• Газеты, часопісы і г.д.
  • Смерць у Венецыі  Toмас Ман

    Смерць у Венецыі

    Toмас Ман

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 392с.
    Мінск 2018
    103.53 МБ
    «Я напісаў "непазбежная прафесія”», — сказаў пан Шпінэль, але тут жа зноў замоўк. Ён стаяў бездапаможны, выслухаўшы вымову, як вялікі, варты жалю сівагаловы школьнік.
    «Непазбежны... непарушны... Вы — подлы баязлівец, скажу я Вам. Вы штодня бачыце мяне за сталом. Вы вітаецеся са мной і ўсміхаецеся, Вы падаеце мне рондалі і ўсміхаецеся, Вы жадаеце мне смачна есці й усміхаецеся. I ўрэшце Вы дасылаеце мне такую пісаніну, напоўненую дурнымі абразамі. Ха, ну так, пісаць у Вас ёсць мужнасць! I каб жа быў толькі адзін гэты смешны ліст. Але ж Вы інтрыгавалі супраць мяне, за маёй спінай інтрыгавалі супраць мяне, цяпер я разумею ўсё вельмі добра... хоць вам не варта ўяўляць сабе, што гэта прынесла Вам карысць! Калі ў Вас з’явілася нейкая надзея, што Вы задурылі галаву маёй жонцы, то Вы ступілі не на той шлях, мой высокашаноўны пане, яна занадта разумная асоба! Ці калі Вы раптам думаеце, што яна сустрэла мяне як-небудзь інакш, чым звычайна, мяне і дзіця, калі мы прыехалі, то гэта верхавіна Вашай безгустоўнасці! Калі яна не пацалавала дзіця, то гэта з асцярожнасці, бо нядаўна з’явілася меркаванне, што ў яе можа быць не трахея, а лёгкія, а ў такім выпадку не ведаеш... хоць, між іншым, яшчэ трэба даказаць пра лёгкія, а Вы з Вашым "яна памірае, шаноўны пане”! Вы — натуральны асёл!»
    Тут пан Клётэр’ян паспрабаваў крыху аддыхацца. Ён занадта раз’юшыўся, увесь час тыкаў правым указальным пальцам у паветра, а левай рукою самым непрыстойным чынам камячыў рукапіс. Яго твар у абрамленні светлых англійскіх бакенбардаў жудасна пачырванеў, а яго азмрочаны лоб быў спаласаваны набухлымі жыламі, быццам маланкамі шаленства.
    «Вы ненавідзіце мяне, — гаварыў ён далей, — і Вы б пагарджалі мною, калі б я не быў мацнейшым... Напраўду, я такі, д’ябал пабірай, я справядлівы, у той час як Ваша душа цяпер у пятках, і я сцёр бы Вас на парашок разам з Вашым "духам і словам”, Вы, падступны ідыёт, калі б гэта не было забаронена. Але гэта зусім не значыць, даражэнькі, што я без адказу пакіну Вашыя абразлівыя выпады, і калі я дома пакажу гэтае з "вульгарным імем” свайму адвакату, то паглядзім, ці будзе Вам прыемна тое, што Вас напаткае. Маё імя добрае, шаноўны пане, — і менавіта дзякуючы маім заслугам. Ці пазычыць Вам з Вашым імем хто хоць адзін грош, адкажыце самі сабе на пытанне! Вы прыблудны валацуга! На Вас трэба падаваць у суд! Вы небяспечны для грамадства! Вы даводзіце людзей да вар’яцтва!.. Хоць Вам не варта ўяўляць сабе, што цяпер гэта Вам удалося, Вы падступны святы-заступнік! Такім тыпусам, як Вы, я не дазволю выбіць сябе з сядла. Я ж справядлівы...»
    Пан Клётэр’ян сапраўды надзвычайна расхваляваўся, ён крычаў і паўтараў, што ён справядлівы чалавек...
    «"Яны спявалі”. Кропка. Зусім яны не спявалі. Яны вязалі. Акрамя таго, яны размаўлялі, наколькі я разумеў, пра рэцэпт бульбяных аладак, і калі я скажу майму цесцю, што гэта звязана з “упадкам” і “растварэннем”, то ён паводле закону прыцягне Вас таксама да адказнасці, можаце быць упэўнены!... "Вы бачылі карцінку, вы бачылі яе?” Вядома, я яе бачыў, але я не разумею, чаму я праз гэта павінен затрымаць дыханне і ўцячы. Я не гляджу скоса паўз жанчын, я гляджу на іх, і калі яны мне падабаюцца, і калі яны хочуць мяне, то я іх бяру. У мяне сэрца на мес...»
    Пастукалі... Пастукалі адразу ж дзевяць-дзесяць разоў запар у дзверы пакоя, вельмі хутка; то быў невялічкі, моцны, спало-
    ханы віхор, які вымусіў пана Клётэр’яна замоўкнуць, і голас, які не пераставаў гучаць, а ад бяды ўвесь час зрываўся, у надзвычайнай паспешцы сказаў:
    «Пане Клётэр’ян, пане Клётэр’ян, ах, ці пан Клётэр’ян — тут?»
    «Не заходзіць! — сказаў пан Клётэр’ян груба. — Што здарылася? У мяне тут размова».
    «Пане Клётэр’ян, — прамовіў няўпэнены голас, які зрываўся, — Вам трэба прыйсці... дактары таксама там... о, такая жудасная бяда...»
    Ён у адзін міг падскочыў да дзвярэй і рыўком адчыніў іх. Жонка радцы Шпаца стаяла за дзвярыма. Яна трымала каля рота насоўку, і буйныя, бясконцыя слёзы каціліся з вачэй у гэтую хустачку.
    «Пане Клётэр’ян, — вымавіла яна, — гэта такая бяда... у яе так моцна пайшла кроў... так жудасна шмат... Яна зусім спакойна сядзела ў ложку і напявала сабе нейкую мелодыю, і тут гэта здарылася, о Божа, гэтак шмат-шмат...»
    «Яна памерла?! — закрычаў пан Клётэр’ян. Пры гэтым ён схапіў жанчыну за перадплечча і пачаў цягаць яе тут жа сюдытуды. He, не зусім, праўда? Яшчэ не зусім, яна можа яшчэ ўбачыць мяне... У яе зноў крышку пайшла кроў? 3 лёгкіх ці як? Я прызнаю, што, магчыма, яна ідзез лёгкіх... Габрыэле!» — сказаў ён раптам, закаціўшы вочы, і было відаць, як з яго выбілася цёплае, добрае, чалавечае і шчырае пачуццё. — «Ага, я іду», — сказаў ён і доўгімі крокамі пацягнуў жанчыну з пакоя цераз калідор прэч. 3 далёкага канца крытай галерэі ўсё яшчэ можна было чуць яго «Не зусім? Што?... 3 лёгкіх, праўда?..», якое ўсё хутчэй аддалялася.
    XII
    Пан Шпінэль стаяў на тым месцы, дзе ён знаходзіўся падчас так раптоўна перарванага візіту пана Клётэр’яна, і ўзіраўся на адчыненыя дзверы. Нарэшце, ён зрабіў некалькі крокаў Hane-
    рад і пачаў услухоўвацца ўдалеч. Але ўсё было ціха, і ён зачыніў дзверы і вярнуўся назад у пакой. Нейкі час ён разглядаў сябе ў люстэрку. Потым ён падышоў да пісьмовага стала, дастаў з шуфляды маленькі флакон ды чарачку і выпіў каньяку, у чым ніводная жывая душа не магла б яго дакараць. Потым ён выцягнуўся на канапе і заплюшчыў вочы.
    Верхняя фортка акна была адчыненая. Знадворку ў садзе «Айнфрыда» чырыкалі птушкі, і ў гэтых маленькіх, пяшчотных і дзёрзкіх гуках месцілася, вытанчана і пранізліва, уся вясна. Аднойчы пан Шпінэль сказаў самому сабе: «Непазбежная прафесія...» Потым ён пакруціў галавою сюды-туды і ўцягнуў паветра праз зубы, як пры моцным нервовым болі.
    Немагчыма было супакоіцца і сабрацца. Чалавек не створаны дзеля такіх няўклюдных жыццёвых падзей, як гэтая!.. Праз нейкі душэўны працэс, аналіз якога завёў бы занадта далёка, пан Шпінэль прыняў рашэнне падняцца і крышку пачаць рухацца, пашпацыраваць на свежым паветры. I ён узяў капялюш ды выйшаў з пакоя.
    Калі ён выйшаў з дома і яго абдало лагодным, духмяным паветрам, ён павярнуў галаву і павольна правёў позіркам па будынку аж да аднаго акна, занавешанага, на якім яго позірк на нейкі час сур’ёзна, грунтоўна і змрочна затрымаўся. Потым ён заклаў рукі за спіну і патупаў па дарожках, пасыпаных жвірам. Ён ішоў у глыбокім задуменні.
    Яшчэ на градках ляжалі маты, а дрэвы і кусты былі яшчэ голыя; але снегу ўжо не было, а на дарожках толькі сям-там яшчэ заставаліся мокрыя сляды. Прасторны сад са сваімі гротамі, крытымі прысадамі і маленькімі павільёнамі ляжаў у раскошна маляўнічым перадвячэрнім святле, з густымі ценямі і насычаным залацістым бляскам, а цёмнае голле дрэў рэзкімі і пяшчотнымі рысамі адбівалася на ясным небе.
    Была прыблізна тая гадзіна, калі сонца набывае пэўную форму, калі бясформенная маса святла ператвараецца ў дыск, што садзіцца на нашых вачах, больш насычаны, болып лагодны прамень якога можа вытрымліваць вока. Пан Шпінэль сонца не бачыў: дарожка вяла яго такім чынам, што яно заставалася для
    яго закрытым і схаваным. Ён ішоў са схіленай галавою і мармытаў сам сабе нейкую мелодыю, штосьці кароценькае, пасаж, які палахліва і жалобна імкнуўся ўгору, тужлівы матыў... Але раптам — рыўком, з кароткім, сутаргавым уздыхам — ён спыніўся як укапаны, і з-пад моцна насупленых броваў яго шырока расплюшчаныя вочы з выразам жахлівай самаабароны ўтаропіліся проста перад сабою...
    Дарожка зрабіла паварот; яна павяла насустрач сонцу, якое заходзіла. Прасякнутае дзвюма вузкімі, прасветленымі воблачнымі палоскамі з пазалочанымі краямі, яно стаяла, вялікае, наўскасяк на небе, запальваючы вершаліны дрэў, і разлівала свой жоўта-чырвоны глянец над садам. I ў гэтым залацістым святле, з вялізным арэолам сонечнага дыска ў галаве, стаяла пасярод дарожкі, выпрастаўшыся на ўвесь рост, мажная фігура, апранутая ў шатландскае чырвонае, залацістае адзенне, якая ўпёрла правую руку ў пышнае сцягно, а левай рухала перад сабою гожа аформлены дзіцячы вазок. А ў вазку сядзела дзіця, сядзеў Антон Клётэр’ян-малодшы, сядзеў тоўсты сын Габрыэле Экгаф!
    Ён сядзеў у байкавай куртцы і вялікім белым капелюшы, таўсташчокі, шыкоўны, прыгожы, у падушках, і яго позірк весела і ўпэўнена сустрэўся з вачыма пана Шпінэля. Аўтар рамана хацеў рушыць далей; ён быў мужчына, і ў яго хапіла б сілы прайсці міма гэтага нечаканага, запакаванага ў глянец з’явішча і працягваць свой шпацыр. Але тут адбылося жахлівае, бо Антон Клётэр’ян пачаў рагатаць і радавацца; ён віскатаў ад невытлумачальнай весялосці, і гэта выводзіла з сябе.
    Бог ведае, што на яго найшло: ці то чорная постаць насупраць выклікала ў яго такую дзікую весялосць, ці то ў яго здарыўся нейкі прыпадак жывёльнага задавальнення. У адной руцэ ён трымаў касцяное дзіцячае колца, каб грызці, а ў другой — бляшаную бразготку. Гэтыя два прадметы ён з радаснымі ўскрыкамі ўздымаў на сонечнае святло, размахваў імі і стукаў адзін аб адзін, як быццам хацеў каго кпліва прагнаць. Яго вочы былі амаль заплюшчаныя, а рот быў так шырока разяўлены, што можна было бачыць увесь яго ружовы зеў. Ён пад уласныя крыкі яшчэ і матляў сюды-туды галавою.
    Тут пан Шпінэль павярнуўся і пайшоў прэч. Ён ішоў у суправаджэнні радасных крыкаў малога Клётэр’яна, з пэўнай асцярожнаю і нягнутка грацыёзнаю пазіцыяй рук над жвірам, сілком замаруджанымі крокамі чалавека, які не хоча паказваць, што ён уцякае душою.
    ТЫЯ, ХТО ГАЛАДАЕ
    Эцюд
    У адзін момант, калі Дэтлеф адчуў, што яго апанавала глыбокае пачуццё сваёй непатрэбнасці, ён як бы ненаўмысна падпарадкаваўся бязладнаму руху святочнага натоўпу і, не развітаўшыся, знік з поля зроку тых дваіх.
    Ён аддаўся плыні, якая панесла яго каля падоўжнай сцяны раскошнай тэатральнай залы, і калі ён зразумеў, што адарваўся ад Лілі і малога мастака, ён пайшоў насуперак плыні і спыніўся на адным месцы — непадалёк ад сцэны, прыхінуўшыся да краю ложы прасцэніума, на якой было зашмат пазалоты, паміж барадатай карыятыдай часоў барока з набычаным каркам і жаночай статуяй насупраць, якая дэманстравала пару магутных цыцак. Ён сяк-так надаў сабе позу бестурботнага назіральніка, час ад часу падносячы да вачэй бінокль, а яго позірк, блукаючы ў зіхоткім атачэнні, пазбягаў толькі адной кропкі.