бакавое крыло абвяшчае пра прыбыццё новых кліентаў б’ючы ў вялікі звон, а тых, хто ад’язджае, доктар Леан-
дэр разам з фройляйн фон Остэрла, як мае быць, суправаджае да экіпажа. Каму толькі ўжо не даваў прытулак «Айнфрыд»! Тут ёсць нават пісьменнік, эксцэнтрычны чалавек, у якога імя нейкага мінералу ці каштоўнага каменя і які тут бяздзейна праводзіць дні...
Між іншым, тут, акрамя пана доктара Леандэра, ёсць яшчэ адзін доктар — для лёгкіх і... безнадзейных выпадкаў. Яго завуць Мюлер, і ўвогуле пра яго гаварыць няма чаго.
II
У пачатку студзеня буйны купец Клётэр’ян з фірмы «А. С. Клётэр’ян і кампанія» прывёз у «Айнфрыд» сваю жонку; парцье стукнуў у звон, і фройляйн фон Остэрла павітала панства, якое прыехала здалёку, у прыёмным пакоі на першым паверсе, які, як амаль увесь арыстакратычны стары будынак, быў пабудаваны ў цудоўна чысым стылі ампір. Адразу ж з’явіўся і доктар Леандэр; ён пакланіўся, і тут пачалася першая размова, якая ўводзіла ў курс справы абодва бакі.
За акном ляжаў зімовы сад з матамі на градах, заснежанымі гротамі і адзінокімі альтанкамі, і два хатнія слугі прыцягнулі валізы новых кліентаў з машыны, якая спынілася на шашы перад кратаванай брамаю, бо да будынка пад’езду не было.
«Памалу, Габрыэле, take care*, мой анёл, і не адкрывай рота», — сказаў пан Клётэр’ян, праводзячы жонку цераз сад; і гэтае «take care» кожны шчыра падтрымаў бы, маючы пяшчотнае і чуллівае сэрца, калі б убачыў яе, — хоць нельга было б і не прызнаць, што гэта самае пан Клётэр’ян мог бы лёгка сказаць і па-нямецку.
Кучар, які прывёз панства ад станцыі ў санаторый, грубы несвядомы мужчына без далікатнасці ў пачуццях, якраз шчыльна стуліў рот ад бяссільнай трывогі, калі купец дапамагаў сваёй жонцы выйсці з экіпажа; нават здавалася, што
take care (англ.) — асцерагацца.
абодва гнядыя, ад якіх ішла ў спакойным марозным паветры пара, напружана, вытарашчанымі вачыма назіралі за гэтым асцярожным працэсам, перажываючы за такую слабую грацыю і пяшчотную прывабнасць.
Маладая дама пакутавала на хворую трахею, як выразна было напісана ў рэкамендацыйным лісце, загадзя накіраваным панам Клётэр’янам з узбярэжжа Балтыйскага мора галоўнаму ўрачу «Айнфрыда», і дзякаваць Богу, што гэта былі не лёгкія! Але калі б напраўду выявілася, што гэта ўсё-такі былі лёгкія, — новая пацыентка не магла б мець больш лагоднага і шляхетнага, больш разгубленага і нематэрыяльнага выгляду, чым цяпер, калі побач са сваім каржакаватым мужам лагодна і зморана сачыла за размоваю седзячы, нават напалову лежачы ў светла лакіраваным вертыкальным фатэлі.
Яе прыгожыя бледныя рукі без упрыгожанняў, калі не браць пад увагу сціплага вясельнага пярсцёнка, спакойна ляжалі ў складках падола цяжкай і цёмнай суконнай спадніцы, а яшчэ на ёй быў шчыльны срэбна-шэры ліф з цвёрдым вертыкальным каўнерыкам; ліф быў аздоблены накладнымі аксамітнымі арабескамі. Але гэтыя цяжкія і цёплыя матэрыялы надавалі невыказную пяшчоту, асалоду і млоснасць галоўцы, яна здавалася яшчэ больш кранальнай, незямною і пяшчотнаю. Яе светла-каштанавыя валасы, сабраныя на патыліцы ў вузел, былі гладка зачасаныя назад, і толькі побач з правай скроняй маленькі кучаравы локан вольна спадаў на лоб блізка ад месца, дзе над прыгожа абрысаваным брывом на чысціні і бездакорнасці гэтага празрыстага лба сінявата і хваравіта адгаліноўвалася маленькая жылка. Гэтая сіняя жылка над вокам трывожным чынам панавала на ўсім зграбным авале твару. Яна асабліва выразна праступала, як толькі жанчына пачынала размаўляць, нават калі яна толькі ўсміхалася, і тады яна надавала выразу твару штосьці напружанае, нават прыгнятальнае, што выклікала няпэўную боязь. Аднак яна размаўляла і ўсміхалася. Размаўляла нязмушана і зычліва прыцішаным голасам ды ўсміхалася вачыма, якія пазіралі крышку зморана, нават час ад часу выяўлялі невялікую схільнасць мяняць колер, і куточкі якіх
з абодвух бакоў ад вузкага пераносся ляжалі ў глыбокім цені; яна ўсміхалася сваім прыгожым шырокім ротам, які быў бледнаваты, але ўсё роўна здавалася, што ён свеціцца — магчыма таму, што яго вусны былі акрэсленыя надзвычай рэзка і выразна. Часам яна пачынала керхаць. Пры гэтым яна падносіла да рота насоўку і разглядала яе.
«Не кашляй, Габрыэле, — казаў пан Клётэр’ян. — Ты ж ведаеш, што доктар Хінцпэтэр дома строга забараніў табе, darling; і гэта дзеля таго, каб узяць сябе ў рукі, мой анёлак. Гэта ж, як ты ведаеш, трахея, — паўтарыў ён. — Я сапраўды напачатку думаў, што гэта лёгкае, і я, бачыць Бог, вельмі спужаўся. Але гэта не лёгкае, не, д’ябал пабірай, на гэта мы не пойдзем, ці не праўда, Габрыэле? Ха-ха!»
«Ну, вядома», — сказаў доктар Леандэр і бліснуў у яе бок шкельцамі акуляраў.
Пасля гэтага пан Клётэр’ян папрасіў кавы — кавы з булачкамі з маслам; яго вымаўленне мела асаблівасць: гук «к» ён прагаворваў глыбока ў роце ззаду, у самым зеве; а яшчэ ён так вымаўляў «булачкі», што ў любога абуджаўся апетыт.
Ён атрымаў замоўленае, а таксама пакой для сябе і сваёй жонкі, і яны ўладкаваліся, як належыць.
Між іншым, доктар Леандэр узяўся за лячэнне сам, не звяртаючыся ў гэтым канкрэтным выпадку да паслуг доктара Мюлера.
III
Асоба новай пацыенткі выклікала незвычайную цікавасць у «Айнфрыдзе» — пан Клётэр’ян, звыклы да такой увагі, успрымаўусё шанаванне, якое ім выказвалася, з задавальненнем. Генерал-дыябетык на нейкі момант перастаў бурчэць, калі ўпершыню ўбачыў яе, паны са схуднелымі тварамі заўсміхаліся і напружана стараліся ўтаймаваць свае ногі, падыходзячы бліз-
darling (англ.) —дарагая.
ка да яе, а жонка радцы магістрата Шпаца адразу ж далучылася да яе як старэйшая сяброўка. Сапраўды, яна зрабіла ўражанне, гэтая жанчына, якая насіла прозвішча пана Клётэр’яна! Пісьменнік, які ўжо некалькі тыдняў бавіўся ў «Айнфрыдзе», дзівак, што выклікаў неўразуменне, а прозвішча якога гучала, як назва каштоўнага каменя, адразу ж мяняўся на твар, калі яна праходзіла ў калідоры паўз яго, спыняўся і працягваў стаяць як аслупянелы, нават калі яе ўжо даўно не было відаць.
He прамінула і двух дзён, як уся кампанія хворых ужо была знаёмая з яе гісторыяй. Яна была родам з Брэмена, што, між іншым, лёгка пазнавалася паводле пэўных мілых скажэнняў гукаў, калі яна размаўляла; і там два гады таму яна аддала сваю руку і сэрца буйному купцу Клётэр’яну. Яна паехала за ім у ягоны родны горад на ўзбярэжжы Балтыйскага мора і, ужо каля дзесяці месяцаў таму, у надзвычай цяжкіх і небяспечных умовах падаравала яму надзіва жвавенькага і здаровенькага сына-нашчадка. Але пасля тых жудасных дзён яна ніяк не можа прыйсці ў сябе і сабрацца з сіламі — гэта калі меркаваць, што ў яе тыя сілы былі ўвогуле. Як толькі яна ўстала з ложка парадзіхі, дашчэнту зняможаная, страціўшы шмат жыццёвых сіл, у яе пры кашлі з’явілася кроў — не, не шмат, нязначная малая колькасць крыві; але ж было б куды лепш, каб яна ўвогуле не з’яўлялася; а трывогу выклікала тое, што такі нязначны непрыемны выпадак неўзабаве паўтарыўся зноў. Што ж, на гэта меліся адпаведныя сродкі, і доктар Хінцпэтэр, хатні доктар, скарыстаўся імі. Ёй быў рэкамендаваны поўны спакой, трэба было глытаць кавалачкі лёду, быў прапісаны морфій супраць кашлю і наказаная неабходнасць не хваляваць cappa. Але папраўка ніяк не надыходзіла, і ў той час як дзіця, Антон Клётэр’ян-малодшы, заваёўвала і зацвярджала сваё месца пад сонцам, выявіўшы сябе шыкоўным хлопчыкам з незвычайнай энергіяй і рашучасцю, маладая маці, здавалася, згасала, дагараючы лагодным і ціхім агнём. Гэта, як ужо гаварылася, была трахея — слова, якое на вуснах доктара Хінцпэтэра нечакана суцяшальна, заспакаяльна ўздзейнічала на ўсе пачуцці, гучала амаль бадзёра. Але, хоць гэта былі і не лёгкія, доктар нарэшце палічыў, што для паскарэння лячэння пільна пажаданы ўплыў болын мя-
ккага клімату і знаходжання ў санаторнай установе, а рэпутацыя санаторыя «Айнфрыд» і яго кіраўніка дарабіла астатняе.
Вось такія былі варункі, і пан Клётэр’ян распавядаў гэта кожнаму, хто выяўляў цікавасць. Ён размаўляў з выстаўленымі наперад вуснамі гучна, нязмушана і ў добрым гуморы, як чалавек, са страваваннем у якога ўсё ў парадку, як і з яго кашальком; так размаўлюць жыхары ўзбярэжжа на поўначы — шырока і ўсётакі хутка. Некаторымі словамі ён як бы разладоўваў сябе, так што кожны гук быў падобны да маленькага выбуху, і ён смяяўся з гэтага, як з удалага жарту.
Ён быў сярэдняга росту, шыракаплечы, дужы і каратканогі, і ў яго быў поўны чырвоны твар з блакітнымі, як вада, вачыма пад зусім белымі вейкамі, унушальнымі ноздрамі і вільготнымі вуснамі. У яго былі англійскія бакенбарды; апранаўся ён таксама, як англічанін, і аднойчы выказаў сваё захапленне, калі сустрэў у «Айнфрыдзе» англійскую сям’ю — бацьку, маці і траіх сімпатычных дзяцей з іх nurse , якая знаходзілася тут толькі таму, што не ведала, дзе яна магла б быць яшчэ, і з якой ён раніцай снедаў па-англійску. Між іншым, ён любіў есці ды піць шмат і добра, пазіцыянаваў сябе як сапраўдны знаўца кухні і склепа і забаўляў грамадства ў санаторыі самым захапляльным чынам сваімі расповедамі пра абеды, што даваліся дома ў яго коле знаёмых, а таксама апісаннем адмыслова вытанчаных, тут невядомых страў. Пры гэтым яго вочы з зычлівым выразам звужаліся, а яго мова набывала штосьці паднябеннае і насавое, і гэтыя гукі суправаджаліся шумам лёгкага чвякання ў горле. Тое, што ён прынцыпова не выракаўся і іншых зямных радасцей, ён давёў у той вечар, калі адзін госць «Айнфрыда», паводле прафесіі пісьменнік, убачыў, як ён у калідоры даволі непрыстойным чынам жартаваў з пакаёўкаю — маленькі, гумарыстычны эпізод, наконт якога той пісьменнік зрабіў смешна гідлівую міну.
Што да жонкі пана Клётэр’яна, то можна было дакладна і выразна бачыць, што яна была адданая яму ўсім сэрцам. Яна з усмешкай прымала яго словы і рухі; не з фанабэрыстай па-