• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    * nurse (англ.) — нянька.
    блажлівасцю, з якой некаторыя хворыя ставяцца да здаровых, а з зычлівай радасцю і спагадаю прыстойных хворых у дачыненні да ўпэўненых праяўжыццёвага імпэтулюдзей, якія ўтульна адчуваюць сябе ў сваёй скуры.
    Пан Клётэр’ян не доўга прабыў у «Айнфрыдзе». Ён прывёз сюды жонку, а праз тыдзень, калі ўпэўніўся, што яна тут адчувала сябе ўтульна і ў добрых руках, надалей не заставаўся. Абавязкі пільнай важнасці — яго квітнеючае дзіця, такое ж квітнеючае прадпрыемства — паклікалі яго назад на радзіму; яны змусілі яго паехаць і пакінуць сваю жонку карыстацца асалодаю самага лепшага догляду.
    IV
    Шпінэль было прозвішча пісьменніка, які ўжо на працягу некалькіх тыдняў жыў у «Айнфрыдзе»; яго звалі Дэтлеф Шпінэль, а яго знешнасць была дзіўнаватаю.
    Уявіце сабе брунета на пачатку трыццаці і са зграбнай фігураю, у якога валасы на скронях ужо заўважна пачынаюць сівець, чый круглы белы твар, аднак, яшчэ не выяўляў і следу расліннасці. Ён яшчэ не галіўся — гэта было б заўважна; мяккі, расплывісты і хлапечы, ён быў толькі месцамі пакрыты асобнымі пушыстымі валасінкамі. I гэта выглядала вельмі дзіўна. Позірк яго піўных, як у казулі, чыстых вачэй меў лагодны выраз, нос быў прыпухлы і крышку занадта мясісты. Акрамя Ta­ro, у пана Шпінэля была несіметрычная порыстая верхняя губа рымскага тыпу, вялікія, пабітыя карыесам, зубы і ногі рэдкага памеру. Адзін з паноў з неўтаймоўнымі нагамі, цынік і жартаўнік, ахрысціў яго за вочы «гнілым груднічком»; але гэта было груба і не зусім удала... Ён хадзіў добра і модна апранутым: у доўгім чорным сурдуце і ў камізэльцы ў стракатую крапінку.
    Ён быў некампанейскі і не быў ні з кім у прыязных стасунках. Толькі час ад часу яго апаноўваў таварыскі, пяшчотны і бурны настрой, і гэта здаралася кожны раз, калі пан Шпінэль апынаўся ў стане эстэтычнай узнёсласці, калі сустрэча з нечым прыго-
    жым — гармонія двух колераў, ваза высакароднай формы, горы ў промнях сонца на захадзе — выклікала ў яго надзвычайнае захапленне. «Як цудоўна! — прамаўляў ён тады, схіляючы галаву набок, падцягваў уверх плечы, скрыжоўваў рукі і крывіў нос і губы. — О Божа, зірніце, якая прыгажосць!» I ён, расчулены такім краявідам, быў здольны слепа абняць за шыю самых далікатных людзей — не разбіраючы, мужчына гэта ці жанчына.
    Увесь час на яго стале ляжала кніга, напісаная ім, якую бачыў кожны, хто заходзіў у ягоны пакой. Гэта быў раман ладнага памеру з цалкам заблытана-няўцямным малюнкам на вокладцы і надрукаваным на адмысловай паперы-фільтры для кавы з літарамі, кожная з якіх выглядала, як гатычны храм. Фройляйн фон Остэрла прачытала яго ў вольны час і знайшла «рафінаваным», што, адпаведна яе манеры даваць ацэнку, азначала «бесчалавечна-сумна». Дзея адбывалася ў свецкіх салонах, у пышных жаночых пакоях, поўных шыкоўных прадметаў, процьмай габеленаў, старажытнай мэблі, выдатнай парцэляны, неацэнных матэрый і мастацкіх каштоўнасцей рознага кшталту. Апісанню гэтых рэчаў надавалася самае душэўнае значэнне, і ўвесь час можна было назіраць, як пан Шпінэль моршчыў нос і казаў: «Якая прыгажосць! Божа, зірніце, якая прыгажосць!..»
    Між іншым, павінна было выклікаць здзіўленне, што ён не напісаў больш кніг, акрамя гэтай адной, а стваралася ўражанне, што ён цяпер пісаў з асаблівым запалам. Ён праводзіў большую частку дня ў сваім пакоі за пісаннем і насіў адпраўляць на пошту надзвычай шмат лістоў, амаль кожны дзень — адзін або два, прычым дзіўна і камічна кідалася ў вочы, што сам ён надзвычай рэдка атрымліваў іх...
    V
    Пан Шпінэль сядзеў за сталом насупраць жонкі пана Клётэр’яна. На першае снеданне, у якім брала ўдзел грамада, ён з’явіўся ў вялікай сталоўцы на першым паверсе бакавога крыла крыху запозна, вымавіўлагодным голасам агульнае для ўсіх пры-
    вітанне і накіраваўся на сваё месца, пасля чаго доктар Леандэр без асаблівых цырымоній прадставіўяго новым гасцям. Шпінэль пакланіўся і потым пачаў, відавочна крыху разгублены, есці, даволі манерна маніпулюючы нажом і відэльцам у сваіх вялікіх белых прыгожых руках, што высоўваліся з вельмі вузкіх рукавоў. Пазней ён разняволіўся і спакойна разглядаў па чарзе то пана Клётэр’яна, то ягоную жонку. Пан Клётэр’ян на працягу снедання таксама задаў яму некалькі пытанняў і выказаў меркаванні наконт установы і клімату «Айнфрыда», у якія ў сваёй прыязнай манеры некалькімі словамі ўмяшалася і яго жонка і на якія пан Шпінэль ветліва адказаў. Яго голас быў лагодны і даволі прыемны; але ў яго была крышку затарможаная і чвякальная манера вымаўлення, як быццам языку ў роце перашкаджалі зубы.
    Пасля яды, калі ўсе перайшлі ў пакой адпачынку і доктар Леандэр пажадаў, асабліва новым гасцям, каб яда паспрыяла іх здароўю, жонка пана Клётэр’яна зацікавілася сваім візаві.
    «Як завуць таго пана? — запыталася яна. — Шпінэлі? Я не зразумела прозвішча».
    «Шпінэль... не Шпінэлі, шаноўная пані. He, ён не італьянец, а родам з Лембэрга, наколькі мне вядома...»
    «Што Вы кажаце? Ён пісьменнік? Ці хто?» — спытаў пан Клётэр’ян; ён трымаў рукі ў кішэнях сваіх зручных англійскіх штаноў, схіліўшы вуха да доктара і прыадкрыўшы рот, паводле звычкі некаторых людзей — каб лепш чуць.
    «Ну, я не ведаю... ён нешта піша..., — адказаўдоктар Леандэр. — Мне здаецца, ён апублікаваў кнігу, штосьці накшталт рамана, я сапраўды не ведаю...»
    Гэтае паўторанае «я не ведаю» намякала, што доктар Леандэр не надаваў вялікага значэння пісьменніку і не браў ніякай адказнасці за яго.
    «Але ж гэта вельмі цікава!» — сказала жонка пана Клётэр’яна. Яна яшчэ ніколі не бачыла перад сабою ніводнага жывога пісьменніка.
    «Так-так, — сказаў доктар Леандэр ветліва. — Кажуць, што ён карыстаецца пэўным аўтарытэтам...» I больш пра пісьменніка там не размаўлялі.
    Але крыху пазней, калі новыя госці сышлі і доктар Леандэр хацеў таксама пакінуць пакой, яго затрымаў пан Шпінэль і, са свайго боку, таксама пацікавіўся.
    «Як прозвішча гэтай пары? — спытаўся ён. — Я, вядома, нічога не зразумеў».
    «Клётэр’ян», — адказаў доктар Леандэр і намерыўся зноў пайсці.
    «То якое прозвішча ў мужчыны?» — спытаў пан Шпінэль.
    «Клётэр’ян іх прозвішча!» — сказаў доктар Леандэр і пайшоў сваёй дарогаю... Ён не надаваў пісьменніку вялікага значэння.
    VI
    Мы, здаецца, ужо дайшлі да таго моманту, калі пан Клётэр’ян зноў вярнуўся дадому? Напраўду, ён ужо знаходзіўся на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, заняты сваімі справамі і сваім дзіцем, гэтай дзёрзкай і жывою малою істотай, якая каштавала маці вельмі вялікіх пакут і невялікай хваробы трахеі. Яна ж сама, маладая жанчына, засталася ў «Айнфрыдзе», і жонка радцы магістрата Шпаца далучылася да яе як старэйшая сяброўка. Але гэта не перашкаджала таму, што жонка пана Клётэр’яна падтрымлівала прыязныя стасункі таксама і з іншымі кліентамі, напрыклад з панам Шпінэлем, які, на здзіўленне ўсіх (бо ён да гэтага часу з ніводнай душою не падтрымліваў прыязных стасункаў) з самага пачатку выяўляў надзвычайную адданасць і паслужлівасць у дачыненні да яе і з кім яна ў вольныя гадзіны, якія пакідаў ёй строгі парадак дня, з задавальненнем вяла нязмушаныя размовы.
    Ён набліжаўся да яе з незвычайнай асцярожнасцю ды пачцівасцю і звяртаўся да яе не інакш, як старанна прыглушаным голасам, так што жонка радцы Шпаца, хворая на вушы, найчасцей увогуле нічога не разумела з таго, што ён казаў. Ён на дыбачках сваіх вялізных ног падступаўся да фатэля, у якім з пяшчотнаю ўсмешкай сядзела, адкінуўшыся назад, жонка пана Клётэр’яна; спыняўся на адлегласці двух крокаў, трымаў адну
    нагу адстаўленаю назад і, нахіліўшы тулава, пачынаў гаварыць сваім затарможаным і чвякальным голасам ціха, настойліва і з гатоўнасцю ў любы момант хуценька адступіцца і знікнуць, як толькі з’явяцца прыкметы знямогі ці нездавальнення. Але ён не надакучваў ёй; яна запрашала яго сесці побач з ёю і жонкаю радцы, задавала яму нейкае пытанне і слухала яго з усмешкай і цікавасцю, бо слухаць яго было часам гэтак пацешна і дзіўна, як нікога ніколі раней.
    «Чаму Вы патрапілі ў "Айнфрыд?”» — пыталася яна. — Якое лячэнне Вам спатрэбілася, пане Шпінэль?»
    «Лячэнне?.. Я прымаю невялічкія электрычныя працэдуры. He, гэта не варта і размовы. Я Вам скажу, шаноўная пані, чаму я тут... Дзеля стылю...»
    «А!» — сказала жонка пана Клётэр’яна, абаперла падбароддзе на руку і павярнулася да яго з перабольшанай цікавасцю, якую часта найграна паказваюць дзецям, калі тыя хочуць штосьці распавесці.
    «Так, шаноўная пані. "Айнфрыд” — гэта сапраўдны ампір, гэта — былы замак, летняя рэзідэнцыя, як мне кажуць. Гэты бакавы флігель — прыбудова пазнейшага часу, але галоўны корпус — старадаўні й арыгінальны. Бываюць часы, у якія мне ампіру проста не хапае, у якія мне, каб дасягнуць сціплай ступені добрага самаадчування, ён абавязкова патрэбны. Зразумела, сярод мэблі, мяккай і зручнай нават аж да непрыстойнасці, адчуваеш сябе зусім не так, і зусім інакш паміж гэтымі прамалінейнымі сталамі, фатэлямі і драпіроўкамі... Гэтая яркасць і цвёрдасць, гэтая халодная, грубая простасць і ўстойлівая суровасць надаюць мне ўпэўненасці і гонару, шаноўная пані, усё гэта на працяглы час утрымлівае ўва мне чысціню і ўзнаўленне духу, узвышае мяне маральна, несумненна...»
    «I праўда, гэта дзіўна, — прамовіла яна. — Між іншым, я гэта разумею, калі вельмі напружуся».
    Ён адказаў, што дзеля гэтага не варта напружвацца, і потым яны разам засмяяліся. Жонка радцы Шпаца таксама засмяялася і палічыла гэта дзіўным; але яна не сказала, што зразумела гэта.
    Пакой для адпачынку быў прасторны і прыгожы. Высокія белыя двухстворкавыя дзверы ў суседняе памяшканне для гульні ў більярд, дзе забаўляліся паны з неўтаймоўнымі нагамі ды яшчэ сёй-той былі шырока расчыненыя. 3 другога боку шкляныя дзверы адкрывалі від на шырокую тэрасу і сад. Збоку ад дзвярэй стаяла піяніна. Меўся стол для гульні, абабіты зялёным сукном, а за ім генерал-дыябетык ды яшчэ некалькі паноў гулялі ў віст. Дамы чыталі або нешта рабілі рукамі. Жалезная печка забяспечвала цяплом, а перад стыльным камінам, у якім ляжалі падробныя вуглі, заклееныя полымна-чырвонымі палоскамі паперы, былі ўтульныя месцы для нязмушаных размоў.
    «Ці Вы належыце да тых, хто рана ўстае, пане Шпінэль? — спытала жонка пана Клётэр’яна. — Я выпадкова ўжо два або й тры разы бачыла, як Вы выходзіце з дому а палове восьмай раніцы».