• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    «Гэта рэдка супадае, — нарэшце пакутліва сказаў ён. — He, іграць я не ўмею... Але працягвайце».
    I яны працягвалі ў хмельных спевах містэрыі. Ці памірала калі каханне? Каханне Трыстана? Каханне тваёй і маёй Ізоль-
    Брэнгена — служанка Ізольды з оперы Рыхарда Вагнера «Трыстан і Ізольда».
    ды? О, выбрыкі смерці ніколі не зачэпяць вечнага! Што для яго магло б памерці, акрамя таго, што перашкаджае нам, што з падманам разлучае з’яднаных? Дзякуючы салодкаму «I» абодвух з’яднала каханне... Калі смерць разарвала яго, то не інакш, як даўшы жыццё аднаму, а другому — смерць. I таямнічы дуэт з’яднаў іх у безыменнай надзеі кахання-смерці, бясконца непадзельнага ахутвання чароўнасцю ночы. Салодкая ноч! Вечная ноч-каханне! Усёахопны край святасці! Хто па-прароцку ўбачыць цябе, як яму тады зноў без страху прачнуцца насустрач пустэльнаму дню? Знішчы ж гэты страх, добрая смерць! Вызвалі цалкам замаркочаных ад неабходнасці прачынання! О нястрымная віхура рытмаў! 0 радасць метафізічнага пазнання, якая храматычна рвецца ўверх! Як яна захоплівае, як яна адпускае, гэтая асалода, далёкая ад пакут святла, якія разлучаюць? Пяшчотнае жаданне без падману і страху, святое, беспакутнае растварэнне, звышсупакоенае змярканне ў безмежным! Ты — Ізольда, я — Трыстан, больш не Трыстан, больш не Ізольда...
    Раптам здарылася штосьці жахлівае. Піяністка перастала граць і завяла руку па-над вачыма, быццам углядаючыся ў цемень, а пан Шпінэль хутка крутнуўся на сваім крэселцы. Заднія дзверы, што вялі ў калідор, раптам адчыніліся, сюды ўвайшла змрочная фігура, абапіраючыся на локаць іншай. Гэта быў кліент з «Айнфрыда», які таксама не змог узяць удзел у саннай экскурсіі, а выкарыстаў гэтую вечаровую гадзіну дзеля свайго звыклага інстынктыўнага і жалобнага шпацыру па ўстанове; гэта была тая самая хворая жанчына, якая пусціла на свет дзевятнаццаць дзяцей і больш не была здольная на ніводную думку, гэта была жонка пастара Гёленраўха ў суправаджэнні мамкі. He ўздымаючы вачэй, яна прайшла сваімі няўстойлівымі, няўпэўненымі крокамі на заднім плане памяшкання і знікла праз супрацьлеглыя дзверы, моўчкі і не звяртаючы ні на кога ўвагі, прывідна і бессвядома... Усталявалася цішыня.
    «Гэта была жонка пастара Гёленраўха», — сказаў ён.
    «Праўда, гэта была бедная Гёленраўх», — прамовіла яна. Потым яна перагарнула старонкі і дайграла канец, сыграла смяротную песню Ізольды.
    Якімі бясколернымі і чыстымі былі яе вусны і як паглыбіліся цені ў куточках яе вачэй! Над брывом, на яе празрыстым ілбе, выступіла напружана і трывожна бледна-сіняя жылка, яна рабілася ўсё больш выразнаю. Пад яе рухавымі рукамі адбываўся нечуваны ўзлёт, раздзелены ад таго амаль подлага, раптоўнага піянісіма, падобнага да слізгання зямлі пад нагамі і да заглыблення ва ўзнёслае жаданне. Нахлынула празмернасць жахлівага растварэння і ажыццяўлення, паўтарылася ашаламляльнае кіпенне бязмернага задавальнення, і зноў неспатольнага, якое зноў ператваралася ў адліў — здавалася, гатовае выдыхнуцца, зноў уплятала матыў тугі ў сваю гармонію, выдыхала, замірала, заціхала, знікала...
    Глыбокая цішыня.
    Яны абое прыслухаліся, схілілі галовы набок і слухалі.
    «Шаргункі», — сказала яна.
    «Гэта сані, — сказаў ён. — Я пайду».
    Ён устаў і пайшоў цераз пакой. Каля дзвярэй — там, ззаду — ён спыніўся, павярнуўся і пераступіў неспакойна з нагі на нагу. А потым ён, аддаліўшыся ад яе на пятнаццаць-дваццаць крокаў, укленчыў моўчкі на абодвух каленях. Яго доўгі чорны сурдут распасцёрся на падлозе. Ён склаў далоні каля рота, а яго плечы ў гэты час калаціліся.
    А яна сядзела, склаўшы рукі на падоле, нахіліўшыся наперад, адвярнуўшыся ад піяніна, і глядзела на яго. Штосьці няпэўнае і тужлівая ўсмешка былі на яе твары, а вочы ўзіраліся задуменна і напружана ў паўзмрок, гатовыя заплюшчыцца.
    Здалёк набліжалася бразганне шаргункоў, шчоўканне пугі і, уперамешку, воклічы чалавечых галасоў.
    IX
    Гэтая прагулка на санях, пра якую яшчэ доўга ўсе гаварылі, адбылася дваццаць шостага лютага. Дваццаць сёмага, у адзін з адліжных дзён, калі ўсё плыло, капала, булькала, цякло, стан жонкі пана Клётэр’яна быў выдатны. Дваццаць восьмага ў яе
    паказалася кроў... а-а, нічога значнага; але гэта была кроў. У той самы час яе апанавала слабасць, якой яшчэ ніколі не было, і яна лягла ў пасцель.
    Доктар Леандэр абследаваў яе, пры гэтым яго твар быў каменна-халодным. Потым ён распарадзіўся зрабіць, як прадпісвае навука: кавалачкі лёду, морфій, безумоўны спакой. Між іншым, наступнага дня з прычыны перагрузкі ён зняў з сябе лячэнне і перадаў яго доктару Мюлеру, які ў адпаведнасці з абавязкамі і кантрактам пакорліваўзяўяго на сябе; спакойны, бледны, нязначны і тужлівы чалавек, сціплая і няслаўная праца якога заключалася ў лячэнні амаль здаровых і безнадзейных пацыентаў.
    Ён выказваў меркаванне, сэнс якога ў першую чаргу палягаў у тым, што разлука сям’і Клётэр’янаў цягнецца ўжо даволі доўга. Было б пільна пажадана, каб пан Клётэр’ян, калі яго бліскучае прадпрыемства дазваляе, прыехаў зноў з візітам у «Айнфрыд». Яму можна напісаць або, магчыма, паслаць кароткую тэлеграму... I, вядома, для маладой маці было б шчасцем і ўмацаваннем яе стану, калі б ён прывёз з сабою маленькага Антона, не кажучы ўжо пра тое, што лекарам было б таксама цікава пазнаёміцца з гэтым здаровым маленькім Антонам.
    I — вось цуд! — пан Клётэр’ян з’явіўся. Ён атрымаў кароценькую тэлеграму доктара Мюлера і прыехаў з убярэжжа Балтыйскага мора. Ён выйшаў з машыны, папрасіў кавы з булачкамі і выглядаў вельмі разгубленым.
    «Пане, — спытаўся ён, — што здарылася? Чаму мяне клічуць да яе?»
    «Таму што пажадана, — адказаў доктар Мюлер, — каб Вы цяпер пабылі каля Вашай пані жонкі».
    «Пажадана... Пажадана... Але ці неабходна? Я думаю пра свае грошы, шаноўны пане, часы — цяжкія, і чыгуначныя білеты дарагія. Ці няможна было б абысціся без гэтай аднадзённай паездкі? Я б нічога не казаў, калі б гэта датычыла лёгкіх; але калі, дзякаваць Богу, гэта трахея...»
    «Пане Клётэр’ян, —лагодна сказаў доктар Мюлер, — па-першае, трахея — важны орган...» Ён няправільна выкарыстаў слова «па-першае», бо «па-другое» ў яго адсутнічала.
    Але адначасова з панам Клётэр’янам у «Айнфрыдзе» з’явілася мажная асоба, захутаная ў шатландскае, чырвонае і залатое, і яна несла на руках Клётэр’яна-малодшага, малога здаровага Антона. Ён і праўда быў тут, і ніхто не мог не пагадзіцца, што хлопчык у сапраўднасці быў надзвычай здаровым. Апрануты ў ружовае і белае, чыстае і свежае, тоўсценькі і пахучы, ён ляжаў на голай чырвонай руцэ апранутай у нацыянальны строй служанкі, заглынаў агромністыя колькасці малака і сечанага мяса, крычаў і, што ні кажы, аддаваў перавагу сваім інстынктам.
    3 акна свайго пакоя пісьменнік Шпінэль назіраў за прыбыццём малога Клётэр’яна. Нейкім дзіўным, затуманеным, і ўсё ж вострым, зрокам ён заўважыў яго, пакуль таго неслі з машыны ў дом, а потым ён яшчэ працяглы час з тым самым выразам твару нерухома стаяў на сваім месцы.
    3 таго часу Шпінэль пазбягаў сустрэчы з Антонам Клётэр’янам-малодшым, наколькі гэта было магчыма.
    X
    Пан Шпінэль сядзеў у сваім пакоі і «працаваў».
    Гэта быў пакой, як і ўсе астатнія ў «Айнфрыдзе»: старамодны, просты і адмысловы. Масіўная камода была абабітая металічнымі львінымі галовамі, высокае насценнае люстэрка не ўяўляла сабою гладкай паверхні, складаючыся з мноства маленькіх квадратных пласцінак у свінцовай аправе; на суцэльнай бліскучай падлозе, пафарбаванай сіняватым лакам, ніякага дывана не было, а вертыкальныя ножкі мэблі як бы мелі выразны працяг, адбіваючыся на ёй. Прасторны пісьмовы стол стаяў насупраць сярэдзіны акна, на якое раманіст навесіў жоўтую штору, магчыма, каб у душы адчуваць сябе больш утульна.
    У жаўтаватым змроку ён сядзеў, схіліўшы галаву над сакрэтнікам, і пісаў — пісаў адзін з тых шматлікіх лістоў, якія ён штотыдзень перадаваў на пошту, на якія ён, як ні смешна, найчасцей не атрымліваў адказу. Перад ім ляжаў вялікі тоўсты аркуш, у левым верхнім кутку якога пад незразумела заблытаным на-
    маляваным пейзажам можна было прачытаць напісанае самымі навамоднымі літарамі яго імя і прозвішча: Дэтлеф Шпінэль, якія ён цяпер выпісваў маленькімі літарамі, выводзячы іх старанна і вельмі чыста.
    «Шаноўны пане! — напісаўён. —Яшлю Вам наступныя радкі, бо інакш не магу, бо тое, што я хачу Вам сказаць, перапаўняе мяне, прыносіць пакуты і вымушае дрыжаць, бо словы імкнуцца да мяне такою магутнай плынню, што я захлынуўся б імі, калі б не зняў іхняга наплыву ў гэтым допісе...»
    Праўду кажучы, гэтай «плыні» папросту не было, і Бог ведае, з якіх славалюбных прычын пан Шпінэль сцвярджаў такое. Словы, здаецца, ніколькі не наплывалі на яго; чалавеку, грамадзянскай прафесіяй якога ёсць пісанне, яны даваліся жудасна марудна, і хто бачыў яго, напэўна, меркаваў, што пісьменнік — гэта чалавек, якому пісанне даецца куды цяжэй, чым усім астатнім людзям.
    Двума пальчыкамі ён трымаў адну з дзіўных пушынак-валасінак на шчацэ і на працягу чвэрці гадзіны круціў яе, гледзячы ў пустату, не нараджаючы ніводнага радка, потым пісаў некалькі вытанчаных словаў і зноў затарможваў. 3 іншага боку, трэба прызнаць, што тое, што нарэшце атрымлівалася, стварала ўражанне гладкасці і жывасці, хоць, што да зместу, напісанае падавалася дзіўным, сумнеўным і нават незразумелым. «У мяне, — працягваў ліст, — існуе бясспрэчная патрэба ўсё тое, што бачыцца мне, што на працягу тыдняў стаіць перад маімі вачыма выразным відовішчам, паказаць і Вам, каб Вы ўбачылі маімі вачыма, у тым моўным асвятленні, як яно стаіць перад маім унутраным зрокам. Я звыкся саступаць гэтаму ціску, які вымушае мяне зрабіць мае перажыванні, пададзеныя незабыўнымі, полымна правільнымі і размешчанымі належным чынам словамі, здабыткам усяго свету.
    Я нічога не хачу, як толькі сказаць, што было і што ёсць; я распавядаю толькі пра здарэнне, зусім кароткае, невымоўна абуральнае здарэнне, я распавядаю пра яго без каментарыяў, без абвінавачвання і асуджэння — толькі сваімі словамі. Гэта гісторыя Габрыэле Экгаф, шаноўны пане, жанчыны, якую Вы
    называеце Вашай... і, заўважце! Выўсю пазналіяе; аднактолькі мае словы ўпершыню ўздымуць яе ў Вашых вачах, каб надаць ёй значэнне Вашай сапраўднай жыццёвай падзеі.